Земляробчы каляндар
Абрады і звычаі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 405с.
Мінск 1990
ЗЕМЛЯРОБЧЫ КАЛЯНДй
БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
БЕЛАРУСКАЯ
ЛАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
ЗЕМЛЯРОБЧЫ КАЛЯНДАР
(АБРАДЫ I ЗВЫЧАІ)
ББК 82.3 Бел-6 3-53
Рэдакцыйная калегія:
В. К. Бандарчык, К. П. Кабашнікаў, A. С. Фядосік (галоўны рэдактар)
Укладанне, класіфікацыя, сістэматызацыя матэрыялаў і каментарыі A. I. Гурскага
Уступны артыкул A. I. Гурскага, A. С. Ліса
Рэдактар A. С. Фядосік
Рэцэнзенты: кандыдат гістарычных навук Г. А. Каханоўскі, кандыдаты філалагічных навук
I. У. Саламевіч, I. Я. Яшкін
4702120105-146 143_90
М316(03)—90
ISBN 5-343-00464-4
(© Складальнікі A. I. Гурскі, A. С. Ліс,
КАЛЯНДАРНЫЯ АБРАДЫ I ЗВЫЧАІ
Есць такое паняцце ў навуковым і агульнакультурным ужытку — «духоўныя традыцыі народа». Яно даволі шырокае. У самым вузкім і пераносным сваім значэнні гэта народныя абрады і звычаі, звязаны з імі слоўны і музычны фальклор. Звычаі і абрады ў складанай комплекснай форме адлюстравалі светаўспрыманне старажытнага чалавека, цэлую сістэму дзеянняў — урачыстых рытуалаў, абрадавай варажбы, скіраваных на забеспячэнне будучыні чалавека, працяг яго разумнага жыцця ў пакаленнях. Роля звычаяў і абрадаў у гісторыі чалавецтва, у захаванні асобных яго этнасаў надзвычай вялікая. Звычаі і абрады ў сваёй аснове склаліся на золку чалавечай цывілізацыі (навуковая думка акрэслівае час іх узнікнення эпохай эніяліту) і перадаваліся ад пакалення да пакалення як духоўная практыка асэнсавання свету, прыроды і самога чалавека ў іх. Яны былі своеасаблівым духоўным запаветам продкаў нашчадкам, духоўным лучвом безлічы пакаленняў, калі глядзець на іх у гістарычнай рэтраспектыве.
Што ж такое абрад у сцісла навуковым акрэсленні? Паводле думкі вядомага савецкага этнографа С. А. Токарава, «гэта... такая разнавіднасць звычаю, мэта і сэнс якой — в ы р аж э н н е (у большай меры сімвалічнае) якойсьці ідэі, пачуцця, дзеяння або з а м е н а непасрэднага ўздзеяння на прадмет уяўляемым (сімвалічным) уздзеяннем»1. Вучоны падкрэслівае характэрную рысу абраду — сімвалічнае выражэнне ім пэўнай ідэі, уяўл'ення, імкнення паўплываць, уздзейнічаць на прадмет, з’яву, здзяйснянае не столькі непасрэдна, як з дапамогай імітацыі пэўных дзеянняў, слоў, заклёнаў, г. зн. сімвалічна.
Абрады і звычаі полісастаўныя па сваёй структуры. Яны ўключалі цэлы шэраг атрыбутыўных элементаў, суправаджаліся гульнямі, танцамі, сцэнічнымі дзействамі, варажбой, якія мелі рытуальны або пацяшальны сэнс, супольным спажы-
' Календарные обычан в обряды в странах зарубежной Европы: Нсторнческне корнн н развнтне обычаев. М., 1983. С. 6.
ваннем ежы. Ва ўсіх выпадках перш за ўсё яны звязаны з лёсам чалавека, загадкай на будучыню, павінны былі служыць забеспячэнню гэтай будучыні. Вельмі важны элемент абрадаў і звычаяў складалі абрадавыя песні.
Паводле функцыянальнага прызначэння абрады і звычаі падзяляюцца на сямейныя, каляндарныя і грамадскія. Сямей-. ныя суправаджаюць тры найважнейшыя падзеі ў жыцці чалавека: нараджэнне, шлюб, смерць. Грамадскія — сацыяльна важныя, гістарычныя падзеі. Каляндарныя звязаны з гадавымі, пераважна аграрнымі святамі, працай. Яны былі закліканы асвячаць сабой працоўную дзейнасць чалавека, найчасцей земляроба, садзейнічаць яму ў нялёгкай працы.
Унутраная класіфікацыя каляндарных звычаяў і абрадаў, хоць і агаворваецца, што гэта элементарна, робіцца, як правіла, паводле пор года або сезонна-вытворчых цыклаў. Падзел на цыклы і паэтапны, храналагічны ў дачыненні года разгляд звычаяў і абрадаў дазваляюць бачыць іх у арганічнай сувязі з жыццём і працай чалавека. Аўтары трох выпускаў кніг, прысвечаных каляндарным звычаям і абрадам зарубежнай Еўропы, прызнаюць іх чатырохчасткавы, пасезонны падзел, але дзеля зручнасці восеньскі цыкл аб’ядноўваюць з летнім. Беларускі каляндарна-абрадавы матэрыял дае поўную падставу гаварыць аб чатырох цыклах абраднасці і звязанай з ёй песнятворчасці. Беларуская каляндарная абраднасць, як і абраднасць іншых народаў,— з’ява багатая, шматсастаўная, выяўленча-вобразна выразная. Яна нясе на сабе адбітак розных этапаў развіцця чалавечага грамадства, светаўспрымання чалавека, яго мыслення.
Як з’ява светапогляднага характару, звязаная з духоўным жыццём народа, яго бытам, вуснапаэтычнай творчасцю, звычаёвасць і абраднасць здаўна прыцягвалі ўвагу вучоных, у першую чаргу гісторыкаў і этнографаў. Яшчэ ў XVI ст. пра жніўныя абрады, як яны адбываліся на Міншчыне, у раёне Заслаўя, пісаў лацінамоўны аўтар Ян Ласіцкі2. Першыя звесткі аб русальных павер’ях, Купаллі, траецкіх абрадах на Магілёўшчыне падала ў друк М. Чарноўская 3. У сувязі з пашырэннем ідэй рамантызму, развіццём літаратурна-навуковай цікавасці да беларускага фальклору ў асяроддзі студэнтаў і выкладчыкаў Віленскага універсітэта запісы яго ўсё часцей трапляюць у друк, у тым ліку запісы абрадавых песень і саміх абрадаў.
2 Losicki Jan. De Rusorum, Moskovitarum et Tartarorum Religione, sakryficii, nuptiarum, funerum vitu. Spiras, 1582.
3 Czarnowska M. Zabytki mitologii slawiariskiej w zwyczajach ludu na Bialej Rusi dochowyane //Dziennik Wilenski. Wilno, 1817. T. 6. S. 369—408.
Матэрыялы па аграрным календары, сабраныя I. Лабойкам, В. Анастасевічам, I. Будзіловіч, трапілі ў публікацыі I. Снегірова, А. Цярэшчанкі, П. Бяссонава 4. Есць асобныя звесткі аб каляндарных звычаях і абрадах беларусаў у артыкулах К. Фалютынскага і А. Мухлінскага 5. Паўней прадстаўлены яны ў кнігах А. Рыпінскага, Я. Тышкевіча, у публікацыях Р. Зянькевіча, М. Анімеле6. Жніўныя звычаі Міншчыны і Віцебшчыны, велікодныя абрады Наддзвіння даволі грунтоўна апісаў П. Шпілеўскі. Яму ж належыць адно з самых поўных апісанняў валачобніцтва Пры пэўнай кампілятыўнасці кнігі М. А. Дзмітрыева «Збор песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян Паўночна-Заходняга краю» ў ёй таксама можна знайсці новыя звесткі аб беларускім земляробчым календары і звязанай з ім абраднасці8.
Спецыяльна календару, каляндарнай абраднасці былі прысвечаны публікацыі Ю. Крачкоўскага і I. Бермана 9. Пры гэтым калі ў Бермана скрупулёзна прасочаны каляндарны год аднаго рэгіёна, дакладней, адной мясцовасці, то Крачкоўскі ахапіў яго ў маштабе цэнтральнай і заходняй Беларусі, даў навуковае асэнсаванне ў цэлым.
Шмат цікавых матэрыялаў па каляндарнай звычаёвасці і абраднасці Беларусі, асабліва ўзятых па асобных святах, было апублікавана ў другой палове XIX ст. у перыёдыцы,
4 Снегнрев й. М. Русскне простонародные праздннкн н суеверные обряды. М., 1837. Вып. 1. С. 159—163; Тереіценко А. Быт русского народа. СПб., 1848. Ч. 6. С. 75—79, 107; Бессонов П. Белорусскне песня с подробнымм об'ьясненнямн нх творчества н языка, с очеркамн народного обряда, обычая н всего быта. М., 1871.
5 Фалютынскнй К. Народные праздннкм, увеселення, поверья н суеверные обряды жнтелей Белорусснн//Вестннк Европы. М., 1828. Март — апрель; Мухлннскнй А. Праздннкн, нгры, суеверня н суеверные обряды простого народа в Новогрудском уезде Лнтовско-Гродненской губерннн//Вестннк Европьі. СПб., 1830. № 15—16. С. 271—276.
6 Rypiiiski A. Bialorus. Paryz, 1840; Tyszkiewicz E. Opisanie powiatu Borysowskieqo. Wilno, 1847. S. 369—411; Zienkiewicz R. O uroczyskach i zwyczajach ludu pinskiego, oraz o charakterze jego piesni//Biblioteka Warszawska. 1852. T. 4. S. 513—517; Аннмелле H. Быт белорусскнх крестьян//Этнограф. сборннк. СПб., 1854. Вып. 2. С. 111—268.
' Шпнлевскнй П. М. Обряды поселян Внтебской н Мннской губерннй прн убоке хлеба с полей//Пантеон. СПб., 1853. Т. 9. Кн. 6. С. 19—34; Ен жа. Волочебннкн в Внтебской губерннн//Рус. дневняк. СПб., 1859. № 101.
8 Дмятрнев М. А. Собранне песен, сказок, обрядов н обычаев крестьян Северо-Западного края. Внльна, 1869. С. 179—255.
9 Крачковскнй Ю. Ф. Быт западнорусского селяннна. М., 1874. С. 83—182; Берман Н. Календарь по народным преданням в Воложннском прнходе Вяленской губерннн Ошмянского уезда//3ап. нмп. Рус. географ. о-ва по отд-нню этнографнн. СПб., 1873. Т. 5. С. 3—43.
у губернскіх і часткова епархіяльных ведамасцях. Змястоўнейшыя з іх належалі М. Гашкевічу, П. Дземідовічу, I. Ярашэвічу, А. Васільевай, С. Карскаму, А. Троіцкаму, М. Петрулану, К. A., А. Пшчолку і інш. 10
Каляндар народных звычаяў і абрадаў — асобны раздзел у кнізе А. Дамбавецкага, прысвечанай Магілёўшчыне .
Аграрныя абрады Палесся сцісла апісаны ў кнізе Дз. Булгакоўскага «Пінчукі», больш шырока пададзены ў манаграфіі I. Сербава «Беларусы-сакуны»12. Шырока прадстаўлена каляндарная абраднасць паўночна-ўсходняй Беларусі (з акцэнтам на народных прыкметах) у кнізе М. Нікіфароўскага 13.
Беглы агляд гадавых свят, звычаяў і абрадаў паўднёваўсходняй Беларусі маецца ва ўводзінах да кнігі 3. Радчанкі «Гомельскія народныя песні»14. Даволі дэталёва, па месяцах, праца і звычаі земляроба разглядаюцца ў публікацыі М. Косіч «Ліцвіны-беларусы Чарнігаўскай губерні, іх побыт і песні»15.
3 розных рэгіёнаў беларускай этнічнай тэрыторыі паходзіць багаты каляндарна-абрадавы матэрыял, сабраны П. Шэйнам і яго шматлікімі карэспандэнтамі . У двух тамах
10 Гашкевнч Н. Шедрец//Могнлев. губерн. ведомостн. 1852, № 11; Демвдовнч П. Рождественскне святкн//Внлен. вестннк. 1894. № 277, 281; 1895. № 3; Ен жа. Пасха у сельчан белорусов//Внлен. вестннк. 1895. № 73, 74; Ярошевнч Н. Статнстнко-этнографнческне сведення о Бельском уезде Гродненской губерннн//Гродн. губерн. ведомостн. 1848. № 20—22; Васнльева А. Я. Рождественскне праздннкн у крестьян Мозырского уезда//Мнн. губерн. ведомостн. 1878. № 5; Карскнй С. Пасха у белорусов Внленской губ.//Внлен. вестннк. 1891. № 110, 112; Тронцкнй А. Уклад, спевакн н шептуны-разормтелн//Лят. епарх. ведомостн. 1875. № 8, 11, 18, 30, 35; Петрулан М. Пасха у сельчан-католнков в Свентянском уезде//Внлен. вестнвк. 1893. № 68; К. А. Рождество в Сенненском уезде//Могнлев. губерн. ведомостя. 1898. № 103—104; Пшелко А. Зажннкн н обжннкн//Внтеб. губерн. ведомостн 1903. № 207, 240, 283; Ен жа. Толока//Вятеб. губерн. ведомостя. 1903. № 139.
11 Дембовецкнй A. С. Опыт опнсання Могнлевской губерннн в нсторнческом, фнзнко-географяческом, этнографмческом, промышленном, сельскохозяйственном, лесном, учебном, меднцннском я статнстнческом отношеннях... Могнлев, 1882. Кн. 1. С. 503—523.
12 Булгаковскнй Д. Г. Пннчукн: Песнн, загадкн, пословнцы, обряды, прнметы, предрассудкн, поверья, суеверья н местный словарь. СПб., 1890. С. 178—190; Сербов й. А. Белорусы-сакуны. Пг., 1915.