Земляробчы каляндар
Абрады і звычаі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 405с.
Мінск 1990
«Жаніцьба Цярэшкі», якая фактычна перарастала ў сапраўдную інсцэніроўку шлюбнага абраду, займала значнае месца ў беларускіх калядных ігрышчах. У мінулым яе адносілі да тых «грэшных» народных калядных гульняў і забаў, якія выклікалі рэзкія пратэсты, забароны і ганенні як духоўных, так і свецкіх улад. Так, у «Жаніцьбе Цярэшкі» — гэтым вясёлым народным драматызаваным прадстаўленні — своеасабліва адлюстроўваецца традыцыйная для каляднай абраднасці тэма шлюбнага саюзу, ідэя стварэння новай сям’і, новага жыцця ў надыходзячым годзе. Вясельныя матывы вызначаюць амаль усе дзеянні карагодаў.
Такім чынам, увесь песенна-гульнявы комплекс святочных ігрышчаў можна характарызаваць як абрад са шлюбнай сімволікай, які складае арганічную частку зімовых каляндарных народных звычаяў.
Паколькі навагоднія святочныя вечары моладзі для многіх халастых людзей станавіліся адначасова і знаёмствам з будучай нявестай (а час ад Каляд да Масленіцы лічыўся лепшым для вяселляў), то яны набывалі важную ролю ў далейшым развіцці шлюбнай абраднасці ў надыходзячым новым годзе.
Разам з «вяселлямі» дастаткова папулярнымі сярод моладзі, якая сабралася, каб павесяліцца, былі гульні пераапранутых. Ужо ў пачатку XIX ст. пераапрананне ў адзенне цыгана, афіцэра, гандляра і іншых стала неад’емнай часткай беларускіх калядных звычаяў. На ігрышчах навагодняе пераапрананне з абрадавага дзеяння ператваралася ў вясёлыя святочныя забавы, паколькі ў маскарадных касцюмах паказваліся камедыйныя вобразы рэальных людзей. У XIX ст. у паказе сатырычных вобразаў папа, пана, жандарма і іншых ужо
51 Шейн П. Матерналы... Т. 1. Ч. 1. С. 105—108.
52 Там жа. С. 108—110.
выразна адчувалася нарастанне вострых класавых супярэчнасцей у дарэвалюцыйнай беларускай вёсцы.
Такім чынам, усе пералічаныя вышэй абрады беларускага зімовага цыкла сваімі карэннямі пранікаюць у далёкае мінулае. Паколькі разгледжаны цыкл народных звычаяў і абрадаў на працягу многіх стагоддзяў фарміраваўся і функцыяніраваў пад уплывам канкрэтных гістарычных умоў, якія ўключаюць такія асноватворныя фактары матэрыЯльнага і духоўнага жыцця людзей, як гаспадарчая дзейнасць, грамадскаэканамічныя адносіны, палітыка і рэлігія, значную цікавасць у даследчыка выклікае пытанне: які ўплыў аказала на звычаі і абрады хрысціянскае веравучэнне і царкоўная абраднасць з іх гадавым колам свят, пастоў і памятных дзён?
Хрысціянскае веравучэнне ў X ст. пранікла да ўсходніх славян у форме візантыйскага праваслаўя. Першымі прыхільнікамі новай рэлігіі станавіліся звычайна пануючыя класы. Пры дапамозе духавенства яны імкнуліся схіліць да хрысціянства сваіх падданых. Праваслаўная царква пры падтрымцы свецкіх улад аб’явіла бязлітасную вайну дахрысціянскім вераванням і культам на Русі, імкнулася поўнасцю іх знішчыць.
Хоць да пачатку XI ст. амаль уся Еўропа была фармальна хрысціянскай, народныя масы, аднак, захоўвалі свае ранейшыя вераванні і прытрымліваліся традыцыйных звычаяў і абрадаў, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Захаваліся яны і ў перыяд позняга сярэдневякоўя, калі ўлада царквы на Русі значна ўзмацнілася (прыкладна з XIV ст.) і новая рэлігія пранікла ва ўсе бакі жыцця народа. Праваслаўная царква сурова асуджала «скверные бесовскне действа н нгрнш,а», «бесовскне» песні, танцы і іншыя «богомерзскяе дела» ў дні зімовага народнага свята. «Нецім памятн того беса Коляды н доселе не перестают обновлятн, наченше от самого рождества Хрнстова, повся святыя днн собнраюіцеся на богомерзскія нгралнша, песнн поют, н в ннх аіде о рождестве Хрнстовом воспомннают, но зде же беззаконно й Коляду, ветхную прелесть дьявольскую, много повторяюіце прнсовокупляют...»03 Але ні пропаведзі і ганьбаванні, ні забароны і ганенні царкоўнікаў так і не змаглі знішчыць абрады, народжаныя старажытнай аграрна-сонечнай рэлігіяй славян, і традыцыйныя народныя зімовыя гулянні. Народу, па сутнасці, было чужым хрысціянскае веравучэнне з яго містыкай, пропаведзямі адмаўлення ад жыцця, ідэямі пакорлівасці і аскетызму, з яго накіраванасцю ў замагільны свет.
53 Карскнй Е. Ф. Белорусы. Т. 3. Ч. 1. С. 101.
Царква, не здолеўшы выкараніць народныя звычаі, звязаныя са старажытнымі аграрна-вытворчымі культамі, імкнулася прыстасаваць да іх свае хрысціянскія святы і дні памяці «святых». Менавіта таму адны і тыя ж народныя абрады і вераванні ў розных краінах аказаліся прывязанымі да розных дат хрысціянскага календара. Напрыклад, калі ва ўсходнеславянскіх народаў у дні Каляд «засяванне» рабілася на Новы год, то ў заходніх славян гэты абрад праходзіў на другі дзень Каляд. Дата так званага нараджэння Хрыста была перанесена тэолагамі з 6 студзеня на 25 снежня — дзень зімовага сонцавароту. Згодна з запісам старажытнацаркоўнага аўтара, «калі настаўнікі царквы заўважылі, што хрысціяне зачароўваюцца гэтым язычніцкім святам, яны прынялі меры і на гэты дзень (25 снежня) перанеслі дзень нараджэння Хрыста... Такім чынам яны ўтрымалі гэтае свята да цяперашняга часу»54.
Дата 6 студзеня (Вадохрышча) праваслаўнай царквой звязваецца з міфам аб хрышчэнні Хрыста ў рацэ Іардань. Царкоўны рытуал свята («вадохрышча» — асвячэнне вады ў рацэ ці ў моры або ў царкве) з’яўляецца, па сутнасці, далёкім адгалоскам старажытнаязычніцкага культу вады. Паводле выказвання С. А. Токарава, «так і нараджаўся рэлігійнаабрадавы сінкрэтызм, «дваяверства», характэрнае для ўсяго цыкла каляндарных народных свят»°5. 3 аднаго боку, царква імкнулася перарабіць і вытлумачыць па-свойму рэшткі язычніцтва ў народных звычаях і абрадах, з другога — народныя традыцыі захоўвалі рэшткі старажытных рытуалаў і свят у рамках царкоўнага календара. Але хрысціянскі элемент не зацьміў аграрную сутнасць каляндарнай абраднасці, а закрануў толькі яе знешні бок 56.
Хрысціянскае веравучэнне праз царкву (у часы феадалізму, а затым і капіталізму) пастаянна імкнулася аказваць ідэалагічнае ўздзеянне на народныя масы, спрабуючы духоўна заняволіць як мага болей чалавечых душ. 3 гэтай мэтай яно старалася падмяніць традыцыйную народную абрадавую паэзію спецыяльна складзенымі хрысціянскімі каляднымі песнямі і рацэямі. Старанна насаджаліся ў мінулым царквой і школай «песні звязды», якія часта выконваліся дзецьмі, што насілі з сабой размаляваную звязду, зробленую з паперы. Гэтыя
54 Алмазов С. Ф., Пнтерскнй П. Я. Праздннкм православной церквн. М., 1962. С. 50—51.
55 Календарные обычан н обряды в странах зарубежной Европы. С. 13.
56 Грынблат М. Я. Некаторыя пытанні развіцця духоўнай культуры беларускай народнасці ў яе адносінах да хрысціянства//Пытанні беларускай этнаграфіі, фалькларыстыкі і тапанімікі. Мн., 1967. С. 56.
песні атрымалі вядомае распаўсюджанне ў калядныя дні. Па стылі і мелодыі яны нагадвалі царкоўныя калядныя песні. Змест іх вызначаўся «Свяшчэнным пісаннем». Па сваёй ідэйнатэматычнай сутнасці яны зусім не адпавядалі характару і мэтам народных навагодніх звычаяў і заставаліся чужародным уключэннем у святочную абрадавую паэзію народа.
Шматвяковая ідэалогія хрысціянства ўсё ж не магла не адбіцца на светапоглядзе народа. Аднак рэлігійныя погляды сялян дарэформеннай Расіі глыбока адрозніваліся ад афіцыйнага вучэння царквы. Народ адхіляў містыцызм, які прапагандавала царква. Абстрактнасці вучэння царкоўнікаў у бытавым праваслаўі супрацьстаяла імкненне звязаць вобразы хрысціянскай рэлігіі з паўсядзённым працоўным жыццём селяніна. Гэта вяло да захавання ў хрысціянскай абалонцы старажытных язычніцкіх уяўленняў, звязаных з працай і бытам земляроба.
Пры разглядзе так званых хрысціянскіх калядак (песень, якія захавалі рэшткі біблейскіх сюжэтаў) няцяжка ўпэўніцца, што яны пранізаны язычніцкімі антрапаморфнымі элементамі (бог і яго апосталы паводзяць сябе, як людзі,— аруць, пільнуюць жывёлу і г. д.), г. зн. захоўваюць рысы старажытнай дахрысціянскай народнай творчасці. Пра духоўныя вершы A. М. Горкі пісаў: «Духоўны верш» для нас можа быць цікавы настолькі, наколькі ў яго прасачыліся старажытныя ўплывы язычніцкага фальклору... Гэта сведчыць аб жывучасці старажытнага фальклору, але вельмі мала аб рэлігійнай творчасці працоўнага народа хрысціянскай эпохі»57.
Уплыў хрысціянскай рэлігіі на старажытныя народныя абрады і звычаі, таксама як і на абрадавую народную паэзію, аказаўся толькі павярхоўным: ён прыдаў ім чыста знешнюю хрысціянскую афарбоўку, але не змяніў іх старажытнай народнай сутнасці, іх магічнага аграрна-вытворчага зместу.
Трансфармацыя народных каляндарных звычаяў і абрадаў ішла як бы знутры іх саміх пад уздзеяннем працэсаў гістарычнай эвалюцыі. Па меры таго як ліквідавалася іх першапачатковая аснова (няразвітасць земляробчай працы, поўная залежнасць селяніна ад стыхійных сіл прыроды), мянялася і грамадская псіхалогія, паступова адыходзілі ў мінулае старажытныя магічныя вераванні. «У цэнтральным святкаванні зімовага аграрнага календара ў XIX—XX стст. адмірала магічная мэтанакіраванасць і ўладна заяўляў пра сябе рэалістычны
57 Горькнй М. Собр. соч.: В 30 т. М., 1953. Т. 27. С. 496.
погляд на рэчаіснасць з яе супярэчнасцямі і сацыяльнай барацьбой» .
Аграрныя звычаі навагодняга свята паступова ператвараліся з рытуальных у бытавыя. Усе старыя і новыя песні, усе танцы (вясковыя і гарадскія), карагоды, гульні моладзі як найбольш свабодны ад рытуалу кампанент навагодняга свята служылі толькі адной мэце — унесці ў паўсядзённае жыццё вёскі весялосць і аптымізм. Гэта не азначала, зразумела, што ў XIX ст. у беларускай вёсцы і горадзе зніклі забабоны. «Застаючыся ў быце, яны тым не менш з развіццём народнай самасвядомасці ўсё болей і болей уваходзілі ў супярэчлівасць са стыхійна-матэрыялістычнымі поглядамі працоўнага народа. Цвярозы, здаровы погляд на навакольнае жыццё, які фарміруецца ў сувязі з працоўнай і грамадскай дзейнасцю народа, ростам культуры, паглыбленнем пачаткаў навуковых ведаў... абумовіў аслабленне рэлігійна-абрадавых элементаў у народных святкаваннях аграрнага календара — у тым ліку і ў святкаваннях, якія адкрываюць сабой новы год»59.
У пачатку XX ст. на Беларусі даволі поўна захавалася калядная абраднасць. Пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі пачаўся хуткі рост вытворчых сіл у нашай краіне, інтэнсіўна праходзіла механізацыя сельскай гаспадаркі, павышалася культура насельніцтва і ўсё больш забываліся магічныя прыёмы і ўсялякае чараўніцтва. Калектыўнае вядзенне гаспадаркі ў калгасах і саўгасах, якое абапіралася на сучасную сельскагаспадарчую тэхніку і агратэхнічную навуку, назаўсёды вызваліла беларускага селяніна ад пастаяннай няўпэўненасці ў будучым, ад спрадвечнага страху перад неўраджаем і бясхлебіцай. Старажытныя навагоднія звычаі ў гэтых умовах зусім згубілі свой магічны сэнс і ператварыліся ў святочныя забавы, нацыянальную традыцыю, «захаваліся яны толькі як форма рэгламентацыі і ўпрыгожання быту, грамадскіх ці сямейных адносін, як форма калектыўных адносін і задаволення эмацыянальна-эстэтычных патрэб» 60.