• Газеты, часопісы і г.д.
  • Земляробчы каляндар Абрады і звычаі

    Земляробчы каляндар

    Абрады і звычаі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 405с.
    Мінск 1990
    134.01 МБ
    Залішне, думаецца, успамінаць тут іншыя спосабы святочна.й варажбы, вядомыя на ўсёй тэрыторыі Расіі: аб растопленым волаве і воску, яечным бялку, пра таямнічае люстэрка і падблюдныя песні.
    ШЧАДРЭЦ
    Гэта адна са святочных вясковых забаў у Магілёўскай губерні. Дарэмна Шчадраца лічаць нейкім язычніцкім богам і думаюць, што гэта імя ў славян-язычнікаў азначала бога баляванняў. Вядома, што слова «шчадрэц» мае корань у пры-
    метніка «шчодры», адгэтуль «шчадраваць», г. зн. даваць і атрымоўваць шчодрыя падарункі. Шчадрэц — той, хто дае ці збірае падарункі; таксама можа азначаць і той вечар, у які збіраюцца падарункі, што звычайна бывае напярэдадні 1 студзеня. Дык вось, напярэдадні 1 студзеня збіраецца вялікі гурт хлопцаў, вядомы пад назвай «шчадраванцы», «шчадруючыя госці».
    Між імі ёсць свае важатыя, прыпявалы, запявалы, забіралы і музыкі. Але галоўную ролю выконвае той, каго прыбіраюць Шчадрацом, а пасля яго другі хлопец, апрануты ў адзенне казы ці якой-небудзь іншай жывёлы — каня, мядзведзя, жураўля і інш. Шчадрацом выбіраюць звычайна дзецюка высокага росту, мажнага і адзяваюць яго па-рознаму. Калі ён хоча мець выгляд старога дзеда, то ён апранаецца ў адзенне, абвешанае рознымі званочкамі, каляровымі рызманамі і доўгімі кудламі ўсялякага роду. На галаву надзяваюць яму шапку з бліскучай паперы, на твары — маска. Выгляд агідны, з чырвонымі шчокамі і носам. 3-пад шапкі рассыпаюцца ці, лепей, распускаюцца доўгія валасы з пянькі ці лёну, а на спіну пад верхняе адзенне падкладваюць розны хлам, каб зрабіць горб. Калі ж ён прадстаўляе сабою жаўнера, то падрыхтоўваюць для яго адпаведнае таму адзенне. Прыбраўшы Шчадраца і таго, з кім ён павінен паказваць свае штукі, гэты стракаты карагод з набліжэннем вечара ў суправаджэнні музыкантаў і спеваў прыпявалаў і запявалаў ходзяць па вуліцах, прыпыняючыся каля кожнай хаты. Для захавання цырыманіяльнага парадку важаты адпраўляецца да гаспадара дома спытаць дазволу пашчадраваць у яго, а карагод між тым спявае пад акном:
    Шчодры вечар Добрым людзям! Ці дома, дома Сам пан гаспадар? Сядзінь жа ён Да й на куцячку, Дзяржыць жа ён Тры піражочкі, (2) Тры сальца кусочкі. Дай жа нам, дзядзечка, Хоць піражочак, (2) Хоць сальца кусочак.
    Скарэй дарыце Да не барыце. Кароткі світкі, Памерзлі лыткі, Добры вечар!
    Атрымаўшы дазвол у гаспадара пашчадраваць, важаты ў суправаджэнні ўсяго карагода ўваходзіць у хату і расстаўляе прыбраных у дзвярах так, каб можна было разглядзець усіх па аднаму. Пасля пачынае грымець музыка. 3 пачаткам музыкі Шчадрэц з «казою» ці з другім хлопцам, пераадзетым у якуюнебудзь іншую жывёлу (каня, мядзведзя, жураўля і інш.), выходзяць на сярэдзіну хаты, раскланьваюцца*на ўсе чатыры бакі і пачынаюць танцаваць. Калі Шчадрэц танцуе з «казою», то хор спявае наступную песню:
    Го-го-го, каза, Го-го, серая! Наша козанька — Дай залатая! Ну-ткі, козанька, Павярнісят-ка Па новаму дому, Па гаспадарскаму. Расхадзісят-ка! Го-го-го, каза, Го-го, серая! Козынька, каза, Каза добрая, Бо дзе каза ходзіць, Там жыта родзіць I расцець карысць. Го-го-го, каза, Го-го, серая!
    Махні-тка хвастом, Зародзіць жыта Вялікім кустом Пану нашаму, Расхазяіну. Го-го-го, каза, Го-го, серая! Козанька, каза, Каза добрая, Бо дзе каза рогам, Там жыта стогам, Дзе каза нагой, Там жыта капой. Го-го-го, каза, Го-го, серая! He хадзі, каза, Пад тое сяльцо, Пад Прылінаўку: Там стральцы-байцы, Добры малайцы. Го-го-го, каза, Го-го, серая! Радзяць яны раду, Раду худую:
    Козаньку забіць, Боцікі пашыць. Го-го-го, каза, Го-го, серая! Бо былі б з цябе, 3 добрае казы, Боты, халявы, 3 боку дзіравы. Го-го-го, каза, Го-го, серая! Нут-ка жа, каза, Ты расхадзіся, Развесяліся, Пану добраму Ты пакланіся. Гаспадар ідзе, Каўбасу нясе. Сем кускоў сала, Штоб каза ўстала, Паўмеркі жыта, Штоб каза была сыта, Паўмеркі аўса, Штоб каза расла.
    Пры выкананні апошняга куплета «каза» кладзецца на падлогу, а ў канцы спеваў устае.
    Калі ж Шчадрэц замест «казы» выходзіць на сцэну з «мядзведзем» ці з іншай якой-небудзь жывёлай, то яму прапаноўваюць розныя жартоўныя пытанні, на якія ён адказвае падобнымі жартамі і трапнымі выразамі. •
    Пасля заканчэння ўсіх гэтых забаўных сцэн Шчадрэц з таварышам ізноў раскланьваюцца на ўсе чатыры бакі і ў хаце ўсе змаўкаюць. Пачынаюцца частаванні. Гаспадары частуюць са сваіх рук Шчадраца і шчадраванцаў рознымі напіткамі і ежай хатняга гатавання. I ў карагодзе раздаецца вясёлашумная размова, рогат і воклічы. Калі ж справа часам даходзіць да бойкі, то расправу робіць сам пан Шчадрэц.
    У заключэнне гаспадары абдорваюць шчадруючых гасцей блінцамі, каўбасамі (сырымі), салам, сырам і інш. Усё гэта кладзецца ў торбы-выбіралы. Затым карагод накіроўваецца ў новую дарогу.
    КАЛЯДА
    Многія вучоныя Каляду лічаць язычніцкім бажаством старажытных славян. Каб даказаць беспадстаўнасць гэтай думкі, прыходзілася звяртацца да манументальнага сачынення на лацінскай мове.
    Каляда — гэта хаджэнне з песнямі па хатах на зімовыя святы 1 студзеня. Польскае «kolgda», чэшскае «koleda» — падарунак на Каляды і на Новы год. Каляда — гэта міласць (літасць).
    Пайшла Каляда калядуючы, А за ёю хлопчыкі жабруючы. Пайшла Каляда па ляду, Рассыпала каляду.
    А вы, дзевачкі, не гуляйце, Да ідзіце каляду пабірайце.
    СУСТРЭЧЛ НОВАГА ГОДА Ў ГОМЕЛЬСКІМ ПАВЕЦЕ МАГІЛЁЎСКАЙ ГУБЕРНІ
    Напярэдадні Новага года, яшчэ да звону на ютрань, гурты сялянскіх дзяцей, так званых шчадраваннікаў, бегаюць пад вокны сялянскіх хат і віншуюць гаспадароў такімі песнямі, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне:
    Шчэдрык Петрык, дай варэнік, Нямнога кашкі, наверх каўбаскі! Нуце, дарыце, нас не барыце! Кароткі світкі, памёрзлі лыткі! Бацька сварыўся, каб не барыўся, Маці казала, каб кусок сала, Добры вечар!
    Выслухаўшы шчадраванае прывітанне, гаспадары падаюць у акно па колькасці шчадравальшчыкаў некалькі бліноў разам з салам, якія ў кожнай сялянскай хаце рыхтуюць наўмысна для гэтага.
    Яшчэ больш цікавую з’яву ўяўляе пры сустрэчы Новага года звычай дарослых, які адгукаецца глыбокай даўніной. Некалькі рослых і лоўкіх у беганні і танцах сялян апранаюць такое адзенне, каб мець выгляд казла, мядзведзя або каня, папярэдне навучыўшыся разыгрываць ролю кожнай з гэтых жывёлін. Другія, таксама падрыхтаваўшыся, бяруць на сябе ролю праважатых. 3 сялян-паляўнічых арганізоўваюцца хары спевакоў і музыкантаў, пад такт якіх пераапранутыя выяўляюць свой талент у беганні і танцах, прычым праважатыя разам з пеўчымі спяваюць:
    Го-го-го, каза,
    Го-го-го, серая, Го-го, белая, Дзе каза хвастом, Там жыта кустом, Дзе каза рогам, Там жыта стогам.
    КАЛЯДНЫЯ СВЯТЫ Ў СЯЛЯН МАЗЫРСКАГА ПАВЕТА
    Калядныя святы — самыя вясёлыя святы для сялян: кожны з іх (сялян) болей ці меней мае ў запасе хлеб і іншыя харчовыя прыпасы. Розныя работы ўжо закончаны, і селянін цешыцца спакоем, выязджаючы толькі часам на луг па сена ці ў лес па дровы. Астатні час праводзіць седзячы, ці ляжыць цэлымі гадзінамі на палацях, ці балакае ў карчме пра розныя рознасці. Такім чынам, час з 25 снежня па 6 студзеня сяляне стараюцца правесці як мага весялей. Увесь час зусім нічога не робяць. 3 далёкіх нават вёсак прыходзяць у госці, цэлыя ночы танцуюць у хатах вясковых скрыпачоў, а песні і вясёлая гамонка бываюць чутны на вуліцы далёка за поўнач.
    Пярэдадзень Новага года завецца багатай куццёй. Тады ж ходзяць па сяле маладыя мужчыны і спяваюць песні болей вясёлага зместу. Спяваюць іх таксама пад вокнамі ў шаноўных людзей, а пасля заходзяць да іх у хату.
    Пад акном хаты гаспадара-пчаляра спяваюць:
    Добры вечар, пане гаспадару! Калі ты спіш, гасподзь з табою, А калі не спіш, гавары са мною. Уздзень ты шубку, выйдзі на вулку, Паслухай таго, што ў хмары гудзе, Прачыстая ідзе, райкі вядзе, Райкі вядзе дай навучае: Сядайце, пчолкі, пану Івану Па завулейку, па заборцейку, Нясіце мяды ўсё салодкія, Мяды сыціці, сына жаніці, Свечкі сукаці, дочкі аддаваці.
    А за тым словам да жыві з богам, He сам з сабою, з дзеткамі, жаною, 3 усімі намі, каляднічкамі.
    Дзе ёсць малады хлопец (жаніх), то пад акном той хаты спяваюць:
    У чыстым полі — стада коней, Ой, у тым стадзе не імушчы конь, He імушчы, не лавушчы конь, Ніхто таго каня не спаймае, не асядлае. Абабраўся красны, харошы, малады Іванька. Дай яму, божа, шчасця, здароўя ў яго даму. Ен таго каня і спаймае і асядлае,
    I паедзе ён у чужую землю, У чужую землю да па каралеўну. Дай яму, божа, шчасця, здароўя ў яго даму. Сустрэў жа ён тры мяшчанкі, Тры мяшчанкі, тры Ульянкі.
    Ён перад імі не скланіўся, He скланіўся, не з.Мірыўся, Шапачкі не зняў, ручанькі не даў. Дай яму, божа, шчасця, здароўя ў яго даму. Ой, сустрэў жа ён красну, харошу, маладую панну. Ен перад ёю і скланіўся і змірыўся,
    I шапачку зняў і ручаньку падаў.
    Дай яму, божа, шчасця, здароўя ў яго даму.
    Прыйшоўшы да мясцовага свяшчэнніка, валаснога старшыні, пісара і іншых службовых людзей, спяваюць:
    У нашага пана двор гараджоны, Двор гараджоны, явар саджоны. На том явары сіў сокал сядзіць, Сіў сокал сядзіць, на мора глядзіць. Ен дзіва бачыць — караблі плывуць, На тых караблях па сто малайцоў, Тыя ж малайцы дорага плацяць, Дорага плацяць па сто чырвонцаў, Па яснай ветцы, па краснай дзеўцы. Купім жа, братцы, залаты чоўнік, Залаты чоўнік, срэбна вясельца. Спусцім, братцы, да таго пана Івана, Дай яму. божа, шчасця, здароўя ў яго даму.
    Дзе ёсць маладая дзяўчына, ці «княгіня», спяваюць адпаведныя песні, і кожны гаспадар выносіць ім каўбасу, пірог, хлеба кавалак, сала ці што-небудзь іншае, якое яны дзеляць паміж сабою. Усе гэтыя песні выконваюцца найбольш пад скрыпку.
    Разам са спяваючымі, ці «каляднікамі», ходзяць абавязкова двое мужчын, пераапранутыя: адзін — казой, другі — дзедам, з саламяным гарбом на спіне, прычым спяваюць і танцуюць з рознымі смешнымі крыўляннямі.
    Уласна да хатніх звычаяў сялян адносяцца тры куцці, якія адбываюцца напярэдадні Каляд, Новага года і Вадохрышча. Першая і апошняя куцці называюцца галоднымі, гатуюцца з грыбамі і г. д., але галоўнае месца займае куцця — каша з тоўчанага ячменю.
    Самая багатая вячэра гатуецца напярэдадні Новага года: тады куцця гатуецца з салам, смажацца скваркі, калі ёсць, то і каўбаса і шмат іншага.
    У час вячэры гаспадар высоўвае ў акно галаву і заве мароза вячэраць наступнымі словамі: «Мароз, мароз! Хадзі куццяваць, а як прыйдзеш на лета, будзем пужкай сцябань». Гэтым запрашэннем выражаецца задавальненне селяніна, якое ён адчувае, сытна павячэраўшы і ведаючы, што заўтра і наступныя дні — святы, значыць, будзе часу дастаткова для яго невялікай весялосці.