Земляробчы каляндар
Абрады і звычаі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 405с.
Мінск 1990
161 Ннкнфоровскнй Н. Я. Простонародные прнметы а поверья... С. 254.
162 Там жа.
163 Матерналы по этнографян Гродненской губерннн. Вып. 1. С. 40.
164 Крачковскнй Ю. Ф. Быт западнорусского селяннна. С. 156.
165 Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 278.
166 Дмнтрнев М. А. Собранне песен, сказок, обрядов н обычаев... С. 214—216.
госці збіраліся да стала. Дзед запальваў свечку і тварыў малітву. Па сканчэнні яе свечку тушылі і ўсаджваліся за стол. Гаспадар звяртаўся да душ памерлых родных: «Святыя дзяды, завём вас, хадзіце да нас! Есць тут усё, што бог даў, што я для вас ахвяраваў, чым толькі хата багата. Святыя дзяды, просім вас, хадзіце, ляціце да нас!»167 Затым наліваў чарку гарэлкі так, каб крыху пралілося на абрус (для дзядоў), і выпіваў. Усе дарослыя сямейнікі рабілі тое самае. Адведваючы кожнай стравы, першую лыжку адкладвалі ў асобную гліняную міску і затым ставілі яе на падаконнік, часам нават за акно. «Няхай гэта будзе нашым старыкам, каторыя ў гэтай хаце працавалі»,— гаварылі пры стале |68. Застолле не ажыўлялася весялосцю. Прыслухоўваліся да парыву восеньскага ветру, шуму дрэва пры хаце, якое скідала апошняе сваё лісце. Скрыпне брамка, зазвоніць шыба, устрапянецца мятлушак — усё гэта для ўдзельнікаў вячэры ў памяць дзядоў быў знак наведвання хаты душамі памерлых родных. Размовы за сталом былі перарывістыя, складаліся звычайна з адных заўваг аб нібыта прысутных ужо душах, кароткіх успамінаў аб памерлых як жывых у мінулым. Часам звяртаючыся да дзядоў, сямейнікі наракалі на сваё жыццё, на нястачы. Павячэраўшы, развітваліся з «незямнымі гасцямі»: «Святыя дзяды! Вы сюды прыляцелі, пілі і елі, ляцеце ж цяпер да сябе. Скажыце, чаго яшчэ вам трэба, а лепей ляцеце да неба, акыш, акыш, акыш!»169 Рэшткі ежы аддавалі звычайна жабракам. У некаторых мясцовасцях на Дзяды пяклі асобны пірог, званы «курэц», які заўсёды аддавалі жабракам |7°.
Да Асянін прымыкалі памінкі на могілках, якія называліся Прыкладзінамі. У абрадавым плане яны нагадвалі Радаўніцу '71. У абрадах Асянін, або асенніх Дзядоў, паслядоўна праглядвае старажытная светапоглядная аснова: анімістычнае светаўспрыманне, вера ў замагільнае жыццё, імкненне заручыцца спагадай і спрыяннем адышоўшых навекі родных. Ярка выражаны абрадавы характар насіла святочная ежа, якая ўключала куццю — гэты традыцыйны магічна-прадуцыравальны мацунак паводле язычніцкіх уяўленняў. Сціслы зварот-запрашэнне да дзядоў нагадвае формулу заклёнаў. У самім святкаванні Асянін менавіта ў пару, найбольш спрыяльную ў гаспадарцы,
Дмнтрнев М. А, Собранне песен, сказок, обрядов н обычаев... С. 214 216
Крачковсккй Ю. Ф. Быт западнорусского селяннна. С. 157.
Дмнтрнев A. М. Собранне песен, сказок, обрядов н обычаев... С. 216.
' Крачковскнй Ю. Ф. Быт западнорусского селяняна. С. 157.
171 Дмнтрнев М. А. Собраняе песен, сказок, обрядов н обычаев... С. 217—218; Крачковскнй Ю. Ф. Быт западнорусского селяннна. С. 159 — 160.
калі скончыліся ўсе палявыя работы, дабро было звезена ў гумно, выкапана бульба, сабрана гародніна, нельга не бачыць і чыста практычнага аспекту духоўнага жыцця даўняга земляроба. Дзядам, продкам аддавалаея належнае ў поўную меру якраз тады, калі для гэтага быў ва ўсіх сэнсах самы спрыяльны для селяніна час. Са Змітраўкай у народзе быў звязаны і такі ўнутрысямейны клопат земляроба, як жаніцьба сыноў і выданне замуж дачок. Валачобная песня ў паэтычнамастацкай форме перадала гэты значны бытавы факт:
Святы Змітры за ўсіх хітры: Ячмень росціць, піва робіць, Піва робіць, мёд гатовіць, Сыноў жэніць, пасаг дзеліць.172
Паколькі засеўкам у працоўным побыце селяніна надавалася вялікае значэнне, а ў апублікаванай літаратуры акрамя Ю. Карачкоўскага ім ніхто з этнографаў не ўдзяліў увагі, ёсць сэнс прывесці больш поўнае апісанне гэтага звычаю, нядаўна знойдзенае ў архіве М. Федароўскага. Запіс зроблены на ПружаншМыне адным з вясковых карэспандэнтаў славутага збіральніка.
«Засеўкі бываюць толькі жытнія. Загатаваўшы насенне, а таксама паараўшы ў загоны ўсё поле, гаспадары едуць сеяць жыта. Калісь людзі сеялі, засявалі жыта ад Сямёна да Прачыстай (ад 1 да 8 верасня), а сягоння пасля Сплення зачынаюць сеяць. Тая сяўба, што была да Прачыстай, называлася ранняя, а гэта ўжо позняя сяўба.
Выбіраючыся на засеўкі, гаспадар бярэ ў воз салому, а на яе кладзе мяшкі з жытам і «кветку» (вянок з каласоў, якую свенцілі на Спленне разам з зеллем. Прыехаўшы на поле, спачатку сеялі свянцонае жыта, якое выбіралі з «кветкі» тут жа на полі ў сявеньку. Сявец садзіўся на зямлю, ставіў перад сабой сявеньку і выціраў «кветку». Выцершы, салому закапваў у зямлю, а жыта рассяваў.
...Потым, рассеяўшы і забаранаваўшы, бярэ з воза салому, на якой ляжала насенне, і рассцілае поперак свайго поля затым, каб жыта не памерзла, бо яно ж на зіму пасеяна.
Вечарам, згаварыўшы пацеры ў полі, сявец сядае і едзе дадому. Дома гаспадыня павінна варыць тлустую вячэру.
Прыкметы для сяўбы таксама маюць вялікае значэнне.
72 ЦНБ АН БССР, АРКіР, ф. 3, воп. 1, спр. 57,.л. 144.
Калі грыбы прыгожыя і раннія, то жыта будзе добрае. Калі ж грыбы пракінуцца позна, то і жыта будзе позняе» 173.
Такім чынам, засеўкі ў сялянскім асяроддзі лічыліся таксама значным святам.
Драбнейшыя святы і прысвяткі, якіх наогул багата было ў земляробчым календары, завяршалі гаспадарчы год селяніна. 3 Каляд пачынаўся новы кругабег жыцця і працы. Гадавыя святы дзялілі год на пэўныя адрэзкі часу, складалі нейкі этап у гаспадарчай працы, духоўным жыцці. Для кожнай пары года, кожнага сезонна-вытворчага цыкла былі характэрны свае звычаі і каляндарныя абрады. Асобнымі сваімі элементамі яны маглі паўтарацца, аднак у цэлым былі адметныя. I гэта адметнасць абумоўлівалася неаднолькавай функцыянальнасцю абраднасці ў розныя часы года, у розныя гаспадарчыя перыяды. У кожную пару года былі нейкія галоўныя гадавыя святы, у пэўным сэнсе вызначальныя для гэтай пары. Найчасцей звязаны яны былі з гадавым сонцаваротам, асабліва зімнім і летнім сонцастаяннем і веснавым і асеннім раўнадзенствам, залежнымі ад іх этапамі ў развіцці прыроды і адпаведна — галоўнымі работамі ў земляробстве. Звычаі і абрады ўвасобілі ў сабе пэўны вопыт пазнання чалавекам прыроды, працы на зямлі. Увесь іх змест і наіўная форма, падказаная міфічным мысленнем, прасякнуты жывым клопатам пра чалавека. Каляндарныя і сямейныя звычаі і абрады маюць глыбока гуманістычны сэнс. Акрамя паважнай утылітарнай мэты садзейнічаць дабрабыту сям’і, прадаўжэнню роду звычаі і абрады напаўнялі працу і дні земляроба святлом духоўнасці, давалі нейкую патолю ў нялёгкім жыцці. Яны дапамагалі кіраваць жыццё ў сталае рэчышча, выверанае гадамі працоўнай практыкі, садзейнічалі этнічнай кансалідацыі, захаванню нацыянальнай супольнасці. Цяжка пераацаніць ролю абраднасці і звычаёвасці ў перадачы працоўнага і маральна-этычнага вопыту ад пакалення да пакалення. Разнастайныя па складзе, часе ўзнікнення асобных сваіх элементаў, яны спалучалі ў сабе рацыянальнае і ірацыянальнае, стыхійнаматэрыялістычнае і ідэалістычнае, народжанае практыкай і прымхлівай фантазіяй. Хрысціянства наклала на каляндарныя звычаі і абрады свой семантычны адбітак, аднак аснову іх склалі ўяўленні, сімволіка эпохі першабытнаабшчыннага ладу, таму так выразна дамінуе ў беларускай абраднасці прыродна-сузіральны, язычніцкі і стыхійна-матэрыялістычны пачатак. Звычаёвасць і абраднасць кожнага народа маюць
173 Б-ка Варшаўскага ун-та, АРКіР, сігн. 445, п. 1, с. 66—67.
нямала супольнага з абраднасцю і звычаёвасцю іншых народаў. Разам з тым канкрэтныя гістарычныя і геаграфічныя ўмовы жыцця кожнага з іх, асаблівасці быту, матэрыяльнай культуры надалі непаўторнасць кожнаму нацыянальнаму духоўнаму комплексу, званаму абрадамі і звычаямі.
Беларуская каляндарная звычаёвасць і абраднасць — арганічная частка звычаёвасці і абраднасці еўрапейскіх народаў. Яна лёгка прачытваецца ў іх кантэксце і разам з тым вылучаецца сваёй аграрнай дамінантай. У цэлым звычаёвыя і абрадавыя традыцыі — каштоўная спадчына мінулага, важная і сёння. Невыпадкова сучаснае грамадства, у тым ліку наша, сацыялістычнае, мае аб’ектыўную патрэбу ў выкарыстанні гэтай спадчыны. Асабліва наглядна гэта праяўляецца на сучасным этапе, калі ўзнікла патрэбнасць стварэння новых савецкіх сямейных і каляндарных абрадаў і звычаяў. Маральна-этычны зарад старадаўніх народных звычаяў і абрадаў, асобныя элементы іх формы і абрадавая песенная творчасць — у гэтай справе крыніца незаменная. Наша патрэбнасць абаперціся на гэтыя традыцыі лішні раз сведчыць аб іх вартасці, назапашанай і не растрачанай у вяках.
A. С. Ліс
АПІСАННІ
СВЯТ ЗЕМЛЯРОБЧАГА
КАЛЕНДАРА
КАЛЯДА
Напярэдадні Новага года апранаюць чатырох мужчын: двух як старых, прырабляючы ім сівыя валасы (з ільну) і бараду, а другіх двух па-юнацку, чапляюць махры чырвоных істужак і інш. Першых двух закрываюць доўгім пакрывалам, а другіх двух, не закрываючы, так пакідаюць. Як з першых двух, так і з другіх двух адзін апрануты багата: на галаве мае вянок з поўнага жыта, кішэні яго світкі дапаўна набіты збожжам і дабром. А кожны другі — у абарванай світцы, на галаве таксама вянок, але ўжо з адной саломы, кішэні пустыя.
Выбраныя для такой цырымоніі водзяць гэтых чатырох мужчын па вёсцы і, уваходзячы ў кожны дом гаспадара, тых двух, што з пакрывалам, уводзяць у хату, а другіх двух пакідаюць ля варот. Увайшоўшы ў хату, даюць магчымасць гаспадару выбраць аднаго з двух. Калі гаспадар (зразумела, не ведаючы нічога) выпадкова выбера таго, які з вянком поўнага жыта і багата прыбраны, то карагод дзяўчат і хлопцаў пасылае гэтага выбранага да тых двух, каб адзін з іх — такі ж, г. зн. з вянком поўнага жыта, у багатай світцы і з набітымі кішэнямі, прыйшоў у дом гаспадара без пакрывала, радуючыся такому выбару гаспадара. I як толькі той увойдзе ў хату, то, звяртаючыся да гаспадара з прывітаннем, спяваюць наступную песню:
Ды ўжэ ж тут будзе Шчасце, усяка доля, Бо ў яго на грудзях Усё, што боска воля.
Пасля звяртаюцца да прыбранага хлопца:
Ой ты, багацька Каляда!
Дзякуй табе за тваё дабро, Бо ўжо ж наша чарада:
Штоб было ў госця (гаспадара) поўна гумно дабра.
Калі ж гаспадар выбера, наадварот, абадранага дзецюка, то не пасылаюць яго да варот, пакідаюць тут жа; пасля, як здымуць пакрывала, звяртаюцца да яго з такой песняй: