• Газеты, часопісы і г.д.
  • Земляробчы каляндар Абрады і звычаі

    Земляробчы каляндар

    Абрады і звычаі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 405с.
    Мінск 1990
    134.01 МБ
    падарцы. Няправільнае разуменне з’яў навакольнага свету абуджала несвядомае імкненне чалавека надзяляць якасцямі жывых істот усё незразумелае, небяспечнае для яго ў прыродзе. Чаму ж «нячыстай сіле» прыпісвалася здольнасць асабліва шкодзіць людзям у дні навагодніх свят? Адказ на гэта пытанне дае A. С. Токараў: «Зімовая цемень, кароткія дні і доўгія ночы, траскучыя маразы і снежныя завеі — усё гэта якраз у сярэдзіне зімы, асабліва ў паўночных краінах, прыгнятала селяніна, дрэнна абароненага ад суровай прыроды. У краінах Заходняй і Паўднёвай Еўропы, калі і не было асаблівых маразоў, то былі зімовыя туманы, завеі, халодныя дажджы. Гэта бяссілле перад жорсткай стыхіяй зімы і ўвасаблялася ў свядомасці забабоннага чалавека ў вобразах нячысцікаў, ведзьм, усялякай нечысці, асабліва небяспечнай людзям у дні калядных свят»48.
    У адрозненне ад першай трэцяя куцця называлася яшчэ вадзяной, таму што да гэтай даты быў прымеркаваны хрысціянска-царкоўны абрад «вадохрышча» (прыстасаваны да старажытнаязычніцкіх вераванняў у магію вады). Цэлы шэраг «ачышчальных» звычаяў беларусаў звязаны з магічнай сілай вады. У некаторых месцах апоўначы, пад Вадохрышча, гаспадыні хадзілі на рэчку ці возера (а дзе іх няма — да калодзежа) і чэрпалі ваду, якую пасля захоўвалі ўвесь год як лекавую. Напярэдадні ўся сям’я мылася, адзявала чыстае адзенне, хату ў гэты дзень трымалі ў чысціні, каб увесь год сям’я была здаровай і чыстай ад «заразы» і розных хатніх паразітаў.
    Перш чым пачаць абрадавую вячэру, гаспадар браў гаршчок з куццёй, хлеб, крыж, зроблены з дрэва, і крапілам з аржаных каласоў «асвячаў» ваду. Затым гэтай жа вадой крапіў хату і іншыя будынкі (адначасова маляваў крэйдай крыжы на сценах, дзвярах, вокнах хаты, варотах двара, сценах і дзвярах хлява, гумна і г. д.). Гэта называлася «запісаць Каляды». Куцця, вада і крыжы павінны былі адганяць «нячыстую сілу», засцерагаць ад «чараў» і захоўваць здароўе ўсім, хто жыў у хаце, зберагаць жывёлу ад паморку, усё хатняе начынне і гаспадарчыя прылады, што захоўваліся ў гумне і клеці, ад агню.
    Вярнуўшыся ў хату, гаспадар ставіў на стол гаршчок з куццёй, сям’я прыступала да вячэры і спяшалася з ежай, каб летам хутчэй управіцца з палявымі работамі.
    Прыкметы і павер’і гэтага дня былі звязаны з апатрапеіч-
    48 Календарные обычан н обряды в странах зарубежной Европы XIX — начала XX в. С. 335.
    най магіяй. Магія ўказвае не толькі на тое, што трэба зрабіць, але і на тое, ад чаго трэба ўстрымацца. Напрыклад, кожны з членаў сям’і не павінен у гэты дзень дакранацца да зярнят, што прызначаны для пасеву, каб на полі не вырасла пустазелле. Каб засцерагчы будучы ячмень ад засмечанасці, гаспадыня ў святочныя дні называла абгарэлае паленне не «галавешкамі», а «залатушкамі». Каб куры не клявалі пасаджанай расады, не дазвалялася даваць ім у гэты час капусты.
    Існаваў шэраг забарон, звязаных з дабрабытам сям’і ў цэлым і асобных яе членаў. Напрыклад, на Новы год нельга было спаць, інакш будзеш спаць цэлы год; нельга злавацца і біцца, a то будзеш злосным і біцца цэлы год; нельга даваць у доўг — увесь год у доме будзе недахоп і г. д. Катэгарычна забаранялася ў гэтыя дні і вечары (асабліва да Новага года) шыць, секчы сякерай, пілаваць, ламаць, віць вяроўкі і г. д., таму што, паводле павер’я, у дзяцей, што народзяцца пасля Новага года, ці ў хатняй жывёлы будуць усялякія ненармальнасці. Праз гэтыя забароны святочныя вечары называліся яшчэ ў народзе «крывымі». Такія забароны дыктаваліся верай у ініцыяльную магію, уяўленнем, што падобнае імкнецца да падобнага.
    Каляды — цэнтральнае зімовае свята, час, калі інтэнсіўна разгортваліся забавы і гульні вясковай моладзі, так званыя святочныя вечарынкі ці ігрышчы, якія адбываліся на працягу ўсяго двухтыднёвага перыяду. Нярэдка на ігрышчы з’язджалася моладзь з навакольных вёсак. «Святочныя вячоркі былі адной з галоўных форм святочных гульняў насельніцтва. Можна лічыць зусім абгрунтаваным указанне на іх як на асноўную і старую форму абраду»49.
    Звычайна вясковыя хлопцы і дзяўчаты з нецярплівасцю чакалі Каляд і рыхтаваліся да іх. У наладжванні ігрышчаў асноўную частку клопатаў бралі на сябе дзяўчаты і маладыя замужнія жанчыны. Для ігрышчаў выбіралася больш прасторная хата (дзе была моладзь) ці карчма. У выбранай хаце перад пачаткам Каляд збіраліся дзяўчаты, мылі падлогу, лавы, вокны. Пасля яны прыносілі гаспадыні (часта патаемна ад старэйшых членаў сям’і) муку, сала, каўбасы, крупы і іншыя прыпасы для гатавання вячэры. Гаспадыня павінна была напячы блінцоў, насмажыць сала, каўбас, наварыць кашы з розных круп, насмажыць пабольш яечні і сыру. Час ад часу тая ці іншая дзяўчына прыходзіла дапамагчы ёй. Дзяўчаты
    49 Чнчеров В. Н. Знмннй пернод русского народного земледельческого календаря XVI—XIX вв. С. 170.
    закуплялі свечкі, наймалі музыкаў (звычайна скрыпку з бубнам).
    У першы дзень Каляд пасля абеду, па-святочнаму адзеўшыся, дзяўчаты збіраліся ў «сваёй» хаце і наладжвалі танцы. Адвячоркам прыходзілі хлопцы і прымалі ўдзел у складчыне. Пасля ўзаемных пачастункаў за святочным сталом весялосць разгаралася. Спявалі песні, прымеркаваныя да калядных ігрышчаў, танцавалі, вадзілі карагоды. Песні часта былі блізкімі па сваім характары да танцавальных. Часам яны суправаджаліся паказам дзеяння, аб якім спявалі. Карагоды ж арганічна аб’ядноўвалі ў сабе танец, харавое спяванне і элементы драматычнага дзеяння. Вёў карагод найбольш здольны танцор і запявала. У гульнёвых карагодах змест песні разыгрываецца салістамі, якія звычайна знаходзяцца пасярэдзіне карагода. Напрыклад, пры выкананні карагоднай песні «Паскоч, папляш, перапёлачка» моладзь, спяваючы, ходзіць адзін за другім па крузе. «Перапёлачка» — пасярод круга. Ей даюць (у адпаведнасці з патрабаваннямі песні) хустку, кофту, спадніцу, боты. Адзяваюць яе, затым доўга водзяць па крузе пад акампанемент песні. Танцавалі звычайна «Мяцеліцу», «Барыню», «Вераб’я», «Чыжыка», «Падушачку» (пазней — кадрыль і польку). Танцы і карагоды суправаджаліся прыпеўкамі. Звычайна танцавалі да раніцы і спыняліся, калі музыкі засыналі ад знямогі. Толькі тады хто ішоў дамоў, а хто завальваўся спаць тут жа на падлозе.
    Моладзь збіралася ў «сваёй» хаце кожны вечар і праводзіла час у разнастайных забавах. Танцавалі пад спеў прыпевак, часта жартоўна-парадыйнага характару, абменьваліся вострымі жартамі. Хлопцы расказвалі розныя небыліцы, загадвалі мудрагелістыя загадкі і г. д.
    Абавязковай часткай навагодніх святкаванняў у моладзі былі традыцыйныя гульні — «Цярэшка», «Яшчур», «Каралевіч» і інш. Самай папулярнай з’яўлялася гульня «Жаніцьба Цярэшкі». У Беларусі яна больш за ўсё была распаўсюджана ў Полацкім, Лепельскім і Дрысенскім паветах Віцебскай губерні. П. В. Шэйн найбольш падрабязныя сведчанні аб гэтай гульні сабраў у сяле Махірава Полацкага павета.
    «Жаніцьба Цярэшкі» праводзілася выключна зімой і абавязкова ў заключэнне ігрышч. Месцам падзей звычайна была карчма, таму што праз фрывольны характар гэтай гульні ніхто да сябе ў хату не пускаў. Хоць моладзь з цікавасцю і хваляваннем чакала яе, пытаючыся адзін у аднаго, «ці будуць Цярэшку жаніць», аднак гульня пачыналася як бы нечакана, па камандзе карчмара: «Што гэта ўсё скокі да скокі! Лепей бы
    Цярэшку жанілі!» Карчмар пачынаў падганяць (ужо раней ім выбраных) жанатых мужчыну і жанчыну («бацьку» і «маці») заняцца ўладкаваннем «вяселля» (пажылыя сяляне спяшаліся пакінуць карчму, таму што бачылі ў гэтай «жаніцьбе» «адну блазноту»). «Бацька» з «маткай» пачыналі падбіраць пары: прасілі маладых людзей выбраць сабе «жонку» ці «мужа», стараючыся актывізаваць больш хлопцаў, паколькі дзяўчаты часам лічылі за лепшае заставацца ў якасці гледачоў. У гульні звычайна ўдзельнічала пар дзесяць маладых людзей. Калі пары былі папярэдне падабраны, «бацька» з «маткай» садзіліся «на куце». Кожны хлопец ветліва і міла падыходзіў да дзяўчыны і надзяваў ёй на галаву сваю шапку, затым падводзіў яе да «бацькі» з «маткай». Тыя «благаслаўлялі» іх словамі: «Дай бог вам шчасця ў нянасце, харошую долю ў волю, уцечкі на печкі, дзеткі ў клеткі», пасля чаго ўсаджвалі за стол ва ўказанае месца. «Благаславенні» насілі тэатралізаваны характар. Пакуль пары ўсаджваліся, спяваліся спецыяльна прымеркаваныя да гэтага моманту песні ў суправаджэнні музыкі. За сталом хлопцы частавалі сваіх «жонак» гарэлкай, півам, баранкамі, пернікамі. «Вяселлі» суправаджаліся жартоўна-парадыйнымі вясельнымі песнямі, жартамі, а пасля выпітага — абдымкамі і пацалункамі. «Бацька» з «маткай» у сваю чаргу стараліся як мага развесяліць удзельнікаў гульні і гледачоў (тым больш што і самі яны былі «пад чаркай»). Назвы «муж» і «жонка» затым надоўга замацоўваліся за кожнай парай сярод аднавяскоўцаў о0.
    У былой Віленскай губерні «Жаніцьба Цярэшкі» разыгрывалася некалькі інакш. Моладзь выстройвалася ў два рады: хлопцы — на адным баку, дзяўчаты — на другім. 3 жанчын выбіралі адну — больш бойкую, спрытную і галасістую — «сваццяй-маткай». А яна выбірала аднаго з хлопцаў, зацягвала песню і, прытанцоўваючы, праходзіла ўздоўж рада дзяўчат некалькі разоў. Дзяўчаты адказвалі ёй песняй хорам. Нарэшце «свацця» выбірала дзяўчыну і аддавала яе хлопцу. Першая пара ішла танцавать пад напеў «свацці-маткі», затым спынялася ў пачатку радоў. «Свацця-матка» выбірала наступную дзяўчыну і зноў знаходзіла ёй пару, і так працягвалася да таго часу, пакуль яна ўсіх не «перажэніць». Тады пары трошкі расступаліся, і ў праходзе паміж імі пратанцоўвала першая пара. У канцы рада хлопец пакідаў дзяўчыну і хаваўся ад яе, дзяўчына ж павінна была знайсці яго. Тое ж рабілі і наступныя пары. Затым такім чынам уцякалі дзяўчаты, хлопцы іх дага-
    50 Шейн П. Матерналы... Т. 1.4. 1. С. 99—105.
    нялі. У час гэтых «праследаванняў» моладзь дэманстравала сваю спрытнасць і знаходлівасць 51.
    У в. Латыголічы Барысаўскага павета Мінскай губерні ў пачатку гульні выбіралі «бацьку» з «маткай», якія пад гукі скрыпкі, спяваючы і прытанцоўваючы, выбіралі дзяўчыну для кожнага з хлопцаў. Калі ж «бацькі» пачыналі «вянчаць» дзяцей, усе спявалі хорам жартоўныя вясельныя песні. Пасля таго як «перажэняць» усіх, хлопцы і дзяўчаты частавалі адзін аднаго гарэлкай і рознымі закускамі і прысмакамі. У адрозненне ад папярэдняга варыянта вясельнай каляднай гульні тут кожны хлопец у адзін вечар мог «жаніцца» на трох ці чатырох дзяўчынах. Гульня працягвалася некалькі дзён 52.