Земляробчы каляндар
Абрады і звычаі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 405с.
Мінск 1990
12 Сведчанне жыхарак в. Казацкія Балсуны. Тут жанчыны перакочваліся па азімых не толькі калі «хавалі стралу», але і пасля карагодаў, вяртаючыся ў вёску. Па словах жыхарак в. Янава, «такі закон быў — што валялісь у жыце, перакідалісь — спіна не будзе балець» (магнітны запіс Ю. I. Марчанкі.— Указ. захаванне фанаграмаархіва). Н. I. 1 С. М. Талстыя перакочванне па зямлі звязваюць з прафілактычнай магіяй адводу навальніцы (гл.: Толстые Н. Н. н С. М. Заметкн по славянскому язычеству. 3. Первый гром в Полесье//Обряды н обрядовый фольклор. М., 1982. С. 51—52).
13 Фанаграмаархіў ІРЛІ, ЭР 1982, Гом., касета № 10, зап. № 6. Нашы назіранні пацвярджаюцца аналагічны.мі звесткамі С. М. Талстой (па матэрыялах палескай экспедыцыі 1980 г. пад кіраўніцтвам Н. I. Талстога): «...страла ў значэнні «маланка» ўжываецца і ў заходнім, і ва ўсходнім Палессі (...): «...Калі гром, то стрэла з неба ўпадзе...» (в. Ярылавічы); «Стрэла б’е» — пра маланку (в. Злееў Рэпкінскага р-на); «Чортаў палец — стрэла з маланкі» (в. Ярылавічы) (3 пісьма аўтару ад 27.V 1982 г.). На падставе функцыянальнай сувязі абраду з ахоўнай магіяй ад навальніцы Г. А. Барташэвіч развівае гіпотэзу аб паходжанні яго з культу Перуна (гл.: Барташевнч Г. А. Праславянскне элементы в белорусской поэзнн весеннего цякла//Славянская культура н мнровой культурный процесс: Тез. докл. н сообшеннй Междунар. науч. конф. Мн., 1982. С. 10—11; Яна ж. Обряд
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
«водіння стрілн» в Белорусіі//Народна творчісь та етнографія. 1983. № 4. С. 55—60).
Елатов В. 14. Песнн восточнославянской обшностн. С. 33. Параўн. абходы вёсак «крыжарамі» на Спасаўдан у Сербіі, а таксама юр’еўскія абходы ў Харватыі і Славеніі, якія М. Гаваці звязваў з апатрапеічнай функцыяй і магіяй пладароддзя.
Інфармацыя Л. М. Іўлевай, якой дзякую за ніжэй цытуемыя матэрыялы. Там жа, у в. Чэлхаў, О. А. Цярноўская зафіксавала выраз «бягіць сула», які сустракаецца і ў зачыне песні: «Ой, бягіць сула да й удоль сяла» (зап. О. А. Цярноўская, паведаміла аўтару Л. Н. Вінаградава). Яшчэ 3. Ф. Радчанка пісала аб песнях, «якія спяваюць, «вадзіўшы сулу», г. зн. расхаджваючы па вуліцах натоўпам на святым тыдні» (Радченко 3. Гомельскяе народные песнн (белорусскне н малорусскне). С. 24). Функцыянальная семантыка «сулы» ў дадзеным кантэксце аналагічная «страле» («сула», або «суліца»,— кап’ё, рагаціна, клюка, дубінка, паліца, г. зн. зброя або прылада, якую кідаюць з мэтай паразіць якую-небудзь цэль).
Запісала Л. М. Іўлева ў ліпені 1982 г. у в. Чэлхаў ад М. Н. Гайдуковай, 1907 г. н. ’
Запісала Л. М. Іўлева ад М. Н. Гайдуковай і Е. I. Шайдука, 1910 г. н. Запісала Л. М. Іўлева ад Е. I. Шайдука.
Запісалі М. Агафонава і Е. Савушкіна ў экспедыцыі ГМПІ імя Гнесіных у 1982 г. (паведаміла Л. Н. Вінаградава).
Запісала Л. М. Іўлева ад М. Н. Гайдуковай.
Запісала Л. М. Іўлева ад Е. 1. Шайдука. Фігура ўзброенага «дзеда» на кані, відавочна, звязана з мясцовай казацкай традыцыяй (гэта частка рэгіёна была заселена ў XVII ст. украінскімі казакамі для аховы граніцы з Польшчай).
Запісала Л. М. Іўлева ад Н. Ф. Бурай, 1909 г. н.
Запісалі М. Агафонава і Е. Савушкіна ў экспедыцыі ГМПІ імя Гнесіных у 1982 г.
3 гэтага правіла магчымы выключэнні: так, у в. Андрэйкавічы Пагарскага р-на Бранскай вобл. «стралу» вадзілі толькі на Велікодным тыдні, аднак і тут, як пры ваджэнні «сулы», рытуальнага дзеяння «пахавання» не было (інфармацыя Н. М. Савельевай). Істотная не тэрміналагічная розніца, а сам характар «ваджэння» і яго прымеркаванасць.
Гл.: Толстая С. М. Варнатнвность формальной структуры обряда «Купала н Морена»//Труды по знаковым снстемам. XV. Тарту, 1982. С. 72—89. Далей у сваіх вывадах мы асноўваемся не толькі на прыведзеных вышэй апісаннях абраду, алё і на іншых палявых матэрыялах, якія не ўключаны ў артыкул, а таксама на апісаннях М. Каршукова і Г. А. Барташэвіч.
Мы прымаем метадалагічнае значэнне члянення структуры абраду на акцыянальную (дзейсную), прадметную і вербальную, якую прапануюць Н. I. Талстой і С. М. Талстая, але адрозніваем абрад у цэлым як комплекс усіх элементаў, абрадавае дзейства як яго акцыянальную структуру і рытуальнае дзейства як элемент гэтай структуры (гл.: Толстой Н. 14. Йз «грамматнкн» славянскнх обрядов//Труды по знаковым снстемам. XV. С. 57—58; Толстые Н. 14. й С. М. Заметкн по славянскому язычеству. 1. Вызыванне дождя у колодца//Рус. фольклор. Л., 1981. Т. XXI. С. 97). Параўн. рытуальнае сняданне і карагоды каля гумна на Спасаўдзен у паўднёвых славян (гл.: Дробнаковн Б. Етнологн а народа Іугославн е. Београд, 1960. С. 215. Прнмеч. 1).
Запісана В. Я. Гусевым і Ю. I. Марчанкам 29. VIII 1981 г. у в. Казацкія Балсуны ад М. К. Хвастовай, 1907 г. н., даяркі; Е. О. Глушковай, 1930 г. н., работніцы саўгаса; Н. П. Мельнікавай, 1913 г. н., калгасніцы. У дадзеным тэксце выпраўляюцца недакладнасці і памылкі друку ў публікацыі запісу
V артыкуле: Гусев В. Е. На окранне белорусского Полесья//Сов. этнографня. 1982. № 5. С. 84—85.
29 Аналіз песні (тэксту і музыкі) і яе лакальных варыянтаў гл.: Гусев В. Е., Марченко Ю. 14. «Стрела» в русско-белорусско-украннском пограннчье// Рус. фольклор. Л., 1985. Т. 24 (у друку).
30 У вербальнай структуры лакальных варыянтаў сустракаюцца рэплікікаманды распарадчыц абраду і магічныя прыгаворы ўдзельніц абраду.
31 Гл.: Ганскнй 14. Село Локоткн Глуховского уезда//3ап. Черннг. губерн. стат. комнтета. Кн. 1. Черннгов, 1866. Аналагічная з’ява ўстаноўлена экспедыцыяй ГМПІ імя Гнесіных (1982) у в. Ніўкі Добрушскага р-на Гомельскай вобл. (інфармацыя Л. Н. Вінаградавай). Экспедыцыяй Інстытута рускай літаратуры AH СССР (Ю. I. Марчанка) у Гараднянскі р-н Чарнігаўскай вобл. (1984) «Страла» запісана ў цыкле русальных («граных») песень (хаця прымеркаванасць абраду мясцовым насельніцтвам забыта).
«ПЕСЕНЬКА МАЯ ХАРОШАЯ, ЗАХАВАЮ ЦЯБЕ...»
Як пушчу стралу да й па ўсём сялу, Ох і вой люлі, да й па ўсём сялу.
Да й па ўсём сялу, удоль па Неглюбкі, Ох і вой люлі, удоль па Неглюбкі.
Твары жанчын урачыстыя, засяроджаныя, інтанацыі ўзнёслыя, а ў канцы песні, дзе апавядаецца пра забітага маланкай молайца, па якім некаму плакаці, набываюць трагічнае адценне.
Але вось «ідзе» і сама «страла» «ўдоль па Неглюбкі»: шчыльны шэраг жанчын перакрывае ўсю вуліцу — выганяе злыя сілы з вёскі. Уперадзе шэрага дзве карнавальныя постаці «старцаў»: мужчына, пераапрануты жанчынай, і жанчына — мужчынам. Знешнасць іх гратэскная: «старац» — маленькі,, шчупленькі; чырвонай рукавіцай падкрэслена яго прыналеж-; насць да мужчын, а «старчыха» — высокая, худая. У «старца» ў руках «магічная булава» — сімвал улады. Ею ён намерваецца «частаваць» прысутных. Тыя могуць адкупіцца ад яго толькі ахвярай. «Старац» спыняе машыны, пужае дзяцей, «пагражае» ўдзельнікам свята. Па «ходу стралы» галоўныя дзейныя асобы забаўляюць прысутных. Паміж імі і прысутнымі адбываюцца імправізаваныя дыялогі-інсцэніроўкі. «Старцам» кідаюць далёка не цнатлівыя рэплікі пра жаночую і мужчынскую годнасць. Святочны настрой гэтаму шумнаму, маляўнічаму шэсцю надаюць музыкі: гармонік, скрыпка і бубен. Такія карагоды з усіх вуліц і завулкаў збіраюцца ў цэнтр Неглюбкі, дзе водзяць карагод самыя старэйшыя жанчыны — пераважна 80—90-гадовага ўзросту. Кульмінацыя ў эстэтычным развіцці
старажытнага абраду — само ваджэнне карагодаў. Найбольш маляўнічы з іх, які добра захаваўся, «Дрёма» (жанчына сядзіць у цэнтры карагода, прадзе кудзелю і дрэмле). Для яго доўга выбіралі самую таленавітую выканаўцу, якой карагод спявае:
— He дрём, дрёма,
He дрём, дрёма, пад кудзеляй,
He дрём, дрёма, пад шаўковай,
Уставай, дрёма,
Уставай, дрёма, хату месці, Хату месці — госці едуць.
«Дрёма» адмаўляецца ўстаць і месці хату, калі едуць бацька, маці, свёкар, свякруха. 1 толькі калі карагод праспявае: «Уставай, дрёма... мілы едзе»,— яна падхопліваецца і пачынае хуценька прыбіраць хату.
Вадзілі і спявалі тут яшчэ карагоды «Лука», два рады якога рухаюцца вакол пастаўленых у чатырох кутах дзяцей; «Крывы танок» — выканаўцы, што беглі шэрагам, раптоўна спыняюцца і круцяць адзін аднаго.
Як нам расказалі, у Неглюбцы і ў большасці вёсак Веткаўскага раёна карагоды водзяць у вольны ад работы час на працягу сарака дзён, ад Вялікадня да Ушэсця, калі «хаваюць стралу». Мы прыехалі ў Неглюбку якраз на «пахаванне стралы».
Удзельнікі карагода накіроўваюцца на ўзмежак жытняга поля. Пасярод вялікага агульнага карагода «старац» і «старчыха» качаюцца па зялёным жытнім полі — набіраюць яго пладаноснай жыватворнай сілы. Пасля таго як гэты сакральны рытуал адбыўся, па сведчанні многіх спевакоў, веснавых песень спяваць нельга і пачынаюцца песні лета.
Непасрэдна ў час «пахавання стралы», у якім яскрава гучыць старажытная магія дзеяння (калі пахаваць «стралу»маланку, то яна не заб’е людзей, не спаліць пасеваў і збудаванняў і г. д.), не спяваюць, а вымаўляюць: «Ляжы, страла, да наступнага лета». У гэты дзень «хавалі стралу» ў многіх вёсках Веткаўскага раёна, з якіх асабліва песеннымі лічацца Неглюбка, Стаўбун, Барталамееўка, Казацкія Балсуны, Бесядзь.
Цікава падсумаваць і параўнаць з нашымі назіраннямі даныя розных збіральнікаў. Часавая працягласць першай часткі абраду «ваджэння стралы (сулы)» даволі шырокая: ад Благавешчання да Ушэсця, г. зн. фактычна ўся вясна. Але
ў розных вёсках гэтыя храналагічныя рамкі маглі быць і больш вузкімі: на Благавешчанне і пасля яго, да Вялікадня (в. Ручаёўка Лоеўскага р-на), на Вялікдзень (першы дзень і другі) і пасля яго, на святым тыдні (в. Чэлхаў Клімаўскага р-на Бранскай вобл.), ад Вялікадня да Ушэсця (вёскі Веткаўскага р-на) і нават на Русальным, Граным, тыдні (в. Ручаёўка Лоеўскага р-на). «Пахаванне стралы» праводзіцца ўсюды, як правіла, на Ушэсце (40-ы дзень — чацвер на шостым тыдні пасля Вялікадня). Часцей за ўсё абедзве часткі абраду аб’ядноўваюцца ў адным, і ён праходзіць на Ушэсце.
Асноўныя элементы такога кантамінаванага абрадавага дзеяння — рух удзельнікаў па вуліцы (вуліцах) вёскі з песнямі «стралы» (гэта і з’яўляецца ўласна «ваджэннем стралы»), выхад за вёску, звычайна на край азімага поля (у в. Нясвоеўка Навазыбкаўскага р-на Бранскай вобл. перад гэтым ішлі ў лес; у дубовы гай на беразе Дняпра выходзілі, па сведчанні В. Я. Гусева, у в. Дзяражычы Лоеўскага р-на), дзе таксама водзяць карагоды, у тым ліку і гульнявыя («Дрёма», «Селязень»), Адбываюцца і іншыя абрадавыя дзеянні: качанне па полі, сімвалічны акт апладнення зямлі (в. Неглюбка, «пахаванне стралы» — захаванне па краі поля (звычайна дзяўчатамі) розных прадметаў. У Стаўбуне Веткаўскага раёна — захаванне «дароў» (асабістых рэчаў) — істужак, кавалачкаў люстэрка і да т. п.; у Казацкіх Балсунах і Бесядзі — жытніх каласоў (у Казацкіх Балсунах каласы нясуць і дадому, кладуць іх там за абразы); у Барталамееўцы — антрапаморфнай лялькі. Істотны момант — наяўнасць у абрадзе элементаў тэатралізацыі. Да іх можна аднесці, апроч названых вышэй гульнявых карагодаў, абрадавае пераапрананне (напрыкл-ад, у Неглюбцы — у «старцаў», у Чэлхаве — у воіна-конніка), а таксама інтэрмедыі.