• Газеты, часопісы і г.д.
  • Земляробчы каляндар Абрады і звычаі

    Земляробчы каляндар

    Абрады і звычаі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 405с.
    Мінск 1990
    134.01 МБ
    У вечар перад Новым годам па беларускіх сёлах (як і ў іншых суседніх народаў) шчадравалі. Дзяўчаты хадзілі са Шчодрай. На гэтую ролю выбіралі прыгожую, статную дзяўчыну. Яе адзявалі ў святочнае адзенне, галаву ўпрыгожвалі вянком з папяровых кветак і рознакаляровымі стужкамі. Адзеўшы Шчодру, дзяўчаты адпраўляліся па хатах і спявалі
    45 Поповнч Ю. В. Молдавскне новОгоднне праздннкн (XIX — начало XX в.). С. 113—114.
    46 Чнчеров В. 14. Знмннй пернод русского народного земледельческого календаря XVI—XIX вв. С. 78.
    шчадроўкі (калядныя песні, якія выконваліся толькі напярэдадні Новага года, з прыпевам «Шчодры вечар»), Шчадроўкі істотна не адрозніваліся ад калядак ні па форме, ні па змесце, ні па функцыі, з’яўляючыся разнавіднасцю зімовай велічальнавіншавальнай песні.
    Пры абходзе дамоў аднавяскоўцаў дзяўчаты стараліся не абысці дом, у якім жыў малады нежанаты хлопец. Часам пры велічанні хлопца ў тую частку песні, дзе спявалася пра будучую нявесту, устаўлялася імя дзяўчыны, якая (як было вядома) па сэрцы хлопцу ці па нораве яго бацькам. У апошнім выпадку ўзнагарода была асабліва шчодрай.
    У навагоднюю ноч вялікае значэнне надавалася варажбе. Усе дзяўчаты захапляліся ёю. Навагоднія варожбы вызначаюцца сваёй разнастайнасцю і з’яўляюцца яскравым адлюстраваннем невычарпальнай народнай фантазіі. Традыцыйная сувязь варожбаў з навагоднімі святамі ўказвае на тое, што гэты перыяд успрымаўся як вельмі важны і адказны этап у жыцці, які вызначаў лёс людзей. Навагодне-вадохрышчанскія варожбы — гэта ў перавазе сваёй «асабістыя» варожбы, якія маюць непасрэдныя адносіны да лёсу чалавека.
    Варожбы асабліва прыцягвалі да сябе моладзь, гэта і вызначала кола пытанняў, на якія трэба было атрымаць адказ: варажылі пра суджанага ці суджаную, аб будучым замужжы, пра характар мужа і яго маёмаснае становішча, аб жыцці ў сям’і мужа і да т. п. Пытаннямі варажбы былі таксама жыццё і смерць, багацце і беднасць, здароўе і хвароба і інш.
    У. I. Чычараў падзяляе навагодні цыкл варожбаў на варожбы-тлумачэнні і варожбы ў форме чараўніцтва. Варожбы-тлумачэнні — «пазнанне» будучага з дапамогай пэўных прыёмаў і спосабаў тлумачэння з’яў, якія адбываюцца незалежна ад варажбітоў; дзеянняў, што наўмысна здзяйсняюць самі варажбіты; дзеянняў, якія выконваюцца людзьмі, жывёламі і птушкамі па волі варажбітоў. Як правіла, для гэтых варожбаў выкарыстоўваліся рэчы хатняга ўжытку ў сімвалічным тлумачэнні. Варажба-чараўніцтва заснавана на веры ў звышнатуральныя сілы, якія дапамагаюць «адкрыць будучае». У такіх выпадках выкарыстоўваліся разнастайныя прадметы, якія захоўвалі ў час варажбы сваё прамое назначэнне (свечкі, пярсцёнак, расплаўлены воск і г. д.).
    Шматлікая група шлюбных варожбаў пабудавана пераважна на выпадковасці адказу на пастаўленае пытанне і на адвольных вытлумачэннях з’яў, якія былі прадметам назірання. Найбольш распаўсюджанымі былі варожбы на штыкецінах.
    Увечар дзяўчаты бралі міску з куццёй ці каўбасой, выносілі на двор і ставілі яе ў тым месцы, дзе звычайна ссыпалі смецце, самі ж падбягалі да плоту і, датыкаючыся рукою да штыкецін, лічылі іх, прымаўляючы: «Маладзец, удавец». Апошняя са штыкецін і «адказвала», хто будз'е мужам — маладзец ці ўдавец. Даволі шырока вядома была і такая варажба: дзяўчаты клалі аладкі на парозе хаты і ўпускалі сабаку — чыю аладку сабака з’есць першую, тая дзяўчына раней за іншых выйдзе замуж. Варажылі і на блінцах: дзяўчына потайкі ад усіх хатніх брала першы спечаны блінец і, выбегшы на вуліцу, пыталася ў першага сустрэчнага мужчыны яго імя. Пачуўшы адказ, яна амаль была ўпэўнена, што ведае імя свайго суджанага. Вельмі важным было для дзяўчыны пытанне, ці выйдзе яна замуж у новым годзе. Для гэтага з першым блінцом яна падкрадвалася да суседзяў пад акно і падслухоўвала, пра што гавораць у хаце. Калі дзяўчына чула словы «ідзі», «што засядзелася», «чаму не ідзеш» — значыць, замуж яна выйдзе; калі ж — «сядзь», «застанься», «яшчэ рана», «пачакай», то ў лепшым выпадку яшчэ год яна не выйдзе замуж.
    Каб даведацца, у якім баку жыве яе суджаны, дзяўчына апоўначы павінна была выйсці на скрыжаванне (ці за вароты) і пр’ыслухацца: адкуль данясецца брэх сабакі, у той бок і выйдзе замуж. Распаўсюджана была і варажба з чаравікам. За вароты (ці праз дах дома) кідалі зняты з нагі чаравік: у які бок ён ляжа наском, у той бок дзяўчына выйдзе замуж. А каб даведацца, ці будзе багаты суджаны, трэба было ноччу з першым блінцом пайсці да лазні, прасунуць руку ў аконца і пастарацца да чаго-небудзь дакрануцца. Калі рука намацае што-небудзь касматае (анучу, старызну, рыззё і да т. п.) — быць дзяўчыне замужам за багатым; калі ж пападзецца нешта гладкае (камень, кавалак дрэва і інш.) — усё жыццё прыйдзецца гараваць у беднасці. He менш важна для дзяўчыны было даведацца, які будзе яе муж: добры ці злосны. Для гэтага яна ішла да калодзежа, рэчкі ці возера, каб кінуць у ваду камень: калі камень пойдзе на дно ціха, то муж будзе ціхі і добры, калі ж з шумам — не будзе ладу ў сям’і. Шырока бытавала ў народзе і шмат іншых відаў народнай варажбы Да тэму шлюбу, які мае адбыцца. Варожбы ж з заручальным пярсцёнкам, расплаўленым воскам не атрымалі шырокага распаўсюджання на Беларусі.
    Як бачым, аграрныя і сямейныя абрады зімовага цыкла ў беларусаў маюць адну мэту — імкненне чалавека зазірнуць у будучае і дабратворна паўплываць на яго. Тэма шлюбнага
    саюзу, багата і разнастайна адлюстраваная ў навагодніх варожбах і варожбах на Вадохрышча, характэрна для ўсёй каляднай абраднасці і каляднай паэзіі. Сам шлюб у шэрагу выпадкаў разумеецца не толькі як з’ява асабістага лёсу чалавека, але і як агульная ідэя ўрадлівасці. Нельга не падкрэсліць, што тэма ўрадлівасці і складае той асноўны ідэйны стрыжань, вакол якога круціцца ўся складаная, адшліфаваная вякамі сістэма каляднай абраднасці беларусаў.
    Навагодні цыкл беларускіх звычаяў і абрадаў з’яўляецца сукупнасцю традыцыйных абрадаў аграрна-вытворчага характару з выразна акрэсленымі нацыянальнымі рысамі. На Новы год гаспадар дома ўстае даволі рана і, агледзеўшы сваю гаспадарку, набірае ў міску якіх-небудзь збожжавых .зярнят, абыходзіць усе свае пабудовы і жменяй раскідвае зярняты ў розныя бакі, каб у новым годзе быў такі ўраджай збожжа, якім можна было б напоўніць усе гэтыя збудаванні. Да шырока распаўсюджаных навагодніх звычаяў адносіцца, у прыватнасці, рытуальны пасеў, які сімвалізуе багаты ўраджай у новым годзе. Па традыцыі славянскіх народаў, гэта абрадавае дзеянне ажыццяўляецца дзецьмі.
    Дзень Новага года вядомы яшчэ пад назвай «Васілле». Тут адбіўся знешні ўплыў царкоўнага календара (1 студзеня — дзень св. Васіля Вялікага). У гэты дзень раніцай сялянскія дзеці, павесіўшы цераз плячо торбачкі з зярнятамі, хадзілі па сяле з навагоднімі віншаваннямі. Увайшоўшы ў хату і прывітаўшыся з гаспадарамі, яны, імітуючы засявальнікаў, раскідвалі жменямі зярняты жыта, аўса, ячменю і інш. «Засяванне» суправаджалася калядкай, якая мела характар заклінання. Тэксты, прызначаныя для дзіцячага выканання, невялікія, вызначаюцца прастатой зместу і формы. Тэма такіх калядак адна — пажаданне гаспадарам добрага ўраджаю і дастатку ў новым годзе. Хлеб у земляробчых народаў з’яўляўся сімвалам матэрыяльнага дабрабыту і ў сувязі з гэтым носьбітам добрай магічнай сілы (кантактная магія).
    Больш рэдкай разнавіднасцю абраду з’яўляецца жывёлагадоўчы варыянт, вядомы ў малдаван і на Заходняй Украіне пад назвай «пасяванне», калі «пасявалі» жывёлу і хатнюю птушку, а ў калядках жадалі не толькі вялікага ўраджаю, але і вялікага прыплоду жывёлы ў надыходзячым годзе. Аднавяскоўцы прымалі пасявальнікаў вельмі ахвотна, давалі ім хлеб, сала, баранкі, арэхі, семечкі і г. д.
    Яркім прыкладам «вытворчага» абраду ў святочным цыкле звычаяў з’яўляецца рытуал дзеянняў з плугам, які шырока
    бытаваў у румын і малдаван, а таксама вядомы на Украіне. Праводзіўся ён напярэдадні Новага года і складаўся з дзвюх частак: першая — вакол ці ўздоўж сяла праводзілі першую ўраджайную баразну для ўсяго сяла; другая — хадзілі па хатах з плугам (а ў больш далёкім мінулым і з валамі, запрэжанымі ў плуг), паказваючы ўмоўнае ворыва ў двары з пажаданнем дабрабыту ў новым годзе. Напрыклад, на Валыні 31 снежня «аруць зямлю і як бы падрыхтоўваюць яе для сяўбы, прычым песнямі і рухамі цела паказваюць працэс ворыва»47 (імітатыўная магія).
    Абрад з плугам і ворывам невядомы на Беларусі, не сустракаецца аб ім упамінання і ў тэкстах беларускіх навагодніх абрадавых песень. У. I. Чычараў адмаўляе існаванне гэтага абраду ў мінулым і ў рускіх. На наш погляд, ён мог знікнуць да таго, як з’явіліся першыя запісы рускай і беларускай народнай навагодняй абраднасці.
    Абрады плуга і засявання, таксама як і заклінальныя тэксты, якія суправаджаюць іх, па сутнасці з’яўляюцца рытуалам магіі ўрадлівасці.
    Трэцяя куцця, як і першая, у народзе называлася поснай, галоднай. Абрадавая вячэра складалася толькі з поснага; на стол падаваліся тыя ж стравы, што і на першую куццю. Пры гэтым захоўваўся наступны звычай: калі куцця зварыцца і яе трэба пераносіць з печы «на кут», гаспадыня, узяўшы гаршчок з куццёй, пачынае квахтаць, як курыца-квактуха. Пачуўшы гэта, дзеці стрымгалоў бягуць пад стол і пачынаюць там кудахтаць. А некаторыя крычаць, як пеўні. Маці ставіць куццю «на кут», накрывае яе хлебам і сыпле дзецям пад стол семачкі сланечніку. Пазбіраўшы іх, дзеці вылазяць з-пад стала. Сэнс абраду наступны: маці квохча, каб куры вывелі шмат куранят; дзеці кудахчуць, каб куры лепш несліся; пеўнем спяваюць, каб сярод куранят было болей пеўнікаў; семачкі сыплюцца, каб у гаспадарцы было болей курэй.
    Па традыцыі ў гэты вечар выкарыстоўваліся пераважна тыя абрады, якія выконвалі апатрапеічную функцыю (г. зн. абарончы характар), маючы быццам бы магічную сілу адганяць усялякую «нечысць», якая, паводле павер’яў, асабліва актыўная і небяспечная ў святочныя дні. «Нячыстая сіла», «злыя духі» ў свядомасці селяніна, які верыў у розныя забабоны, асацыіраваліся з варожымі чалавеку прыроднымі стыхіямі, хваробамі, паморкам жывёлы, усялякай бядой у гас-
    47 Чубннскнй П. П. Труды этнографнческо-статнстнческой экспеднцнч в Западно-Русскнй край. СПб., 1872. Т. 3. С. 43, 437.