Земляробчы каляндар
Абрады і звычаі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 405с.
Мінск 1990
момант не бачым старадаўніх язычніцкіх форм тагачаснага родавага ладу? Ці даўней не кіраваў абрадавай урачыстасцю патрыярх — найстарэйшы з роду, клану, племя, сям’і? Патрыярх, які на Дзядах займае першае месца і кіруе ўсёй абраднасцю, ці ж не йграе ролю язычніцкага светара-духоўніка? Гэта ж ён запрашае на куццю душы продкаў, гэта ён кідае кашу ў кут «дзеду» нябачанаму, які прыйшоў з-за свету. Гаспадыня, варачы куццю, не каму іншаму, толькі душам продкаў тры лыжкі накіпу ліе ў памяльнік або ў падпечак. Таксама ў гэты вечар добра хату нацепліваюць, «каб душачкі маглі абагрэцца». He каму іншаму, як толькі «дзядам» пакідаюць на стале няз’едзеную абрадавую вячэру і ставяць лыжкі кругом місы з куццёй, а таксама, калі сядзяць пры вячэры, пакідаюць адно вольнае месца для таго, хто з родных нядаўна памёр. А хто ж мае зашкодзіць людзям і жывёле, калі не духі памёршых, калі б хто адважыўся працаваць у святыя вечары ад куцці аж да Хрышчэння?
Пералічаныя факты цвёрда нас пераконваюць аб існаванні памінальнага элемента ў каляднай абраднасціўТТе менш выяўля'ёЦца і элёметггаіф^рньг Дзталтірт^ гэта свята земляробскае, свята ўраджаю. Па вячэры з-пад настольніка выцягваюць па адным каліве сена. Хто выцягне даўжэйшае, у таго лён вырасце вялікі. Або глядзяць атрускі пад сенам: якога збожжа зярнят будзе больш, тое лепш уродзіць у будучым годзе. Таксама на .другі дзень Каляд гаспадар ідзе ў гумно і кожнага збожжа па жмені сыпле праз градкі ў асеці, і якое збожжа гусцей на таку ўпадзе, тое лепш уродзіць. У Браслаўскім павеце нясуць на куццю ў касцёл свяціць авёс (стары звычай, хрысціянізаваны пазней). Гаспадар на куццю ідзе ў сад і абвязвае фруктовыя дрэвы вязьмом, каб добра радзілі; па вячэры пчаляр ідзе да вулляў і слухае, ці «пчолкі гудзяць», або слухае, «аб чым скаціна гавора». Калі на куццю падае снег, то пчаляр пэўны, што ў наступным годзе будзе шмат раёў.
Калі дрэвы пакрыты шэранню, то многа будзе цвету на фруктовых дрэвах. I цэлы шэраг іншых павер’яў існуе ў беларускага селяніна, якія гавораць аб моцным элеменце аграрным у калядных звычаях.
Элемент любоўны, або ў мінуўшчыне жаніцьба, хапанне жонак з чужога роду, праяўляецца ў калядных варожбах і гульнях моладзі: на куццю, пасля вячэры, дзяўчаты выбягаюць на вуліцу і абымаюць плот, пасля лічаць тын: калі да пары, то выйдзе замуж у будучым годзе, калі ж не, то астанецца да наступнага года. Таксама бяруць дзяўчаты з дрывотніка
дровы наўгад і, прынёсшы ў хату, лічаць. У некаторых мясцовасцях дзяўчаты ідуць у хлеў і ўпоцемку бяруць са статка ягня: калі прынясе баранчыка, то памысна, калі авечачку, то не. Падходзяць пад вокны суседзяў і пытаюць: «Ісці?» Калі выпадзе адказ: «Сядзі»,— то азначае, што замуж не выйдзе.
Больш жорсткай формай варажбы з’яўляецца вось якая: дзяўчына апоўначы босая нясе на крыжавыя дарогі смецце і, рассыпаўшы на ўсе чатыры стораны свету, слухае: у якім баку забрэша сабака — у той бок і замуж выйдзе. Хлопцы ўночы абцягваюць барану кругом вёскі, каб ніводная дзяўчына ў чужую вёску замуж не выйшла.
Найвыразнейшай формай жанімскага абраду з’яўляецца калядная гульня, вядомая ва ўсходняй Беларусі і ў паветах Браслаўскім, Дзісенскім, Пастаўскім і Свянцянскім, гэта «Цярэшка»: на другі дзень Каляд моладзь сходзіцца ў адну хату, выбіраюць «бацьку» і «матку» са старэйшых, якія пасля моладзь лучаць у пары. Адбываецца агульнае частаванне з гарэлкай, пасля чаго не выключаны моманты і сапраўднага жанімства...
Усё вышэй успомненае выразна нам абмалёўвае пра старыя беларускія народныя традыцыі. Толькі ж гэтыя старыя традыцыі і ўкрыты змест надаюць урачысты настрой Калядам у народаў менш цывілізаваных.
Хрысціянскія калядныя абрады, можна сказаць, пачынаюцца і канчаюцца толькі ў царкве, касцёле, і характар іх зусім іншы.
ГРАМНІЦЫ
У беларусаў больш, чым у якога-небудзь іншага славянскага племя, захавалася ўсялякага роду забабонаў і абрадаў з паўхрысціянскім, паўязычніцкім характарам. У самой беларускай гаворцы сустракаюцца вельмі яўныя сляды язычніцтва. У гутарковай мове велікаросаў і маларосаў не сустракаем ніводнага імя са старажытнарускіх язычніцкіх багоў, між тым як беларусы і да цяперашняга часу замест таго, каб сказаць «маланкай забіла», «маланкай спаліла», гавораць «пярун забіў», «пярун спаліў», «перуном спаліла». Намёк на другое старажытнарускае бажаство заключаецца ў беларускай назве хрысціянскага свята «Сретенне». Акрамя царкоўнай назвы свята гэта носіць у беларусаў і іншую, чыста язычніцкую назву «Грамніцы». Апошняя назва напамінае імя старажытнарускага язычніцкага бога Грамоўніка.
Якім жа чынам адбылося прымеркаванне да хрысціянскага
свята язычніцкай назвы? Богу Грамоўніку старажытнарускія язычнікі прыпісвалі сілу ўчыняць вясеннія навальніцы і цёплыя веснавыя дажджы, дабратворныя для расліннага царства. Відаць, на люты месяц прыходзілася здзяйсненне ўрачыстых ахвярапрынашэнняў у гонар гэтага дабратворнага вясенняга бажаства, таму што, па народным уяўленні, іменна на люты падае сярэдзіна зімы («Грамніца — зімы палавіца»,— гавораць яшчэ і цяпер беларусы). 3 лютага іменна пачынаецца паступовае аслабленне зімовых марозаў і сонейка пачынае праграваць зямлю-матухну, якая знаходзіцца ўсё яшчэ ў ледзяных абдымках зімы, увасабленнем якой у старажытнарускіх язычнікаў служылі Баба Яга касцяная нага і Кашчэй Бессмяротны. «На Грамніцы зіма з летам сустракаюцца»,— гавораць беларусы. 3 гэтага часу пачынаецца паступовае падзенне ўлады змрочных багоў зімы, і людзі чакаюць прыходу светлага бога вясны і вясенніх цёплых дажджоў — Грамоўніка. Ад імя гэтага язычніцкага бажаства і паходзіць беларуская назва «Грамніцы».
Да Грамніц беларусы-сяляне рыхтуюць па магчымасці самыя вялікія васковыя свечкі, якія называюцца ў іх грамнічнымі, ці проста грамніцамі. У каго ёсць пчолы, той робіць гэтыя свечкі са свайго воску, а ў каго няма пчол, той купляе звычайны жоўты воск. У дзень самога свята беларусы ідуць з падрыхтаванымі раней свечкамі ў царкву, дзе свечкі запальваюцца, а затым пасля літургіі асвячаюцца. «Асвячоным» агнём беларусы падкурваюць накрыж валасы на галаве, а затым, прыйшоўшы дамоў, выпальваюць грамнічнымі свечкамі на верхніх касяках акон і дзвярэй крыжы. Тут ужо сказваецца хрысціянскі ўплыў. Але даўней, у язычніцкія часы, агні, якія запальваліся ў гонар бога Грамоўніка, азначалі, відаць, непераможную сілу веснавога цяпла.
Грамнічная свечка іграе вельмі прыкметную ролю ва ўсіх забабонных абрадах і звычаях беларусаў. Гэтую свечку даюць у рукі паміраючаму ў хвіліну перадсмяротнай агоніі, носяць яе на поле ў час сяўбы і жніва, адганяюць гэтай свечкай ведзьму ад каровы, якая перастала даваць ранейшую колькасць малака. 3 гэтай свечкай ідуць шукаць купальскія скарбы і г. д. Але галоўнае прызначэнне грамнічнай свечкі — ахоўваць ад навальніцы дом, у якім яна знаходзіцца. Гэта апошняя акалічнасць таксама ўказвае на язычніцкае паходжанне слова «грамніцы».
ГРАМНІЦЫ
Свята гэта ў беларусаў-сяльчан вядома з язычніцкага перыяду. Яно было прысвечана богу вясны і веснавых цёплых дажджоў — Грамоўніку. Яму папярэднічае «прысвятак» Васіля ды Ягора (30 студзеня). Да Грамніц хрысціяне (праваслаўныя і католікі) рыхтуюць васковыя свечкі, якія асвячаюць у самое свята ў храмах за абедняй, а таму яны і называюцца грамнічнымі. Пасля прыходу з царквы гаспадар дома накрыж падпальваў такою свечкай валасы на галаве ва ўсіх членаў сваёй сям’і, таму што грамнічныя свечкі «грамяць» сілу д’ябальскую ў асобе ведзьмаў і чарадзеяў і ахоўваюць ад хвароб галовы. Гэтыя ж свечкі запальваюцца ў час навальніцы і смерці людзей, у руках з якой чалавек выпускае апошні дух.
У Бельскім павеце Гродзенскай губерні на Грамніцы варожаць аб ураджаі. «Калі на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, то на Юр’я вол наесца травіцы», г. зн. калі на Грамніцы растане снег, то на Юр’я на лугах будзе ўжо трава. У іншых месцах прынята за правіла на Грамніцы есці сем разоў на працягу ўсяго дня, каб зрабіць запас для сямітыднёвага Вялікага посту, які павінен быць.
3 Грамніц земляроб ужо думае аб вясне, аб будучых палявых работах. («Да Грамніц не скідай з рук рукавіц, а як прайшлі Грамніцы, то ўжо не трэба рукавіцы».)
3 існаваўшых абрадавых бакоў ушанавання Грамніц цяпер застаўся толькі адзін — асвячэнне васковых свечак, што практыкуецца пераважна сярод католікаў, таму што ў праваслаўных сяльчан грамнічную свечку выцясняе паступова свечка «страсная», якая, як вядома, запальваецца ў час чытання...
ГРАМНІЧНЫЯ СВЕЧКІ
...Сваё слова «аб грамнічных свечках» аўтар абмяжоўвае асабістымі ўспамінамі гадоў за 45 перад гэтым у прыходах нашай Полацкай епархіі — Паддуб’еўскім, Каралеўскім, Стасеўскім, Веляшковіцкім, Замшынскім, Колышскім, Янавіцкім, Вымненскім і Катоўскім, г. зн. на паўднёва-ўсходняй ускраіне Віцебскай губерні (Віцебскага п.), і ў прыходах Дабейскім, Ловажскім, Сіроцінскім, Спаскім, Обаль-Ануфрыеўскім, Баноньскім, Махіраўскім, Стара-Замшанскім і Бельскім, г. зн. у заходняй частцы той жа губерні (Полацкага п.).
Звычайна кожная сям’я, што жыла ўласнай гаспадаркай, пачынаючы з Новага года, a то і раней, клапацілася аб набыцці
кавалка воску, які, за адсутнасцю ўласных пчол, здабывала купляю, менаю, падарункам выключна ад пчаляроў, але не з агаркавых вытапкаў, а з сотавых вытапкаў непасрэдна. Па гэтай прычыне некарыслівыя пчаляры пакідалі запасы воску і на ўласную патрэбу, і на патрэбу несумненных шукальнікаў воску і толькі пры задавальненні гэтых патрэб збывалі рэшткі ў рукі гандляроў.
Напярэдадні свята Грамніц гасподніх, але часцей за ўсё ў апошнюю суботу перад ім, нават і ў тым выпадку, калі гэта субота прыпадала на «радзіцельскую» («тоўстая субота», «мясаедныя Дзяды»), кожны гаспадар асабіста па сіле ўмення вырабляў («сучыў») для свайго дому свечку з прыхаванага воску, прычым той, хто меў васковыя дастаткі, рыхтаваў яе вяршкоў у 10 даўжынёй і ў 3/4 вяршка таўшчынёй, г. зн. такога памеру, які дазваляў бы схаваць свечку на грудзях пад верхняй вопраткай або ў рукаве і такім чынам утаіць ад чужых прысутнасць свечкі. Свечка, большая за ўказаны памер, наўмысна даўжэй гарэла пры першым запальванні, каб быць даведзенай да ўмоўнай даўжыні. Зразумела, асобы са сціплымі запасамі воску выраблялі свае свечкі значна меншых памераў, хаця і ў іх свечкі бывалі не карацей 5 вяршкоў пры таўшчыні ў мезены палец. Толькі нямногія, што апынуліся ў крайнасці, куплялі гатовыя свечкі ў гарадскіх лаўках ці ў сваіх прыходскіх цэрквах, аддаючы перавагу, аднак, ахвярным («офярным») свечкам хатняга, а не заводскага вырабу. Так або інакш здабытыя свечкі яшчэ не называліся грамнічнымі, а лічыліся толькі прыгатаванымі да Грамніц. Яны захоўваліся ў розных месцах: у сенцах, у клеці, у свірне як простыя прадметы штодзённага ўжытку. У гэтым выпадку дазвалялася ўжываць прыгатаваную свячу пры гасцявых, напрыклад, патрэбах, пры вячэрніх работах, але такая свяча ўжо не ўжывалася потым на грамнічныя патрэбы, а спальвалася пры будзённым ужыванні або пераплаўленая паступала на прыгатаванне новай свячы, дарылася беднаму, адносілася ў царкву, у капліцу.