• Газеты, часопісы і г.д.
  • Земляробчы каляндар Абрады і звычаі

    Земляробчы каляндар

    Абрады і звычаі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 405с.
    Мінск 1990
    134.01 МБ
    Ігрышча. 3 выпадку вялікай колькасці святочных дзён ігрышчы так частыя на Каляды, што па справядлівасці гэты час можна назваць перыядам ігрышч. Ігрышча — уласна вечар з танцамі. Наладжваюцца ігрышчы ці ў прасторнай хаце якога-небудзь памяркоўнага гаспадара, ці (часцей за ўсё) у карчме, якая наогул служыць улюбёным месцам правядзення часу беларуса і якую ён кожны дзень акуратна наведвае пад маркай што-небудзь прачуць. У даным выпадку карчма мае за сабой усе выгоды: 1) яна прасторней за любую сялянскую хату; 2) у ёй у любы час можна дабыць гарэлкі. Апошняя акалічнасць асабліва каштоўная, таму што ігрышчы ёсць час ужывання вялікай колькасці гарэлкі.
    I гэтакае вяселле там будзе, Калі гарэлкі не будзе.
    I музыкі не будуць іграці., Без гарэлкі яны не ўмеюць пальцамі перабіраць,—
    гаворыцца ў адным беларускім вершы. Ды і хлопцы не асабліва ахвотна ідуць танцаваць, папярэдне не выпіўшы.
    Перад ігрышчамі хлопцы ўносяць па 20—50 капеек на частаванне і найм музыканта, дамаўляюцца наконт месца, запрашаюць музыканта за плату 1—2 рублі, а пасля ўжо з песнямі і крыкамі ў суправаджэнні гурту дзяцей накіроўваюцца да абранага месца. Тут яны наладжваюць папярэдняе маленькае частаванне, пасля якога ідуць запрашаць дзяўчат. Патрэбна адзначыць, што для дзяўчат лічыцца непрыстойным хадзіць без запрашэння на ігрышча, і яны строга выконваюць гэтыя правілы этыкету, толькі падлеткі не саромеюцца.
    3 прыходам дзяўчат ігрышчы адкрываюцца. Упачатку яны маюць стрыманы, сталы (паважны) характар: хто ўмее — танцуе, іншыя заляцаюцца. Тут жа часцяком хлопцы частуюць сваіх дзяўчат півам, абаранкамі, цукеркамі і інш. Адны толькі хлапчукі, якія тайна забраліся сюды, вырабляюць розныя бясчынствы, за што часам падвяргаюцца пагалоўнаму выгнанню.
    3 танцаў асабліва ў хадзе полька, кадрыль. Танцуюць таксама вальс, мазурку, кракавяк, а іншы хлопец, выпіўшы, пранясецца ў «Казачку». Добра што на ігрышчах захоўваецца поўная роўнасць і дзяўчаты не маюць права адказвацца ад танцаў нават з нялюбым хлопцам. Канец ігрышча амаль заўсёды бывае сумным: азарт разгараецца, перапіўшыя хлопцы часцяком пачынаюць бойку. Дзяўчаты, заўважыўшы гэта, спяшаюцца пайсці дадому, але доўга па дарозе можна бачыць, як перашэптваюцца ва ўтульных куточках закаханыя парачкі.
    КАЛЯДНЫЯ СВЯТЫ НА БЕЛАРУСІ
    Прамежак часу паміж Калядамі і Новым годам носіць агульную назву «святыя вечары». У гэты перыяд работа выконваецца толькі днём, а вечары звычайна праводзяцца ў святкаванні. Тут у вясёлым крузе моладзі даецца поўны прастор усёмагчымым забабонам. Адна пастанова строга выконваецца ў пэўным доме, а ў другім лічыцца залішняй. Між іншым, у гэтыя дні не дазваляецца таўчы куццю, малоць, кроіць палатно, латаць бялізну, гнуць палазы і інш. За невыкананне
    некаторых з гэтых забабонаў вінаватыя, па разуменні беларуса, падвяргаюцца пэўным пакаранням. Так, хто гне палазы ў гэты час, у таго ўсялякі прыплод хатняй жывёлы будзе нараджацца з крывымі нагамі; хто латае бялізну, у таго ўсе ягняты будуць пярэстымі (колер, не асабліва любімы беларусамі) і інш. Забабоны тычацца не толькі работы, але і роду ежы. Так, у гэтыя дні забараняецца варыць струковыя плады на той падставе, што ў спажыўцоў іх пры выхадзе на двор будуць каціцца з вачэй слёзы. Свінням у гэты прамежак часу не даюць грэцкай мякіны, каб вясною іх курч не брала.
    Другая куцця называецца багатай, Шчадрацом, таму што яна адна з куццяў няпосная. Гэты дзень вядомы як дзень варажбы. Вера ў варажбу яшчэ моцна трымаецца на Беларусі, асабліва ў асяроддзі жанчын: ці захварэе дзіця раптам, ці прападзе ў каровы малако, беларуская жанчына тут жа адпраўляецца да знахара ці варажбіткі і пачынае варажыць. На Шчадраца варожаць толькі дзяўчаты. Прывядзём некаторыя з варожбаў:
    1)	«Апалаюць пацеркі». Сабраўшыся, дзяўчаты складваюць свае пацеркі ў таз, і на выбар адна з іх «апалае»: чые пацеркі выпадуць хутчэй, тая дзяўчына раней за другіх і выйдзе замуж.
    2)	Кладуць свае пярсцёнкі ў кубак з вадой і накрываюць яго ручніком; замужняя жанчына наўгад вымае гэтыя пярсцёнкі з кубка. У якім парадку будуць выняты пярсцёнкі, у такім парадку ўладальніцы іх выйдуць замуж.
    3)	Раскладваюць у рад на чым-небудзь блінцы па ліку варажбітак; кожная дзяўчына намячае адзін з блінцоў для сябе; пасля ўпускаюць сабаку і глядзяць, у якім парадку ён прымецца за блінцы. Гэты парадак і служыць указаннем на час выхаду дзяўчыны замуж.
    4)	Гуртам ходзяць падслухоўваць пад вокнамі і па размове вызначаюць свой лёс.
    5)	3 прывітаннем «Шчодры вечар, добры вечар! Ці ісці ў хату?» ходзяць пад вокны суседзяў. Калі пачуюць у адказ «ідзі», гэта і будзе вернай прыкметай хуткага выхаду замуж. Адказ «сядзь на камені» прадракае дзявоцкасць.
    6)	Дзяўчына, якая выносіць смецце з хаты, прыпыняецца на сметніку і слухае, дзе забрэша сабака: у той бок, адкуль пачуецца брэх сабакі, і выйдзе гэта дзяўчына замуж.
    7)	Слухаюць яшчэ брэх сабак на папялішчы, дзе смалілі свінню. Сюды дзяўчаты звычайна прыходзяць ноччу (у папярэджанне насмешак) і прытым з качаргой.
    8)	Кідаюць праз ашорстак чаравік. Накіраванасць яго наска і ўкажа бок замужжа дзяўчыны.
    9)	Кормяць пеўня. Калі певень старанна клюе зярняты, то муж будзе добры работнік. Калі ж певень часта падыходзіць да пастаўленай перад ім міскі з вадой, то муж будзе п’яніца.
    10)	Пытаюць, злёгку стукаючы па плячы, у прахожых імя. Якое імя ў прахожага, такое імя будзе і ў жаніха.
    11)	Носяць дровы ў хату, захопліваюць іх на рукі без ліку, а пасля падлічваюць, ці цотная (цот) ці няцотная (лішка) колькасць пален прынесена. Цот прадракае жаніха хлопца, а лішка — удаўца.
    12)	Аналагічная варажба праводзіцца па частаколу агароджы. Абхопліваюць наўгад некалькі частаколін і лічаць, колькі знаходзіцца ў руках: цот ці лішка прымаюцца ў ранейшым значэнні.
    13)	Ліюць растопленае волава ці воск у халодную ваду і па фігуры, якая ўтварылася з іх, мяркуюць пра жаніха. У гэтай варажбе вялікую ролю адыгрывае фантазія, яна багата заключэннямі: дастаткова найменшага падабенства злітка з якім-небудзь прадметам са штодзённага жыцця, каб зрабіць па ім заключэнне. Так, шабля прадказвае жаніха салдата; кола — грошы і, значыць, багатага жаніха і інш. Трэба заўважыць, што варажба па волаве вельмі распаўсюджана на Беларусі і ўжываецца ў многіх іншых выпадках.
    14)	Перад сном кладуць пад падушку рэшткі ежы і запрашаюць прыйсці жаніха на вячэру. Мужчына, які прысніцца, і будзе жаніхом.
    15)	Пад пасцель ставяць на ноч пасудзіну з вадой з мосцікам праз яе. Хто перавядзе ў сне праз гэты мосцік, таму і быць яе жаніхом.
    16)	У пустым месцы клічуць жаніха. Пасля трохразовага заклікання абавязкова павінен з’явіцца чорт у вобразе жаніха. Тады трэба адрэзаць у яго кусок адзення і схаваць у сябе. 3 таго часу жаніх адчуе такую моцную цягу да дзяўчыны, якая варажыла, што паўсюдна будзе шукаць яе. Тут нельга не заўважыць змешвання варажбы з прыварожваннем.
    17)	У час вячэры частку кожнай стравы (і цвёрдага, сухога, і рэдкага) непрыкметна апускаюць у рукаў, а пасля ідуць у пустое месца (склеп, вышкі) і раздзяваюцца там; апоўначы да іх з’яўляецца суджаны.
    Адносна апошняй варажбы расказвалі наступны выпадак. Адна пані параіла сваёй служанцы зрабіць так. Тая ў дакладнасці ўсё выканала. У склеп, дзе служанка стаяла голая, да яе з’явіўся сам пан. У служанкі мільганула думка, што пані пажар-
    тавала над ёй. У парыве гневу яна прыбегла да пані і з дакорам расказала ёй аб тым, што здарылася. Пані растлумачыла ёй гэты выпадак так: «Вось ведаеш што, мая мілая, мусіць, я памру, а цябе пан па маёй смерці возьме замуж». Так і здарылася. Праз год пані памерла, а служанка выйшла замуж за пана...
    Прамежак часу ад Новага года да Вадохрышча адны сяляне залічваюць да святых вечароў і пераносяць на гэтыя дні ўсе раней указаныя забабоны; другія ж, наадварот, лічаць іх звычайнымі днямі.
    Апошняя калядная (вадохрышчанская) куцця называецца галоднай, таму што гэты дзень беларус праводзіць у посце. На гэту куццю перад вячэрай для папярэджання пакарання за выпадковае ці наўмыснае парушэнне забабонаў хто-небудзь з сям’і перасякае «вывітак на плоце».
    Свята Вадохрышча працягваецца чатыры дні. Паводле ўяўлення беларуса, чорт у гэты дзень вылазіць з вады і селіцца аж да Вербнай нядзелі на вярбе. Існуе адно цікавае павер’е, якое адносіцца да дня Вадохрышча: калі хто ў час асвячэння вады першым зачэрпне яе з усіх палонак крыжа, той будзе шчаслівы на пчолы.
    У дзень Вадохрышча ўсе хатнія беларуса прытрымліваюцца строгага посту да таго часу, пакуль не прынясуць з царквы свянцонай вады і пакуль кожны член сям’і не вып’е яе крыху.
    Частка гэтай вады звычайна наліваецца ў бутэльку і захоўваецца цэлы год. Ей акрапляюць саху і валоў, калі першы раз выязджаюць у поле араць, а таксама кароў і авечак пры першым выгане іх у поле. Акрамя таго, вадохрышчанская вада ўжываецца яшчэ як лекавы сродак, над ёю чыняць замовы.
    Вадохрышчам заканчваецца доўгі зімовы святочны перыяд у жыцці беларуса.
    НАПЯРЭДАДНІ НОВАГА ГОДА Ў БЕЛАРУСІ
    Святы Каляд і Новага года ў Беларусі суправаджаюцца рознымі абрадамі, якія захаваліся, відавочна, яшчэ з часоў язычніцтва. Так, напрыклад, напярэдадні Новага года маладыя хлопцы водзяць па хатах двух пераапранутых таварышаў, якія называюцца «багатая Каляда» і «бедная Каляда». Першы з іх апранаецца ў святочнае адзенне і ўпрыгожвае галаву вянком з жытніх каласоў, а другі надзявае разарваную світку і вянок з саломы на галаву. Пры ўваходзе ў хату абодвух хлопцаў накрываюць прасцінаю і прымушаюць гаспадара выбіраць любога. Калі той выбера багатую Каляду, то хор
    хлопцаў спявае яму песню, у якой прадракаецца багацце і ўраджай у новым годзе. Калі ж выбар гаспадара выпадзе на бедную Каляду, то гэта служыць прадвесцем неўраджаю і беднасці.
    КАЛЯДЫ Ў СЕННЕНСКІМ ПАВЕЦЕ
    Каляды працягваюцца з вечара 24 снежня па 6 студзеня. Святкуюцца тры Каляды (куцці). Першая Каляда (куцця) называецца простай. Першай Калядой заканчваецца шасцітыднёвы Піліпаўскі пост. Другая Каляда (куцця) перад Новым годам называецца тоўстай, ці багатай. Трэцяя перад Вадохрышчам — тонкай, ці поснай. На кожнай Калядзе (куцці) неабходна страва куцця, г. зн. каша з пшанічных ці ячменных круп. На першую і трэцюю Каляду куцця прыпраўляецца канапляным алеем, а на другую — маслам ці салам.