Земляробчы каляндар
Абрады і звычаі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 405с.
Мінск 1990
Абрадавы характар меў і звычай калектыўнага частавання жней пасля заканчэння жніва. Абраднасць дажынак заключалася ў першую чаргу ў стравах, якія даўней падаваліся на стол. На Лепельшчыне, як сведчыў адзін з карэспандэнтаў П. Шэйна, на дажынкі пяклі бліны. Да іх падавалі масла, мяса і сыту. Абавязковым атрыбутам дажынкавага стала была густая каша, што, па меркаванні даўнейшага земляроба, павінна было спрыяць густым усходам збажыны і49. Зноў жа прыклад сімільнай магіі, адзін з чарадзейных спосабаў выклікаць урадлівасць будучых пасеваў. Можна ўспомніць яшчэ некалькі абрадавых дзеянняў, звязаных з уборкай збажыны з поля і абмалотам яе.
Калі прывозілі ў гумно першы воз жыта, гаспадар браў буханку хлеба, загорнутую ў настольнік, клаў на таку ля дзвярэй, і праз яе правозілі снапы. Рабілі гэта дзеля таго, каб у хаце не пераводзіўся хлеб і заўсёды хапала старога да таго часу,
146 Карскнй Е. Ф. Белорусы. Т. 3. Вып. 1. С. 202.
147 Шейн П. В. Матерналы... Т. 1.4. 1. С. 269—270.
148 Зеленнн Д. К. Спасова борода: Східнеслов’янські хліборобські обряд жнівярскі//Етнограф. вістннк. Кні'в, 1929. Т. 3. С. 119.
149 Шейн П. В. Матерналы... Т. 1.4. 1. С. 264.
пакуль нажнуць яовага |5°. Як вобразна казалі ў народзе, «каб новы хлеб заўжды выязджаў на старым». Укладанне ў застаронак, тарпу першага зажынкавага снапа разам з завезеным возам жыта таксама было актам прадуцыравальным, накіраваным на захаванне плёну, памнажэнне ўрадлівасці збажыны — «каб сыціла».
Такім чынам, каляндарныя абрады жніва і ўборкі жыта з поля цалкам былі падпарадкаваны працоўнаму клопату земляроба ў час і без страт убраць хлеб — гэту аснову дабрабыту, жыцця працоўнай сям’і. У звычаях і абраднасці зажынак і дажынак знайшлі ўвасабленне вялікая пашана чалавека працы да хлеба, своеасаблівы культ яго — традыцыя, вартая ўвагі, вартая працягу сёння з пункту гледжання маральна-этычнай і утылітарна-практычнай яе каштоўнасці.
A. С. Ліс
ВОСЕНЬ
Восеньскія звычаі і абрады выглядалі больш сціпла, было іх менш. Тлумачыцца гэта тым, што заканчваліся палявыя работы, а з іх заканчэннем мінаўся на нейкі час у земляроба і клопат аб ніве. Збажына была пад страхой, заставалася яе абмалаціць, спарадкаваць ужо гатовае. Для селяніна наступала ў гаспадарцы кароткая перадышка, час падумаць пра ўнутрысямейныя справы: ажаніць сына, выдаць замуж дачку і г. д. 3 асенніх гадавых свят вылучаліся Звіжанне, Багач, Асяніны, або Змітраўскія дзяды, а таксама Пакровы. 3 іх толькі Багач і Асяніны суправаджаліся старажытнымі абрадамі. Звіжанне ж і Пакровы шырэй былі вядомы толькі як пэўныя этапы ў жыцці прыроды, дакладней заміранне яе, ды асеннімі кірмашамі, або фэстамі. Асобныя звычаі і павер’і, аграрныя абрады былі звязаны яшчэ з асенняй азімай сяўбой.
Восеньскае, або аўсянае, жніво праходзіла без тых урачыстасцей, якімі характарызавалася летняе, жытняе, жніво. Тлумачылася гэта, мабыць, тым, што збор яравых, грэчкі, лёну ўжо не меў таго значэння для селяніна, як уборка жыта, якое забяспечвала сям’ю галоўным прадуктам — хлебам.
Святам, што стаяла на мяжы лета і восені, паводле народных уяўленняў, лічылася Ілля. «На Іллю да абеда лета, а па абедзе восень»,— казала народная прымаўка |5‘. 3 уборкай
1511 Шейн П. В. Матерналы... Т. 3. С. 235.
151 Фалютынскнй К. Народные праздннкн, увеселення, поверья н суеверные обряды жнтелей Белорусснн//Вестннк Европы. 1828. Март — апрель. С. 85.
яравых палявыя работы, якія цягнуліся ў гаспадарцы з вясны ўсё лета і займалі пачатак восені, не канчаліся. Селяніна чакала ў полі яшчэ адна пільная работа: засеяць азіміну. Клопат пра будучы хлеб пачынаўся з восені. Неабходна было спяшацца засеяць жыта, каб яно паспела абысці і ўкараніцца. Калі ў перадзім’і рунь закучаравілася на ніве, стала цёмназялёнай, земляроб мог спакойна сустракаць зіму, цешыць сябе надзеяй на новае лета.
Як аўтарытэтна сведчыць адзін з найбольшых знаўцаў гаспадарчага і духоўнага жыцця беларускага селяніна дарэвалюцыйных часоў Е. Р. Раманаў 152, асенняя сяўба пачыналася каля 1 (14) верасня, але сеялі і раней, дзесь пасля Успення — 15 (28) жніўня *. Да пасеву жыта, як і вясной да яравой сяўбы, земляроб прыступаў урачыста. Гаспадыня з дочкамі і нявесткамі чысцілі, мылі ў хаце, варылі і пяклі. Перад усім клапаціліся пра тое, каб засеўкі пачынаў гаспадар з «лёгкай» рукой. Каб выбраць такога, адварвалі яйкі, збіраліся грамадой і, ачысціўшы іх, глядзелі, у каго яйка акажацца без пяткі. Той, у каго ўся падшкарлупная ёмкасць была запоўненай, і павінен быў пачынаць сеяць. Астатнія сеялі ўжо за ім. Такім чынам, зноў бачым даволі тыповае міфалагічнае ўяўленне (сімільная магія). Стараліся сеяць так, каб зерне не кідаць супроць ветру. У апошнім правіле кіраваліся земляробчай практыкай: кінутае супроць ветру зерне не магло так дакладна класціся ў глебу, як было трэба І53. У некаторых мясцовасцях часам усцілалі поле саломай, зерне якой пайшло на першы пасеў. Спадзяваліся гэтым магічным дзеяннем паспрыяць таму, каб будучае жыта таксама ўсцілала зямлю 154, як разасланая салома першых абсеўных снапоў. Адпраўляючыся на засеўкі, селянін апранаў белую сарочку, часам абходзіў ніву са свянцонай вярбой . Вярнуўшыся з сяўбы, вечарам спраўлялі ўрачыстую вячэру. Чысціня ў хаце, у адзенні сейбіта, дастатак, сыць на стале былі абрадавымі захадамі дзеля поспеху ў працы, урадлівасці засеянай нівы. Разам з тым было гэта ўсё святасцю, выказваннем пачуцця вялікай адказнасці, асобай пашаны да хлеба.
152 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 276.
* Дарэчы, яшчэ ў запісках польскага храніста XVI — пачатку XVII ст. А. Гваніні гаварылася, што сеяць жыта ў Беларусі пачыналі каля Спажы, г. зн. 28 жніўня па н. ст., і калі нядбайны гаспадар не паспяваў пасеяць да 21 верасня, то зямля не давала яму належнага плёну (гл.: Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. Мн., 1936. С. 134).
153 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 276.
154 Крачковскнй Ю. Ф. Быт западнорусского селяннна. С. 154.
155 Там жа.
Толькі ў некалькіх друкаваных крыніцах сустракаюцца звесткі пра асенняе земляробчае свята Багач ‘5б. Упершыню яно апісана А. Багдановічам. 3 Багачом звязвалі азімую сяўбу. Аб гэтым сведчыць прыказка: «Прыйшоў Багач, кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку». Багач святкаваўся 8 (21) верасня. Мяркуючы па характары абраду, гэта была ў мінулым язычніцкая ўрачыстасць, да дня якой царква з мэтай пацясніць дахрысціянскія ўрачыстасці прымеркавала свята Раства багародзіцы, або дзевы Марыі |57. А. Багдановіч выказаў меркаванне, што «Багач — адно з земляробчых бостваў дахрысціянскага перыяду, адно з відаадмен нестараўскага Дажбога сонца»158. Этнограф зазначаў, што спраўляюць Багач не толькі ў названы дзень, але і ў іншыя святы, блізкія да асення-га раўнадзенства.
Галоўную ролю ў абрадзе святкавання Багача адыгрывала лубка, напоўненая жытам з устаўленай у яго свечкай. Лубка гэта прыладкоўвалася на самым пачэсным у сялянскай хаце месцы — на покуці і называлася «багач». Відаць, у назве старажытнага свята, у галоўным абрадавым атрыбуце яго знайшло выражэнне паняцце аб дастатку, багацці, якое к гэтаму часу прыйшло ў хату земляроба. На свята лубку з зернем і запаленай свечкай па чарзе пераносілі ад гаспадара да гаспадара. У кожным наступным двары «багача» сустракалі на падвор’і за накрытым белым абрусам сталом, на якім ужо стаялі лубкі з рознай збажыной. У канцы абходу «багача» пераносілі да наступнага гаспадара, дзе ён стаяў на покуці год аж да будучага свята. На калектыўнасць абраду ўказвае і такая дэталь: у некаторых мясцовасцях, паводле сведчання А. Багдановіча, жыта і воск для «багача» збіралі з усёй вёскі '°9. Той факт, што жыта для «багача» ўжывалі з першага, зажынкавага снапа і што яго потым дадавалі да насення, пераконвае ў земляробча-прадуцыравальных мэтах усяго абраду і самога характару гэтага асенняга свята.
Меў «багач» у вачах даўнейшага селяніна таксама здольнасць служыць чарадзейнай аховай свойскай жывёлы: невыпадкова ім абносілі статак перад тым, як на ўвесь год паставіць сімвалічны знак свята ў хаце чарговага гаспадара |б°. Народнае павер’е сцвярджала, што «багач» прыносіць у дом багацце
156 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 276; Богдановнч А. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов. Гродно, 1895. С. 122—125.
157 Богдановнч А. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов. С. 123.
158 Там жа.
159 Там жа. С. 124.
160 Там жа.
3. Зак. 666
65
і шчасце. Таму рада была сям’я, дзе «багача» пакідалі перабыць да наступнага года. А ў пакіданні яго пачаргова ва ўсіх хатах селішча нельга не бачыць этычна-прыгожага, сацыяльнагуманнага пачатку народнай традыцыі гэтага свята восені. М. Я. Нікіфароўскі даваў матэрыялістычнае вытлумачэнне святу Багач і яго назве. Этнограф пісаў, што «свята нараджэння св. дзевы Марыі рэгіянальна называецца Багачом, таму што да гэтага дня так ці іначай вызначаецца «багацце» ад летняга ўраджаю»161. Нікіфароўскі прывёў яшчэ адзін факт, які сведчыў аб магічна-прадуцыравальным характары абрадаў Багача. «У гэты дзень,— паведамляў вучоны,— жанчыны ходзяць гуртамі па сваіх і чужых іллянішчах, прыгаворваючы на кожным з іх: «Ніхай будзіць лён такей доўгей, колькі мы прайшлі!»162 У этнаграфічных матэрыялах, сабраных на Гродзеншчыне і выдадзеных пад рэдакцыяй Е. Р. Раманава, адзначалася такая рыса Багача, як звычай хлопцаў і дзяўчат выглядаць у гэты дзень сабе нявесту, жаніха, а цётак і кумак — распытваць пра тых ці іншых дзяўчыну, кавалера '63.
Сведчанні некалькіх аўтараў на Падставе этнаграфічных звестак, сабраных на Міншчыне, Віцебшчыне і Гродзеншчыне,— пераканаўчае пацвярджэнне распаўсюджанасці традыцыі святкавання Багача, прынамсі, на асноўным беларускім этнічным абшары.
Асяніны, або асеннія, багатыя Дзяды, Ю. Крачкоўскі называў адным з найбольшых свят у сельскім асяроддзі І64. Асяніны адбываліся суботнім вечарам у тры тыдні пасля Пакроваў і насілі рэгіянальныя назвы «Змітраўскія дзяды», «Памінальная субота» або проста «Дзяды»ІЬо. Пасля абеду ў гэты дзень кідалі работу і рыхтаваліся да ўрачыстай вячэры — памінак памерлых. Мужчыны прыбіралі з падвор’я сельскагаспадарчыя прылады, якімі карысталіся ўлетку і восенню, падмяталі двор, жанчыны парадкаваліся ў хаце: мылі вокны, лавы, стол. Асабліва старанна вычышчалі покуць і запечак. Гатавалі няцотны лік страў,сярод якіх звычайна былі вараная капуста, куцця, смажаныя каўбасы, верашчака, поліўка, квашаніна. Верылі, што мноства страў, парадак у гаспадарцы, у хаце прынясуць прыемнасць, радасць памерлым |66. Калі ўсё было спарадкавана і прыходзіў вечар, сям’я, запрошаныя