Земляробчы каляндар
Абрады і звычаі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 405с.
Мінск 1990
Куцця — каша з абтоўчаных у ступе зярнят ячменю або пшаніцы. На ўсе тры куцці каша варылася ў адным і тым жа гаршку і з аднолькавай колькасці круп. Звараная куцця да захаду сонца ставілася на сена на покуці і накрывалася хлебам. Каштаваць яе забаранялася не толькі да пачатку вячэры, але і ў час гатавання. Як толькі пачынала змяркацца і зоркі з’яўляліся на небе, на стол пад абрус падкладвалася сена (ва ўкраінцаў і малдаван замест сена ўжывалася часам
37 Чнчеров В. М. Знмннй пернод русского народного земледельческого календаря XVI—XIX вв. М., 1957. Т. 40. С. 9—10.
38 Там жа. С. 10.
саЛома, пасыпаная мукой). У некаторых сёлах ножкі стала абвязваліся ланцугом (ва ўсходнераманскіх народаў існаваў звычай пад стол класці лямеш ад плуга ці частку ярма). Усе гэтыя рэчы (і іх размяшчэнне) надзяляліся магічнай функцыяй, якая будавалася на фармальных законах падабенства і кантакту (імітатыўная і кантактная магія). Па сялянскім павер’і, яны павінны былі забяспечыць паспяховае вядзенне гаспадаркі ў новым годзе. Ярмо і плуг — добрае ворыва, салома —вялікі ўраджай, мука — урадлівасць збожжавых, г. зн. дабрабыт сям’і ў надыходзячым годзе. Куцця ж ставілася ў цэнтры стала, яна як бы аб’ядноўвала ўсе пералічаныя магічныя ўласцівасці, абазначаючы багаты ўраджай і асабісты дастатак для тых, хто ўдзельнічаў у абрадавай вячэры. У. Я. Проп тлумачыў гэты факт наступным чынам: «Зерне валодае ўласцівасцямі надоўга захаваць і зноў аднавіць жыццё, памнажаючы яго. Семя — расліна — семя складаюць вядомы кругаварот, які сведчыць аб бясконцым жыцці»39. Ланцуг, якім абвязвалі стол, выконваў ахоўную функцыю, ён з’яўляўся сімвалічным носьбітам апатрапеічнай магіі.
У дні навагодніх свят на свядомасць селяніна моцна ўздзейнічала ініцыяльная магія: уся сям’я ў час урачыстай вячэры павінна была быць у зборы, каб заставацца разам увесь год. Звычайна маладыя жанчыны ў першы год свайго замужжа прыходзілі на куццю да сваіх бацькоў, каб павячэраць у роднай сям’і. Дамачадцы садзіліся за святочным сталом, строга прытрымліваючыся-законаў патрыярхальнага ўкладу жыцця вялікай сям’і. У некаторых сёлах існаваў такі звычай: перш чым сям’я сядзе вячэраць, гаспадар, узяўшы гаршчок з куццёй, тры разы абходзіць з ім вакол хаты, а затым стукае ў акно. Жонка пытае з хаты, хто там. Тады гаспадар адказвае, што гэта сам бог стукае з цёплай, мокрай вясною, з гарачым, спакойным летам, з сухой і ўрадлівай восенню. Пасля гэтага. жонка запрашае мужа зайсці ў дом. Гаспадар садзіўся першым за стол, затым па старшынстве каля яго — сыны. На другім баку стала было месца гаспадыні і астатніх дзяцей. Кожны павінен быў пакаштаваць усіх страў, якія падаваліся гаспадыняй у пэўнай паслядоўнасці: селядзец з ільняным алеем, квас з грыбамі, блінцы з макам, аўсяны кісель, нарэшце куцця. Вячэра суправаджалася, як правіла, серыяй абрадаў магічнага характару, накіраваных да той жа галоўнай мэты: забяспечы'ць будучы ўраджай у новым годзе. Падсохлы верх куцці здымалі і аддавалі курам, «каб добра яйкі неслі». Зачарпнуўшы
39 Пропп В. Я. Русскне аграрные праздннкя. Л., 1963. С. 16.
першую лыжку куцці, гаспадар стукаў у акно і клікаў мароза «ісці куццю есці», каб не марозіў ячмень, пшаніцу, гарох, грэчку і г. д.: «Мароз, мароз, ідзі куццю есці, а летам не бывай, па межах не хадзі, яры не губі!» Гаспадыня таксама зазывала мароза на куццю, каб не марозіў расаду, агуркі, гарбузы, моркаў, буракі і інш. Калі на наступны дзень мароз рабіўся слабейшы, гаварылі: «Мароз паеў куцці і паласкавеў», а калі рабіўся мацнейшы: «Разгневаўся». (Мароза трэба было «клікаць» на ўсе тры куцці.)
Абрады шанавання памерлых продкаў у навагоднім цыкле беларусаў не атрымалі такога развіцця, як, напрыклад, ва ўсходнераманскіх і паўднёваславянскіх народаў. Аднак (згодна запісам П. В. Шэйна ў б. Смаленскай губ. і ў Слонімскім п. Гродзенскай губ.) беларусы лічылі Каляды і днём памінання памерлых сваякоў. Культ памерлых ва ўсіх народаў выкліканы ўяўленнямі аб залежнасці матэрыяльнага жыцця чалавека ад шанавання памяці продкаў. Шанаванне памерлых звязана з верай у іх здольнасць дапамагаць жывым у забеспячэнні ўраджаю і дабрабыту ў сям’і. Згодна з памінальным калядным звычаем, у беларусаў у знак павагі да нябожчыкаў на абрадавы стол падаваліся блінцы. Перад тым як пачаць святочную вячэру, гаспадар, а за ім і ўсе астатнія дарослыя члены сям’і пралівалі на абрус крыху гарэлкі і першую лыжку рэдкіх страў, клалі кавалачак хлеба, селядца і іншай ежы для нябожчыкаў. Каб сагрэць іх (у далёкім мінулым), 24 снежня на дварах распальвалі кастры, пазней іх замянілі факеламі, свечкамі.
Такім чынам, абрадавыя прынашэнні памерлым сваякам ежы і цяпла на Каляды мелі мэту паказаць, што нашчадкі памятаюць і клапоцяцца аб іх. Культ памерлых продкаў, несумненна, адносіцца да старажытнейшых рэліктавых з’яў: паважлівыя адносіны да старэйшых роду, сям’і, ад вопыту і ўяўлення якіх залежала паспяховае ажыццяўленне вытворчай дзейнасці ўсяго калектыву, характэрны для развітога родавага грамадства.
У некаторых сёлах (б. Сенненскі п. Магілёўскай губ.) існаваў звычай пасля вячэры рэшткі куцці падкідваць да столі, каб хутчэй расла маладая скаціна і каб высока рос лён. А затым усю куццю, што засталася, аддавалі раніцай жывёле, каб яна была сытай і добра пладзілася ў новым годзе.
Пераважна ў калядна-вадохрышчанскія дні сканцэнтроўваюцца мантычныя абрады — варожбы і прыкметы, якія займаюць асаблівае месца ў абрадавым цыкле беларусаў. Значэнне варожбаў і прыкмет вызначана імкненнем чалавека
даведацца пра будучае, каб падрыхтавацца да яго. Гэта імкненне заўсёды жыло ў свядомасці селяніна, таму што магчымасць хоць у якой-небудзь ступені прадбачыць умовы, у якіх яму трэба будзе выконваць сваю гаспадарчую працу, павінна была дапамагчы ў барацьбе з прыроднымі стыхіямі. «Мантычныя абрады... у адр.озненне ад магіі не ставілі мэту зрабіць якіянебудзь змены ў знешнім асяроддзі. Яны звычайна накіраваны на тое, каб даведацца пра нешта такое, пра што чалавек не можа даведацца звычайным шляхам»40. Па сцвярджэнні A. А. Патабні, «варожбы па пачатку вядомага перыяду аб далейшым яго працягу ёсць пачын. Чым больш доўгі і важны для чалавека перыяд, тым больш значны яго пачатак, тым важнейшы пачын. Гэтым адным незалежна ад іншых вераванняў... тлумачыцца значнасць пачатку перыядаў, якія абазначаюцца гадавымі святамі, асабліва перыяду, які пачынаецца з нараджэння сонца, павароту яго на лета. Калядныя святы — час варожбаў»41.
У ходзе ўсёй сваёй вытворчай дзейнасці чалавек, назіраючы за прыродай, імкнуўся даведацца аб прычынна-выніковых сувязях у з’явах навакольнага свету. 3 гэтых назіранняў ён робіць вывады, якія ў адных выпадках адпавядаюць рэальнасці, у другіх — памылковыя. Калядны цыкл прыкмет стварае асобную групу назіранняў і прадказанняў надвор’я, віду на ўраджай, прыплод жывёлы і г. д.
Варажба таксама пабудаваяа на назіраннях, але пераносіць іх у спецыяльна вызначанае ці створанае чалавекам становішча. Актыўнасць чалавека, такім чынам, абмяжоўваецца сучасным, па якім мяркуюць пра будучае.
На Беларусі калядныя варожбы праходзілі ў форме прыкмет-тлумачэнняў. Асноўная іх тэма — тэма зямлі і ўраджаю. Як правіла, у час варажбы выкарыстоўваліся рэчы хатняга ўжытку, сельскаі'аспадарчыя прылады і іншыя атрыбуты сялянскай гаспадаркі, якія ўжываліся ў сімвалічным вытлумачэнні (напрыклад, сноп, колас, зерне, хлеб як сімвал ураджаю). Пра будучы ўраджай лёну варажылі наступным чынам: выцягвалі з-пад абруса некалькі сяннінак: калі выцягваліся доўгія — лён будзе высокі, калі кароткія — не ўродзіцца. Пасля вячэры, прыбраўшы сена, па травяным насенні, што засталося на стале, «даведваліся», на якія зерневыя будзе лепшы ўраджай: калі на стале застанецца больш чорнага
40 Поповнч Ю. В. Молдавскне новогоднне праздннкн (XIX — начало XX в.). С. 76.
41 Потебня A. А. Об-ьяснення малорусскнх н сродных народных песен: Колядкн н шедровкн. Варшава, 1887. Т. 2. С. 63—64.
насення — значыць, будзе добры ўраджай грэчкі, калі жоўтага — лепш зародзяць яравыя. Варажылі на куцці: калі каша атрымлівалася разварыстая — павінен быць багаты ўраджай ячменю і г. д.
Варожбы пра будучы ўраджай па сваім паходжанні і функцыі цесна звязаны з жыццём абшчыны ці вялікай сям’і. Варожбы як працэс пазнавання, несумненна, вялі да актывізацыі дзеянняў чалавека ў яго барацьбе з прыродай, але недахоп ведаў, які замяняўся ўяўленнем, прыдаваў гэтым дзеянням ілюзорны характар.
Разам з прыкметамі пра надвор’е і ўраджай, заснаванымі на ўважлівых і ўдумлівых назіраннях селяніна за з’явамі прыроды з дастаткова дакладнымі, апрабаванымі шматвяковай сельскагаспадарчай практыкай вывадамі, у беларускім сялянскім быце існавала нямала прыкмет, якія грунтаваліся на выпадковых супадзеннях: калі першы дзень Каляд выдаецца пагодлівы, ясны — будзе неўраджайны год, а калі пахмурны і снег ідзе — ураджайны. Калі ж у калядны вечар і ноччу на небе шмат зорак — летам будзе шмат грыбоў ці калі ў другой палове дня ў першы дзень Каляд пасыплецца град — гарох дасць вялікі ўмалот, калі снег — будуць добра раіцца пчолы.
Шматлікую групу складаюць прыкметы і павер’і, якія вынікаюць з народных забабонаў. Напрыклад, згодна павер’ю, калі ў час падрыхтоўкі да абрадавай вячэры сена ўнёс і паклаў на стол хлопец, які звычайна пасе валоў, то валы на пашы не будуць разыходзіцца і губляцца. У той жа вечар гаспадар лыжкай вылоўліваў бурбалкі ў кіпячай вадзе і кіпнем паліваў авёс. Раніцай яго аддавалі коням, каб былі такія ж гладкія і гэтак жа хутка бегалі, як гэтыя бурбалкі. Або ў першы дзень Каляд свінням сыпалі ў вочы снег, каб летам не глядзелі ў поле і агарод, не лезлі туды і не рабілі шкоды. Каб авечкі не адбіваліся ад дому, а ішлі ў свой двор, пасля вячэры лыжкі не мылі, іх звязвалі шарсцяной ніткай і пакідалі на стале і г. д. Існавала і такое павер’е, што ад першага наведвальніка ў першы дзень навагодніх свят залежыць дабрабыт у доме: калі ім акажацца дзяўчына — у сям’і павінны адбыцца няўдачы і няшчасці. Усе гэтыя калядныя прыкметы і варожбы — даніна ініцыяльнай магіі і не могуць расцэньвацца інакш, як рэлікты каляднага абраду.
Цэнтральнае месца ў святочным навагоднім абрадавым цыкле займае абрад калядавання: абход пераапранутымі двароў аднавяскоўцаў з выкананнем абрадавых песень. Звычай пераапранання на Беларусі (як і ў іншых славянскіх народаў) захаваў шэраг масак, генетычна звязаных з раннімі формамі