• Газеты, часопісы і г.д.
  • Земляробчы каляндар Абрады і звычаі

    Земляробчы каляндар

    Абрады і звычаі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 405с.
    Мінск 1990
    134.01 МБ
    У нашы дні народныя навагоднія звычаі ў некаторай ступені захаваліся на Беларускім Палессі (у пэўных раёнах Гомельскай і Брэсцкай абласцей, асабліва ў вёсках Тонеж,
    08 Чмчеров В. Н. Знмннй пернод русского народного земледельческого календаря XVI—XIX вв. С. 212.
    59 Там жа.
    60 Поповнч Ю. В. Молдавскне новогоднне праздннкм (XIX — начало XX в.). С. 153.
    Букча, Глушкавічы, Клетная і інш., а таксама ў паўночназаходніх раёнах Віцебскай вобл.).
    У еўрапейскіх народаў захоўваюцца традыцыйныя формы абраднасці зімовага цыкла. На іх аснове сфарміраваліся новыя навагоднія звычаі (не пазбаўленыя нацыянальнай своеасаблівасці). Яны захоўваюцца як гарадскім, так і сельскім насельніцтвам. Гэта перш за ўсё папулярная ў розных народаў калядна-навагодняя ёлка, народжаная звычаем выкарыстоўваць у зімовай абраднасці ўпрыгожаныя галінкі вечназялёных раслін. Гэта агульнаеўрапейскі звычай навагодніх узаемных віншаванняў і абдорванняў з пажаданнем дабрабыту ў новым годзе. Гэта (асабліва любяць дзеці) вясёлы навагодні маскарад з пераапрананнем у Дзеда Мароза, Снягурачку, звяроў і іншых казачных персанажаў. Гэта, нарэшце, традыцыя навагодняга святочнага стала, святочных вечароў і карнавалаў, што трывала ўсталявалася ў быце розных народаў. «У апошнія гады,— піша С. А. Токараў,— у многіх краінах назіраецца... абагачэнне традыцыйных абрадаў, прымеркаваных да старых дат... абагачэнне іх дэманстрацыяй скарбаў народнага мастацтва (танцы, песні, музыка, артыстычныя спаборніцтвы, нацыянальныя касцюмы, часам спартыўныя гульні і выступленні)... Гэтыя фестывалі, якія дэманструюць лепшыя бакі нацыянальнай культуры, служаць цудоўнай формай узаемнага культурнага абмену і ўзаемнага абагачэння людзей розных краін. Калі яны і не заўсёды прама звязаны з датамі старога абрадавага календара, то, па сутнасці, яны арганічна працягваюць і развіваюць тую ж векавую традыцыю, але ўжо на новым, больш высокім узроўні»61.
    Такім чынам, традыцыйныя народныя звычаі зімовага цыкла, узбагачаныя новым зместам, набылі і новыя формы, зрабіўшыся неад’емнай часткай сучаснага грамадскага жыцця.
    A. 1. Гурскі
    ВЯСНА
    Комплекс звычаяў і абрадаў веснавога перыяду асабліва багаты і разнастайны.
    Масленічныя абрады. Да іх непасрэдна прымыкалі абрады і звычаі Масленіцы (Масленкі) — гадавога свята, якое адзначалася як праводзіны зімы і сустрэча вясны. Са сваёй
    61 Токарев С. А. Народные обычан календарного цнкла в странах зарубежной Европы//Сов. энтографня. 1973. № 6. С. 28.
    спецыфічнай абраднасцю Масленіца стаяла на мяжы двух цыклаў. Пераканаўчым уяўляецца меркаванне, паводле якога масленічныя ўрачыстасці ў дахрысціянскія часы адносіліся да веснавых святкаванняў, але пазней Вялікім постам былі адсунуты да зімовага цыкла б2. На карысць такой гіпотэзы гавораць агульны настрой лікавання, характэрны для святкавання Масленкі, а таксама некаторыя яе абрады і песні, напевы якіх вызначаюцца характэрнай для вяснянак тыпалогіяй, наяўнасцю карагодных матываў. Два моманты, дзве бытавыя акалічнасці былі вызначальнымі для свята Масленіцы і звязаных з ёю абрадаў. Па-першае, як урачыстасць праводзін зімы і сустрэчы вясны яна мела аграрную аснову. Абрады яе былі скіраваны на магічнае заклінанне цяпла, адраджэння прыроды, памысную падрыхтоўку рабочага маладняку (каня, вала) для будучых палявых работ. Па-другое, час ад Каляд да Запустаў (апошнія пачыналі Вялікі пост) лічыўся адпаведным для шлюбавання, вяселляў, і таму масленічныя звычаі і асабліва песні заключалі ў сабе нямала матываў пра шлюб, сямейнае жыццё, былі павернуты да гэтых праблем. Уласна масленічныя звычаі, абрады, песні не былі тут выключэннем сярод іншых каляндарных цыклаў: аснову іх складалі аграрныя і любоўна-сямейныя клопаты чалавека працы.
    Масленічны тыдзень (ад панядзелка да нядзелі) называюць Масленым, або Сырным, тыднем. 3 масленічных песень бачна, што маслу і сыру надавалася ў час святкавання асабліва вялікае значэнне. У часы язычніцтва гэта ежа на Маслены тыдзень, трэба думаць, мела абрадавы сэнс, спажыванне яе насіла рытуальны характар. На ўсходзе Беларусі на Масленку ў частаванні, у спажыванай на гэты час ежы вялікае месца займалі бліны і аладкі. Нягледзячы на веснавую сціпласць запасаў селяніна, Масленка патрабавала асабліва багатага частавання. Менавіта сытнай ежы надаваўся магічны сэнс для таго, каб паўплываць на добры зыход новага працоўнага года, што пачынаўся з прыходам вясны.
    Аграрны сэнс праглядае і ў масленічных гульнях, забавах моладзі, асабліва ў гайданні на арэлях: чым вышэй узляталі на іх пары, тым большы, даўжэйшы, паводле вераванняў, абяцаў быць лён 63. Запрэжанага ў санкі маладога жарэбчыка ці бычка аб’язджалі па крузе, што мела пэўную аграрна-магічную мэту. Пашыраны звычай катання на санках і саначках,
    62 Грынблат М. Каляндарна-абрадавая паэзія//Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць. С. 70.
    63 Демндовмч П. Масленнца н Велнкмй пост//Внлен. вестннк. 1895. № 54—55.
    коўзанне на ледашах сталі адметнай забавай масленічных гульняў, садзейнічалі характэрнай для свята весялосці, гуллівасці, гарэзлівасці. На Масленку быў звычай абкатваць новыя санкі. Калі яны вытрымлівалі вялікую гурму моладзі, што ўсаджвалася на іх, і зляталі з гары цэлымі, то лічыліся годнымі ў гаспадарцы. Назіралі за канём ці маладым валом, якіх аб’язджалі: калі яны неахвотна ішлі дахаты, трухалі з апушчанай галавой, лічылася, што жывёліну лепш збыць б4. У гэтых звычаях, прыкметах праглядаў просты практычны сэнс, стыхійна-матэрыялістычная аснова ўспрымання жыцця.
    Такі абрад, як спальванне чучала, што сімвалізавала сабой зіму, на Беларусі меў лакальнае пашырэнне (вядомы на паўднёвым усходзе). Агні, вакол якіх вадзіліся карагоды, мелі магічна-ачышчальны характар. Магчыма, у глыбокай старажытнасці яны запальваліся для таго, каб магічна наблізіць цяпло, прыход вясны. На Беларусі, прынамсі ў цэнтральным яе рэгіёне, з Масленкай быў звязаны звычай адведваць маладзіцу, якая выйшла замуж на працягу апошняга года. Гурт дзяўчат і жанчын спявалі пры гэтым адведавыя масленкі, як рабілі ў паўночна-заходнім рэгіёне ў час абходу двароў на Купалле або ў цэнтральным і цэнтральна-заходнім Палессі падчас свята «куста». Быў яшчэ звычай адзявання «калодак» (істужак з кветкамі), найчасцей стасаваных да хлопца, што не спяшаўся жаніцца, ці да дзяўчыны, якая засядзелася ў дзеўках б5. Які быў першапачатковы абрадавы сэнс у абходзе на Масленку двароў маладзіц-гаспадынь і вітанне іх, цяжка сказаць. Хутчэй за ўсё гэта было свайго роду абрадавамагічнае дзейства, накіраванае на ўмацаванне маладой сям’і. На Беларусі ў параўнанні з Расіяй Масленіца святкавалася сціпла 66.
    «Гуканне вясны». Адзін з найруплівейшых даследчыкаў духоўнай культуры беларусаў Е. Р. Раманаў у вядомай сваёй працы «Народны каляндар» адзначаў: «Першага сакавіка лічыцца пачаткам вясны. У гэты дзень сяляне не працуюць, каб не ўгнявіць мучаніцу Аўдакію, якая «дзержа ў руцэ лета». Натуральна бачыць у гэтым адгалосак таго часу, калі год пачынаўся 1 сакавіка»67. У гэты дзень пачыналі спяваць
    64 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 137; Шейн П. В. Матерналы... Т. I. Ч. 1. С. 123—124.
    65 Коснч М. Лнтвнны-белорусы Черннговской губерннн//Жнвая старнна. 1901. Вып. 2. С. 225.
    66 Соколова В. К. Весенне-летнне календарные обряды русскнх, украннцев н белорусов. С. 38—44.
    67 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 142.
    вяснянкі — «клікаць вясну». 3. Радчанка сведчыла, што на Гомельшчыне «гукаць вясну» пачыналі яшчэ ў лютым спевам вяснянкі «Зіма з летам сустракаецца»68. Наогул жа спяваць першыя веснавыя песні і адпраўляць адпаведныя веснавыя абрады пачыналі найчасцей тады, калі сонца пачынала хадзіць вышэй і з’яўляліся першыя праталіны. У кліматычна-геаграфічных умовах Беларусі, калі браць яе ў цэлым, час «гукання вясны» супадаў са святам Дабравешчання, або Звеставання (25 сакавіка *). Яго і лічыў акадэмік Карскі пачаткам уласна веснавых звычаяў, абрадаў і песень 69.
    Абрад «гукання вясны» меў выразна аграрна-магічныя рысы. Выконвалі яго дзяўчаты. Яны выбіралі ўзвышаныя месцы, ужо вызваленыя ад снегу. Пасцілалі салому і, усеўшыся на яе кружком, увесь вечар, пачынаючы з полудня, спявалі вяснянкі — песні, у якіх горача заклікалася Вясна прыйсці на зямлю і прынесці з сабой «цёплыя дзянёчкі, частыя дажджочкі», а таксама збожжа і красай. У раўніннай мясцовасці гукальніцы вясны ўзбіраліся на гуменныя стрэхі — толькі б кінуць песню сваю вышэй у неба, далей у прасцяг.
    У некаторых мясцовасцях пачыналі вадзіць «танкі» з веснавымі песнямі. На Чэрыкаўшчыне дзяўчаты збіраліся ля лазні, дзе з ільнянога і пяньковага мяління раскладвалі агонь і спявалі пры ім вяснянкі 70. У Рагачоўскім павеце, па сведчанні Е. Раманава, дзяўчаты дзяліліся на два гурты, займалі кожны паасобку два ўзгоркі, дзе зямля ўжо падсохла, і пачыналі там «гукаць вясну», падаючы голас адны другім: «Ой, вясна-маці, хадзі к нам гуляці!» У сваіх этнаграфічных назіраннях вучоны падкрэсліваў, што «гукаюць вясну кожны вечар, пачынаючы з дня Дабравешчання да таго часу, пакуль не стане магчымым араць зямлю»71. Трэба думаць, што вяснянкам аддавалася ў ранневеснавы перыяд такая вялікая ўвага менавіта як песням абрадавага прызначэння, закліканым, паводле думкі старажытнага чалавека, магічна наблізіць цёплыя дні, адраджэнне прыроды і магчымасць палявых работ.
    На Саракі (9 сакавіка), калі, паводле народнага павер’я, з поўдня вяртаецца сорак выраяў, выпякалі «жаваранкаў» з цеста, дзеці падкідалі іх угору з просьбай аб хутчэйшым
    68 Радченко 3. Гомельскне народные песнн. С. XXII.
    * Тут і далей каляндарныя даты падаюцца паводле ст.ст., як яны традыцыйна замацаваліся ў народнай свядомасці.
    69 Карскнй Е. Ф. Белорусы. Т. 3. Вып. 1. С. 142.
    70 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 142.
    71 Там жа. С. 143.
    прылёце птушак, якіх лічылі за сімвалічных вестуноў вясны '2. Гэта дзеянне магічнага характару, сімільная магія: паводле думкі старажытнага чалавека, падобнае здольна выклікаць падобнау
    3 першых жа веснавых дзён вялася аграрная варажба па прыкметах. Лічылася, што першыя чатыры сакавіцкія дні прадракаюць надвор’е на ўвесь год, адпаведна: першы — вясну, другі — лета і г. д.73 Па тым, якое надвор’е ў першыя веснавыя дні, быццам можна меркаваць, якім яно будзе ва ўсе чатыры пары года і ўраджаю ці неўраджаю ад якой земляробчай культуры можна спадзявацца ці не спадзявацца.