• Газеты, часопісы і г.д.
  • Земляробчы каляндар Абрады і звычаі

    Земляробчы каляндар

    Абрады і звычаі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 405с.
    Мінск 1990
    134.01 МБ
    Ідзі, ідзі, ты наш старэнькі, Ты нам ніяк не спадабенькі. Як ты спаткаешся там з кім, Няхай ён вернецца туды к сваім. Нам трэба той другі, Што б даў нам поўны карабы.
    КАЛЯДА
    Калядныя святы, г. зн. два тыдні пачынаючы з 24 снежня да 7 студзеня, на Беларусі вядомы пад агульнай назвай «Каляды». Мяркуюць, што «каляда» — значыць «ко-ладу», г. зн. «да ладу», і прымаюць гэта слова за назву асобнага язычніцкага бажаства. Але няма сумнення, што беларускае і маларасійскае слова «каляда» (па-польску «kol^da», у паўднёвых славян «koledo, kolido, kolendo, kalanda») ёсць не што іншае, як лацінскае слова «kalendae» і менавіта «calendae januavii».y рымлян, як вядома, першая дата кожнага месяца нызывалася «календа». He дзіўна, што свята Каляд, якое бывае перад студзеньскімі календамі і якім у хрысціян пачынаецца царкоўны год, у каталіцкіх краінах, а ад іх і ў Маларасіі, Беларусі і іншых славянскіх землях названа «Календа» ці «Каляда». У каталіцкіх краінах у гэты час ходзяць з музыкай і песнямі дзеля віншавання гаспадароў са святам Каляд і атрымання падарункаў, якія ў сваю чаргу атрымалі назву «коляды» ці «календы». Па-краацку «каледо» — «дар, кой се на младо лето дае» (падарунак, які даецца на Новы год). У Магілёўскай губерні ў сёлах удовы і бабылі таксама ходзяць ці ездзяць у гэты час па сваёй і суседніх вёсках дзеля збірання жыццёвых прыпасаў, што называецца «калядаваць» ці «хадзіць па калядзе».
    У многіх славянскіх землях святочныя дні з 25 снежня да 7 студзеня суправаджаюцца рознымі забавамі, асабліва маскіраваннем, пераапрананнем у жураўля, казла, барана, а то і ў чорта і г. д.
    У Магілёўскай губерні Калядою, уласна, называюць тры дні: дзень перад Калядамі, перад Новым годам і перад Вадохрышчам. Першы і апошні дні называюцца поснаю Калядою, а дзень перад Новым годам — тоўстаю Калядою *.
    Даволі добрыя некаторыя звычаі, якіх строга прытрымлі-
    * Гэтыя ж дні называюцца яшчэ і куццёю. Так гавораць: на першую куццю, на другую, на трэцюю.
    ваюцца ў простанароддзі карэнныя жыхары тутэйшай губерні, асабліва сельскія.
    На абедзве куцці і перад Новым годам звычайна гатуюць сытную вячэру, якая, акрамя іншых страў, на куццю абавязкова павінна складацца з бліноў, бурачнага расолу з рыбай і куцці, а перад Новым годам '— з бліноў, печаных каўбас і куцці ці кашы з салам. Куцця і бліны адыгрываюць важную ролю.
    Пасля куцці варожаць, які час будзе найбольш спрыяльным для сяўбы яравога хлеба: калі першая куцця (перад пачаткам Каляд) будзе поўнай, г. зн. вырасце ў гаршку, то першы пасеў ярыны будзе ўдачлівым і г. д. Ад кожнай вячэры першы блін і верх куцці пакідаюць жывёле, якой дзеляць гэта раніцаю ў дзень Каляд, каб цэлы год яна была гладкай і здаровай. 3 куццёй і першым блінам дзяўчаты варожаць аб сваёй долі. Перад вячэраю засцілаюць стол сенам, наверсе якога рассцілаюць чысты абрус і перш за ўсё ставяць на стол гаршчок з куццёю *.
    За вячэраю запрашаюць мароза есці куццю, прыгаворваючы: «Мароз, мароз, ідзі куццю есці, а летам не бывай, па межах не хадзі, яры не губі!» Пасля вячэры выцягваюць з-пад абруса некалькі сяннінак і па іх варожаць, які будзе ўраджай ільну: калі выцягнуцца доўгія, то лён уродзіцца доўгі, калі кароткія, то кароткі. Прыбраўшы сена, па насенні траў, якое засталося на стале, варожаць, на які хлеб будзе лепшы ўраджай: калі на стале застанецца болей чорнага насення — значыць, будзе ўраджай на грэчку; калі ж болей жоўтых, то лепей уродзіць яравы хлеб. Па стане надвор’я ў гэтыя вечары варожаць аб ураджаі грыбоў: калі на небе не шмат убачаць зорак ці ні адной не ўбачаць, то і грыбоў будзе мала ці зусім не будзе. У некаторых вёсках перад Новым годам, скончыўшы вячэру, варожаць, ці ўсе, хто вячэраў, застануцца ў наступным годзе ў гэтай хаце. Дзеля гэтага ўсе кладуць лыжкі на адно акно, і потым кожны б’е чым-небудзь па канцы сваёй лыжкі: чыя лыжка адляціць далей ад іншых — той аддзеліцца, г. зн. ці пяройдзе ў другую хату, ці памрэ.
    У многіх сялян ёсць звычай у першы дзень свята да ўсходу сонца віць вяроўкі і імі аблытваць стол у хаце, каб летам коні не разбягаліся і не рабілі шкоды на лугах і засеяных палях. У гэты дзень не ходзяць у чужыя хаты, каб жывёла не збягала з двара і не прападала...
    * Гаршчок з куццёю, як хутка будзе выняты з печы, звычайна ставяць «на кут», г. зн. у пярэднім вугле, дзе стаіць да самай вячэры, але за вячэраю куцця складае апошнюю страву.
    Ва ўсе святочныя вечары ніхто з сялян не бярэцца ні за якую работу, асабліва баяцца пракручваць дзіркі ў дрэве, бо ўпэўнены, што калі хто-небудзь з дамашніх возьмецца ў гэтыя вечары за якую-небудзь работу, то ў той хаце абавязкова народзіцца вырадак. Таму гэтыя вечары часта называюць крывымі. Вадохрышчанскую куццю адрозніваюць ад усіх вечароў тым, што, выняўшы з печы гаршчок з куццёю, ставяць у ім зроблены з лучыны крыж, які на другі дзень апускаюць у ваду — у раку ці студню, а перад вячэраю гаспадар хаты, узяўшы першы блінец і верх куцці, абходзіць усе свае будынкі і робіць на сценах крыжы крэйдай.
    СВЯТОЧНЫЯ ДЗЯВОЧЫЯ ВАРОЖБЫ Ў МАГІЛЁЎСКАЙ ГУБЕРНІ
    Варожбы адбываюцца на працягу трох вечароў: перад Калядамі, Новым годам і Вадохрышчам, пераважна ў два апошнія. Пачынаюць з бліноў. Дзяўчына стараецца ўпотайкі ад усіх узяць першы, зняты з патэльні блінец і, выбегшы з ім за вароты, спытаць у першага мужчыны, які ёй сустрэнецца, як яго імя. Атрымаўшы адказ, яна ўжо ўпэўнена, што ведае імя і свайго суджанага, і ў думках перабірае ў сваёй і суседніх вёсках усіх кандыдатаў у мужы, каб даведацца, каму з іх належыць такое імя. Але ведаць адно толькі імя суджанага — невялікая ўцеха, галоўнае, патрэбна даведацца, ці выйдзе яна ў гэтым годзе замуж. Вось яна з тым жа бліном бяжыць да суседа пад акно, прыслухоўваецца, пра што гавораць у хаце, і скарыстоўвае размову ў сваёй сардэчнай задуме: напрыклад, калі ў размове пачуе слова «ідзі». ці што-небудзь падобнае, сэрца яе моцна заб’ецца ад радасці, і яна з таго вечара кожны дзень чакае сватоў ад свайго суджанага; калі ж да яе вушэй дойдзе слова «сядзь», апусціўшы галаву, вяртаецца яна ў сваю хату, упэўненая ў тым, што асуджана, прынамсі, яшчэ год сядзець у дзеўках. Аднак не ўсё яшчэ страчана: і акрамя бліна ёсць нямала сродкаў, якія дапамогуць спазнаць ісціну. Ды і не кожнай дзяўчыне ўдаецца ўпотайкі ад усіх вынесці з хаты першы блінец, асабліва калі ў хаце ёсць дзеці: галодныя, яны сочаць за першым блінцом надзвычай пільна. [Яшчэ варажба]: некалькі сябровак збіраюцца ў адну хату, кожная бярэ ладку (аладку) і кладзе яе на парог, пасля клічуць у хату сабаку: чыю аладку сабака з’есць першую, то тая дзяўчына раней за ўсіх і выйдзе замуж. Гэтая варажба, вядома, нічога добрага не гаворыць аб лёсе дзяўчат, але ў той жа час сэрца
    кожнай з іх заспакоена — усе жывуць салодкаю надзеяй: рана ці позна знайсці сабе спадарожніка жыцця, бо галодны вясковы сабака не грэбуе нічыёю аладкай, хоць бы яна сабе была пакладзена нават хударлявай рукою пяцідзесяцігадовай жанчыны. Каб даведацца аб чым-небудзь больш дакладна, сяброўкі бягуць да кастра дроў. Тут кожная з іх набірае цэлае бярэмя, не лічачы пален, і нясуць дровы ў хату. Толькі ў хаце кожная падлічвае свае палены. У каго будзе цотны лік, тыя смела могуць чакаць да сябе сватоў ад суджаных [на працягу года].
    [А вось яшчэ адзін спосаб варажбы].
    Прыгажуня перад тым, як класціся спаць, бярэ блюда, кладзе на дно яго кучку пяску, ключы, ляльку мужчынскую і ляльку жаночую і кожны прадмет накрывае асобнай міскай (кубкам). Затым кладзецца спаць.
    Раніцаю, як толькі прачнецца, трапяткою рукою падымае яна адну міску, толькі адну. Калі адкрыецца пясок — смерць чакае дзяўчыну; адкрыецца лялька жаночая — усё жыццё пра'падаць ёй у дзеўках; адкрыюцца ключы — лёс прызначыў яе быць поўнаю гаспадыняю дома; нарэшце, калі адкрыецца лялька мужчынская — шлюб яе з тым любым, якога выбрала яе сэрца.
    Даведаўшыся што-небудзь пра свайго суджанага, добра было б на яго і паглядзець, хоць бы ў сне. На гэта таксама ёсць сродак. Дзяўчына, якая жадае ўбачыць у сне суджанага, стараецца ў час вячэры пакінуць першую, узятую ёю з міскі лыжку куцці так, каб ніхто не заўважыў, што яна яе адклала, а не з’ела; кладзе гэтую куццю сабе пад падушку і спадзяецца, што суджаны абавязкова з’явіцца да яе ў сне. Ці, напрыклад, паслужлівая сяброўка робіць мосцік з лучыны ці з саломы, апускае яго ў які-небудзь посуд з вадою і ставіць гэты посуд пад ложак сваёй жа сяброўкі без яе ведама. Заснуўшы, тая ўбачыць свайго суджанага, які пераходзіць праз мост.
    Каб даведацца, у якім баку жыве суджаны, выходзяць на скрыжаванне дарог і прыслухоўваюцца да брэху сабак: у якім баку забрэша сабака — у той бок дзяўчына і выйдзе замуж.
    Кідаюць яшчэ лапаць ці чаравік з нагі: у які бок лапаць ці чаравік ляжа наском — там быць і замужам.
    Цяпер патрэбна ўжо і паваражыць пра тое, ці багаты суджаны, ці ў пашане ён у аднавяскоўцаў, ці пакорлівы, ці будзе кахаць сваю жонку. Дзяўчына з блінам у руцэ, калоцячыся ад страху, бяжыць да лазні, прасоўвае руку ў вакенца і стараецца што-небудзь намацаць. Калі намацае што-небудзь касматае — выйдзе замуж за багатага. Калі ж пад руку пападзецца камень ці дрэва ці што-небудзь голае — усё жыццё
    пакутаваць ёй за бедняком. Тыя дзяўчаты, якія баяцца ісці ноччу да лазні, уваходзяць у хлеў і, выставіўшы рукі ўперад, падыходзяць да каровы і ад яе чакаюць разгадкі сваіх задум: калі рукі перш за ўсё намацаюць рогі каровы ці галаву, то дзяўчына выйдзе замуж за добрага і паважанага чалавека; калі сярэдзіну — за пасрэднага; калі абмацае зад — за самага нізкага і беднага.
    Застаецца ў дзяўчыны яшчэ адна неразгаданая задума: ці будзе памяркоўны яе муж, ці ён будзе сярдзіты, ці можна яго будзе ўзяць у свае рукі, ці самой прыйдзецца схіляць перад ім галаву. К.аб даведацца пра ўсё гэта, патрэбна толькі збегаць да студні ці да ракі і апусціць у ваду камень. Калі камень пойдзе на дно з шумам — няма ніякай надзеі на ўзаемную сямейную любоў і згоду; калі камень пойдзе на дно ціха — няма сумнення, што суджаны пакорлівы і не любіць сваркі. 3 той жа мэтай выпускаюць курэй з-пад печы і прыкмячаюць, як тыя выходзяць адтуль: ціха ці з крыкам.
    Вось яшчэ больш цікавы спосаб варажыць пра характар суджанага. Дзяўчына напярэдадні Новага года апоўначы ідзе ў куратнік, бярэ там пеўня і курыцу і прыносіць у хату, якая ў гэты час павінна быць добра асветлена. Раптоўна патрывожаная і непрывычная да штучнага святла курыная пара спачатку знаходзіцца ў незвычайным перапалоху, але памалу пачынае супакойвацца, і адно з іх, заўважыўшы пасыпаныя на падлогу зярняты, крыкам дае знаць аб гэтым сваёй пары. Вось тут і рашаецца загадка ўсяго яе (дзяўчыны) жыцця. Калі першым пачне кляваць певень, тады бывай салодкая надзея мець у будучым мужа ласкавага і ўважлівага. Калі ж першай пачне кляваць зерне курыца — суджаны будзе чалавекам добрым, несварлівым, старанным гаспадаром, не п’яніца, ва ўсім будзе слухацца сваёй жонкі, без яе ведама і згоды нічога не будзе рабіць.