• Газеты, часопісы і г.д.
  • Земляробчы каляндар Абрады і звычаі

    Земляробчы каляндар

    Абрады і звычаі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 405с.
    Мінск 1990
    134.01 МБ
    Звычай сачыць з 23 на 24 чэрвеня за ўзыходам сонца (павер’е гаварыла аб тым, што яно ўзыходзіць на Яна «іграючы») быў звязаны з аграрнай варажбой. Ясны ўзыход свяціла з пераліўным бляскам і лічылі за добры знак на ўрадлівае жніво. Гэта знайшло адлюстраванне ў песні:
    А на Купалу
    Рана сонца йграла, Рана сонца йграла На добрыя годы, На добрыя годы, На цёплыя росы, На хлебы-ўраджаі.123
    118 Цыт. па кн.: Срезневскнй Н. О языческом богослуженнн древннх славян. СПб„ 1848. С. 25.
    119 Шейн П. В. Матерналы... Т. 1. Ч. 1. С. 221.
    120 Романов' Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 211.
    121 Сержпутоўскі А. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. С. 103.
    122 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 209.
    123 Шлюбскі А. Матэрыялы да вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны. Ч. 1. С. 110.
    Немалое месца ў купальскай звычаёвасці і абраднасці займала любоўная і ўвогуле лёсапазнавальная варажба. Аб сваёй будучай долі і лёсе родных дзяўчаты загадвалі на краскі, утыкаючы іх у шчыліны сцен будынкаў 124. Імкнуліся даведацца аб скорым. ці няскорым замужжы, напрамку, куды выйдуць замуж, па вянках, якія пускалі на вадзяную плынь 125.
    3 Купаллем у народзе было звязана вельмі многа розных павер’яў і прымхаў. Сярод іх павер’е аб нібыта небывалым разгуле ў купальскую ноч рознай нечысці, асабліва ведзьмаў. Павер’і аб ведзьмах суправаджаліся рознымі засцерагальнымі дзеяннямі. У некаторых рэгіёнах мужчыны ўсю ноч ахоўвалі жыта, «каб не прыйшла ведзьма і не сарвала некалькі каласкоў, бо тады жыта перастане рэсць»1 . Часта само купальскае вогнішча раскладалі пры жыце і потым кідалі ў яго галавешкі з мэтай адпалохаць ведзьмаў і ведзьмакоў 127. Асцерагаліся, што ведзьмы могуць забраць з нівы спор, адабраць у кароў малако. Дзеля таго каб засцерагчыся ад іх ліхіх наскокаў, абсыпалі хлеў макам, на парог клалі крапівужыгучку, а на вароты і вокны хлявоў вешалі калючы дзядоўнік . Аберагаючы ад ведзьмаў коней, у купальскую ноч іх не выводзілі на начлег. Натуральна, што гэтыя засцярогі ірацыянальныя па сваім характары. У аснове іх ляжалі міфалагічныя ўяўленні. Міфічныя паводле паходжання і такія купальскія вераванні, як легенда пра папараць-кветку, у якой паэтычна ўвасоблена мара старажытнага чалавека аб пазнанні зямных таямніц, жаданне стаць празорлівым і шчаслівым. Аднак сярод мноства павер’яў, звязаных з купальскай ноччу, сустракаюцца і такія, што ідуць ад вытворчай практыкі земляроба, нясуць у сабе рацыянальныя веды. Сярод іх можна вылучыць павер’е аб святаянскіх зёлках. Лічылася, што зёлкі, сабраныя ў ноч на Купалле, маюць цудадзейную сілу 129. Гэта вераванне стыхійна-матэрыялістычнае паводле вытокаў. Яно грунтуецца на шматвяковым назіранні за прыродай, лекавай дзейнасцю траў. Купалле — зеніт лета, пара, калі сонца дасягае свайго апагею, было і часам даспявання траў. Натуральна, што, сабраныя гэтай парою, яны мелі найбольшую лекавую моц. Веды, здабытыя непасрэдным назіраннем, практыкай, народ аформіў у міфе аб цудоўным уплыве купальскіх траў,
    124 Шейн П. В. Матерналы... Т. 1. Ч. 1. С. 220—221.
    125 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 209—210.
    126 Там жа. С. 210.
    127 Там жа. С. 209.
    128 Там жа. С. 207—208.
    129 Там жа. С. 212.
    здольнасці іх праганяць хваробы, ахоўваць ад рознага наслання. Нельга лічыць цалкам ірацыянальным павер’е пра тое, што нібыта на Купалле рэчкі свецяцца прывідным святлом, пачынаюць серабрыцца 1 °. Сапраўды, сонца, знаходзячыся ў зеніце, кідае больш інтэнсіўнае выпраменьванне-адлюстраванне на месяц, і месячнай ноччу рэчкі, увогуле паверхня вадаёмаў могуць адсвечваць блакітным святлом. Спакойны пераліў хваль у месячным святле ды яшчэ пры паэтычным уяўленні сапраўды можа рабіць уражанне, быццам паверхня ракі серабрыцца.
    Акрэсленую аграрную скіраванасць мелі звычаі і абрады жніва — гэтай вяршыні гаспадарчай дзейнасці земляроба. Вядомы на ўсёй Беларусі звычай у пярэдадзень жніва чыста вымываць хату, засцілаць стол свежым белым абрусам, вьь праўляцца зажынаць у чыстым белым адзенні, трэба думаць, мае не толькі міфалагічныя (магічна-прафілактычныя), а і маральна-этычныя вытокі '3|. Хлеб быў святыняй для земляроба, і да ўборкі яго з поля прыступалі з пачуццём асаблівай адказнасці, святасці. Адзін з самых ранніх запісаў жніўных абрадаў, зроблены каля сярэдзіны XIX ст. П. Шпілеўскім, зафіксаваў пазней забыты ў народзе абрад «пакрыванне поля»132. Заключаўся ён у тым, што ў пярэдадзень жніва раніцай на ніву выходзіла маладзіца, якая нядаўна выйшла замуж, прыйшла ў новую сям’ю. Ей асісціравалі дзяўчаты. Маладзіца нажынала невялікі сноп і, абхінуўшы яго ручніком ці кавалкам палатна, падкідала ўгору, прыгаворваючы:
    Пакрыла ніўку На добрую спажыўку, Парадзі, божа, збожжа!
    Дзяўчаты, лёгка кружачыся вакол яе, падпявалі: «Крыта, крыта! Поўна жыта!..»133 Гэта прадуцыравальны абрад, прыклад аграрнай магіі. Савецкая даследч.ыца Н. Ціханіцкая бачыць у ім магічнае дзеянне, накіраванае на тое, каб выклікаць рост збажыны на будучы год 1 . Ю. Крачкоўскі таксама адзначаў на Навагрудчыне факт, што нявестка ў першы год
    130 Беларускі фальклор. Хрэстаматыя. Мн., 1977. С. 84.
    131 Шейн П. В. Матерналы... Т. 1.4. 1. С. 239.
    132 Шпнлевскнй ГІ. М. Обряды поселян Внтебской н Мннской губерннй прн уборке хлеба с полей//Пантеон. СПб., 1853. Т. 9. Кн. 6.
    133 Там жа. С. 19.
    134 Тнхоняцкая Н. Спорнна в жатвенных обрядах н песнях, пренмушественно белорусскнх//Язык н лнтература. Л., 1932. Т. 8. С. 62.
    свайго замужжа ішла на зажын з кавалкам палатна дзеля таго, каб пакрыць ім першы сноп |35.
    Асноўныя жніўныя абрады былі звязаны з двума этапамі жніва: пачатковым—зажынкамі і заключным — дажынкамі. Зажынкі пачыналі звычайна надвячоркам. На ніву адпраўлялася адна гаспадыня або разам з дочкамі. Бралі з сабою «ў ношку» акраец хлеба, соль, кавалак сала, свежаадціснуты сыр. Прыйшоўшы на поле, віталіся з ніваю: «Добры дзень, ніўка, ядраное жыта». Зжаўшы жменю калосся, жняя падпяразвалася імі, затым жала далей. А нажаўшы першы сноп, ставіла яго на зямлю са словамі: «Стаўлю сноп на сто коп, на тысячу мерак». Пасля гэтага клала яго на зямлю і пад яго падкладвала прынесеную «ў ношцы» ежу '36. Зажынкавы абрадавы рытуал меў выразна магічна-прадуцыравальную форму. Усё, што здзяйсняла жняя-зажынальніца, было скіравана на тое, каб жніво прайшло добра і зжатая ніва дала жаданы спор, багаты ўраджай.
    У некаторых мясцовасцях першы сноп зажыналі з прыгаворамі, заклёнамі накшталт: «Дай, божа, штоб лёгка жалася! Сярэдзінка не балела, ручанькі не млелі, ножанькі не дзервянелі, галава не гарэла!»137 У гэтым звароце да боства, між іншым, пералічаны ўсе выдаткі гарачай жніўнай працы, можна зразумець, адчуць увесь цяжар яе. Першаму снапу (у некаторых мясцовасцях звалі яго «гаспадйр») аказвалася асаблівая пашана. Яго ставілі на покуці. Калі пачыналася азімая сяўба, зерне з яго дамешвалася ў насенне 13S. Па сведчанні Е. Раманава, на Мсціслаўшчыне зерне з першага снапа выбівалі хлопцы, якія хацелі прываражыць дзяўчат. Дзеля гэтага варылі зярняты ў вадзе і пілі потым тую ваду ў надзеі, што іх будуць любіць дзяўчаты |39. Такім чынам, відавочна, што першаму зжатаму снапу надавалася асаблівае значэнне, здольнасць прадуцыравальнага характару. Акрамя таго, ва ўшанаванні першага, гаспадарскага снапа можна бачыць і выяўленне той павагі, святасці, з якой земляроб адносіўся да хлеба.
    Што датычыць патрабаванняў да зажынальніцы (каб яна была нестарая, лёгкая на руку, чыстая, увішная), то ў гэтых запаветах, традыцыі праявілася стыхійна-матэрыялістычнае,
    135 Крачковскнй Ю. Ф. Быт западнорусского селяннна. С. 141.
    136 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 239.
    137 Там жа. С. 240.
    138 Там жа.
    139 Там жа; Шейн П. В. Матерналы... Т. 3. С. 234.
    заснаванае на працоўнай практыцы бачанне зарукі паспяховага жніва і4°.
    У дзень зажынак у хаце звычайна была святочная вячэра '41. Само жніво не суправаджалася абрадамі. Цяжкая пад спякотным сонцам праца не пакідала часу, месца для абрадавых дзеянняў. Калі жнеі стамляліся і дазвалялі сабе хвіліну адпачынку або калі жніво было на панскім полі і аканом, прыганяты, злітаваўшыся над жанчынамі, аб’яўлялі перапынак, гучалі жніўныя песні 142. Найчасцей, аднак, іх спявалі жнеі па дарозе дахаты. Ва ўласна жніўных песнях абрадавыя моманты амаль не праглядваліся. Зместавае напаўненне песень насіла сацыяльны, бытавы характар.
    Найпаўней абстаўлены абрадам быў завяршальны этап жніва — дажынкі, або абжынкі. У гэты дзень дажынаць жыта ў гаспадара збіралася талака — некалькі пакліканых дзеля гэтага жанок. Дажынаючы апошні загон, жнеі пакідалі на ім невялікую, каліў на дзесяць лапінку звычайна лепшага жыта. Дзяўчаты пачыналі віць вянок з каласоў і палявых кветак, жанчыны ж тым часам няспешна і старанна выполвалі траву ўнутры пакінутай, нясцятай сярпом жмені каласоў; затым на камені, прасунутым між сцяблін, ці на белай насоўцы клалі акраец хлеба і соль. Пры гэтым жняя качалася па ніве, прыгаворваючы: «Ніўка, ніўка, аддай маю сілку на другую ніўку. На коніка лой, на ніўку гной, а мне здароўя. Судзі, божа, на лета жаці і ядранейшае і гусцейшае!» 143 На Віцебшчыне жнеі пасля таго, як прапалолі «куст» (а рабіць гэта мусілі няголай рукой), завівалі яго справа налева 44. Адсюль, відаць, і ўзяў сваю назву абрад «завіванне барады».
    Перад тым як зжаць «куст» («бараду»), кожная жанчына павінна была некалькі разоў перакаціцца па ім. Рабілася гэта, паводле меркавання выканаўцаў абраду, дзеля таго, каб к налеццю быў добры ўраджай, каласы хіліліся да зямлі пад цяжарам зерня 145. Затым адна са жней лоўка падразала звязаны зверху жычкаю ці саломінай «куст» і кідала серп убок праз галаву. Зрэзаны «куст» клалі ў апошні нязвязаны сноп. Адзявалі на галаву вянок, часта звіты з найбольшых каласоў «барадатага снапа», і адпраўляліся з песнямі дахаты.
    140 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 240.
    141 Шейн П. В. Матерналы... Т. 1.4. 1. С. 240.
    142 Там жа. С. 237.
    143 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 262; Шейн П. В. Матерналы... Т. 1. Ч. 1. С. 263—264.
    144 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 265.
    145 Там жа.
    У абрадзе «завіванне барады», такім чынам, можна ўбачыць цэлы шэраг магічных дзеянняў, накіраваных на тое, каб забяспечыць ураджай на будучы год. Але спачатку некалькі слоў аб гісторыі тлумачэння гэтага абраду ў цэлым. Міфолагі бачылі ў дажынкавым абрадзе «завіванне барады» ахвярапрынашэнне «духу нівы». Погляд гэты, выказаны нямецкім вучоным Мангартам, падзяляў А. Патабня. Яго трымаецца і ЯКарскі 146 . He адмаўляючы міфалагічнага тлумачэння гэтай з’явы, ён зазначае, аднак, што ў народзе сэнс абраду забыты, а звычай пакідаць на ніве некалькі сцяблін нязжатага жыта інфарматары тлумачаць легендай. Згодна легендзе, жменьку нязжатага жыта пакідаюць звярам (птушкам) в_а ўдзячнасць за тое, што яны некалі разнеслі зерне па зямлі |47. Вядомы рускі этнограф Д. Зяленін бачыў у гэтым абрадзе «імітацыю, магічнае сеянне хлеба на будучы год»148. Есць усе падставы разглядаць абрад «завіванне барады» (дарэчы, у адной мясцовасці называлі яго «завіваць бараду богу»; у іншай — «завіваць бараду» гаспадару імярэк, таму, у каго адбывалася талака, дажынкі) як абрад прадуцыравальны, як комплекс магічных дзеянняў, спосаб захаваць спор нівы, паспрыяць ураджаю на будучы год. У абрадзе «завіванне барады» можна прасачыць некалькі відаў аграрнай магіі: апатрапеічнай, сімільнай, карпаганічнай.