• Газеты, часопісы і г.д.
  • Земляробчы каляндар Абрады і звычаі

    Земляробчы каляндар

    Абрады і звычаі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 405с.
    Мінск 1990
    134.01 МБ
    Закопванне «стралы» ўспрымаецца мясцовым насельніцтвам як сродак, які садзейнічаў багатаму ўраджаю, аднак старажытнае магічнае прызначэнне перакочвання жанчын па зямлі (па азімых) як акта, стымулюючага пладароддзе зямлі, забыта н, яму цяпер даецца іншае тлумачэнне: «Бабы па жыту пакачаюцца, штобы спіна не ўстала пасля карагода»12.
    Ваджэнне «стралы» асэнсоўваецца мясцовым насельніцтвам як абрад, які не толькі садзейнічаў росту хлябоў, але і ахоўваў ураджай і людзей ад стыхійнага бедства (навальніцы з градам, засухі). Многія спецыяльна апытаныя намі сяляне гаварылі: «Каб маланка не ўбіла», «Кабы ўвесці гразу на лета ад дзярэўні», «Каб жыта не згарэла» і г. д. Жыхарка в. Янава Л. X. Ісачанка сказала Ю. I. Марчанку, які рабіў запіс «Стралы» (26.11.1982): «Кажуць, страла — як хмары ідуць, так маланка»13.
    В. I. Ялатаў, які запісаў «Стралу» ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці, паведамляе яшчэ адну цікавую дэталь: выканаўцы імітуюць абход жабракамі двароў і збор міласціны, як у беларуска-ўкраінскім валачобным абрадзе. Што ж датычыцца пахавання «стралы», то і там, па тлумачэнні мясцовага насельніцтва, яно «павінна нібы засцерагчы ад маланкі ўсіх удзельнікаў гэтага абраду»14.
    Некалькі асабняком стаіць абрад, зафіксаваны ў в. Чэлхаў Клімаўскага раёна Бранскай вобласці (у час экспедыцыі Інстытута славяназнаўства і балканістыкі AH СССР). Тут абрад называецца «вадзіць сулу»13. Прымеркаваны ён не да
    Ушэсця і не да вясенняга Юр’я, а да Вялікадня; песня таксама называецца «Сула» і вызначаецца як «велікодная песня». Аднак характэрна, што, хаця зачын песні называе «сулу», у другім радку ўпамінаецца ўжо «страла»:
    Ой, летнть сула да й удоль села. Ой лялей вода коло города, Загубнла стрела добра молойца.16
    Тут у адрозненне ад усіх іншых месц абрад звязаны з выхадам не ў азімыя хлябы, а ў поле з ільном. Жанчыны, узяўшыся за рукі, «бегалн у полотно вснм селом с конца у конец» на працягу ўсяго Велікоднага тыдня: гэта лічылася неабходным, «каб лён радзіў», «каб лён быў добры»17. 3 гэтым звязана і некалькі іншая, чым у іншых месцах, форма шэсця: тут хадзілі не шырокімі радамі, як пры ваджэнні «стралы», а парамі, расцягнуўшыся ўздоўж усёй вуліцы; гэта мела таксама магічны сэнс — імітацыя «доўгага» льну або доўгага льнянога палатна: «Бегалн ўдоль села, як полотно длннно»18.
    Форма ваджэння «сулы», якая адрозніваецца ад «стралы», асабліва выразна выявілася ў в. Дуброўка Добрушскага раёна Гомельскай вобласці: «Сула» — гэта доўгай змейкай закружваюць гуляючых у тугі клубок», «Сула» — гэта не карагод».
    Своеасаблівасцю абраду ў в. Чэлхаў было пераапрананне, якое суправаджала шэсце: «Прыбіраліся ў лахманы, а хто з ільну бараду зробіць, белую світку надзенуць... У карагод ідуць — у старца прыбяруцца»20. Хаця тут абрад спраўляўся моладдзю, сярод пераапранутых з’яўляўся і стары: «Дзед быў, дак ён бере коня серого, ружьё бере, надене шннель, шапку, прнберется як зря н едет по селу»21. Аб конніку на белым кані сведчыць і другі інфарматар, які паведамляе яшчэ адну важную дэталь: жанчыны, якія прымалі ўдзел у абрадзе, вадзілі карагод, разыгрывалі прадзенне: «Кудзелы вынесуць і прадуць у карагодзе» (водзяць карагодную гульню «Дрёма дремле») 22.
    Аналагічная форма ваджэння «сулы» захавалася ў в. Ніўкі Добрушскага раёна Гомельскай вобласці, дзе яно суправаджалася карагодам («карагод — скакуха»): «Ходзяць «дзед» і «баба», «старцы», гарбы зробяць... Твары завязвалі марляй, прыбіраліся ў лахманы. Яны ідуць наперадзе, а людзі бяруцца за рукі і адзін за адзін — за імі (...), а яны (пераапранутыя) танцуюць, спяваюць «Ішла страла да удоль сяла...»23 Пераапрананне ў старога і старую было вядома і ў с. Пятрова Губа Клімаўскага раёна Бранскай вобласці.
    Нягледзячы на некаторыя асаблівасці ваджэння «сулы», агульны сэнс і функцыя яго несумненна падобныя з абрадам ваджэння і пахавання «стралы» і адлюстроўваюць яго лакальны характар, звязаны з культурай ільну. Пераапрананне тут і ў іншых месцах, якое суправаджала ваджэнне «сулы», перайшло на гэты абрад са святак або з Масленіцы. У цэлым можна заключыць, што калі ваджэнне «сулы» абмяжоўвалася Велікодным тыднем, то ваджэнне «стралы» распаўсюджвалася на ўвесь веснавы цыкл карагодаў24. Часавая лакалізацыя ваджэння «сулы» мае вынікам тое, што яно аказваецца завершаным магічным абрадам. Ваджэнне ж «стралы», г. зн. хаджэнне па вуліцах сяла, што папярэднічала любому карагоду, само па сабе яшчэ не абрад, а звычай, які падрыхтоўваў абрадавае дзейства. Толькі ў апошні дзень веснавога цыкла, калі ваджэнне «стралы» прымеркавана да выхаду ў поле для агляду азімых хлябоў і непасрэдна папярэднічае пахаванню «стралы», яно набывае значэнне рытуальнага дзеяння.
    Паспрабуем абагуліць вядомыя звесткі аб абрадзе ў цэлым. Хаця ён зафіксаваны толькі ў абазначаным у пачатку артыкула рэгіёне (і таму можа разглядацца ў якасці рэгіянальнага тыпу), яго структуры ўласціва варыятыўнасць, прычым розніца паміж лакальнымі варыянтамі часам значная. Ступень паўтараемасці (падабенства) асобных элементаў структуры ў лакальных варыянтах розная, тым не менш могуць быць вычленены некаторыя характэрныя для абраду ў цэлым прыкметы, якія ўтрымліваюць пэўную функцыянальную семантыку, агульную або падобную для розных лакальных варыянтаў 25.
    Часавай канстантай абраду з’яўляецца прымеркаванасць яго да першага выхаду ў поле для агляду азімых хлябоў (у лакальным варыянце — агляд усходаў ільну), які, як правіла, прыпадае на дзень Ушэсця (у лакальных варыянтах — на дзень веснавога Юр’я або радзей — на Вялікдзень).
    Адпаведна месцам, дзе адбываецца кульмінацыйны рытуал, служыць, як правіла, ускраіна поля (у рэдкіх лакальных варыянтах — лужок за межамі сяла, бераг ракі).
    Удзельнікі або дзеючыя асобы абраду — дзяўчаты і жанчыны (па сведчанні інфарматараў, у мінулым — толькі дзяўчаты), у лакальных варыянтах — таксама пераапрануты мужчына, дзеці (у адным лакальным варыянце і хлопцы).
    Акцыянальную структуру абраду, або абрадавае дзейства, складаюць узаемазвязаныя рытуальныя дзеянні, якія адбываюцца ў пэўнай паслядоўнасці26. Даследуемае намі абрадавае
    дзейства ўключае наступныя рытуальныя дзеянні: а) збор удзельнікаў абраду ў традыцыйным месцы сяла пад спяванне «Стралы»; б) ваджэнне карагодаў; в) шэсце радамі («танок») пад спяванне «Стралы» ад месца збору да поля (у лакальных варыянтах — абход вакол сяла, карнавальнае шэсце з удзелам пераапранутых); г) ваджэнне карагода ў полі (у асобных варыянтах — карагодныя гульні); д) перакочванне жанчын па полі (у лакальных варыянтах — штурханне ў полі выбранай дзяўчыны або перакочванне па зямлі дзяцей); е) закопванне ў зямлю розных у розных варыянтах прадметаў, якое часам суправаджаецца смехам (пералік іх гл. ніжэй); дзеянне гэта можа набываць масавы характар (у лакальных варыянтах кожная з удзельніц закопвае прадметы ўпотай ад іншых) або адбываецца як акт з удзелам адной-дзвюх жанчын у прысутнасці астатніх; ж) аплакванне «стралы» (гэта дзеянне зафіксавана толькі ў адным лакальным варыянце); з) вырыванне з зямлі каласоў (у лакальным варыянце — пляценне з каласоў вянкоў) аботравы (у адным лакальным варыянце);і) вяртанне ў вёску і святочны абед (у лакальных варыянтах — распальванне кастра і рытуальная вячэра пасля поля, якія папярэднічалі вяртанню) 27.
    У некаторых лакальных варыянтах магчыма або выпадзенне аднаго з двух («д» або «е») дзействаў, або сінхроннае іх выкананне (адначасова закопванне ў зямлю прадметаў аднымі ўдзельніцамі і перакочванне па полі другімі). Структура абрадавага дзейства па ўсіх лакальных варыянтах можа быць прадстаўлена ў двух асноўных відах — як поўная (якая ўключае абодва гэтыя дзеянні або адно з іх) і як рэдуцыраваная (без гэтых двух дзеянняў), што вышэй тэрміналагічна ўмоўна абазначана як ваджэнне «стралы» або «сулы».
    Ў акцыянальнай структуры абраду істотную ролю адыгрываюць розныя харэаграфічныя формы. Найбольш характэрнай з’яўляецца «танок» — хаджэнне шырокімі радамі жанчын, якія ўзяліся пад рукі (у лакальных варыянтах — хаджэнне жанчын, што расцягнуліся «шнуром», папарна). Часта выконваецца «крывы танок» — карагод змейкай. У рэдкіх лакальных варыянтах «танкі» замяняюцца прабегам удзельніц абраду па вуліцах вёскі з канца ў канец. У лакальных варыянтах вядома завіванне ланцуга жанчын, якія ўзяліся за рукі, жгутом (вакол жанчыны, што знаходзіцца наперадзе ўсяго ланцуга) і наступнае развіванне яго. Разнастайныя варыянты кругавых карагодаў (у лакальным варыянце — двайныя кругі, адзін з якіх складаюць хлопцы). На вуліцах вёскі і ў месцы традыцыйнага збору выконваюцца і «танкі», і карагоды, па шляху ад
    вёскі ў поле — толькі «танкі», у полі выконваюцца толькі карагоды.
    У матэрыяльнай сімволіцы абраду пераважаюць рытуальныя прадметы, якія належаць жаночаму ўбранню,— істужачкі, «каснік», завушніцы, грабеньчыкі, пацеркі, пярсцёнкі, «тканкі», шпількі для валасоў. У адным лакальным варыянце сустрэўся антрапаморфны (жаночы) сімвал (лялька). Другую групу складаюць раслінныя сімвалы — кудзеля, кветкі, галінка, упрыгожаная зелянінай палка, каласкі жыта, трава. У некаторых лакальных варыянтах побач з традыцыйнымі сімваламі з’яўляюцца выпадковыя прадметы (трэсачкі, ланцужкі, манеты і інш.), якія выконваюць, аднак, тую ж функцыю. Калі першая група сімвалаў, што закопваюцца ў полі, семантычна адпавядае значэнню перакочвання жанчын па азімых (чаму і магчыма ўказанае вышэй сумяшчэнне двух рытуальных дзеянняў), то другая група сімвалаў звязана з вегетатыўнай магіяй. Толькі ў нямногіх лакальных варыянтах абраду сумяшчаюцца сімвалы першай і другой груп, часцей жа ў адным варыянце ўжываюцца сімвалы той або другой групы.
    Вербальную структуру абраду ва ўсіх без выключэння варыянтах у асноўным складае шматразовае выкананне песні «Страла».
    Прыводзім тэкст варыянта, які адносіцца да асноўнай версіі «Стралы» (песня спяваецца з «гуканнем»):
    Як пушчу стралу да й удоль сяла, Ох і ой лёлі, да й удоль ся... У!
    Як уб’е страла добра молайца,
    Ох і ой лёлі, добрага молай... У!
    Па том молайцу некаму плакаці, Ох і ой лёлі, некаму плака... У!
    Матка старэнька, сястра маленька, Ох і ой лёлі, сястра малень... У!
    Жана молада, кала горада,