Земляробчы каляндар
Абрады і звычаі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 405с.
Мінск 1990
Калі ў сям’і ёсць дачка — дзяўчына, то спяваюць:
А ў караля пасярод двара, Віно, да віно, да, гэй, віно зеляно!* Стаіць вярба караністая, На ёй голья — пазлацістыя. Наляцелі марскія пташкі, Тыя голья зачапілі, Тое злота абтрусілі.
Вышла-выбегла красна паненка, Шаўкоў платок разаслала, Тое злота падабрала, Да злотнічкаў адаслала. — Ах вы, злотнічкі, вы, работнічкі, Вы здзелайце тры надобінкі: Першую надобінку — залаты персцень, Другую надобінку — руцвян вянец, Трэцюю надобінку — залаты кубак. Залаты персцень — на мянянейка, Руцвян вянец — на вянчанейка, Залаты кубак — на вітанейка.
He пайду я за мешчаніна, ні за двараніна, А пайду я за крулёвага сына: Ен па местах паязджае, Ен з коніка не злязае, 3 тумень ножак не вымае,
Суды судзіць, перасуд бярэ, А мне, маладзенькай, да да рук дае. Нашы боцікі натапталіся, Пакуль да паненкі дапыталіся. Дай нам, панна, да не шкадуючы, Каб мы пайшлі панну хвалячы. Капу яек — на талерачку, Кілбасою аблажыці, Белым сырам завяршыці.
Чырвон злоты — нам на боты. To табе, панна, песня спета, Песня спета проціў лета, Проціў Юр’я — на здароўе.
А вось песня ў гонар дачкі гаспадароў, запісаная ў Трокскім павеце, якая напамінае сваім зместам толькі што прыведзеную, са старажытным прыпевам «лалым», ад чаго даўней часамі валачобнікі насілі назву «лалымшчыкі»:
Стаіць вярба сярод двара, Ай, лалым-лалым, гэй, лалым-лалым,* На той вярбе — залатая раса.
Прыляцелі марскія пташкі, Залатую расу абцерушылі. Вышла-выбегла красная дзяўчына, Шаўкову хустку разаслала, Залатую расу падабрала I панясла да злотнікаў.
Вы, злотнічкі-надобнічкі, Вы вылейце тры надобкі: Першая надобка — залаты персцень, Другая надобка — руцвян вянок, Трэцяя надобка — шаўковы каберац, Залаты персцень — на ўпадабанне, Руцвяны вянок — на заручанне, Шаўковы каберац — на шлюбаванне.
У гонар сына гаспадара спяваюць:
А ў полі — мяжа, Ой, віно ж, віно зеляно!* Цераз тую мяжу да куна бяжыць, А малады Ясенька Меціць-меціць, хоча куну забіць. Стала яна ў яго прасіціся: — Маладзенькі Ясенька, He бі, не страляй мяне, Ой, як будзеш жаніціся, Буду я табе ў адгодзе, У вялікай прыгодзе.
Я тваю панну перанясу,
Я цябе, маладога, перавязу, Я твайго каня ўплаў пушчу. Маладзенькі Ясенька, He тамі гасцей і г. д.
Праілюстраваных намі песень дастаткова, каб зрабіць вывад аб характары валачобных песень, якімі вельмі багата наша народная беларуская паэзія.
Святкаванне Вялікадня працягваецца толькі тры дні, астатнія ж дні тыдня беларус не лічыць святам, хоць і ўстрымліваецца ад работы, але ў сувязі з верай у забабоны. Так, у сераду не працуюць на полі, каб град не пабіў пасеваў, чаму і называецца гэты дзень Градавай серадою. У пятніцу не працуюць дзеля царквы, таму што ўсялякая першая пятніца пасля вялікага свята лічыцца якімсьці асаблівым свяшчэнным днём.
ВЕЛІКДЗЕНЬ НА БЕЛАРУСІ
Тыдзень св. Вялікадня ў простага народа называецца Велікодным, вялікім і радасным. Першы дзень Вялікадня ў беларусаў называецца «Вялікадзень». Народ чуе ў царкве, што свята Вялікадня вышэй за ўсе іншыя, свята са святаў і ўрачыстасць з урачыстасцей. 3 другога боку, святкаванне Вялікадня ранняй вясною, калі толькі што пачынае ажываць прырода, надае гэтаму святу ў вачах селяніна нейкае асаблівае значэнне. Разам са святам сяляне сустракаюць пачатак палявых работ — галоўную крыніцу іх дабрабыту, галоўную сваю эканамічную задачу.
3 Велікоднага тыдня пачынаюцца летнія гулянні, ваджэнне карагодаў і закліканне вясны. На першы дзень Вялікадня ў некаторых мясцовасцях Беларусі сяляне ходзяць глядзець на «ігру» сонца. Дарослыя мужчыны падымаюцца на званіцы глядзець, як будзе «іграць» сонца, а жанчыны і дзеці назіраюць яго на ўзгорках і стрэхах хат. З’яўленне сонца на ясным небе і яго «ігранне» вяшчае добрае лета, добры ўраджай, шчаслівыя вяселлі. Бабулі пры ўсходзе сонца мыюцца з пасудзіны, у якую кладзецца золата, срэбра і чырвонае яйка, спадзеючыся разбагацець і памаладзець. Дзяды расчэсваюць валасы з прыгаворам: «Колькі на галаве валасоў, няхай столькі будзе ўнукаў». У панядзелак святога тыдня на Беларусі выходзяць на могілкі «пахрыстосавацца» са сваімі памерлымі і пагаварыць аб жыцці-быцці. Даўней выходзілі на могілкі ўсёй сям’ёй
і частаваліся да вечара. У аўторак спраўляюць «купалішча»: тых, хто прасыпае «заутраню», абліваюць вадой.
3 Велікоднага тыдня паўсюль пачынаецца ваджэнне карагодаў, і першыя з іх, веснавыя, працягваюцца да канца Фаміна тыдня, які завуць таксама «краснай горкай», Радаўніцай. У іншых месцах «краснай горкай» завуць толькі панядзелак гэтага тыдня, Радаўніцай — аўторак. Беларусы Фамін панядзелак называюць «магілкамі», «грабкамі», «праводзінамі»; на «красную горку» яны спяваюць свае вяснянкі — ходзяць з песнямі па вуліцах; дзеці ходзяць па хатах славіць «яр» і «зялёначку».
У некаторых рускіх губернях заклікаюць першы дождж. 3 паданняў вядома, што раней у закліканні дажджу удзельнічалі людзі ўсіх узростаў, цяпер жа гэтым займаюцца адны дзеці.
Рэшткі гэтага звычаю сустракаюцца і ў Беларусі. Дзеці прыгаворваюць:
Ідзі, ідзі, дожджыку,
Звару табе боршчыку, Цэбрам, вядром, дайніцаю Над усякаю пашніцаю.
На Беларусі спецыяльна велікоднай забавай служыць гульня ў яйкі...
На другі і трэці дзень Вялікадня ў Беларусі па вёсках ходзяць валачобнікі (ад слова «валачыцца»). Так называюцца велікодныя ўслаўляльнікі-спевакі. Валачобнікі захаваліся толькі на Беларусі, гэты велікодны звычай даўно ўжо знік ва ўкраінскай вёсцы, а ў Расіі яго, здаецца, ніколі не існавала...
Валачобнікі гуртам блукаюць з вёскі ў вёску, з хаты ў хату, усюды пад акном, а часам і ў хаце, у выпадку ветлівага прыёму іх гаспадарамі, спяваюць розныя валачобныя песні, атрымліваючы за гэта валачобнае, г. зн. фарбаваныя яйкі ці штонебудзь з велікодных страў, а часам і грошы. Усе гэтыя падачкі збіраюць у адно месца і дзеляць між сабой пароўну або наладжваюць агульнае баляванне валачобнікаў. Падышоўшы да хаты, валачобнікі трохкратна вітаюць гаспадароў, потым пачынаюць пець песню і перш-наперш гаспадару.
Святкаванне Вялікадня працягваецца толькі тры дні, а астатнія дні Велікоднага тыдня беларус не лічыць святам, хоць і ўстрымліваецца ад работы, але па-свойму прымхліва. Так, у сераду не праводзяць палявых работ, каб град не пабіў збажыны. Гэты дзень называецца Градавай серадою. У пятніцу не працуюць дзеля царквы, бо кожная першая пятніца пасля вялікага свята лічыцца нейкім асобым днём.
ВЯЛІКДЗЕНЬ У СЯЛЯН-КАТОЛІКАЎ ПАЎНОЧНА-ЗАХОДНЯГА КРАЮ
У маральна-рэлігійным жыцці тутэйшых католікаў, сярод якіх пераважаюць літоўцы, свята Вялікадня займае галоўнае месца. Болыпасць жанчын рыхтуюцца да свята на працягу ўсяго посту, каб як мага лепш сустрэць яго: увесь пост не ўжываюць мясной і малочнай ежы і посную порцыю прыкметна скарачаюць... Лічыцца свяшчэнным абавязкам кожнага селяніна-католіка ў Вялікі пост быць на споведзі ў сваім прыходзе (у іншы ж час можна спавядацца, дзе хочаш), атрымаць дараванне грахоў і прычасціцца. Хто памірае без велікоднай споведзі, згодна павер'ю, трапляе на тым свеце ў чысцілішча або беззваротна гіне, гледзячы што было перашкодай для велікоднай споведзі: памылка, нядбанне, хвароба і інш. Засуха, градабой, вялікі неўраджай, паморак на жывёлу і іншыя нягоды і бедствы ў вясковым жыцці вельмі часта тлумачацца ў народзе заўчасным паміраннем без споведзі наогул і асабліва без велікоднага спавядання. Таму паміж сялянамі-католікамі — земляробамі існуе ўзаемны кантроль, каб кожны сусед пабыў на велікоднай споведзі, непаслухмянага прымушаюць часта з дапамогай мясцовага настаяцеля; такі ж нагляд існуе і над тым, каб ніхто з суседзяў не памёр без споведзі.
У сувязі з постам на працягу ўсёй Чатырыдзесятніцы, не выключаючы падлеткаў і старых, забараняецца ўсялякая скаромная ежа. 3 малака, якое даюць каровы на працягу сямітыднёвага посту, здымаюць толькі смятану, потым заліваюць яго ў асобную кадушку і ўжываюць пасля Вялікадня — такое, як захавалася: смак, пажыўнасць і гігіенічныя якасці гэтага малака лёгка можна ўявіць сабе.
Напярэдадні Вялікадня, у Вялікую суботу, пры касцёлах на «цментаржу» раскладваецца «свяшчэнны» агонь і ставіцца ў кадушках такая ж вада, па якую прыходзіць звычайна вясковая моладзь — з кожнай вёскі некалькі чалавек; астатнія, хто не паслаў па агонь і ваду, купляюць у іх за яйкі; дапускаецца свяціць і запалкі. Агонь у дамах тушаць і раскладваюць новы, «свяшчэнны», а вадой асвячаюць будынкі, усё тое, што падрыхтавана і назапашана для Вялікадня, і жывёлу,— калі першы раз выганяюць у поле.
На першы дзень Вялікадня ў касцёл адпраўляюцца да світання, таму што велікоднае богаслужэнне («рэзурэкцыя») пачынаецца са світаннем. Да вяртання дамашніх з касцёла разгаўляцца нікому не дазваляецца. Існуе павер’е, што на першы дзень Вялікадня сонца, падзяляючы агульную радасць,
«іграе» («танцуе»), хоць гэта -не кожнаму ўдаецца ўбачыць: трэба быць асабліва набожным. Разгаўленне на Вялікдзень пачынаецца з яйка, якое разразаецца на часткі па колькасці членаў сям’і рукой гаспадара, пры гэтым ён вітае ўсіх і жадае шчасліва дачакацца наступнага Вялікадня.
Галоўная забава на велікодных святах — арэлі, пры гэтым спяваюцца дзяўчатамі і маладзіцамі спецыяльныя велікодныя песні мясцовай народнай творчасці — пра жыццё і лёс земляроба. He апошняя забава — качанне і біццё яек.
Вечарам на першы дзень Вялікадня хлопцы цэлымі гуртамі па 4—6 чалавек абыходзяць сваю і суседнія вёскі, спяваючы пад акампанемент скрыпкі так званую «алілую» і іншыя велікодныя песні, у якіх галоўным чынам на розныя лады ўсхваляюцца гаспадар з маладой жонкай, з просьбай нічога не шкадаваць для такіх гасцей. Песеннікі ходзяць усю ноч, часам да ўзыходу сонца, не даючы нікому спакою. Даюць ім пераважна яйкі, акрамя таго, частуюць спевакоў гарэлкай і закускай. Раніцай, пасля заканчэння абходу, сабраная ўзнагарода дзеліцца паміж членамі арцелі ў адпаведнасці з удзелам і стараннем.
ВЯЛІКДЗЕНЬ У СЯЛЯН-БЕЛАРУСАЎ
У кожнай хоць троху заможнай сям’і да Вялікадня робіцца свянцонае. Стол накрываецца белым чыстым абрусам і на ім ставяць усялякага роду ежу: яйкі, масла, сыр, каўбасы, шынку, смажаную цяляціну, смажаную ялавічыну, парася, а таксама бабы, куліч і да т. п. Усю гэту ежу вязуць для асвячэння ў царкву, склаўшы яе ў карзіны ці ночвы, да велікоднай ютрані, а калі ў сяле ёсць царква, то свяшчэннік запрашаецца на дом для асвячэння гэтых страў. На велікодным богаслужэнні стараюцца пабываць усе, за выключэннем старых, пад нагляд якіх і пакідаюць свае хаты гаспадары. Пры вяртанні з царквы тыя, хто прыехаў туды на конях, стараюцца апярэдзіць адзін другога. «Калі я пераганю другіх, то мой конь будзець крэпак цэлы год і будзець пераганяць усіх суседніх».