• Газеты, часопісы і г.д.
  • Земляробчы каляндар Абрады і звычаі

    Земляробчы каляндар

    Абрады і звычаі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 405с.
    Мінск 1990
    134.01 МБ
    ІКОЛЯДЫ]
    Пад назваю «Коляды» ў нас разумеюць усе дні з 25 снежня да 7 студзеня, прычым у апошні дзень «толькі да абеду Каляда». Дзень напярэдадні Каляд называецца куццёй. Назву гэту ён атрымаў ад стравы, якую абавязкова гатуюць у гэты дзень і падаюць на стол. На куццю гатуюць і многа іншых страў, але самая галоўная з іх — куцця. Яе гатуюць з раніцы. Як толькі сонца зойдзе, уся сям’я адзяваецца па-святочнаму, стол засцілаюдь белым абрусам, і потым ставіцца на сена на покуці куцця, якая застаецца там да вячэры. А калі сядуць вячэраць, дык стол засцілаюць сенам і ядуць спачатку іншыя стравы, а куццю пад канец. Акрамя гэтай куцці адзначаюць яшчэ дзве іншыя: адну напярэдадні Новага года, якую называюць багатай (у іншых месцах — тоўстай), а другую напярэдадні Вадохрышча —^яе называюць галоднай (або поснай). Апошнія дзве куцці адзначаюць з такой жа абраднасцю, як і першую, з той толькі розніцай, што на багатую гатуюць мясныя стравы і запрашаюць мароза «куццю есці», а на галодную ўсе стравы гатуюцца посныя і не ў такой колькасці і, акрамя таго, «Каляду запісваюць». На багатую куццю, калі сама куцця ўжо стаіць на стале, гаспадар, калі адчыняецца акно, адчыняе яго і кліча:
    — Мароз, мароз, ідзі куццю есці! Улетку не бывай, а ў зіму прабывай, бо мы будзем цябе біці жалезнымі пугамі!
    Гэта паўтарае ён тры разы.
    А «запісваюць Каляду» на галодную куццю гэтак. Бяруць перад вячэрай кавалак крэйды і пішуць ёю крыжык на гаршку з куццёй і на хлебе, якім яна накрыта. Потым бяруць куццю, хлеб, крапіла з каласоў жыта, крыжык, зроблены з дрэва, і свянцоную ваду. Апошняй акрапляюць дом і ўсе будынкі каля яго, а крэйдай пішуць тры крыжы на верхнім і бакавых дзвярных і аконных вушаках і па аднаму на дзвярах, варотах і на кожнай сцяне, а ў хаце — таксама на дзвярах. Акрамя крыжа, крэсляць чалавека на белым кані і дрэвы, а некаторыя крэсляць яшчэ гусей, качак, кароў і інш. Крыжык і крапіла
    ўтыкаюць потым у зямлю ля варот гумна. Крыжы пішуць таму, што яны праганяюць «нячыстую сілу», засцерагаюць ад чараў і перадаюць здароўе таму, хто там жыве, дзе ўсё гэта накрэслена. Чалавек на кані азначае каляду, якая павінна ехаць далей.
    Калі гатуюць куццю, то кожны раз насыпаюць у гаршчок аднолькава і па тым, як варыцца, мяркуюць аб будучым ура/ джаі. Так, калі на першую куццю гаршчок з куццёй паўней, то лепшы ячмень будзе ранні, калі на другую, то лепшы ячмень будзе не зусім ранні, калі на трэцюю, то лепшы будзе позні ячмень. Звяртаюць увагу і на надвор’е ў гэты час: шэрань, іней і зоркавае неба прадказваюць ураджай грыбоў, грэчкі і раенне пчол; шэрань азначае грыбы, іней — грэчку, зоркавае ■ неба — раі пчол.
    Сена, якое было пад абрусам і на покуці пад куццёй, раніцай аддаюць свойскай жывёле. На багатую куццю замест сена на стол пад абрус кладуць жытнюю салому. Пасля вячэры, не ўстаючы з-за стала, гэту салому малоцяць кулакамі, г. зн. б’юць імі па настольніку, пад якім яна ляжыць, а потым выцягваюць з-пад яго ж па адной саломінцы, па даўжыні якой адгадваюць, які будзе лён гэтым летам. Потым салому сабі* раюць і старанна вышукваюць у ёй зярняты, якія змешваюць ,з насенным запасам у надзеі, што гэта засцеражэ каласы ад / галаўні, а па колькасці знойдзеных зярнят мяркуюць аб якасці I будучага ўраджаю. Саломай гэтай абвязваюць ігрушы, яблыні . і іншыя пладовыя дрэвы, упэўненыя, што садавіна ад гэтага будзе лепшай, саладзейшай і добра ўродзіць. Далей — у гэты ; самы дзень ходзяць у хлеў з куццёй глядзець, як ляжаць цель' ныя каровы, і па тым, як ляжаць, адгадваюць, у які час сутак яны будуць цяліцца. Так, напрыклад, калі карова ляжыць ; галавою на поўдзень, то гэта паказвае, што яна ацеліцца днём, калі на захад — ноччу, а на ўсход — раніцаю. Пасля вячэры ; не мыюць лыжак, а звязваюць іх шарсцяной ніткай і астаўляюць на стале; гэта для таго, каб авечкі не адбіваліся і прыі ходзілі ўсе з выгану дадому. Для таго каб куры несліся дома, а не дзе-небудзь на чужым двары, пасля вячэры робяць з чагонебудзь абруч, кладуць яго на зямлю і потым выкладваюць I у яго круг астаткі ад вячэры — куццю. Хто-небудзь са сваіх выходзіць у гэты час з хаты на двюр і кажа пад акном: «Добры вечар!» 3 хаты адказваюць: «Добрае здароўе!» Той, што пад акном, пытаецца: «А дзе вашы куры нясуцца?» 3 хаты адказваюць: «Пад печчу!» Паўтараецца гэты тры разы. Потым выпускаюць курэй, якія павінны падабраць (скляваць) куццю \ ў крузе.
    Звязваюць або спутваюць ножкі стала, каб жывёла не пераскоквала праз платы і не таптала пасеваў, а таксама і для таго, каб не ўцякалі пчаліныя раі.
    Дзяўчаты на багатую куццю варожаць пра свой лёс. Бяруць першы спечаны блін, вымятаюць хату, смецце кладуць на засланку і нясуць на сметнік. Там становяцца на засланку са смеццем, ядуць блін і ў гэты час прыслухоўваюцца, дзе брэшуць сабакі: з якога боку брэшуць, адтуль і жаніхі прыедуць. , .
    Бярўць каноплі або проса, бягуць пад чыё-небудзь акно, там гэта высыпаюць і прыслухоўваюцца да размовы ў хаце. Калі пачуюць словы: «ступай», «хутка ідзі», «што засядзеўся», «чаму не йдзеш» і да т. п.,— да каго б яны ні адносіліся, то дзяўчына верыць, што яна ў надыходзячым годзе выйдзе замуж; калі данясуцца словы: «садзіся», «яшчэ рана», «пачакай трохі», «астанься» і да т. п., то гэта азначае, што дзяўчына замуж у гэтым годзе не выйдзе. А калі ж гаворка ідзе пра папа, свечку або пра дошкі, то гэта азначае, што дзяўчына або той, хто яе хоча сватаць у гэтым годзе, памруць.
    Ходзяць у хлеў і ловяць у цемнаце авечак, прытым калі зловіць барана — выйдзе замуж, а калі авечку — не. Бяруць на сваім двары, колькі можна захапіць у ахапку, дровы, нясуць у хату і пералічваюць паленне; абхватваюць рукамі частакол і лічаць калы або насыпаюць куцці, даюць есці пеўню і лічаць зярняты, якія засталіся, пры гэтым калі іх цотны лік — выйдзе замуж, калі не цотны — не выйдзе.
    Дзяўчаты збіраюцца ў адну хату, пякуць з мукі булачкі велічынёй з курынае яечка, кладуць іх у рад і клічуць сабаку: чыю булачку ён схопіць першую, тая першая выйдзе замуж. Бяруць першую лыжку куцці ў час вячэры, але так, каб ніхто гэтага не заўважыў, і кладуць пад галаву сабе на ноч, спадзеючыся, што ноччу абавязкова прысніцца жаніх; калі сасніцца што-небудзь накшталт свечкі, дошкі, дамавіны, то або яна, або ён павінны памерці.
    Багатая куцця называецца яшчэ «Шчадрэц», відаць, таму, што ў гэты вечар хлопцы і дзяўчаты ходзяць шчадраваць, г. зн. ходзяць пад вокны, па хатах спяваць песні з прыпевам: «Шчодры вечар». Шчадраваць ходзяць звычайна невялікімі групамі: ад двух да пяці чалавек. За праспяваную песню гаспадары даюць па аднаму або па два бліны на кожнага або па паляніцы (маленькая булачка з жытняй, ці грэцкай мукі, ці з простай пшаніцы), а хто багацей, то і сала кусок, а іншыя — і грошы.
    Некаторыя хлопцы робяць звязду і ходзяць з ёй. Ходзяць таксама і з «казой». Тут ужо ёсць скрыпка і бубен. Каза, вядома,
    не сапраўдная, галаву яе робяць з дрэва — з доўгімі рагамі, абшываюць латкамі са старога кажуха, прымацоўваюць палку. Потым выварочваюць вялікі кажух поўсцю наверх і ў адзін з рукавоў устаўляюць палку з «казой» і моцна завязваюць на «шыі». Адзін з найбольш спрытных хлопцаў, звычайна здатны танцор, носіць гэту «казу», а калі трэба спяваць, ён залазіць у кажух, рукамі бярэцца за палку і варочае «казінай» галавой.
    Ходзяць у гэты вечар яшчэ адны спевакі, якія шчадруюць на царкву. Усё імі сабранае прадаюць і атрыманыя грошы аддаюць у царкву. Гэтыя, аднак, хозяць са званочкам і з дазволу прыходскага свяшчэнніка. Яны спяваюць тыя ж песні, што і шчадроўшчыкі, якія ходзяць са «звяздой», але ім за песню даюць больш.
    Вечары ў час Каляд усе лічацца святымі. Як толькі зойдзе сонца, усе перастаюць працаваць. У гэтыя вечары хлопцы і дзеўкі ў сувязі з тым, што няма ніякай работы, збіраюцца на так званыя ігрышчы. Наймаюць музыкаў — у складзе скрыпкі і бубна, хлопцы закупляюць гарэлку, піва і квас, а дзяўчаты прыносяць прадукты і гатуюць вячэру. На ігрышчах п’юць, весяляцца і танцуюць. А калі ў які вечар няма музыкі, то слухаюць апавяданні, байкі і казкі старых; загадваюць загадкі, спяваюць шчадроўкі або і такія песні, якія можна спяваць у любы час, гуляюць і ў розныя гульні.
    . Днём жа на Коляды не робяць той работы, якую звычайна робяць у любы іншы час. Так, нельга прасці, віць вяроўкі і ніткі, намотваць іх у клубок, круціць дзіркі, скручваць штонебудзь, звязваць, гнуць, плесці лапці або што-небудзь іншае, шыць, малаціць, калоць, шчапаць. I ўсё гэта таму, што такія работы маюць (паводле сялянскіх уяўленняў) шкодны ўплыў на прыплод дамашняй жывёлы: усё будзе нараджацца з крывымі нагамі, або сляпымі, або і яшчэ з якімі заганамі. He вараць нічога, не кінуўшы папярэдне ў гаршчок косткі, хоць голай, дзеля таго, каб не радзілася што-небудзь без касцей.
    He пякуць на Коляды хлеба да Шчадраца і бліноў, каб не пякла печая (пякотка). Стараюцца, каб на першы дзень Каляд не прыйшла першай дзяўчына, таму што будуць сякеры ламацца. На Новы год стараюцца не піць вады, каб і летам не хацелася піць. Стараюцца на Коляды не разбіваць чаго-небудзь з посуду, каб наогул посуд не біўся ўвесь год. Смецце не выкідваюць на сметнік, а складваюць у жлукту, адкуль пасля Каляд выбіраюць і выносяць на балота, каб не было пустазелля ў полі.
    Калі ж хто па неабходнасці або незнарок парушыць шт'о-
    небудзь з прыведзеных вышэй звычаяў, устаноўленых даўніною, то, каб не шкодзіла, не здарылася чаго, на наступную раніцу рассякаюць у плятні перавясла, прыгаворваючы: «Што секлася — рассячыся, што вязалася — развяжыся, што шылася — расшыйся» і г. д., а на галодную куццю ўстаюць да сонца, рассякаюць дзяркач на дробныя часткі і кідаюць каля будынкаў, дзе больш за ўсё свінні бегаюць.
    АБРАДНАСЦЬ КУЦЦІ
    На першую куццю жонцы з ранку трэба прыбраць хату ды пахаваць усе верацёны, каб, барані божа, нідзе не відно было ніводнага ў час свята, бо яно летам скінецца верацяніцаю і, як пойдзеш у лес, палохаць будзе. Дзяўчаты павінны прыбраць свае прасніцы, каб Каляда не зрабіла ім пакасці ў кудзелі. А калі ўжо затопіш печ, то куццю сып у гаршчок як можна мерна ды прыглядайся, каторая куцця вырасце лепш: ці першая, ці другая, ці трэцяя. Тады трэба так і ячмень сеяць, каторая куцця лепш вырасце, значыць, той і ячмень будзе лепшы: ці першы, ці сярэдні, ці апошні. За сенам пасылаюць таго хлопца, які заўсёды валы пасе. Калі ён і згубіць валы палету, то шукаць іх не трэба, самі прыйдуць, таму што ён прынёс сена на куццю. Калі ж хочаш, каб у цябе рана квахталі куры, то прывяжы белы фартух, вазьмі ім з печы гаршчок з куццёю і, несучы на покуць, квахчы, як курыца, дзевяць раз «кво, кво, кво...» ды старайся, каб схапіць каго-небудзь за чуб: тады ў цябе будуць чубатыя кураняты. Сухую корку куцці збяры ў чарапок і захавай. Звараную куццю пастаў на сене і закрый хлебам...