Земляробчы каляндар
Абрады і звычаі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 405с.
Мінск 1990
Другой забавай, праўда, рэдкай у Віленскай губерні, служыць батлейка, якая прадстаўляе сабою невялікіх памераў лялечны тэатр. Акрамя таго, у калядныя святы нашы прасталюдзіны забаўляліся яшчэ і чымсьці такім, што напамінала маскарадныя прадстаўленні. Звычайна для гэтай мэты выварочваюць кажух, затым пад кажух залазіць адзін з найбольш здатных на танцы хлопцаў, які сваімі рухамі і голасам стараецца паказаць розных звяроў і жывёл...
* Прыпеў «Каляда!» паўтараецца ў канцы кожнага радка.
У некаторых месцах Віленскай губерні на калядныя святкаванні беларуская моладзь наладжвае так званыя вечарынкі, г. зн. збіраюцца вечарам да каго-небудзь з суседзяў у хату і забаўляюцца рознымі гульнямі. Прытым робіцца частаванне за кошт хлопцаў. У ліку гульняў першае месца ў калядныя святы займала гульня, вядомая ў народзе пад назвай «Яшчар». Гульня гэта заключаецца ў наступным: моладзь бярэцца за рукі і, стварыўшы круг, пачынае кружыцца з выкананнем песні. У сярэдзіне круга на стуле сядзіць выбраны хлопец, які і ёсць Яшчар, і пільна глядзіць, каб ніхто не засмяяўся, не ўпаў, не спатыкнуўся і да т. п. Калі хтонебудзь парушыць гэта правіла, той павінен даць Яшчару фант: пярсцёнак, хустку і інш. Пасля пачынаюць разыгрываць фанты. Бярэ хто-небудзь фант і перадае яго каму-небудзь з удзельнікаў так, каб тая асоба, якой належыць фант, не заўважыла, каму іменна перададзены ён, а затым уладальніку фанта прапаноўваецца адгадаць, у каго знаходзіцца яго фант.
Прывядзём некалькі песень, якія суправаджаюць гэту гульню.
I
Сядзіць, сядзіць Яшчар, Гэй, нам, гэй *, На залатым крэслі, Гарэшачкі лушчыць Да ў каробку сыпле. Каробка няпоўна, Паедзем да Коўна.
3 Коўна да Бяліцы, Купім чамярыцы Яшчара паіці. Чамярыца горка, Як Любісева жонка. Любі сабе панну, Хоць і Ганульку, За белую ручку, За ядвабну хустку.
II
Яшчарочак, мой паночак, Проша аддаць мой вяночак, Мой вяночак — лямендравы, Я страціла з сваёй галавы, Я не знаю, дзе шукаці:
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Ці ў матулі на прыполі, Ці ў сястрыцы на касіцы, Ці ў ойчанькі на галоўцы, Ці ў брацеткі пры шапачцы. Два сакалы ясненькія, Дзве паненкі красненькія.
III
У каго персцень найду, Таго з лаўкі звяду.
Калі тыя, хто шукае фанты, не знойдуць адразу, то ім спяваюць:
He ўгадала, панна (не ўгадаў, пан),
He ўгадала, красна, На чыёй руцэ Залаты персцень, Каляда!
Яшчэ гуляюць у «Падушачку». Гэта гульня заключаецца ў наступным. Моладзь стварае круг, бярэцца за рукі і пачынае кружыцца вакол хлопца (ці дзяўчыны), які павінен стаяць пасярэдзіне круга. Пры гэтым выконваюць наступную песню:
Падушачкі, падушачкі, Да ўсе пухавыя, Малодушкі, малодушкі, Да ўсе маладыя.
Каго люблю, каго люблю, Taro пацалую.
Таню* люблю, Таню люблю, Яе пацалую.
Пасля гэтага асобе, якая стаіць у сярэдзіне круга, трэба пацалаваць таго, каго ўказана ў песні.
Аднак гэтымі забавамі нашы прасталюдзіны не былі задаволены. Самым галоўным месцам для іх забаў і весялосці служыла карчма... У карчме звычайна наладжваліся ігрышчы, у час якіх хлопцы і дзяўчаты пад гукі незмаўкаючай скрыпкі вытанцоўваюць свае нескладаныя танцы...
Усе дні ад 25 снежня і да 7 студзеня новага года беларусы лічаць святымі днямі. У гэтыя дні не ўсё можна было рабіць. Да забароненых работ адносіліся наступныя: шыццё, рэзанне,
* Імя дзяўчыны ці хлопца называлася ў залежнасці ад таго, гледзячы каму адрасавалася песня.
прадзіва і інш. Калі выконваць гэтыя работы ў святочныя дні, то, па павер’ю, у доме, дзе ёсць маладыя жанчыны, могуць нараджацца дзеці-калекі. У роўнай меры гэта адносілася і да гаспадаркі.
Акрамя таго, сяляне ў гэтыя дні вельмі асцерагаюцца пазычаць што-небудзь, кажучы, што скаціна цэлы год будзе цягацца па вёсцы.
Свята Каляд складала для нашага народа галоўную эру часалічэння. Святочныя і іншыя больш важныя дні лічацца звычайна так: такое-та свята прыйдзецца за столькі-та тыдняў да Каляд ці пасля іх; такі-та дзень прыйдзецца на такім-та тыдні да ці пасля Каляд. Свята Каляд мела вялікае значэнне для вясковых людзей, якія служылі ў пана. Гэта час, з якога яны пачыналі і якім канчалі сваю службу ў яго. У адной песні так і гаворыцца:
Тыдзень, тыдзень да Каляд, Пан чэлядзі не рад. Аддай, пане, кілбасу, Бо я ў цябе да часу. Аддай, пане, каляду, Бо я ў цябе не буду. Аддай, пане, акорак, Бо ўжо твой хлеб агорак.
МЯСЦОВЫЯ НАРОДНЫЯ ЗВЫЧАІ НА КАЛЯДНЫЯ СВЯТЫ
Свята Каляд — адно з тых свят, якіх увесь хрысціянскі свет чакае з асаблівай радасцю і стараецца сустрэць найболей урачыста. I горад і вёска, і стары і малы — усе рыхтуюцца сустрэць свята як мага лепш, але ў горадзе гэта не так прыкметна, як у вёсцы. У вёсцы падрыхтоўка да свята пачынаецца з першага ж тыдня посту. Кожную ноч з 2—3 гадзін апоўначы ўся вёска напаўняецца глухімі пераменлівымі ўдарамі, як бы падземным грукатам — гэта таўкуць куццю. Тыдні праз два стогны ступ сціхаюць, і ў тую ж пару пачынаецца роўны, аднастайны, які схіляе да сну, гоман жорнаў. Уся вёска робіцца падобнай да велізарнага вулля, у якім усё рухаецца, шуміць, трывожыцца, гудзе ў чаканні чагосьці вялікага, вельмі важнага. Але вось і гэта работа заканчваецца, і апошнія тыдні праходзяць у нарыхтаванні рыбы, грыбоў, маку; а ў апошнія дні мыюць, беляць, пякуць, вараць і г. д. На куццю, калі ўжо ўся работа закончана, кожная сям’я
пачынае мыцца. Затым, апрануўшыся па-святочнаму, усе дарослыя ідуць да вячэрні. Вярнуўшыся з царквы, прымаюцца за вячэру. Стол засцілаецца сенам і накрываецца белым абрусам. Пасля малітвы садзяцца за стол, п’юць спачатку гарэлку, а потым падаецца ежа ў такім прыблізна парадку: селядцы з ільняным алеем, боршч з рыбаю і грыбамі, рыба, пампушкі, кісель і, нарэшце, куцця. Вечарам і на працягу ўсёй ночы, на другі дзень Каляд ходзяць славельшчыкі, папростанароднаму каляднікі. Звычай калядаваць існуе ў нашым народзе спрадвеку і заключаецца ў тым, што моладзь і мужчыны сярэдніх гадоў збіраюцца асобнымі групамі, бяруць з сабою скрыпача, пераходзячы з хаты ў хату, распяваюць песні, выказваюць сваю добразычлівасць і віншаванні кожнаму гаспадару — багаты ён, ці бедны. Падышоўшы да вядомай хаты, калядоўшчыкі прыпыняюцца каля акна і хтонебудзь з іх пытаецца ў гаспадара: «Дзядзька, ці кажаш спяваці, ці так каляду даці?» Калі гаспадар дазваляе, то і пачынаюць спяваць свае простанародныя песні. 3 такіх песень некаторыя даволі характэрныя і заслугоўваюць увагі. Пасля выканання песень калядоўшчыкі звяртаюцца да гаспадара з прыпевамі і куплетамі:
Пахадзі, дзядзька, каля кваскі, Пашукай, дзядзька, нам каўбаскі, Пахадзі, дзядзька, каля печкі, Пашукай, дзядзька, нам панечкі.
У кожнай сялянскай сям’і для калядоўшчыкаў пякуць асобныя невялікія булкі хлеба, пірагі, даюць сала, каўбасу, а падчас і грошы. Адпусціць іх без нічога ніхто не адважваецца, і кожны гаспадар абавязкова павінен што-небудзь даць, інакш калядоўшчыкі нагавораць яму вострых жартаў і стануць пець з’едлівыя песні. Абышоўшы такім чынам спачатку сваю вёску, калядоўшчыкі адпраўляюцца ў суседнія, іншы раз вёрст за 10—15 і болей. Сабраныя прадукты затым прадаюцца і ўтаргаваныя грошы дзеляць паміж сабою. У некаторых месцах на гэтыя грошы купляюць іконы і ахвяруюць цэрквам. Час ад Каляд да Вадохрышча называюць Трыма каралямі, у гэтыя дні вечарамі ніхто не працуе, таму што вечары гэтыя лічацца святымі вечарамі.
Пярэдадзень Новага года называецца «Шчодры вечар», «Шчадруха». Ен мае для нашых сялян такое ж значэнне, якое для велікарусаў вечар на Вадохрышча. Усе дзяўчаты займаюцца варажбой.
Найбольш распаўсюджана варажба па калах, хоць існуе
выліванне на ваду растопленага воску ці волава, падслухоўванне, аб чым гавораць, і многае іншае. Пры варажбе па калах дзяўчаты бяруць міску з каўбасой ці з кашай, выходзяць на двор і ставяць яе ў тым месцы, куды выкідваюць смецце (на сметніку), а самі бягуць да плота і, хапаючыся рукой за калы па парадку, кожны раз паўтараюць: «Удавец, маладзец»; апошні кол і выявіць, удавец ці маладзец. Тады ж прыслухоўваюцца да брэху сабак: у якім баку забрэша сабака, адтуль, значыць, і з’явіцца жаніх. Кашу і каўбасу аддаюць на другі дзень старцам, але большую частку, калі варажбіткі бегаюць вакол плота, хлопцы, якія падпільноўваюць, выкрадваюць у іх. У гэты ж дзень, як гавораць сяляне, «ходзяць па шчадрусе», г. зн. таксама калядуюць, як на першы і другі дзень Каляд, толькі песні спяваюцца ўжо трохі іншыя, больш свецкія:
Шчодры вечар, добры вечар, Пане гаспадару да цебе! Маеш хлопцаў пышных, гарных, Яны ў стадоле пшаніцу мераць. Намералі трыццаць шанкоў,— To табе.
А другія штыры — нам, каляднічкам, Каляды.
Акрамя ўсяго гэтага, напярэдадні Новага года існуе звычай красці. Пагэтаму кожнага, хто прыходзіць у хату вечарам у гэты дзень, прымаюць за злодзея і хаваюць рэчы. Крадуць не толькі рэчы, але і скаціну. Усе, хто ўкраў, на другі дзень прыносяць і прыводзяць да гаспадара ўкрадзёнае, і гаспадар павінен іх частаваць. Гэтым звычаем часам карыстаюцца сапраўдныя зладзеі, і тады крадзенае прападае.
На Вадохрышча, ці па-простанароднаму «на вадзяную Каляду», устаноўлены такі звычай. Пасля агульнай малітвы перад вячэрай гаспадыня дома ставіць у невялікай місцы куццю з макам ці мёдам, кладзе туды адну лыжку і падае гаспадару кавалачак крэйды. Гаспадар бярэ прынесенае, хрысціцца і пачынае пісаць крэйдай крыжы; перш на вокнах, дзвярах і печы, у сярэдзіне дома, а затым знадворку малюе па 3—4 крыжыкі на вокнах і дзвярах жылога дома і на дзвярах усіх сваіх будынкаў. У гэты час усе хатнія размяшчаюцца за сталом і сядзяць у чаканні гаспадара. Падышоўшы да апошняга акна (запечнае акно) і намаляваўшы крыжыкі, гаспадар пытаецца: «Баба, а дзе будзем лён сеяць?» Прысутныя ў хаце адказваюць: «Там, дзе бог ходзіць». Вярнуўшыся ў хату, гаспадар ставіць на стол узятую ім куццю і, па-
каштаваўшы яе тры разы, прапануе таксама і ўсім астатнім. Пасля гэтага падаюць тыя ж стравы і ў тым жа парадку, як перад Калядамі.
У канцы вячэры варожаць, як лён уродзіць у наступным годзе. Для гэтага хто-небудзь з жадаючых устае з-за стала і, стаўшы да яго спіной, не гледзячы, цягне з-пад абруса сяннінку да трох раз. Па даўжыні сцяблінак і мяркуюць пра будучы ўраджай. Рэшткі куцці на другі дзень даюць патроху ўсёй скаціне. Такія агульныя звычаі нашых сялян на Каляды.