• Газеты, часопісы і г.д.
  • Земляробчы каляндар Абрады і звычаі

    Земляробчы каляндар

    Абрады і звычаі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 405с.
    Мінск 1990
    134.01 МБ
    13 Ннкнфоровскнй Н. Я. Простонародные прнметы н поверья, суеверные обряды н обычан, легендарные сказанвя о ляцах н местах. Внтебск, 1897. С. 221—256.
    14 Радченко Зннанда. Гомельскне народные песнн (Белорусскне н малорусскне). СПб., 1888. С. I—XLIII
    15 Космч М. Л нтвнны-белорусы Чсрннговской губерннн...//Жнвая старнна. СПб., 1901. Вып. 2. С. 255—260; Вып. 3—4. С. 1—42.
    16 Шейн П. В. Белорусскне народные песнн с относяшнмкся к ннм обрядамн, обычаямя, суевернямн, с пряложеннем обьясннтельного словаря н грам-
    трохтомнага збору фалькларыста прадстаўлены грунтоўныя апісанні ўсіх відаў каляндарных звычаяў і абрадаў беларусаў. 3 асаблівай паўнатой і паслядоўнасцю зафіксаваны каляндарна-абрадавы комплекс у «Народным календары» Е. Раманава . Звычаі, абрады, песні ў ім пададзены па рэгіёнах, што дазваляе наглядна бачыць распаўсюджанне таго ці іншага абраду, песеннай разнавіднасці на ўсім этнічным беларускім абшары. Рэгіянальны каляндарны звычаёва-абрадавы матэрыял надрукаваны Е. Раманавым у рэдагаваным ім зборніку «Матэрыялы па этнаграфіі Гродзенскай губерні»18.
    У савецкай фалькларыстыцы на розных этапах яе развіцця ўвага да звычаёвасці і абраднасці была неаднолькавай. Калі ў 20-я гады яны яшчэ працягвалі цікавіць збіральнікаў і даследчыкаў, сведчаннем чаго на Беларусі можа быць публікацыя А. Шлюбскага |9, манаграфія М. Нікольскага 20, то з сярэдзіны 30-х гадоў літаральна да нядаўняга часу на абрады не звярталася ўвагі. Толькі з 70-х гадоў у працах рускіх савецкіх фалькларыстаў, асабліва пры вывучэнні абрадавага фальклору, шырока прыцягваюцца факты каляндарнай абраднасці і звычаёвасці. У Беларусі прыкладам таму можа быць манаграфія Г. А. Барташэвіч 2 і інш. Было б неаб’ектыўным сказаць, што ўкладальнікі каляндарных кніг выдання шматтомнага збору беларускай народнапаэтычнай творчасці праігнаравалі земляробчыя абрады і звычаі. Ва ўступных артыкулах да ўсіх шасці каляндарна-песенных тамоў акадэмічнага збору фальклору, дзе разглядаліся калядныя, веснавыя, летнія і восеньскія песні, іх функцыянальнае прызначэнне, шырока прыцягваліся для аналізу з’явы і факты абраднасці і звычаёвасці адпаведных цыклаў. Аднак этнаграфічныя апісанні каляндарных звычаяў і абрадаў у адпаведныя тамы не трапілі, што і абумовіла патрэбу падрыхтаваць і выпусціць іх асобным выданнем. У цэлым сабраныя на працягу амаль двух стагоддзяў звесткі аб каляндарных абрадах беларусаў, апісанні
    матнческнх прнмечаннй. СПб., 1874. С. 38—221; Ен жа. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края. СПб., 1887. Т. 1.4. 1. С. 37—288; 1902. Т. 3. С. 227—247.
    17 Романов Е. Р. Белорусскнй сборнмк. Внльна, 1912. Вып. 8. С. 67—281.
    18 Матерналы по этнографнн Гродненской губерннн. Внльна, 1911. Вып. 1. С. 35—42.
    19 Шлюбскі А. Матэрыялы для вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны. Мн., 1927. Ч. 1.
    20 Нікольскі Н. М. Міфалогія і абраднасць валачобных песень. Мн., 1931.
    21 Барташэвіч Г. А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн., 1985.
    аграрных свят, звязаных з імі звычаяў і абраднасці даюць багаты матэрыял для ўяўлення аб развіцці народнага светапогляду, норавах, аб народнай этыцы і эстэтыцы. Каштоўныя звесткі пра каляндарныя абрады можна знайсці ў архіве Геаграфічнага таварыства СССР у Ленінградзе (часткова яны абагульнены і апублікаваны ў кнігах Дз. КЗяленіна) 22, у Ленінградскім аддзяленні Архіва AH СССР, у фондах Шэйна (104), акадэміка Шахматава (134), у Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве ЛітССР, асабліва ў фондзе Таварыства сяброў навукі (1135) і ў Архіве ІМЭФ АН БССР (фонд 8).
    У асобных публікацыях фалькларыстаў і этнографаў мінулага акрамя фіксацыі фактаў народнага светасузірання, як яно адлюстравана ў каляндарнай абраднасці, знайшла месца і спроба навукова растлумачыць многія з’явы і моманты яго. Будучы прыхільнікамі і паслядоўнікамі міфалагічнай школы ў падыходзе да духоўнай спадчыны народа, П. Шпілеўскі і А. Кіркор глядзелі на беларускі фальклор, абрадавую творчасць перш за ўсё як на міфатворчасць і міфалогію 23. Нельга, аднак, не аддаць належнага міфолагам: яны добра ўбачылі апасродкаванасць многіх з’яў, адлюстраваных у абрадах, космасам, сувязь іх з касмічнымі ўяўленнямі старажытнага чалавека. Дзякуючы правільна знойдзенай зыходнай пасылцы здолелі растлумачыць паходжанне асобных элементаў абраднасці, у прыватнасці цыклічнасці абрадаў, культу сонца і інш.
    Асобныя палажэнні тэорыі міфйлагічнай школы выкарыстоўваў у даследаванні каляндарна-абрадавай паэзіі Я. Ф. Карскі, які пры гэтым узбагаціў свой аналіз здабыткамі тэарэтычных росшукаў прадстаўнікоў гістарычнай школы, а ў некаторых момантах і распрацоўкамі кампаратывістаў 24.
    Савецкія фалькларысты ў асэнсаванні спадчыны мінулага істотна расшырылі навуковы інструментарый. Галоўнае ж — марксісцка-ленінская метадалагічная аснова, дыялектыкаматэрыялістычны падыход да развіцця грамадства, прыроды, светапогляду дазволілі ўбачыць шырокую працоўную аснову каляндарных абрадаў.
    22 Зеленнн Д. К. Опнсанне рукопнсей ученого архнва нмп. Русского географяческого обіцества. Пг., 1914. Вып. 1. С. 108—145, 435—466; Пг., 1915. Вып. 2. С. 678—795.
    23 Шпнлевскнй П. М. Белоруссня в характернстяческнх опясаннях я фантастяческя.х ее сказках//Пантеон. СПб., 1853. Т. 8, 9, 10, 15; 1856. Т. 25; Кяркор A. К. Следы язычества в празднествах, обрядах я песнях//Жнвопясная Россня. СПб.; М., 1882. Т 3. Ч. 1, 2. С. 249—277.
    24 Карскяй Е. Ф. Белорусы. М., 1916. Т.-З. Вып. 1. С. 90—235.
    Вядомы беларускі літаратуразнавец, крытык 20-х гадоў М. Піятуховіч у даследаванні «Звычаі і песні беларускіх сялян у іх гаспадарчай аснове» пісаў: «Беларуская абрадавая паэзія грунтуецца на шырокай аграрнай аснове (разрадка наша.— A. Л.). Гэта аснова ва ўсіх нашых абрадах і звязаных з імі песнях выступае вельмі яскрава, можна сказаць, што ў нашай абрадавай паэзіі «ўлада зямлі» вылучаецца на першы план»2 . Гэта крыху агульнае разважанне аб аграрнай аснове каляндарных абрадаў было канкрэтызавана ў працах іншых савецкіх фалькларыстаў, у навуковатэарэтычных даследаваннях і вучэбна-дапаможных курсах па беларускім фальклоры, найбольш удала ў гісторыка-тэарэтычным даследаванні «Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць», дзе ў раздзеле «Каляндарна-абрадавая паэзія» (аўтар М. Грынблат) зроблены акцэнт перш за ўсё на працоўныя, стыхійна-матэрыялістычныя ў сваёй аснове вытокі земляробчага календара 26.
    Шырэй, чым у фальклорных курсах для ВНУ, разгледжаны паасобныя цыклы каляндарна-абрадавай паэзіі, а з ёй і элементы саміх абрадаў ва ўступных артыкулах да тамоў БНТ каляндарнага профілю «Зімовыя песні» (1975), «Веснавыя песні» (1979), «Валачобныя песні» (1980) і інш. У некаторых тамах, якія рэпрэзентуюць каляндарныя жанры, грунтоўныя этнаграфічныя ракурсы зроблены не толькі пры філалагічным аналізе матэрыялу, але і ў музыказнаўчых уступных артыкулах В. Ялатава («Жніўныя песні», 1974), Г. Таўлай («Купальскія і пятроўскія песні», 1985). Адным з першых у савецкай фалькларыстыцы даследаванняў, прысвечаных асобна каляндарнай абраднасці ў комплексе з абрадавай паэзіяй, была манаграфія У. 1. Чычарава 27. Рускі земляробчы каляндар як цэласная сістэма разгледжаны У. Я. Пропам 28. Украінскі фалькларыст Ю. Круць зрабіў удалую спробу высветліць земляробчыя асновы каляндарнай паэзіі ў агульнаславянскім маштабе 29. Беларускія каляндарныя абрады вяснова-летняга цыкла знайшлі грунтоўнае навуковае параўнальнае асвятленне
    25 Піятуховіч М. М. Звычаі і песні беларускіх сялян у іх гаспадарчай аснове// Полымя. 1928. № 3. С. 177.
    26 Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць/Пад рэд. П. Ф. Глебкі, I. В. Гутарава, М. Я. Грынблата. Мн., 1967. С. 61—77.
    27 Чнчеров В. Н. Знмняй пернод русского народного земледельческого календаря XVI—XIX вв. М., 1957.
    28 Пропп В. Я. Русскне аграрные праздннкн. Л.. 1963.
    29 Круть Ю. 3. Хлібаробська обрядова поезія слов’ян. Кні'в, 1973.
    ў кнізе В. КСакаловай 30, веснавыя — у манаграфіі Г. А. Барташэвіч 31.
    Вялікае значэнне для вывучэння каляндарнай абраднасці маюць толькі ёй прысвечаныя чатыры выпускі прац супрацоўнікаў Інстытута энтаграфіі імя М. М. Міклухі-Маклая AH СССР пад агульнай назвай «Каляндарныя. звычаі і абрады ў краінах замежнай Еўропы»32. У іх улічаны вопыт даследавання каляндарнай абраднасці ўсяго еўрапейскага рэгіёна, накоплены ў нарадазнаўстве розных краін. Падняты вялікі фактычны матэрыял, які мае сур’ёзнае значэнне для параўнальнага вывучэння. Паходжанне асобных элементаў абраду, іх семантыка, аграрна-каляндарны змест, сімвалічная форма — усе гэтыя пытанні знайшлі ў артыкулах этнаграфічных выпускаў сучаснае навуковае вытлумачэнне. Калі ў першых трох выпусках згаданых прац этнографаў Інстытута этнаграфіі імя М. М. Міклухі-Маклая даследуюцца паасобку тры абрадавыя цыклы, як яны склаліся ў розных народаў замежнай Еўропы, то ў апошнім, чацвёртым, вьшуску гэтага паважнага выдання абраднасць класіфікуецца і даследуецца з вылучэннем асобных структурных яе элементаў. Гэта дазваляе сканцэнтраваць увагу на ўсіх аспектах кожнага з іх паасобку, тым самым заглыбіцца ў сутнасць складанай архаічнай з’явы, вытокі якой губляюцца ў глыбіні сівых стагоддзяў, эпохі неаліту і энеаліту.
    У падрыхтаваным томе беларускіх земляробчых абрадаў класіфікацыя зроблена паводле цыклаў, абумоўленых порамі года. Толькі такая сістэматызацыя матэрыялу ў падобным выданні навукова апраўдана. Па-першае, яна дазволіць скласці цэласнае ўяўленне пра ўсю сістэму нацыянальнай аграрнай абраднасці ў гадавой паслядоўнасці яе выканання, а па-другое, не будзе супярэчыць асноўнаму класіфікацыйнаму прынцыпу БНТ. У выданні, якое мае ўстаноўку не на вузкае кола спецыялістаў, а на шырэйшую культурную аўдыторыю, гэты момант мае прынцыповае значэнне.
    He лішне зазначыць, што як выданне апісанняў беларускіх каляндарных звычаяў і абрадаў, так і асобны нарыс пра іх, узятых у цэлым, ажыццяўляецца ўпершыню. Гэта акалічнасць
    30 Соколова В. К. Весенне-летнне календарные обряды русскях, украянцев я белорусов. М., 1979.
    31 Барташэвіч Г. А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя.