• Газеты, часопісы і г.д.
  • Замкі і людзі  Міхась Ткачоў

    Замкі і людзі

    Міхась Ткачоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 184с.
    Мінск 1991
    76.8 МБ
    100
    М Ідз : 50 саж
    ГІлан Невельскіх умацаванняў: 1 — замак; 2 — горад
    64
    калібру, «4 делец невелнкнх, куля до ннх с курачье яйцо», а таксама 102 гакаўніцы 177.
    Дакументы 1619 г. сведчаць, што Невель тады ўваходзіў у склад Вялікага княства Літоўскага. Згодна інвентару, які быў складзены ў гэтым годзе, горад і замак абкружаў новы астрог. Частку горада і замак абаранялі воды ракі і возера, з боку поля з двух бакоў меўся вялікі роў, подступы да якога бараніліся коллем і востраколам. ГІерад ровам стаялі «загарадкі — кабыліны». У замку налічвалася восем вежаў, чатыры брамы. У замкавым арсенале знаходзілася разнастайная зброя — 12 аркебузаў, 24 гакаўніцы, вялікая колькасць куль і ядраў, у тым ліку каменных, 13 бронзавых і жалезных гармат, расстаўленых па вежах, порах і волава 178.
    У 1623 г. кароль Сігізмунд III дараваў Невелю магдэбургскае права, пячатку і герб з выяваю Давыда, які з мячом стаіць над забітым Галіафам.
    Інвентар 1629 г. утрымлівае значныя ўдакладненні па фартыфікацыі замка, горада. Ен паведамляе пра вельмі глыбокі роў, які аддзяляў замак ад «места». Праз яго быў перакінуты пад’ёмны мост, што падводзіў да трох’яруснай брамы. Тут размяшчаўся механізм пад’ёмнага моста. Справа ад брамы, на вале, уздоўж абарончага рова ў кірунку да р. Еменка ішоў «паркан ... на ізбіцах насыпаны, ... драніцамі накрыты». На вуглу над ракой узвышалася двух’ярусная вежа, зрубленая ў адну сцяну. Улева ад яе стаяла прасла штыкета, завостранага «на іглу», і яшчэ адна такая ж вежа. Наступнае прасла штыкета падводзіла да брамы Воднай, якая адкрывала доступ да р. Еменкі. Над вадою ўзвышаліся яшчэ дзве дзялянкі астрога з вежамі ў два ярусы, якія падводзілі да рова, і воз. Невель. Убок уязной брамы ішоў «паркан на ізбіцах... крыты драніцамі».
    У арсенале замка значыліся літыя і каваныя гарматы, штурмакі, кароткія шмыгаўніцы і доўгія гакаўніцы, драбавікі, разнастайныя ядры, кулі, порах, свінец. На замкавым двары стаялі двары мясцовых казакоў, гайдукоў, шляхты і чатырох пушкароў. Тры гарматы ?леліся ў мяшчан. Адносна ўмацаванняў горада адзначалася, што «астрог, які быў каля места, увесь сгніў» 179.
    У 1633 г. Невель апынуўся ў руках рускіх войскаў. Выходзячы на вылазкі, яны з цяжкасцю адбівалі адчайныя прыступы войскаў Вялікага княства Літоўскага. Аднак у 1634 г. яны страцілі горад 18°.
    Інвентар 1636 г. паказвае замак і ўмацаванні горада ў стадыі абнаўлення. Сцены ўзводзіліся ў выглядзе гародняў, засыпаных зямлёй. Вакол Невеля выкапалі глыбокі роў. Пасярод лініі астрога пачалі ўзводзіць уязную браму, названую Мікольскай ад назвы царквы св. Міколы, якая знаходзілася побач. Доступ да яе праходзіў праз роў па пад’ёмнаму мосту. 3 напольнага боку будавалася таксама драўляная вежа. Інвептар зафіксаваў павіннасці па абароне жыхароў горада і воласці. Мяшчане абавязваліся штогод пастаўляць для рамонту гарадскіх умацаванняў па два бервяны і адной чэсанай дошцы, за чым уважліва сачыў урад замка і горада. Мужчыны мелі зброю і кожны квартал на працягу года станавіліся на попіс перад гарадской і замкавай адміністрацыяй. Сяляне Мікольскай і Папоўскай валасцей з кожнай службы зімой пастаўлялі ў замак для рамонту і будаўніцтва фартыфікацыі па два брусы і адной чэсанай дошцы даўжынёй у 4 сажні, а для «арматы» загатоўвалі дубовыя бярвенпі, якія, відаць, ішлі на выраб артылерыйскіх станкоў і колаў 181.
    У 1649 г. кароль Ян Казімір перадаў Невель і ўсё староства ў пажыц
    5.	Зак. 855
    65
    цёвае валоданне гетману Вялікага княства Літоўскага Я. Радзівілу 182.
    У 40я гады XVII ст. вакол усяго Невеля меліся ўмацаванні, але да пачатку рускапольскай вайны 1654—1667 гг. яны ўжо былі спарахнелыя і развальваліся. Іх слабасць перад магутнай арміяй рускага ваяводы В. П. Шарамецьева, які разгарнуў наступленне на паўночны ўсход Беларусі, прывяла да таго, што горад, абкружаны яго войскамі 31 мая, назаўтра, 1 чэрвеня, здаўся «нммало не боронясь». У данясенні цару ў чэрвені 1654 г. ваяводы В. П. Шарамецьеў і Ж. Кондыраў пісалі пра тое, «что... пюня в день 1... невельскне сндельцы воевода Ян Кормановскнй н товарніцй прншол з знаменамя в обоз к нйм, боярнну н воеводам н... государю добнлн челом й город Невель здала» 183.
    Восенню 1655 г. ваявода Г. Хамутоў, які праводзіў агляд умацаванняў горада, замка і арсенала, у адпісцы цару паведамляў наступнае: «Невель — лйтовского поставленья, Большой й Малый Городок, по старой опнсн в нйскйх тарасах ставлен, стоячнх тынов бревен лес сосновый н еловый, й прм Лятве, государь, в Большом городе н в Малом городке бревепье подгййло н послонялось в городе й за городом местамп повзволялось н на остроге мосты около стен погнйлй н обрушйлнсь, ... п башнн по городу погнйлй н кровля обрушйлвсь й наряду... от порчй не уберечь, іі лестнйцы на башнн й на острог все погнйлй. ГІ за острогом Большого города ров, у старом раз’езжане потолочйнэ посыпалося й опала н честокол й паркан везде унйзу погнйлй й повывалйлнся, а большой ... мост через Еменец реку от посаду в город в Нвкольскяе ворота, где л старый преж сего мост бывал, н как твой, государь, слугя под Невель прйшлй, н тот мост лнтовскне людй сожглн, а ездят... й ходят в город не в у Проезжне ворота в башне, а через мельннчную заплату». Ваявода паведамляў таксама, што прыйшлося адрамантаваць мост і ў іншых праезжых варотах, у тым ліку пад’ёмны мост у замак («Малый городок»). Асобна адзначалася, што «крепостей на Невеле в городе по стене в малом городке нет, все погнйло, ііослонйлось н во многях местах осыпалося» І8;. 3 гэтай жа адпіскі відаць, што гараджапе ў сувязі з ваеннай небяспекай пакінулі горад да прыходу рускіх войскаў: «Нйкэкйх жйлецкях людей нет, только, государь, в пушкарех іі дворянех пушкарскнх й воротнйках с братыі н племянннков слуг всякйх старых невельскях жвльцов 30 человек, да в пушкарех й в воротннках лйтовскйх 6 человек, а шляхты... 44 человека, да казаков п посадскнх людей н детей 32 человека — все лнтовскне людн». Відаць, ііа гэтай прычыне рамонт умацаванняў і мастоў вялі сяляне бліжніх валасцей і зарэчнага пасада: «... Невельского уезда сотенные людй лес положйлй й с твоего указу мост в проезжне ворота сотенных п посадскнх людей делать заставнл». У сувязі з непрыгоднасцю старых умацаванняў цар загадаў у ліпені 1656 г. «невельскнмй жялецкймй уезднымй людьмн» ўстроіць у Невелі новы астрог 185. У гэтым была пільная патрэба, тым больш што пасля здрады ў 1655 г. жыхароў суседняй Азярышчынскай воласці ненадзейным стала і насельніцтва Невельскай воласці. Царскія ваяводы даносілі Аляксею Міхайлавічу: «С того чнсла, как тебе, государь, йзменклй Озерншскйе лнтовскйе людй, іі на Невле... Невельскне лйтовскне людй — шляхта н меіцане н жнлецкне всякяе людн с прйгородмн ... от русскях людей отстанвают й... в тех невельскйх лйтовскйх людех начннает быть шатость». 16 студзеня 1655 г. ваявода М. Сумарокаў паведаміў цару і В. П. Шарамецьеву, што пасля з’яўлення пад Азярышчамі конных людзей праціўніка на Невелі выяўлена «у посадскнх людей й волостных мужнков шатость большая, ... что де невляне, посацкне людй й волостные мужйкп хотят... государю нзме
    66
    пнть, только бы де лнтовскне людн к Невелю прншлн н русскнх людей хотят де посечь так же как н в Озерніцах» 186. Аднак ваенныя поспехі рускай арміі на многіх напрамках ваенных дзеянняў знялі гэтую небяспеку і стабілізавалі абстаноўку. На некаторы час ваенныя дзеянні наогул перамясціліся далёка на захад і паўднёвы захад ад Невеля, дзе стаяў невялікі рускі гарнізон і рота ў 44 чалавекі невельскай шляхты на чале з ротмістрам Б. Камаром і паручнікам С. Ясімонтам 187. Аднак у канцы 50х гадоў вайна павярнула назад. Пачаліся інтэнсіўныя работы па рэканструкцыі і збудаванні новай фартыфікацыі горада. Ваеннабудаўнічая павіннасць лягла цяжарам на плечы абрабаванага і збяднелага гарадскога і асабліва сельскага насельніцтва. Работы не спыняліся нават у зімовы час. Ваявода М. Бешанцаў у снежні 1661 г. паведамляў цару: «... Н на Невле, по нетнхлм вестям дворцовые всех волостей крестьяне расппсаны по городу по башням л по стенам л около Малого городу на устье рекл Емены опол ополлвают всегда днем л ночыо на городе л на ополе, а шіые многле шляхетсклх поместлй крестьяне около большого города ров большой доделывают, ров копают л частокол л рогаткл около рву ставят н всякле крепостл делают» 188.
    Невельская шляхта ў чалабітнай цару ў студзені 1661 г. скардзілася, што «... нх крестьянлшка разорены от тволх непрлятелей от ллстовсклх людей н от твонх ратных людей во все годы: хлеб потравлен н жлвотлна вся пограблена н побнта, да мы же самн co крестьянншкамн сволмл делалп город Невель весь новый л ныне по сухому месту копалм ров, глублною 3 сажпн, а шнрнною внлзу 1 1/2 сажнл, а вверху 3 1/2 сажнн, а около частокол ставллл н рогаткл около всего города делалн ж». Гэты ж дакумент паведамляе пра абавязкі шляхецкіх сялян па непасрэднай абароне горада: «Крестьянншка расплсаны для осадного временл по городу, по стене п по ополе для подкрепленья городовые поделкн, лес возят л камень, л колья безпрестанно, домлшек сволх не знают а лные... разбреллсь врознь» 189.
    У канцы жніўня 1661 г. М. Бешанцаў паведаміў цару, што ў Невелі з напольнага боку, ад вусця р. Емены выкапаны вялікі сухі роў даўжынёй 290 вялікіх касых сажняў. Абодва яго адкосы былі выкладзены драўлянымі прыслонамі, а на схіле пад сцяною горада набіты частакол. Паколькі работы раней выконваліся «по первозлмью, ... того городского рву во многлх местах ров осыпался ... п прлслон отвалллся 10 сажней. А доделать того рву, что в недоделке ... л что осыпался, некем». Акрамя работ непасрэдна навокал горада ўмацоўваўся і замак. Тут, на вале, паставілі тарасы, насыпаныя зямлёю, зрабілі галерэю верхняга бою і страху. «Мерою того прясло от стены до стены, от наугольной башнл до башнл ж наугольной 88 сажней большнх косых». Аднак былі і дзялянкі сцен, якія разбураліся: «п тех стен... тарасы отгяллл н земля насыпанная осыпается, л кровля дранлцы осыпалася» 199
    Пасля паражэння ў кастрычніку 1661 г. войскаў ваяводы I. А. Хаванскага пад Кушлікамі іх рэшткі адышлі ў Невель. Цар загадаў ваяводзе Пляшчэеву «на Невле от прлхода польсклх н ллтовсклх людей жлть с веллклм береженьем, а городовые л острожные крепостл худые рухомые места, которым без поделкн быть нельзя, поделать служнлымн п жп.іецкнмц людьмл». У горад у аблогу тэрмінова звозілася навакольнае насельніцтва «с женвшкамл л детлшкамл», а ўсёй воласцю прывозіліся запасы хлеба, «конскле кормы, сено, солома».