Земляробчы каляндар
Абрады і звычаі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 405с.
Мінск 1990
Казак ляжыць у зялёненькай дуброве, Дзяўчына ляжыць у бацюхны ў каморы. Па казаку чорны воран крача, Па дзяўчыне бацька, матка плача. Па казаку дуброва зашумела, Па дзяўчыне ўся радзіна зажалела. Па казаку ўсе лугі зашумелі, Па дзяўчьше ўсе званы зазванілі.
Пры танцах спявалася і шмат іншых, прымеркаваных да «куста» песень.
У двары і ў знаёмых звычайна даюць «кусту» грошы ці што-небудзь з харчовых прыпасаў — вяндліну, хлеб, сыр і інш. Усё сабранае нясуць у карчму ці хату якога-небудзь гаспадара і, уваходзячы, гавораць:
Вот тут кусту есці, піці даці, Вот тут кусту да на станцыі стаяці.
Тут наладжваецца вечарынка на сабраныя «кустом» грошы і прыпасы, якая працягваецца ўсю ноч.
«КУСТ»
У м. Іванава Кобрынскага павета і ва ўсім Пінскім раёне здаўна існаваў звычай у дзень Тройцы вадзіць так званы «куст». Звычай гэты заключаўся ў тым, каб у прызначаны дзень, звычайна пасля абеду, збіралася кампанія сялянскіх дзяўчат (маладзей за 14 гадоў), і адну з іх, зразумела, самую прыгожую, прыбіралі ў болей святочнае адзенне, у валасы ўпляталі мноства рознакаляровых істужак. Шыю і грудзі ўпрыгожвалі штучным жэмчугам, на галаву надзявалі даволі вялікі вянок са штучных кветак, а твар закрывалі белай вуаллю. Прыбраная такім чынам дзяўчына называлася «кустом», які і вадзілі па вуліцах цэлым гуртам, душ з 10 і больш. Перад кожным заможным домам «куст» і тыя, хто яго суправаджаў, звычайна прыпыняліся і выконвалі падыходзячыя да гэтага выпадку песні. Гаспадары, каб не застацца ў даўгу за такую да іх увагу, павінны былі, вядома, аддзякаваць «кусту» па магчымасці сваёй шчырасці.
Адкуль узяўся ў мясцовых сялян гэты звычай, на якіх паданнях ён заснаваны, ніхто са старажылаў сказаць не мог. He выклікае, канечне, сумнення, што гэта адзін з язычніцкіх абрадаў нашых старажытных славян, які захаваўся ў памяці мясцовых жыхароў да цяперашняга часу. Песні, якія адносяцца да гэтага звычаю, як вынікае з іх зместу, складзены яшчэ да часу вызвалення сялян ад прыгоннай залежнасці. Для прыкладу можна ўзяць адну з іх, якую сам «куст» і дзяўчаты, што яго суправаджалі, спявалі ў той час, калі прыпыняліся перад якім-небудзь выбраным імі домам:
Выйдзі, выйдзі, слаўны пан, з пакою I вялі, дзе кусту стаці пад вішанькаю. Вячэраці даці — піражкі ў масле, А каля куста ўсе дзевачкі красны, Ухвацілі куста з самага клёну, Выкінь, пані, хоць па залатому.
Ухвацілі куста з самага бэзу, Выкінь, пані, кусту хоць на адзежу.
Пасля кожнага двухрадкоўя вельмі часта ўслед даецца прыпеў:
Дзе куста вадзілі, Там пшанічанька радзіла.
Тыя ж з дзяўчат, якія жадалі вадзіць «куст», але не ведалі адпаведных песень, звычайна спявалі ўсё, што папала. Вось
адна з такога роду песень:
— Чаго ломішся, сухая ляшчына? Чаго плачаш, маладая дзяўчына? — Я плачу, бо сваю долю знаю, Ты мяне бярэш, я тавару не маю. — He бойся, дзяўчына, нічога, He будзе дагону ад нікога.
— He дажэнеш ты, то маці, Было, сынку, без тавару не браці.
Выконвалі таксама шмат песень, завучаных са звычайнага рускага песенніка, але пры гэтым у канцы кожнай песні прыбаўлялі:
Дзе куста вадзілі, Там пшаніца радзіла.
КУПАЛА [I СЁМУХА]
У пярэдадзень Яна, які прыпадае на 24 чэрвеня, вечарам, па захадзе сонца, у абраным месцы ўбіваюць вялікі кол (шост) у зямлю, абкладаюць яго саломай і канаплянай кастрыцай, а наверсе прывязваюць пук саломы. I гэты стос называецца «купала». Калі змяркаецца, запальваюць яго, і зараз жа прыбягаюць мноства прыбраных сялян і сялянак з бярозавымі дрэўкамі ў руках, якія кідаюць у стос, прыгаворваючы: «Каб мой лён быў такі вялікі, як гэтая хварасціна». Некаторыя, перад тым як кінуць бярозку, тры разы з ёю аббягаюць стос.
Дзяўчаты, хлопцы і маладыя жанчыны спяваюць наступную песню:
Купала на Йвана.
— Дзе Купала начавала?
Купала на Йвана, Купала на Йвана. — Начавала ў Івана. Купала на Йвана, Купала на Йвана. — Што Купала ўжывала? Купала на Йвана, Купала на Йвана.
— Ужывала варэнішча ў алеішчы. Купала на Йвана, Купала на Йвана.
Рыбку з перцам, часнок з алейцам. Купала на Йвана і г. д.
Калі стос дагарыць больш як да паловы, на той час хлопцы пачынаюць скакаць праз яго: ні жанатыя, ні ўдаўцы такога гонару не ўдастойваюцца. Жанкі прыносяць варэнікі, якімі, як і гарэлкай, частуюць.
Варэнікі — гэта цеста з грэцкай мукі, густа замешанае, начыненае тоўчанымі каноплямі і тонка парэзанай цыбуляй. Укідаецца гэта цеста ў вар, а затым сушыцца каля агню ў печы. Смак іх быў бы неблагі, калі б цеста не было вельмі цвёрдае і не мел.а зашмат цыбулі.
ГІазней пачынаюцца танцы тут жа пры вогнішчы, у якое кідаюць бярозкі і канапляную кастрыцу для падтрымання агню.
У гэту ўрачыстую ноч не пакідаюць, як звычайна, на пашы коней, а прыганяюць іх дадому, бо баяцца, каб чараўніцы не падабралі іх для язды на Лысую гару ў Кіеў, куды ў тую пару злятаюцца на збор, услаўляны на Беларусі. He толькі сяляне, але і іншыя жыхары Беларусі вельмі асцярожныя, што датычыць коней. Няма праўдападобна ніводнага дому, дзе б у гэту пару не падвесілі б (паставілі б) грамнічнай свечкі на варотах хлява, і ўсюды яе абрыдлая чараўніца згрызе, імкнучыся, хоць без поспеху, вызваліць уваход. Калі ж здарыцца, што сама пані аб гэтым (змяшчэнні свечкі над дзвярыма.— А. Л.) не дбае, тады жонка эканома праявіць клапатлівую абачлівасць і дзякуючы грамнічнай свечцы не дазволіць, каб пякельная гадзюка адабрала малако ў каровы. Калі ж праз чыю-небудзь няпільнасць гэта здарылася, тады ўжо каровы цэлы год або няшмат, або зусім не дадуць малака.
Сяляне прызнаюцца, што не ведаюць, хто быў той Купала, а святкуюць яго, ідучы за звычаем продкаў.
На другі дзень Сёмухі ідуць сяляне і сялянкі ў гай. Дзяўчаты і рэдка замужніцы, і то толькі вельмі маладыя, завіваюць галінкі бяроз у форме вянка. Кожная завівае столькі вянкоў, колькі мае блізкіх асоб, г. зн. для бацькі, маці, сястры, брата, дзяцей, мужа, а нарэшце, і для каханага. Завіваючы гэтыя вянкі, пад акампанемент скрыпкі спяваюць песню.
Пасля завівання вянкоў скачуць каля дрэў і, пляскаючы ў далоні, спяваюць:
Мы вяночкі завілі, Мы гарэлачку папілі I яешню паелі.
Тут дзяўчаты мяняюцца пярсцёнкамі на знак прыязні. Потым найстарэйшая з гэтага збору жанчына садзіцца на зямлю з хусткай, прывязанай да кія, і выдае сябе за праллю-
драмлівіцу. Дзяўчаты, узяўшыся за рукі, танцуюць вакол яе, спяваючы. Затым жанчына падхопліваецца з зямлі, падскаквае як мага вышэй і корчыць розныя прыкрыя грымасы і б’е па руках дзяўчат покрывам. Ад гэтага ўздымаецца вялікі смех, а насмяяўшыся, п’юць гарэлку.
Усе гэтыя цырымоніі павінны адбывацца каля дваровага жыта або ля жыта сялянскага. Мужчыны адны іграюць на скрыпках, а другія з’яўляюцца толькі гледачамі. Гэты вечар заканчваецца танцамі.
3 нецярплівасцю і засцярогай чакаюць наступнага тыдня — часу прысудаў (варажбы), якія прарочаць, ці доўга будуць жыць любыя бацькі, сёстры, браты, муж, дзеці,— ах, і любы каханак! Які ж доўгі гэты тыдзень! Колькі разоў на дзень глядзіцца гэты вяшчунны вянок!..
У тую ж нядзелю ідуць сялянкі падобным парадам для развівання вянкоў. Шчаслівы той, для каго звіты вянок не ссох, бо абяцае для яго доўгае жыццё, наадварот, тым, у каго вянкі засохлі,— кароткае, аднак не без надзеі. Зрываюць засохлыя вянкі і кідаюць іх на ваду. Плывучыя прадракаюць як найменей год жыцця тым асобам, для якіх былі завіты; тыя ж, на жаль, пэўна памруць у той год, каго вянкі затанулі. Праўда, якая адвеку сцвярджаецца на Белай Русі.
Развіваючы вянкі, спяваюць:
На Тройцу мы вянкі вілі, На Разгары — развілі...
Тут зноў дзяўчаты абменьваюцца сваімі пярсцёнкамі і потым танцуюць.
Ад Сёмухі аж да наступнага тыдня ніводзін з хлопцаў ні платоў не гародзіць, ні бараны не робіць: інакш бы гневаліся русалкі. Помста іх пашыраецца на хатнюю жывёлу, г. зн. за правіну маладняк можа нарадзіцца з крывымі нагамі.
Раней, некалькі дзесяцігоддзяў таму назад, паказваліся калі-нікалі тыя багіні, але пазней папы іх заклялі. Заўсёды бачылі іх голымі, з доўгімі распушчанымі чорнымі валасамі і вачыма такога ж колеру. Жылі ў гаях: калыхаліся на голлі дрэў, і каго толькі ўбачаць, адразу заклікалі такімі словамі: «Га! га! Хадзіце к нам на арэлі калыхацца!» Няшчасны, хто да іх наблізіцца: жахліва выкрыўляліся, і той, хто глядзеў на гэта, падобным чынам выкрыўляўся — і назаўсёды. Але зараз такога не здараецца: дзякаваць папоўскім праклёнам.
Ці хто-небудзь мог бы падумаць, што гэтыя беларускія сірэны вядуць свой род ад прыгожых беларусак? Маглі ж
гэтыя беларускі, якія спрадвеку справядліва славяцца сваім хараством, выдаць на свет такіх пякельных пачвар? Але так ёсць, бо так кажа народ, аколічная шляхта і папы. Русалкі — гэта дзеці беларусак, якія памерлі без хрышчэння...
ПРА СВЯТКАВАННЕ КУПАЛЫ
Купала — свята агульнаславянскае і святкуецца яно ў гонар агню і сонца ва ўсіх славянскіх народаў. Пачатак яго адносіцца да самай глыбокай старажытнасці, калі чалавек, не маючы ніякіх паняццяў аб сапраўдным богу, абагаўляў тое, што наносіла яму шкоду ці карысць, бачачы ў сонцы крыніцу самых неабходных умоў існавання — цяпла і святла...
Хрысціянства, нягледзячы на свой уплыў, не паспела да гэтага часу знішчыць урх паданняў язычніцкай даўніны, і Купала дайшло да нас а'маль у тым жа выглядзе, у якім яно святкавалася некалькі стагоддзяў назад, захаваўшы свой першапачатковы, чыста язычніцкі характар. Есць падставы думаць, што свята гэта было і святам у гонар Купалы — бога (багіні) ураджаю і, магчыма, ад гэтага атрымала сваю назву. У адным старадаўнім безымянным рукапісе знаходзіцца наступнае апісанне Купалы: «Пятый бог Купало, которого урожаю быты бога розумнлы. Тому жэ шалэпе нзвэдэнн подякованя і офяры прнносылы на початку жняв, которому то купалн богу, альбо рачэй бнсу, по некоторых сторонах н тэпэр памятку отправляют, а особлыве на вэчеры рождэства св. Іоана Предытэчн такнм способом: В вэчер, забравшнся младэнцы і панны плэтут собн вэнкн з знля рожного, которыя кладут на головы н опоясуются нмы. Кладут зась огонь н бэрут ея за рукн н около огня оного скачут н, спнваючн пнснн, в которых часто вспомннают Купала, а потому прэз огонь оной пэрескакуют, бнсу оному купалн офнру сэбэ самых прнносят. Много н нных вымыслов бнсовскях брядкнх по той час на схадзках чннять...»