Земляробчы каляндар
Абрады і звычаі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 405с.
Мінск 1990
Самымі вялікімі гадавымі святамі вясны былі Вялікдзень, Юр’я і Сёмуха. Яны адбівалі ў сабе пэўныя этапы, вехі ў жыцці і працы селяніна-земляроба. Акрамя гэтых трох адзначалася яшчэ некалькі меншых свят і прысвяткаў, якія суправаджаліся адпаведнымі абрадамі, мелі свае звычаі, павер’і, выконвалі, паводле думкі земляроба, свае пэўныя жыццёвыя функцыі.
Найбольшаму веснавому святу Вялікадню папярэднічала Вербніца, або Вербная нядзеля. Пад напластаваннямі хрысціянскіх уяўленняў Вербніца захавала з язычніцкіх часоў вераванне аб перадачы здароўя, сілы адроджанай прыроды чалавеку праз непасрэдны фізічны кантакт (кантактная магія). На Вербніцу сустрэчных хвасталі асвячонай галінкай вярбы — вербачкай, прыгаворваючы:
He я б’ю, вярба б’е, За тыдзень — Вялікдзень. Хвора ў лес на верас, А здароўе ў косці.
He я б’ю, вярба б'е, За тыдзень— Вялікдзень. Будзь здароў, як вада, А расці, як вярба!
Будзь здароў на ўвесь год!74
Вялікдзень у параўнанні з Калядамі больш сціпла абстаўлены абрадамі. Галоўны святочны рытуал на першы дзень Вялікадня — абход двароў валачобнікамі. У часы язычніцтва гэта быў прадуцыравальны абрад, закліканы забяспечыць памыснае правядзенне веснавой сяўбы і добры ўраджай у будучым, а таксама прыплод жывёлы. Хрысціянства змагалася
72 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 147.
73 Крачковскнй Ю. Ф. Быт западнорусского селяннна. С. .89—90.
74 Там жа. С. 104—105.
з ім як з перажыткам язычніцтва 75. На шчасце, з невялікімі поспехамі: валачобніцтва дзякуючы высакароднасці самой традыцыі, багаццю песеннага суправаджэння яшчэ заставалася доўгі час пачцівым звычаем віншаваць дом са святам, вітаць гаспадара з гаспадыняй, іх дзяцей валачобнымі песнямі.
Вялікае рытуальнае значэнне ў час велікоднага свята аддавалася ежы. У язычніцкія часы яна мела пэўны абрадавы сэнс. Святочны велікодны рытуал патрабаваў адпаведны набор ежы. Этнаграфічная навука заспела велікодную рэгламентацыю страў ужо ў хрысціянізаваным выглядзе — як свянцонае (асвячонае царкоўным ці касцельным рытуалам). Адзін з галоўных атрыбутаў велікоднага святочнага стала — чырвонае яйка, якім распачыналі застолле. Яно мела, бясспрэчна, старадаўняе абрадавае прызначэнне. Сімволіка яго старажытная: яйка лічылася ўвасабленнем жыццядайнага пачатку. Фарбаванне велікодных яек у чырвоны колер мела на мэце ўзмацніць гэты пачатак, вылучыць яго. Хрысціянства, пераасэнсоўваючы язычніцкую сімволіку ў адпаведнасці са сваімі ўяўленнямі і догматамі, тлумачыла ўжыванне чырвоных яек як далучэнне да радасці ў сувязі з уваскрэсеннем Хрыста. Закопванне рэшткаў велікоднага стала, касцей на загонах з надзеяй, што гэта выратуе ад граду пасевы, лішні раз сведчыла аб наданні велікодным стравам здольнасці магічна ўплывасць на прыроду76. Трэба думаць, стыхійна-матэрыялістычны, паводле паходжання, звычай, які практыкаваўся не толькі перад Вялікаднем, а і ў іншыя святы,— асабліва пільная ўборка хаты і падворышча, мыццё ў лазні *.
На першы дзень Вялікадня хадзілі сачыць «гульню» сонца. Дзеля гэтага ўзбіраліся на ўзгоркі, званіцы, каб першымі сустрэць яго ўзыход. З’яўленне сонца на чыстым небе і яго «гульню» (пераліўны бляск) лічылі за добры знак на будучыню: цёплае, урадлівае лета, шчаслівыя вяселлі77.
Адным з пашыраных народных звычаяў Вялікадня было ладжанне моладдзю арэляў. Паколькі звычайна на Вялікдзень яшчэ халаднавата, арэлі падвешвалі ў гумне. Калыханне на арэлях, якое практыкавалася не толькі на Вялікдзень, але і ў іншыя гадавыя святы, а менавіта на Саракі, Масленку, на Пятра, мела ў язычніцкія часы аграрна-магічнае і магічна-
75 Шейн П. В. Белорусскне песнн. С. 80.
76 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 156.
* Апошняе, праўда, трактуецца ў навуцы як прафілактычная магія (гл.: Кагаров Е. Класснфнкацня н пронсхожденне земледельческнх обрядов// Нзвестня ОАНЭ. Казань, 1929. Т. 34. С 180—196).
77 Валынец А. Пасха в Белоруссян//Внлен. вестннк. 1893. № 66.
ачышчальнае прызначэнне. Па сведчанні Е. Раманава, на арэлях, што ладзіліся на Саракі, трэба было, паводле народнага звычаю, хоць крыху пакалыхацца — дзеля здароўя 78. Калыханню надавалася ўласцівасць, як ужо адзначалася, уплываць на рост ільну: высокі ўзлёт арэляў звязвалі з большым ростам ільняной трасціны, яе трываласцю.
На Вялікдзень была пашырана гульня ў біткі і качанне яек з горкі. Гульня ў біткі (выігрываў той, чыё яйка разбівала іншыя) — забава дзетвары і падлеткаў. Дзіцячай пацехай было таксама і качанне яек з горкі: чыё далей кацілася, той забіраў яйкі астатніх удзельнікаў гульні 79. 3 другога дня Вялікадня пачыналі вадзіць карагоды («танкі») 80. Велікодны звычай — хаджэнне ў госці. На Вялікдзень лічылася абавязковым адведаць радню, блізкіх, суседзяў.
Вялікдзень не меў сталай даты прымеркавання, хоць цэлы шэраг гадавых свят, такіх, як Вербніца, Радаўніца, Ушэсце, Сёмуха, залежалі ад яго: адзначаліся цераз строга пэўны лік тыдняў.
У некаторых мясцовасцях у апошні дзень Вялікадня адведвалі на могілках сваіх памерлых родзічаў. На Віцебшчыне, напрыклад, чацвер велікоднага тыдня звалі Наўскім скрэсеннем *. У гэты дзень варылі яйкі па колькасці памерлых у сям’і дзяцей і, пакачаўшы іх па траве, на могілках з’ядалі 8І. Увогуле ж памінанне продкаў з мэтай задобрыць іх, з надзеяй на тое, што яны будуць спрыяць у жыцці і ў першую чаргу будучаму ўраджаю, на Беларусі, як і ва ўсіх усходніх славян, рабілася ў аўторак Фаміна тыдня (Романов, 8, 179), на Радаўніцу. Радаўніца захавала ў сабе рысы язычніцкай трызны. Сабраўшыся на могілках сем’ямі, ушаноўвалі памяць памерлых тым, што елі тут жа прынесенае з сабою і «частавалі» душы адышоўшых навекі родных: качалі па магіле чырвоныя яйкі, вылівалі або пакідалі чарку гарэлкі. Рэшткі прынесенай ежы аддавалі жабракам. Уся Радаўніца (Радунічныя дзяды) павінна вылучацца, па сведчанні Ю. Крачкоўскага, тужлівым настроем .
Веснавая сяўба як вельмі адказная работа ў працоўным
78 Романов Е. Р. Белорусскнй сборнкк. Вып. 8. С. 142.
79 Карскнй С. Н. Пасха у белорусов Вкленской губерння//Вялен. вестннк. 1891. № 110, 112.
80 Валынец А. Пасха в Белорусснн//Внлен. вестннк. 1893. № 66. Наўскі ад гоцкага «naus», «naus» — нябожчык, па-літоўску — духі наогул (Карскнй. Т. 3. Вьш. 1. С. 160). «Навье» (старажытнаславянск.) — духі, цені памерлых.
81 Ннкнфоровскнй Н. Я. Простонародные прнметы н поверья... С. 244.
82 Крачковскнй Ю. Ф. Быт западнорусского селяннна. С. 114.
годзе земляроба была звязана з многімі звычаямі і абрадамі, суправаджалася імі. Е. Р. Раманаў адзначаў, што араць вясной пачыналі да Юр’я, крыху раней ці пазней у залежнасці ад прыходу цёплых дзён і прасыхання замлі83. Для заворвання выбіралі аўторак або суботу. Перад выездам у поле валоў (каня) і саху асвячалі. Гаспадар чыста мыўся, апранаў чыстую бялізну, браў з сабой хлеб, соль, сыр, яйка і вярбу. Праходзіў толькі некалькі баразён — тры-чатыры, закусваў хлебам і сырам, даваў крыху хлеба валам, «каб яны былі спасныя», а яйка закопваў там жа ў баразне — «рабіў пачостку матцы-зямлі, каб яна была ласкава да добрэ зарадзіла збожжа, усюды было поўно, як тое яйцэ»84. У некаторых мясцовасцях заворванне рабілі пад вечар, каб ужо да канца дня нічым болей не займацца 85. Сеяць пачыналі як мага раней згодна народнай мудрасці: «Хто сее ў лёд, той п’е мёд» або «Сей авёс у гразь — будзеш як князь». Засеўкі адбываліся ўрачыста. Гаспадыня клапацілася пра чысціню ў хаце: спадзяваліся, што тым самым забяспечаць чысціню будучай нівы ад пустазелля. 3 гэтай жа мэтай сейбіт мыўся і апранаў свежую бялізну. Пачынаць сяўбу стараліся ў поўню, думаючы гэтым забяспечыць важкасць калосся. Зноў прыклад магічных захадаў, паводле якіх падобнае можна выклікаць падобным. Засеўкі заканчваліся святочнай вячэрай, вясёлай і сытнай, зноў жа з думкай пра тое, што гэта будзе садзейнічаць поспеху сяўбы, урадлівасці будучай нівы 8б. У заворванні і засеўках спалучаюцца стыхійнаматэрыялістычныя і ірацыянальныя ўяўленні старажытнага земляроба. Звычаі і абрады першых дзён выхаду на працу ў поле адлюстравалі пачуццё незвычайнасці моманту, вялікай адказнасці перад ім. Каляндарныя прыкметы пачатку сяўбы перадавалі рацыянальныя веды, здабытыя ў шматгадовай земляробчай практыцы.
На веснавую пару прыпадаў вельмі старажытны паходжаннем і высакародны паводле характару калектыўны працоўны звычай «талака». Талокі — працоўная ўзаемавыручка, калектыўная дапамога пры выкананні цяжэйшых, працаёмкіх работ у гаспадарцы — адбываліся ў розную пару года. Аднак самыя асноўныя вядомы тры: веснавая талака, якая склікалася на вывазку гною, летняя — жніўная, у час дажынак жыта, і асенняя, калі мялі лён, а таксама тралявалі лес, ставілі зруб хаты. Часам збіраліся талокі і для таго, каб скасіць
83 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 179.
84 Сержпутоўскі A. К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. С. 96.
85 Крачковскмй Ю. Ф. Быт западнорусского селяннна. С. 92.
86 Там жа. С. 93.
аўдавелай жанчыне сенажаць, прывезці сена, а таксама на лоўлю язёў 87, зрэдку на малацьбу, калі сталі малаціць малатарняй.
Спынімся на больш тыповым і пашыраным відзе талакі — веснавой, або гнаёвай. У ёй мо найпаўней адбіліся каляндарная працоўная звычаёвасць і абраднасць, асаблівасці працоўнага быту даўнейшага селяніна. Уласна абрадавага ў талацэ амаль няма. Хіба што прадвызначанасць страў у час талочнага застолля (вучоныя называюць пэўны іх набор: аўсяны кісель, клёцкі, каша) можа наводзіць на думку пра іх абрадавы сэнс. Практычна талака — звычай, прыгожы працоўны звычай народа. У беларусаў, здаецца, навука заспела яго ў даволі цэласным, добра захаваным стане. Найчасцей апісанні талакі маем з Падзвіння, зямлі колішніх крывічоў.
На талаку збіраюцца з раніцы. У адрозненне ад жніўнай ці льняной, на якую прыходзілі адны жанчыны, на гнаявую прыязджалі з вазамі сем'ямі. Каб выканаць такую працаёмкую работу, як вывазка гною, патрэбна было шмат рабочых рук. Мужчыны, званыя на талацэ капачамі, накідвалі гной на вазы, вычышчалі ад яго хлявы. Хлопчыкі-падлеткі вазілі гной на поле, дзе яго растрасалі дзяўчаты і жанчыны-трасенніцы. Этнографы падкрэсліваюць, што веснавыя талокі звычайна былі ажыўленыя і мнагалюдныя 88. Мужчыны суправаджалі сваю работу размовамі, успамінамі, а жанчыны — песнямі. У дзень гнаёвай талакі гаспадар тройчы наладжваў застолле, пераважна на адкрытым паветры: у 11 гадзін, пасля чаго, накідаўшы вазы і выпрагшы коней, талачане адпачывалі да двух гадзін; потым наступалі падвячорак і вячэра. Асабліва вясёлым было вячэрняе застолле па сканчэнні цяжкой і такой неабходнай у гаспадарцы працы, з якой за дзень адной сям’ёю не справіцца. У гэты час спявалася шмат песень, што складаюць адну з адметнасцей беларускай каляндарнай паэзіі.