Земляробчы каляндар
Абрады і звычаі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 405с.
Мінск 1990
Мясцовы характар насіў абрад «куста», вядомы на Піншчыне і часткова ў іншых раёнах Заходняга Палесся, які адбываўся на Сёмуху. Меў ён аграрнае і сямейна-любоўнае прызначэнне і выконваўся гуртам дзяўчат і жанчын. Адну з прыгажэйшых дзяўчат убіралі кляновымі (ліпавымі) галінкамі і з так званым «кустом» абходзілі двары з песнямі. Песні насілі велічальна-абрадавы характар і былі закліканы традыцыяй, заключанымі ў іх словамі спрыяць ураджаю, хуткаму і памыснаму выхаду замуж дачок гаспадара (гаспадыні), якім адрасаваліся «куставыя» песні !09.
Веснавыя звычаі і абрады заканчваліся Русальным, або Граным, тыднем, як называўся наступны пасля Сёмухі тыдзень. Ужо на Тройцу-Сёмуху бытавалі засцярогі ад русалак. Маладых дзяцей да шасці год не пускалі гуляць яа ўзлессе або да жыта, палохаючы тым, што ў лесе ў гэты дзень бегае «тучніца» — ваўчыная зграя, а ў жыце блукаюць «раскудлачаныя русалкі»1 °. Паводле народных павер’яў, русалкі — фантастычныя істоты з дзявочай галавой і грудзямі, з рыбіным хвастом і целам, пакрытым луской. У іх нібыта ўвасобіліся душы рана памерлых дзяцей жаночага полу, а таксама дзяўчат-тапельніц. Паводле павер’я, запісанага на Бабруйшчыне, русалкі з восені забіраюцца ў рэкі і вадаёмы і там зімуюць. Каля Сёмухі яны выбіраюцца на сушу, блукаюць па жытах і лясах, калышуцца на арэлях. Заўважыўшы чалавека, вабяць, клічуць да сябе
106 Крачковскнй Ю. Ф. Быт западнорусского селяннна. С. 123.
107 М. Г. Сёмуха//Гродн. губерн. ведомостн. 1893. № 40.
108 Tyszkiewicz Е. Opisanie powiatu Borysowskiego. S. 370.
109 Шейн П. В. Матеряалы... Т. 3. С. 171 —172; Захарава В. А. Беларускі фальклор у сучасных запісах: Брэсцкая вобласць. Мн.. 1973. С. 58—59.
110 Крачковскнй Ю. Ф. Быт западнорусского селяннна. С. 120.
і стараюцца заласкатаць да смерці. П. В. Шэйн адзначаў, што ўвесь Русальны тыдзень, кожны дзень яго, дзяўчаты збіраліся вечарамі дзеля аховы «ад ліхіх падкопаў русалак», спявалі «асобага роду песні, якія таму і называюцца русальнымі»111.
Ахоўна-магічныя ўяўленні ляжалі ў аснове абраду «праводзін русалкі». Ен даволі поўна апісаны ў нашых этнографаў і фалькларыстаў мінулага. Абрад «праводзін русалкі» спраўляўся ў панядзелак Русальнага тыдня. Дзяўчаты надвячоркам ішлі збіраць кветкі і віць вянкі. Найчасцей для сябе звівалі вянкі з васількоў, а для прыгажэйшай, жвавейшай дзяўчыны, абранай на русалку,— з розных красак, акрамя любісціку. Абранніцу распраналі да сарочкі і абвівалі гірляндамі кветак, сабе ўскладалі вянкі на галовы і з распушчанымі валасамі ў белых палатняных сукенках адпраўляліся за сяло, найчасцей пад жыта. Па дарозе спявалі русальныя песні, вадзілі «танкі». Першая пара падымала рукі ўгору, і пад імі адна за другой праходзілі астатнія пары. Нацешыўшыся «танкамі», часам гульнямі разам з хлопцамі, якія выбіраліся ўслед за дзяўчатамі, удзельніцы абраду штурхалі «русалку» ў жыта, сарваўшы з яе вянок. Самі, паддаючы адна другой страху, уцякалі з крыкам: «Уцякайма, уцякайма ад русалкі!»112 Часам, перад тым як развітацца з «русалкаю», пры жыце дзяўчаты палілі агонь і скакалі праз яго і спальвалі на ім сарваны з «русалкі» вянок. Здаралася, кідалі ў жыта свае вянкі ўслед «русалцы», а назаўтра, адшукаўшы кожная свой, неслі іх на гарод, там разрывалі і асыпалі грады. Існавала павер’е, што ад гэтага на капусце не будзе чарвей нз. Такім чынам, у гэтым абрадавым дзеянні бачылі спосаб магічнага ўздзеяння на ўрадлівасць гародніны, засцярогу яе ад шкодных насякомых. У цэлым абрад «праводзін русалкі» меў аграрна-ахоўны характар, у ім праглядваюць рысы апатрапеічнай магіі.
3 праводзінамі русалак заканчваліся абрады, звязаныя з веснавой парой года, і спяванне вясняных песень. Такім чынам, веснавая абраднасць земляробчых свят была скіравана на тое, каб забяспечыць поспех работ у полі і ўрадлівасць нівы, захаваць усходы ад розных стыхійных бедстваў, ад паморку і дзікіх звяроў статак, а ў выніку ўсяго — дабрабыт сям’і, прадаўжэнне роду. Веснавыя каляндарныя абрады мелі розную форму: насілі характар калектыўных заклёнаў, як «гукан-
111 Шейн П. В. Матерналы... Т. 1. Ч. 1. С. 198.
112 Там жа. С. 199; Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 204—207.
113 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 207.
не вясны», абрадавага абходу двароў з мэтай паўплываць на добры зыход земляробчага года, калектыўных і індывідуальных магічных захадаў дзеля захавання пасеваў, пладавітасці свойскай жывёлы і яе зберажэння. Паводле функцыянальнага прызначэння ў веснавой абраднасці пераважалі абрады прадуцыравальныя і ахоўныя. Пры гэтым выразна дамініравалі абрады аграрнага характару, паколькі земляробства было асноўным заняткам большасці насельніцтва. Акрамя аграрна-жывёлагадоўчай абраднасці пэўнае месца ў яе сістэме займалі звычаі і абрады, накіраваныя на ўмацаванне здароўя чалавека, засцярогу яго жыцця ад уздзеяння злых сіл. Гэта абрадавыя засцерагальныя дзеянні супраць русалак, качанне па «Юр’евай pace», раскладанне агнёў, якім надавалася здольнасць ачышчаць і ачышчацца ад злых духаў, наслання звышнатуральных сіл — хвароб.
Абраднасць без мала ўсіх веснавых свят уключала вербальную магію: стараліся ўгадаць, якім будзе лета, на які ўраджай можна спадзявацца, а таксама які будзе лёс асобнага чалавека, што чакае яго.
A. С. Ліс
ЛЕТА
3 надыходам лета пачынаўся асабліва адказны перыяд у жыцці колішняга земляроба. Трэба было захаваць, зберагчы ўраджай у адказны час яго даспявання і ў пару сабраць жаданы плён. Гэта быў выключна напружаны час працы ў гаспадарцы, пярэдадзень жніва. Невыпадкова цяпер здзяйснялася шмат розных абрадаў, у аснове якіх ляжыць старажытнае, пераважна міфічнае светаўспрыманне.
Купалле, якое адзначалася ў ноч з 23 на 24 чэрвеня па ст. ст., мабыць, самае насычанае абрадамі старажытнае свята. Па разнастайнасці саміх абрадаў, іх вобразнай яскравасці яно пераўзыходзіла нават Каляды з іх багатай і разнастайнай старажытнай абраднасцю і звычаёвасцю.
У купальскіх звычаях і абрадах больш, чым у якіх-небудзь іншых, угадваюцца салярныя матывы. I гэта невыпадкова, паколькі Купалле ў глыбокай старажытнасці складвалася як урачыстасць у гонар летняга сонцастаяння, як свята найвышэйшага росквіту зямных сіл. Ірацыянальнае і стыхійнаматэрыялістычнае, практычна-гаспадарчае і ідэалістычна-паэтычнае перапляліся ў абрадах і звычаях Купалля. I за ўсім —
глыбокае адчуванне прыроды, яе жыватворных і стыхійнаразбуральных сіл, клопат пра чалавека.
Калі Каляды з іх абходамі калядоўшчыкаў, абрадамі куцці, Новы год са шчадраваннем і ваджэннем «казы», гульнямі і ігрышчамі ў абрадава-функцыянальным сэнсе былі звязаны з зімнім сонцастаяннем, паваротам жыватворнага свяціла на вясну і, паводле замыслу творцаў усёй каляднай абраднасці, павінны былі садзейнічаць гэтаму павароту, то Купалле азначала зеніт узыходжання сонца і пачатак паступовага яго паніжэння, а з ім і павольнага адыходу цяпла, яснага надвор’я і як вынік — заміранне прыроды да новай вясны. Купальская абраднасць шматсастаўная, неаднародная па часе ўзнікнення ў ёй тых або іншых з’яў, элементаў.
У купальскіх абрадах вялікае месца займала сімйоліка дзвюх стыхій — агню і вады. Купальскае вогнішча было ў цэнтры ўсяго святочнага цырыманіялу. Яшчэ ў XIX ст. яго запальвалі старадаўнім спосабам — тручы адзін аб другі брусы дрэва. У песнях спявалася: «Не дзеўка агонь клала, сам бог агонь раскладаў»114. Раскласці купальскае вогнішча ў песнях заклікаліся касмічныя сферы: «Ой, месяцу, месяцу, узыдзі раненька і раскладзі купаллейка»115. У купальскім агні бачылі прадуцыравальны і ачышчальна-ахоўны пачатак. Над купальскім вогнішчам уздымалі запаленае прасмаленае кола. Запаленыя колы качалі з гары, пускалі па схілах узгорка. Кругам вадзілі карагод вакол раскладзенага купальскага агню, група супроць групы выконвалі песні. Ва ўсёй гэтай сімволіцы вучоныя схільны бачыць абрадавае адлюстраванне салярных матываў. Што да агнёў Купалля, то яшчэ А. Патабня адзначаў: «...Купальскія і іншыя ім падобныя агні маюць сілу даваць ураджай і праганяць смерць не самі па сабе, а таму, што ўвасабляюць сонца»116. Агонь продкі старажытных славян ды іншых індаеўрапейцаў лічылі адной з асноўных прыродных стыхій. «Напачатку быў агонь»,— сведчыць народная касмагонія 117. Натуральна, што агонь, яго энергія лёгка асацыіраваліся і нават атаясамліваліся з сонцам, якому пакланяліся, лічачы яго хлебадарам, наогул ахоўнікам жыцця на Зямлі. Аб тым, што продкі славян лічылі сонца боствам, могуць пасведчыць і словы Кірылы Тураўскага, сказаныя ім з пафасам хрысціянскага трыумфатара: «Ўжо бо не нарекуться богом
114 Дмнтрнев М. А. Собраняе песен, сказок, обрядов н обычаев... С. 230.
110 Купальскія і пятроўскія песні. Мн., 1985. С. 79—81.
116 Потребня A. A. О некоторых снмволах в славянской народной поэзнн. Харьков, 1914. С. 163.
117 Moszynski К. Poliesie Wschodnie. Warszawa, 1928. S. 159.
стнхна нн солце, нн огонь»ГІ8. Ахоўна-прадуцыравальны характар насіла спальванне на купальскім агні рознай старызны: абноскаў адзення, абутку, прадметаў хатняга ўжытку 1|9. Выразны ахоўна-ачышчальны абрадавы сэнс мелі купальскія звычаі скакаць праз палаючае вогнішча, кідаць галавешкі ў жыта (адпалохванне ведзьмаў), спальваць сарочкі хворых дзяцей. Аб тым, што з купальскім агнём у старажытнасці звязвалі надзеі на ўрадлівасць, плоднасць, могуць пасведчыць запісы этнографаў. Е. Раманаў, напрыклад, пісаў, што на Быхаўшчыне дзяўчаты кідалі ў купальскі агонь, які ўжо датляваў, кудзелю, спадзеючыся на ўраджай лёну |2°. А. Сержпутоўскі, назіраючы купальскія абрады на Палессі, сведчыў, што, падкладаючы ламачча ў агонь, палешукі прыгаворвалі: «Зарадзі жыто» або «Зарадзі лён», «Каб гадавалася гаўядо». Бяздзетныя жанкі пры гэтым ціхенька шапталі: «Пладзіцеса дзеці»121. Ахоўна-ачышчальныя мэты мела купанне на Купалле ў рацэ, а таксама качанне па pace. Калектыўны засцерагальнаахоўны абрад «абворванне» апісаў Е. Раманаў з практыкі правядзення Купалля на Рагачоўшчыне. Пасля песень і гульняў ля купальскага вогнішча адна з дзяўчат адпраўлялася ў вёску і прыносіла адтуль саху. Грамадой браліся за яе і абворвалі навокал сяла, стараючыся, каб правая рука аратых заўсёды была з боку сяла. Праводзілі не суцэльную баразну, а «дзе скрабянуць, дзе не». Пасля гэтага вярталіся да агню, з якога пачыналі абворванне 122. Гэта наглядны прыклад апатрапеічных абрадаў.