Земляробчы каляндар
Абрады і звычаі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 405с.
Мінск 1990
32 Календарные обычая я обряды в странах зарубежной Европы: Знмняе праздннкн. М., 1973; Весенняе праздннкя, 1977; Летне-осенняе праздннкя, 1978; Нсторяческяе корнн н развнтне обычаев, 1983.
ускладае на аўтараў асобную адказнасць і аб’ектыўна абумоўлівае некаторыя непазбежныя выдаткі, у першую чаргу непаўнату даследавання, што робіць відавочным неабходнасць манаграфічнай формы вывучэння гэтага важнага пласта культурнай спадчыны народа.
A. С. Ліс
ЗІМА
Калядная песенная паэзія беларусаў, як і іншых народаў, узнікла і функцыяніравала ў мінулым у непарыўнай сувязі з народным абрадам святкавання Новага года. На думку малдаўскага этнографа Ю. В. Паповіча, «абрадавая паэзія не ўяўляе сабою самастойнай з’явы — гэта толькі славесны акампанемент да абрадавага дзеяння»33. Нельга да канца зразумець сутнасці і складанай своеасаблівасці беларускай каляднай паэзіі без навуковага асэнсавання самога каляднага абраду: яго паходжання, зместу і яго значэння ў народным быце.
Звычаі і абрады — гэта істотная частка духоўнай культуры народа, у якіх адлюстроўвалася яго светаўспрыманне і светаразуменне. У каляднай абраднасці і паэзіі беларусаў, вядома, адбіліся язычніцкія рэлігійныя вераванні ў мінулым. Але ў іх увасобіліся стыхійна-матэрыялістычныя погляды, што паступова развіліся ў народным асяроддзі, і маральна-этычныя ўяўленні народа.
Беларускую калядную абраднасць у шэрагу народных звычаяў можна разглядаць як свайго роду помнік этнічнай гісторыі беларускага народа, як своеасаблівую культурную спадчыну мінулага.
Гісторыка-этнаграфічныя даследаванні ў розных рэгіёнах паказалі, што звычаі і абрады адлюстроўваюць дзейнасць чалавека на розных этапах яго грамадска-гістарычнага развіцця. 3 адным з найбольш старадаўніх відаў чалавечай дзейнасці — земляробствам — звязаны і старажытнейшыя звычаі, так званыя каляндарныя земляробчыя абрады, г. зн. абрады, прымеркаваныя да пэўных сельскагаспадарчых работ у сувязі са зменай пораў года.
Старажытны земляроб быў бездапаможны перад стыхіямі прыроды. Назіранні за з’явамі прыроды параджалі ў яго свядомасці ўяўленні, быццам жывёлы, расліны і нежывая
33 Поповнч Ю. В. Молдавскне новогоднне праздннкн (XIX — начало XX в.). Кншннев, 1974. С. 28.
прырода (стыхіі) валодаюць чалавечымі ўласцівасцямі: думкамі, пачуццямі, воляй.
Імкненне першабытнага чалавека «задобрыць» разбуральныя прыродныя стыхіі спарадзіла старажытныя язычніцкія культы: пакланенне нябесным свяцілам (салярныя культы), жывёлам і раслінам (татэмізм), розным неадушаўлёным прадметам (фетышызм) і інш., а таксама адпаведныя рытуалы, якія складаюць знешняе афармленне гэтых культаў. Так адбылося раздваенне практычнай дзейнасці чалавека на дзейнасць карысную, рэальна накіраваную на дасягненне жаданага выніку, і дзейнасць, накіраваную на дасягненне жаданага выніку толькі сімвалічна, фармальна, дзейнасць непатрэбную, марную і бескарысную, але якая разглядаецца як абсалютна неабходная для дасягнення жаданага выніку34. У вытоках сваіх калядны абрад, як і іншыя народныя каляндарныя абрады, з’яўляецца абрадам з ярка выражаным магічным зместам.
У гадавым коле народных каляндарных абрадаў цэнтральнае месца належыць навагодняму цыклу. Для земляроба сярэдняй еўрапейскай паласы час з кастрычніка па снежань — перыяд замірання прыроды. У яго свядомасці зіма асацыіравалася з панаваннем ліхіх сіл, якія знішчаюць усё жывое. Для барацьбы з імі селянін выкарыстоўваў магічныя дзеянні.
25 снежня ў паўночных шыротах — дзень зімовага сонцавароту. «Адраджэнне» сонца — пачатак новага сонечнага, а разам з ім і аграрнага года (яно абяцала прыход цяпла і святла, прабуджэнне пладаноснай сілы зямлі). Звычай святкавання Новага года таму і з’яўляецца для сялян адным з самых значных каляндарных свят. У гэты перыяд з асаблівай сілай разгортваюцца магічныя абрады ўрадлівасці, якія суправаджаюцца песнямі, танцамі, забавамі. Паколькі абрад калядавання адбываецца ў перыяд зімовага сонцавароту, выказваецца меркаванне, што ён з’яўляецца часткай старажытнага свята, прысвечанага сонцу . Ю. В. Паповіч, даследуючы абрад калядавання ў Малдавіі, знайшоў у ім прысутнасць элементаў старажытных салярных культаў. Відаць, пад уплывам старажытнага свята зімовага сонцавароту тэолагі розных часоў прымяркоўвалі да 25 снежня «нараджэнне» багоў. Менавіта з гэтай датай звязвалася ў старажытных грэкаў нараджэнне Дыёніса — бога расліннасці, а таксама персідскага бога сонца Мітры, якога паважалі старажытныя
34 Семенов Ю. Н. Как возннкло человечество. М., 1966. С. 358.
35 Поповнч Ю. В. Молдавскне новогоднне праздннкн (XIX — начало XX в.). С. 138.
рымляне, і іншых багоў. Пазней, у IV ст. н. э., царкоўнікі атаясамлівалі міф аб нараджэнні сонца з міфам пра нараджэнне Хрыста, прыстасаваўшы новы культ да старажытнай сонечнай сімволікі. 3 X ст. новая рэлігія ў форме візантыйскага праваслаўя пачала ўкараняцца на Русі. Яна імкнулася падпарадкаваць сабе старажытныя народныя каляндарныя звычаі, прымеркаваўшы да іх свае царкоўныя святы, і падмяняла ўсталяваныя аграрныя абрады абрадамі рэлігійнага хрысціянскага культу. Аднак традыцыйныя аграрна-вытворчыя звычаі трывала ўвайшлі ў быт народаў Еўропы, у тым ліку і славян, зрабіліся неад’емнай часткай грамадска-эканамічных адносін феадальнай эпохі ў вёсцы і ў той жа час каштоўным набыткам этнічнай культуры народаў.
Этнаграфічныя назіранні паказваюць, што, калі ў пэўных народаў існуе аналагічнае натуральна-геаграфічнае і сацыяльна-эканамічнае асяроддзе, у іх развіваюцца агульныя рысы гаспадарання і звязаныя з імі падобныя звычаі і традыцыі, хоць канкрэтныя ўмовы жыцця кожнага народа ствараюць у яго звычаях і традыцыях непаўторную спецыфіку, прыдаючы ім пэўны нацыянальны характар. Гэта палажэнне адносіцца і да ўсходнеславянскіх народаў, якія маюць цесныя, гістарычна абумоўленыя эканамічныя, палітычныя і культурныя сувязі.
Тэрмін «каляда» паходзіць ад лацінскага «colendae». У старажытных рымлян першы дзень кожнага месяца называўся «календа». Усе календы святкаваліся, але асабліва ўрачыста адзначаліся календы навагоднія. Гэтыя назвы разам са святкаваннямі ў розныя часы і былі засвоены славянскімі і неславянскімі народамі.
Асновай жа народнага сельскагаспадарчага календара з’яўляецца працоўная дзейнасць селяніна. Каляндарныя звычаі і абрады функцыяніравалі ў адпаведнасці з патрабаваннямі гэтай дзейнасці, г. зн. яны павінны былі забяспёчыць паспяховае вядзенне сялянскай гаспадаркі. А таму характар іх у многім быў абумоўлены канкрэтнымі асаблівасцямі пэўнага геаграфічнага асяроддзя, клімату, эканамічнымі і грамадскімі адносінамі, ва ўмовах якіх ажыццяўлялася вытворчая дзейнасць селяніна. Такім чынам, звычаі і абрады ствараліся тым ці іншым народам на ўласнай глебе, знаходзіліся ў пэўнай сувязі з укладам яго жыцця і адпавядалі яго вытворчым інтарэсам. Толькі пры такой умове яны маглі захавацца і перадавацца з пакалення ў пакаленне як традыцыйныя для гэтага народа.
Калі звярнуцца да канкрэтных прыкладаў гісторыі нашай
краіны, то ўбачым, што ў дарэформеннай Расіі і Беларусі жыццё сялянства характарызавалася эканамічнай адсталасцю і моцным феадальна-прыгонным прыгнётам. Рэакцыйная ідэалогія хрысціянскай царквы апраўдвала палітыку феадальных вярхоў грамадства, культывавала невуцтва, імкнулася да духоўнага заняволення народа. Усё жыццё сялян было аблытана забабоннымі абрадамі. Але ўжо тады творчыя сілы народа шукалі сабе выхад. Фальклорныя творы тых часоў указваюць на зараджэнне і паглыбленне ў светапоглядзе народа элементаў стыхійнага матэрыялізму, з’яўленне ў яго свядомасці свабодалюбівых рэвалюцыйных тэндэнцый. Сялянству ў яго масе царкоўная містыка была чужая.
У перыяд феадалізму і капіталізму навука не з’яўлялася здабыткам шырокіх народных мас, і сяляне вымушаны былі ў сваёй вытворчай дзейнасці абапірацца выключна на ўласныя назіранні над з’явамі прыроды і свой шматвяковы земляробчы вопыт. Нядзіўна, што пры такіх умовах каштоўныя вывады з вопыту спалучаліся з памылковымі поглядамі, якія ў быце станавіліся традыцыяй.
Значная частка традыцыйных народных абрадаў мае рэлігійную аснову. Ф. Энгельс гаварыў, што «ўсялякая рэлігія з’яўляецца не чым іншым, як фантастычным адлюстраваннем у галовах людзей тых знешніх сіл, якія пануюць над імі ў іх паўсядзённым жыцці,— адлюстраваннем, у якім зямныя сілы прымаюць форму незямных. У пачатку гісторыі аб’ектамі гэтага адлюстравання з’яўляюцца перш за ўсё сілы прыроды, якія пры далейшай эвалюцыі праходзяць у розных народаў праз самыя разнастайныя і стракатыя ўвасабленні»36.
Што ж датычыцца генезісу, гісторыі і сутнасці звычаяў і абрадаў, то пры вывучэнні апошніх варта памятаць наступнае: «Рэлігійны ці бытавы характар абраду залежаў ад яго прызначэння: здзяйсняўся ён з мэтай магічнага ўздзеяння на навакольны свет або рэгламентаваў нормы бытавых, грамадскіх, сямейных узаемаадносін паміж людзьмі... Наяўнасць у абрадзе і абрадавай паэзіі, якая яго суправаджае... міфалагічных вобразаў яшчэ не з’яўляецца сведчаннем рэлігійна-рытуальнага значэння дадзенага абраду. Народжаны існуючым ладам і ўзроўнем эканамічнага развіцця, адлюстроўваючы элементы вераванняў, абрад ці звычай мог у шэрагу выпадкаў мець адзіны сэнс: паставіць чалавека ў пэўную ўзаемасувязь з сельскай і сямейнай абшчынай, замацаваць нормы і правілы паводзін людзей, даць кіраўніцтва для
36 Энгельс Ф. Антн-Дюрннг. М., 1977. С. 321.
працоўнай дзейнасці»3'. Такім чынам, вытокам усёй абрадавай паэзіі было жыццё, працоўная і грамадская дзейнасць чалавека, да якой далучылася імкненне выкарыстаць сілы, створаныя ўяўленнем чалавека 38.
У беларусаў, як і іншых усходнеславянскіх народаў, назва «Каляды» замацавалася за перыядам з 24 снежня па 6 студзеня (па ст. ст.), увесь гэты час называлі «святыя вечары», «святыя дні» (у рускіх — «святкн»).
Да зімовага свята сяляне пачыналі рыхтавацца задоўга, яшчэ з пачатку зімы. Яны імкнуліся забяспечыць сябе прадуктамі харчавання, неабходнымі, паводле народных навагодніх звычаяў, для святочнага стала. Традыцыйная вячэра ў першы дзень Каляд (посная, або бедная, куцця) з’яўлялася пачаткам святочных вечароў і дзён. На працягу свят наладжваліся тры куцці. Паколькі першая куцця служыла пачаткам Каляд і святкавалася з асаблівай урачыстасцю, яна атрымала назву «Вялікая куцця». У гэты дзень з самай раніцы ў кожнай сялянскай хаце старанна мылі, скрэблі, прыбіралі, заканчвалі любыя пачатыя раней работы, затым уся сям’я мылася і гаспадыня пачынала гатаваць вячэру. 3 гэтага ж вечара і пачыналася выкананне цэлага комплексу абрадаў, прызначаных забяспечыць перш за ўсё поспех у земляробстве.. Рытуальная ежа напярэдадні Каляд у беларусаў адзначалася архаічнай прастатой у падборы страў і спосабах іх прыгатавання. На колькасць страў, аднак, уплыў рабіў не столькі звычай, колькі сацыяльны фактар: у беднай сялянскай сям’і святочную вячэру складалі тры стравы: квас з грыбамі, бліны з макам і галоўная — куцця з мядовай сытой ці льняным алеем; у сям’і сярэдняга дастатку — пяць: акрамя ўпамянутых, яшчэ селядзец з ільняным алеем (ці рыба) і аўсяны кісель з мядовай сытой; у заможнай сям’і — сем: тыя ж, што ў папярэдніх варыянтах, і яшчэ вараныя грыбы, адвар з сушаных яблык, ігруш і сліў.