Земляробчы каляндар
Абрады і звычаі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 405с.
Мінск 1990
рэлігіі. Цэнтральная маска навагодняга пераапранання — «каза» («казёл»), распаўсюджаная таксама на поўдні Расіі, Украіны, у Малдавіі, Балгарыі, Чэхаславакіі. Ваджэнне «казы» абавязкова суправаджалася выкананнем песень і драматызаваных прадстаўленняў. «Каза» прыбіралася наступным чынам: кажух, вывернуты аўчынай наверх, адзявалі адным рукавом на канец дугі, якая ўстанаўлівалася выпукласцю ўніз. Рукаў завязвалі, ён служыў шыяй і галавой, да якой прымацоўваліся рогі, зробленыя з саломы ці асакі. Да другога канца дугі прывязвалі хвост, таксама з саломы. Невысокага росту, спрытны ў танцах хлопец залазіў пад кажух і выконваў ролю казы. «Казу» суправаджала «світа» пераапранутых. Хлопец высокага росту, які ўмеў складна гаварыць, быў за павадыра, ці «дзеда». Яго апраналі ў старое адзенне, на спіне рабілі горб, прымацоўвалі бараду з пянькі ці лёну, у адну руку давалі табакерку, у другую — вялікі посах. У «свіце» павінна была быць і «маладзіца». На гэту ролю падбіралі шчуплага хлопца, апраналі яго ў жаночую кашулю з вышытымі рукавамі і ў андарак, на шыю вешалі ўпрыгожанні, на галаву завязвалі хустку і падмазвалі сажай бровы. У кампаніі калядуючых абавязкова прысутнічалі «цыган», апрануты, як звычайна, у сіні армяк, падпяразаны вяроўкай, з бізуном у руцэ, механоша, музыкант (музыка), запявала і некалькі спевакоў.
Увайшоўшы на двор, павадыр пасылаў бойкага і гаваркога хлопца да гаспадара папрасіць дазволу зайсці ўсім гуртам у хату. Атрымаўшы запрашэнне гаспадара, першым уваходзіў павадыр і вёў за сабой «казу», за імі — «цыган» з «маладзіцай», музыка, механоша і ўся «світа», следам накіроўваліся шматлікія гледачы. «Каза» выходзіла на сярэдзіну хаты, а з ёю павадыр і «цыган» з «маладзіцай», астатнія заставаліся стаяць у парозе.
Павіншаваўшы і пахваліўшы гаспадароў, павадыр пачынаў «муштраваць» «казу» палкай, а спевакі выконвалі песні, якія праслаўлялі «казу» за яе магічную сілу выклікаць добры ўраджай у надыходзячым годзе:
Го-го-го, каза, Го-го, серая! Ну-тка, козачка, Расхадзіся-тка Па ўсяму двару Гаспадарскаму... Дзе каза ходзе, Там жыта родзе, Дзе не бывае, Там вылягае.42
42 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 108—109.
Музыкант падыгрываў, «каза» выконвала свой рытуальны танец. Затым «каза» пачынае наравіцца, не слухацца павадыра, б’е яго капытамі, бадае рагамі. Павадыр сварыцца на яе, б’е палкай. У гэты час спяваюцца песні аб непаслухмянай, наравістай казе. Нарэшце «каза» падае і прыкідваецца мёртвай. Павадыр са спевакамі пачынаюць гаварыць усёмагчымыя замоўныя формулы (у жартоўна-парадыйным тоне), каб ажывіць яе. Паколькі нішто не дапамагае, калядоўшчыкі звяртаюцца да гаспадароў з просьбай шчодра абдарыць «казу». Пачуўшы гэта, «каза» нечакана падымаецца, скача, кланяецца гаспадарам. Павадыр звяртаецца да «маладзіцы» і «цыгана» з просьбай патанцаваць; музыка іграе «Барыню», «Казачка» ці «Падушачку», а тыя танцуюць. У заключэнне выконваецца віншавальная калядная песня, у якой гаспадарам выказваецца пажаданне добрага ўраджаю і ўсялякага дабрабыту ў новым годзе.
Прадстаўленне заканчвалася ўзнагародай калядоўшчыкаў: салам, каўбасой, пірагом ці грашыма, пасля чаго ка.мпанія накіроўвалася ў наступную хату.
Абрад ваджэння «казы» ў тым выглядзе, у якім ён дайшоў да нашых дзён, з’яўляецца не столькі абрадавым дзеяннем, колькі бытавой гульнёй, забавай. Аб гэтым сведчаць чыста бытавыя персанажы, якія часта прысутнічаюць у святочным маскарадзе: афіцэр, пані (барыня), гандляр, цыган, яўрэй; маскі жывёл, не звязаныя з аграрным рытуалам: мядзведзь, журавель і г. д.; нарэшце, агульны жартоўна-вясёлы карнавальны настрой усіх прадстаўленняў з «казой».
Як паказваюць даследаванні вучоных (Я. Ф. Карскага, Ю. В. Паповіча 43 і інш.), сувязь гэтага абраду з навагоднім святам мае старажытныя генетычныя карэнні. Ускосным указаннем на старажытнае паходжанне абраду з’яўляецца і факт захавання і шырокага распаўсюджання культу «казы» ў многіх еўрапейскіх (славянскіх і раманскіх) народаў. Вывучэнне дахрысціянскіх культаў паказала, што «каза» ў старажытнасці шанавалася за яе нібыта здольнасць узмацняць урадлівасць зямлі. Адсюль і паходзяць магічная роля «казы» ў старажытнай навагодняй абраднасці і звязаныя з ёю забабонныя спробы людзей выкарыстаць сілу жывёлы для паляпшэння ўрадлівасці палёў. «Смерць» «казы», а затым «ажыўленне» яе, паводле абраду, увасабляюць паміранне прыроды зімой і яе ажыўленне з прыходам вясны і павінны
43 Карскнй Е. Ф. Белорусы. Т. 3. Ч. 1. С. 133; Поповнч Ю. В. Молдавскне новогоднне праздннкн (XIX — начало XX в.). С. 98—100.
абазначаць сакральную сувязь жывёліны з раслінным светам. Акрамя таго, як вынікае з тэкстаў абрадавых песень, прысвечаных «казе», ёй прыпісвалася здольнасць адводзіць няшчасці ад дому, г. зн. функцыя апатрапеічнай магіі. Паводле народных павер’яў, чэрці не любяць і баяцца казы, а поўсць казы — магічны сродак, які абараняе ад варожых уплываў.
Звычай ваджэння «казы» ў зімовым абрадавым комплексе таго ці іншага народа з’яўляецца старажытнейшым перажыткам заалатрыі казы на пэўнай тэрыторыі.
Некалькі менш распаўсюджана ў беларускім калядаванні ваджэнне «каня» («кабылы»). Але ні ў самім абрадзе, ні ў абрадавай паэзіі не знаходзіцца ўказанняў на хтанічную функцыю гэтай маскі ў калядным абрадзе. Ўключэнне каня (кабылы) у магічныя дзеянні каляднага цыкла, напэўна, абумоўлена важнай гаспадарчай роляй гэтай жывёлы ў сялянскім быце. У паўднёвых славян — на Украіне, а таксама ў малдаван (у меншай ступені ў рускіх) меў месца культ «свяшчэннага быка» (каровы). Паводле павер’я, у гэтых народаў бык ці карова прыносілі ў гаспадарку пладавітасць жывёлы і добры ўраджай. Іх уводзілі ў дом на святы і частавалі калачом.
У XIX—XX стст. у беларускай вёсцы на зімовыя святы аграрнага календара ўжо ў значнай меры была страчана магічная мэтанакіраванасць абрадавых дзеянняў, а ўсё большае значэнне набываў забаўляльны, гульнявы бок каляднай абраднасці. Выключную ролю ў стварэнні святочнай, вясёлай і ўрачыстай атмасферы ў навагоднія дні ў беларусаў разам з пераапранутымі меў абход калядоўшчыкамі двароў аднавяскоўцаў з выкананнем велічальна-віншавальных песень.
Пры больш падрабязным разглядзе тэматычнага зместу каляднай песеннай паэзіі няцяжка заўважыць, што заклінальны характар тэкстаў калядных песень цалкам падпарадкаваны законам прадуцыруючай магіі зімовага перыяду. У аснове калядавання як калектыўнага закляцця ляжыць уяўленне аб дзейснай сіле магічнага слова, імкненне чалавека змяніць навакольны свет, забяспечыць добры ўраджай і дабрабыт сям’і ў новым годзе. «Пажаданні маюць дзве рэдакцыі: а) дабрабыт, якога чакаюць (так будзе!), і б) паказ прадрачонага як існуючага (так ужо ёсць!). I тая і другая рэдакцыі з’яўляюцца праецыраваннем будучага, але другая з іх успрымаецца як больш дзейсная, таму што ў ёй тое, што жадаецца, паказана існуючым»44.
44 Чнчеров В. Н. Знмннй пернод русского народного земледельческого календаря XVI—XIX вв. С. 128.
Калядаванне на Беларусі праходзіла, як правіла, з вечара другога дня Каляд і напярэдадні Новага года. У гэтыя дні, як толькі надыдзе вечар, калядоўшчыкі, сабраўшыся невялікімі групамі (ад 3 да 5 чалавек), адпраўляюцца хадзіць па вёсцы з віншаваннямі. Падышоўшы да хаты, старшы стукае ў акно і пытае ў гаспадара дазволу павіншаваць яго са святам. Калі дазвол быў атрыманы, спевакі, стоячы на двары, пад акном, ці па запрашэнні гаспадара зайшоўшы ў хату, выконвалі свае велічальна-віншавальныя песні. Спачатку спявалі гаспадару і гаспадыні, затым кожнаму члену сям’і ў парадку іх старшынства (у некаторых народаў — украінцаў, малдаван, балгар — калядавалі дзецям, сваякам, якія адсутнічалі, гасцям і нават нябожчыкам). Такі абрад калядавання патрабаваў доўгай папярэдняй падрыхтоўкі пад кіраўніцтвам старшага — настаўніка. У беларусаў кола велічальна-віншавальных калядных песень значна звужана і абмяжоўваецца песнямі гаспадару, гаспадыні, дзяўчыне на выданні, нежанатаму хлопцу. Такім чынам, калядны абрад беларусаў у пэўнай ступені больш падобны да зімовай абраднасці рускага і ўкраінскага народаў.
У велічальнай песні той, да каго яна была звернута, атрымліваў хвалебную характарыстыку. Калі песня адрасавалася гаспадару дома — праслаўлялася яго ўменне весці гаспадарку, багацце яго двара; гаспадыні — усхвалялася яе ўмеласць у рабоце, руплівасць; дзяўчыне на выданні — услаўлялася яе прыгажосць і працавітасць; маладому нежанатаму хлопцу — апявалася яго адвага і спрытнасць. У віншаваннях выказваліся добрыя пажаданні: гаспадарам дома павялічыць сваё багацце ў новым годзе — каб вырас добры ўраджай, каб жывёла дала вялікі прыплод, добра раіліся пчолы і г. д.; хлопцу і дзяўчыне — адшукаць сабе добрую нявесту ці жаніха і абраць шлюб у надыходзячым годзе.
Пажаданні калядоўшчыкаў, як правіла, заканчваліся просьбамі абдарыць за спевы, якія часам гучалі як патрабаванні. Імператыўная форма падобных просьбаў абумоўлена самім калядным абрадам: калядоўшчыкі выступаюць тут у ролі заклінальнікаў урадлівасці і дабрабыту, г. зн. у ролі носьбітаў патэнцыруючай магіі, якая набывае сілу толькі пры выкананні абраду — абдорвання заклінальнікаў. Пасля велічання гаспадары ўзнагароджвалі спевакоў падарункамі: давалі пірог, сала, каўбасу ці грошы. Усё гэта складвалася ў мяшок механошы, і калядоўшчыкі накіроўваліся да наступнай хаты. Такім чынам абходзілі ўсё сяло. У беларусаў калядой называюць любую навагоднюю абрадавую ежу, атры-
маную ў якасці ўзнагароды за выкананне навагодніх велічанняў-віншаванняў. Сабраўшы калядныя дары, калядоўшчыкі спраўлялі затым навагоднія вечарынкі са святочнымі застоллямі.
Вечар напярэдадні Новага года (Шчодры вечар) таксама адзначаўся абрадавай вячэрай — другой куццёй. Другая куцця яшчэ называлася ў народзе багатай, тоўстай, шчодрай, мясной, тлустай, ласай, паколькі стол у гэты вечар вызначаўся багаццем скаромнага. Кожная гаспадыня старалася падрыхтаваць багатую вячэру, сустрэць Новы год у поўным дастатку, каб на працягу ўсяго наступнага года была багатая ежа ў доме. Паводле ўяўленняў аб дзеянні ініцыяльнай магіі, лічылася: калі чаго няма на навагоднім стале, таго не будзе ў доме цэлы год. Колькасць страў навагодняй вячэры таксама мела рытуальнае значэнне: сем, дзевяць, дванаццаць. Куцця падавалася на стол з салам ці маслам. У адпаведнасці з традыцыямі абраду елі вараную свіную галаву, смажаныя каўбасы, сальцісон, крывяную каўбасу,' халадзец, верашчаку, блінцы (часта двух сартоў: грачаныя і аўсяныя, што з’яўлялася адзнакай урачыстасці дня, паколькі блінцы на Беларусі былі пераважна святочнай стравай), сыр, кісель з малаком, пірагі. Як бачым, у цэнтры навагодняй абрадавай ежы аказваецца мяса свінні. Есць думка, «што рытуальнае забіццё свінні было састаўной часткай абраднасці старажытназемляробчага свята зімовага сонцавароту»45. Даследчыкамі ўстаноўлена, што ў старажытных грэкаў свіння па пладавітасці ўспрымалася як сімвал урадлівасці. Старажытныя рымляне ў дні зімовага сонцавароту Сатурну — богу ласеваў і ўрадлівасці — прыносілі ў ахвяру таксама свінню. Аналізуючы зімовую абраднасць рускага народа, У. I. Чычараў прыходзіць да вываду, што «парася ўваходзіла ў тое ж самае кола ахвярных жывёл і сімвалічна абазначала ўрадлівасць, багацце, дабрабыт у жыцці чала46 века» .