Земляробчы каляндар
Абрады і звычаі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 405с.
Мінск 1990
Ох і ой лёлі, кала гора... У!
Дзеці дробныя да ўсе родныя,
Ох і ой лёлі, да ўсе родны... У!
Дзе матка плача — там калодзесі, Ох і ой лёлі, калодзе... У!
Дзе сястра плача — там рэчкі цякуць, Ох і ой лёлі, там рэчкі ця... У!
Дзе дзеткі плачуць — ручайкі цякуць, Ох і ой лёлі, ручайкі ця... У!
Дзе жана плача — там расы нема, Ох і ой лёлі, там расы не... У!28
У некаторых варыянтах гэтай версіі пачатковыя строфы песні заклінаюць забіць сокала або чорнага ворана, а не молайца.
Побач з асноўнай версіяй вядомы яшчэ чатыры: а) версія з развітым фінальным матывам «жонка не бядуе, ідзе ў карагод і выбірае сабе новага мужа»; б) версія без аплаквання молайца з фінальным матывам цудоўнага пахавання (цела молайца знаходзіць у полі яго маці, бярэ на рукі, нясе да царквы, «сама зямля расступілася, само цела схаранілася»); в) версія, якая абмяжоўваецца матывам забойства сокала або чорнага ворана (без яго аплаквання); г) жартоўная, парадыйная версія. Аднак характэрна, што асноўная версія асабліва ўстойлівая ў руска-беларуска-ўкраінскім паграніччы 29.
Хаця «Страла», як ужо адзначалася, выконваецца на працягу ўсяго цыкла веснавых карагодаў (ад Вялікадня), пачынаючы і завяршаючы кожны карагод (г. зн. набор карагодаў і гульняў, якія выконваюцца ў адзін вечар), абрадавая функцыя яе выяўляецца ў поўнай меры ў тых выпадках, калі яе выкананне непасрэдна звязана з першым выхадам у поле; тады ж раскрываецца сэнс сімволікі, што ўзыходзіць да міфалагічнай апазіцыі агонь — вада (страла — метафара маланкі, слёзы — метафара дажджу).
На тыповы напеў «Стралы» ў час шэсця ад сяла да поля выконваюцца таксама іншыя па тэксце песні з агульнай для ўсіх іх рытмаметрычнай структурай шасцімернага пяціскладовіка (на пяць складоў паэтычнага тэксту прыпадае шэсць музыкальных долей з акцэнтам на трэцім падоўжаным складзе). Для кожнага лакальнага варыянта абраду існуе пэўны, але які не паўтараецца ў іншых месцах, набор такіх песень (у абследаваных намі сёлах іх колькасць вагаецца ад 2 да 10). Часцей за іншыя сустракаюцца: «Ай, у Кіеве, у Чарнігаве// Там ляжаць брусы, брусы новыя»; «У полі, ў полі пад ігрушаю// Канюшок свішча, трох каней ішча»; «У майго татачкі да жыць харашо»; «Ох ты ластаўка, ты касістая». Сцвярджаць, што паміж тэкстамі ўсіх гэтых песень, якія суправаджаюць шэсце, ёсць якая-небудзь тэматычная сувязь, было б нацяжкай. Паслядоўнасць і частата іх выканання ў час шэсця адвольныя. Адзінай прыкметай, якая іх аб’ядноўвае, з’яўляецца музычная (меладычная і рытмічная) форма, што арганізоўвае рух удзельнікаў абраду ў «танку». Таму ў дадзеным выпадку дакладней было б гаварыць не толькі аб вербальнай, але і аб вербальна-музычнай структуры ваджэння «стралы».
Акрамя «Стралы» (песні) і выконваемых на яе напеў песень, у вербальна-музычную структуру абраду ўключаюцца і розныя карагодныя песні, а таксама (у лакальных варыянтах) песні-
заклінанні, якія суправаджаюць закопванне прадметаў (тыпу «Песенька мая маленькая»), і галашэнні па «страле»30.
3 усіх песень толькі ўласна «Страла» зачынае ўвесь абрад, адкрывае шэсце ў поле, папярэджвае асноўныя эпізоды абраду і выконваецца ў апошні раз непасрэдна перад кульмінацыйным эпізодам — закопваннем (пахаваннем) «стралы». Тым самым устанаўліваецца як агульная для яе і іншых песень, якія суправаджаюць шэсце, функцыя «паходнай» песні, так і толькі ёй адной уласцівыя сігнальныя (што арганізуе дзеянне) і магічная функцыі, непасрэдна звязаныя з функцыямі абраду.
За межамі абрадавага дзейства ў полі выконваюцца ўжо іншыя па функцыянальнай тэматыцы песні («на лета») і адвольна выбраныя песні і прыпеўкі, якія суправаджаюць вяртанне ўдзельнікаў абраду з поля ў вёску.
Неабходна падкрэсліць, што вылучаныя структуры абраду ўзаемазвязаны, дапаўняюць адна адну, складаючы свайго роду дынамічны кантрапункт, хаця ў ім няма абавязковай сінхроннай адпаведнасці ўсіх элементаў адной структуры ўсім элементам другіх структур. Найбольшае згушчэнне элементаў усёй цэласнай структуры абраду дасягаецца ў час кульмінацыйнага дзейства «закопвання стралы».
Разглядаемы абрад тыпалагічна блізкі іншым вясеннелетнім абрадам, звязаным з пахаваннем сімвалічных фігур, з праводзінамі русалкі. Пагранічны характар абраду (ён «замыкае» вясну і «адмыкае» лета — напомнім песеннае «к Ушэсцейку, к налецейку») вызначае яго полісемантыку і поліфункцыянальнасць. Завяршаючы цыкл веснавых вегетатыўных абрадаў, ён адначасова павінен быў засцерагчы зялёную яшчэ ніву і саміх людзей, якія ўзрасцілі яе, ад летняй засухі і навальніцы. Прымеркаванасць абраду, асэнсаваныя ў яго міфалагічным кантэксце песенныя матывы забойства і аплаквання молайца, закопванне ў полі прадметаў жаночага ўбрання, карагод у полі і перакочванне жанчын па азімых, раслінныя сімвалы — усё гэта, на наш погляд, сведчыць аб асноўнай аграрнай семантыцы абраду, у якой узаемазвязаны прадуцыруючая магія і ахоўная магія.
Разам з тым той жа пагранічны характар усходнепалескага абраду зрабіў яго структуру «адкрытай», вызначыў магчымасць асіміляцыі ў лакальных варыянтах некаторых элементаў папярэдніх яму абрадаў (пераапрананне, абход двароў) або абрадаў, якія ідуць за ім (утапленне ў рацэ зялёнай галінкі, кіданне ў ваду вянкоў). Таму ў рэдкіх выпадках ён мог злівацца з абрадам праводзін русалкі 31.
У заключэнне адзначым, што звесткі аб бытаванні абраду ў мінулым, якія маюць даследчыкі, і асабліва назіранні над сучасным станам абраду адлюстроўваюць розную ступень захаванасці традыцыі ў лакальных варыянтах. Інтэрпрэтацыя абраду інфарматарамі сведчыць аб усведамленні толькі некаторымі яго ўдзельнікамі спрадвечнага значэння асобных элементаў, але агульны сэнс абраду ўстанаўліваецца толькі ў выніку навуковага аналізу. Абрад спраўляецца ў некаторых месцах рэгіёна да нашага часу, захоўваючы дзе-нідзе рысы масавага дзейства, але трансфармуючыся ў гульню, і ўспрымаецца як відовішча. Вядомы выпадкі рэканструкцыі (паказу) абраду ў непрызначаны час (для збіральнікаў, кінатэлевізійнай здымкі або дэманстрацыі на сцэне). У апошнім выпадку абрад са сферы фальклору пераходзіць у сферу фалькларызму і падлягае даследаванню ўжо як элемент традыцыі, уключанай у сучасную культуру.
Заўвагі
1 Ніжэй побач з іншымі крыніцамі аналізуюцца матэрыялы, сабраныя намі ў жніўні 1981 г. у Веткаўскім р-не Гомельскай вобл. разам з Ю. I. Марчанкам, і запісы, зробленыя ў Ленінградзе ад удзельнікаў фальклорных ансамбляў вёсак Барталамееўка (снежань 1981 г.) і Казацкія Балсуны (красавік 1982 г.), а таксама матэрыялы, сабраныя Ю. 1. Марчанкам у час паўторных паездак у Веткаўскі р-н (люты 1982 г., жнівень 1982 г., чэрвень 1983 г.). У апошняй экспедыцыі група ў складзе Ю. 1. Марчанкі, Л. 1. Пятровай і A. I. Осіпава назірала абрад у дзень яго выканання (16 чэрвеня 1983 г.). -
2 Увесь абрад запісаны на магнітную плёнку Ю. 1. Марчанкам, зафіксаваны ў палявым дзённіку Л. I. 'Пятровай, фатаграфаваўся A. I. Осіпавым. Прыведзенае ў дадзеным артыкуле апісанне састаўлена на падставе праслухоўвання плёнкі і інфармацыі Ю. I. Марчанкі 1 Л. I. Пятровай. Параўн. далёка не поўнае апісанне абраду ў тым жа сяле М. Каршуковым, якое адносіцца да першай палавіны 1920-х гадоў (Каршукоў М. Пахаванне стралы//Наш край. Мн., 1926. № 1 (4). С. 41).
3 I сто гадоў назад у Гомельскім п. карагоды пачыналі вадзіць на Вялікдзень, суправаджаючы іх спяваннем «Стралы» (Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Внльня, 1912. Вып. 8. С. 177—178), спыняючы спяванне веснавых песень на Ушэсце (Там жа. С. 191). Характэрна, што 1 на Украіне «Страла» завяршала цыкл веснавых песень (гл.: Метлннскнй А. Народные южнорусскне песнн. С. 307).
4 Гэты эпізод мясцовага абраду толькі часткова нагадвае праводзіны русалкі і асабліва абходы палёў з «каралевай» на Зялёныя святкі ў Польшчы (Календарные обычан н обряды в странах зарубежной Европы. Конец XIX — начало XX в. Весенняе праздннкн. М., 1977. С. 217).
° Запіс галашэння зроблены ў Ленінградзе 21 лістапада 1981 г. на магнітную стужку па нашай просьбе А. Ю. Кастровым (фанаграмаархіў ІРЛІ, ЭР 1981, Гом., касета № 27, зап. № 67; дадатак да матэрыялаў экспедыцыі, што запісаны ў в. Барталамееўка). Параўн. аплакванне Германа ў Бал-
гарыі, Джэрмана ў Сербіі і да т. п. з іншай функцыяй. «Песенька» ў прыведзеным вышэй тэксце, верагодна, сапсаванае «лесенка», г. зн. абрадавае пячэнне, якое раней кідалі на зямлю ў час абходу азімых на Ушэсце (параўн. закопванне калача ў паўночна-ўсходняй Сербіі на Джурджаўдан). Зрэшты, «песенька» сустракаецца і ў дарэвалюцыйных запісах развітальнай песні. «Налецейка» — памяншальнае ад «налета», г. зн. на будучы год.
6 Запіс Ю. I. Марчанкі ад 26 лютага 1982 г. (фанаграмаархіў ІРЛІ, ЭР 1982, Гом., касета № 10, зап. № 6). «Гуканне» — абрыў у рэфрэне апошняга складу з павышэннем голасу, як правіла, на актаву.
7 Запіс Ю. 1. Марчанкі (расшыфроўка мая.— В.Г.). Фанаграмаархіў ІРЛІ, ЭР 1982, Гом., касета № 10, зап. № 6).
8 Запіс Е. Зайцавай і А. Тапаркова ў экспедыцыі Інстытута славяназнаўства і балканістыкі AH СССР 1982 г. Параўн. звальванне майскага дрэва ў Чэхіі і Славакіі, што Ч. Зібрт тлумачыў як водгалас старажытнага абраду «пахавання вясны».
9 Апошняя дэталь зафіксавана ў кнізе В. I. Ялатава (Песнн восточнославянской обтностн. Мн., 1977. С. 33). Да ягор’еўскіх «танкоў» Браншчыны адносіць «Стралу» і К. Г. Світава (гл.: Свнтова К. Народные песнн Брянской областн. М., 1966. С. 11). Першы выхад у поле для агляду азімых і качанне па полі прымяркоўваліся да Юр’ева дня і ў некаторых месцах Беларусі і Украіны (гл.: Соколова В. К. Весенне-летнне календарные обряды русскнх, украннцев н белорусов. М., 1979. С. 171 —172). Супадзенне некаторых звычаяў на Спасаўдан і Джурджаўдан характэрна і для сербаў і харватаў (калектыўньія гульні моладзі, агульная трапеза, абходы палёў 1 садоў з зялёнымі галінкамі або крыжамі з галінак) (Весеннне праздннкн. С. 268).
10 Інфармацыя Н. М. Савельевай.
11 Гл.: Зеленнн Д. К. Східнослов’янські хліборобські обрядн качання і перекндання по земле//Етнографічннй вісннк. Кнів, 1927. Вып. 5. С. 1 —10. Аналагічны абрад вядомы і паўднёвым славянам. Гл.: БорЬевнЬ Д. Жнвот н обнчаін народнн у Лесковачкоі Моравн//Српскн Етнографскн зборнік. Београд, 1958. Кн. XX. С. 558. Параўн. зваротную функцыянальную сувязь (перадача пладароддзя зямлі бясплодным жанчынам) у звычаі качання па pace на Спасаўдзен у Балгарыі.