• Газеты, часопісы і г.д.
  • Земляробчы каляндар Абрады і звычаі

    Земляробчы каляндар

    Абрады і звычаі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 405с.
    Мінск 1990
    134.01 МБ
    зажынак уся сям’я, хто толькі можа, выходзіць у поле працаваць. Некаторы час працягвае кіпець двайная работа на лугах і палях. Хутка зялёныя аксамітавыя лугі і залацістыя нівы прымаюць выгляд пустынны і асірацелы. Небяспечней за ўсё для селяніна, калі на сваіх нівах ён знойдзе дзе-небудзь закруцень — дзесяткі два каласоў, звязаных разам, заломаных (закручаных) і пасохшых, ці абжатыя загоны. Нешчаслівы той гаспадар, у якога знойдзецца гэты закруцень. Сам ён не ведае, што яму рабіць. Бегае ад суседа да суседа, тужыць, гаруе і скрозь слёзы просіць параіць яму такога чалавека, які пазбавіў бы яго ад гэтага няшчасця. Трэба заўважыць, што існаванне закрутня таму гаспадару, на ніве якога ён знойдзе, прадвяшчае, на думку сялян, ці смерць, ці паморак жывёлы, ці іншую якую-небудзь бяду. Зразумела, што пры глыбока забабонным разуменні рэчаў тут ёсць аб чым прызадумацца. Некаторыя даўней звярталіся да свяшчэнніка і прасілі яго з малітваю вырваць сваімі рукамі закруцень. Ва уніяцкіх каноніках існуюць нават на гэты выпадак малітвы. Такое знішчэнне закрутня як бы гарантавала ўжо селяніна ад няшчасцяў, якія яму пагражалі. Самі сяляне ніколі не адважацца зжаць яго ці вырваць. Больш забабонныя адпраўляюцца да знахара.
    Атрымаўшы ад селяніна магчыма вялікую плату, знахар з’яўляецца на «подзвіг», які павінен адбыцца. Большай часткай ён бывае страшэнны прайдоха і вопытны ў сваім рамястве. Ен разумее, што закруцень — глупства, што ад яго шкоднага нічога быць не можа для селяніна, але, каб не пазбавіцца вядомай крыніцы даходу, ён, наадварот, схіляе яшчэ сялян у забабонны погляд на рэчы. Падышоўшы да закрутня, знахар пачынае свістаць, крычаць, выкідвае рознага роду штукі, робіць незразумелыя скачкі, выкрыквае нязвязныя бессэнсоўныя словы. Усім гэтым ён быццам бы знішчае шкодныя вынікі закрутня. Пасля ён тлумачыць селяніну, якія здарыліся б з ім няшчасці, калі б ён не звярнуўся да яго за дапамогаю. У канцы ўсяго знахар бярэ асінавы кол і ім выкопвае з зямлі закруцень, прымаўляючы наступныя словы: «Няхай так таго чалавека, які зрабіў закруцень, раскідаецца гаспадарка, як я раскідаю закруцень», Пасля заканчэння справы селянін на радасцях частуе знахара, зразумела, усім лепшым і просіць яго не адказаць яму ў дапамозе і на будучае. Знахар, карыстаючыся бездапаможнасцю селяніна, пачынае падкрэсліваць яму свае клопаты аб ім, гаворыць, што ў яго (селяніна) ёсць шмат ворагаў сярод суседзяў, але яму няма чаго іх баяцца, таму што ў знахара ён заўсёды знойдзе сабе моцную засця-
    рогу. Расчулены селянін зноў частуе знахара і яшчэ дае штонебудзь «на дарогу». Яны расстаюцца сардэчнымі сябрамі, а ў беднага селяніна — глядзь: на наступны год ізноў з’яўляецца закруцень, магчыма, звычайныя хітрыкі знахара — ізноў зварот да знахара. А знахару зноў гонар, ласка, плата і частаванне.
    Адносна паходжання закрутня ёсць наступныя думкі: адны думаюць (Гродзенская губ.), што злыя людзі, незадаволеныя кім-небудзь са сваіх суседзяў, ідуць на іх нівы і робяць закрутні з рознага роду страшнымі пракляццямі і нядобразычлівасцю. Сяляне вераць, што калі не знішчыць закрутня ўказаным чынам, то пакладзеныя, так сказаць, на ніву заклінанні могуць спраўдзіцца. Другое тлумачэнне паходжання закрутня (Мінская губ.) — указанне на ведзьмаў. Яны быццам у Іванаў дзень ходзяць па полі і заломваюць жыта на якое-небудзь зло. Выжаўшы гэты «заломак», жняя прыносіць дамоў хваробу на цэлае лета.
    Другая бяда селяніну, на яго думку, калі ў яго знойдуцца абжатыя загоны, г. зн. калі на канцах загонаў некалькі каласоў акажуцца зжатымі. Тлумачачы гэтую з’яву, сяляне гавораць, што злыя людзі, ведзьмы, калдуны ў час «красавання» жыта ноччу з сярпом адпраўляюцца голыя на ніву, абыходзяць яе кругом і з кожнага загона зжынаюць па некалькі каласоў. Зжатыя каласы яны кладуць у свае засекі. Адсюль, на думку сялян, адбываецца наступная з’ява. Калі гаспадары, нівы якіх абжаты, стануць звозіць дадому жыта, то і таму, хто абжаў, нябачныя сілы ўносяць у засекі сотую частку зерня. У сувязі з гэтым выпадкам расказваюць наступнае. Здарылася, што захварэў адзін надзвычай багаты чалавек. Ен сваё багацце сабраў тым, што займаўся абжынаннем ніў у час красавання жыта. Хвароба яго якраз здарылася ў тую пару, калі красавала жыта — адзіная прыгодная пара для абжынання. Паколькі хворы сам не мог зрабіць цяпер звычайнай сваёй справы ... а між тым не хацелася ўбачыць змяншэння свайго багацця, то ён і паслаў свайго сына абжаць нівы. Але сын не ўмеў «знахарыць» і, нягледзячы на дакладныя ўказанні свайго бацькі, не ведаючы, у чым сутнасць справы, замест ніў абжаў кусты. Калі пасля гаспадары ссеклі кусты, то засекі таго, хто абжынаў, у сілу прыцягнення напоўніліся лісцямі і галінкамі замест збожжа.
    Некаторыя думаюць, што калі ў час красавання жыта асвяціць нівы свянцонаю вадой, то гэтым можна паралізаваць сілу і значэнне абжынання ніў. Калі на поле прыйдзе гаспадар у той час, як там жнуць, то жнеі, як і касцы ў час касьбы,
    звязваюць яго перавяззю з саломы. Каб вызваліцца з гэтага палону, ці, як гавораць, «адкупіцца», неабходна даць некалькі капеек, на якія робіцца большай часткаю агульная выпіўка.
    Жніво суправаджаецца разнастайнымі песнямі.
    Заканчэнне жніва — дажынкі, як і яго пачатак — зажынкі, складае свята ў быце селяніна. У песні як бы ад жней спяваецца:
    Дажалі жыта, дажнем і пшаніцу, Тады мы прыйдзем гарэлку піці.
    У некаторых месцах, калі жнуць ужо апошні загон (а напаследак пакідаюць загон самага лепшага жыта) і застаецца яшчэ толькі раз апошні і адзіны заняць сярпом, жыта, якое засталося, не зжынаюць, а прытоптваюць са спевам:
    Ой, вылеці, перапёлка, Бо ў нас жыта толька. Як не будзеш вылятаці, Будзеш у полі зімаваці.
    Прытоптаную колькасць жыта прыціскаюць каменнямі і кладуць туды маленькі кавалак хлеба. Некалькі каласкоў з кавалачкам у сярэдзіне хлеба пакідаюць для мышэй, разлічваючы гэтым утрымаць іх ад пераходу з поля ў гумно. 3 нажатага жыта робяць вянок. Пры гэтым у Барысаўскім павеце Мінскай губерні спяваюць:
    Канец ніўцы, канец, Спляцём пану вянец.
    Да ўжо жніва ў канца, Ну-це, дзевачкі, да вянца!
    Сплецены вянок кладуць на галаву адной з лепшых жней і з песнямі адпраўляюцца дадому. Па дарозе спяваюць:
    Каціўся вяночак па полю, Прасіўся ў жэнчыкаў дадому. — Ідзіце, жэнчыкі, дадому, Занясіце мяне ў стадолу, Палажыце мяне ў старону. Ой, то я пайду на ніву, Ой, а мне на ніве гадвена, Ой, а мне ў староне гасціна. Адчыняй нам, пане, варота, Нясем вяночак з залота.
    Ой, не з золата — з крапівы, Бо шчэ мы гарэлкі не пілі.
    Сапраўды, у хаце гаспадара ў гэты час падрыхтавана бывае частаванне. Ен выходзіць насустрач жнеям, прымае ад іх віншаванні, вянок і просіць адведаць, што бог паслаў. Той, хто падае вянок, прыкладна гаворыць наступнае:
    Прынеслі пану вянок 3 шырокага поля, 3 ядранога жыта. Наш пан малады, Конь вараны, Сядло золатам вышыта, Брыльянтамі выбіта. Наш пан на каню Войска б’ець, Сваё рыцарства даказуець. Гаварыў да служкі: — Улажыў бы я собалі, Але конь сваволі, He йдзе лукавы, Мне собалі бракуе.
    Пан свайго рыцарства не страціць, Нам за вянок заплаціць. Хоць чырвоны злоты — Для нашай ахоты.
    Жыту — на ўраджай, А пану — на доўгі век. Пану — вянок, А нам — гарэлкі збанок.
    На хатняе свята гаспадар зазывае ўсіх, хто хоць колькі-небудзь дапамагаў яму ў рабоце.
    Калі пачынаюць звозіць хлеб, то першы воз вязуць у гумно праз абрус, разасланы ў варотах гумна.
    Закончылася жніво. Селяніну-гаспадару лягчэй на душы, калі ў яго добры ўраджай. Папрацаваўшы да поту, ён цяпер можа наесціся ў ахвоту, узнагародзіць як бы сябе за папярэднюю працу. Гэтым не абмяжоўваецца кола работ селяніна: апошнія бясконцыя. I не паспее ён закончыць адну работу, як да яго напрошваецца ўжо некалькі новых.
    [ДАЖЫНКІ]
    Пасля сканчэння жніва на Літве сплецены на полі вя.чок дзяўчаты ўскладаюць на галаву і прыносяць у двор, спяваючы:
    Дажалі мы жыта да аблогу, Падзякуем пану богу.
    Плён прыносім, плён
    Зо вшысткіх строн. Выйдзі, пане, на ганачак, Прымі жыта вяночак.
    Дай, божа, у здароўі спажывалі, А за год жаць дачакалі.
    He жалуй, пане, сівога дрыганта, А пашлі па музыканта.
    На Палессі ж так спяваюць:
    Дубова мяцёлачка ўсё поле памяла
    I ўсё жыта пажала.
    Судзі, божа, паном, у здароўі спажываты, А нам жа ж зарок дачакаты.
    АБРАДЫ СЯЛЯН ВІЦЕБСКАЙ I МІНСКАЙ ГУБЕРНЯЎ ПРЫ ЎБОРЦЫ ХЛЕБА 3 ПАЛЁЎ
    Уборка хлеба з палёў складае на Беларусі адну з найважнейшых падзей.
    ...Пры ўборцы хлеба з палёў захоўваюцца наступныя абрады: 1) пакрыванне поля, 2) зажынкі і 3) дажынкі.
    Першы і другі абрады звычайна здзяйсняюцца пры пачатку жніва ў кожнага селяніна, багатага і беднага, таму што не звязаны з вялікімі выдаткамі; трэці — пры канчатковай уборцы з поля жыта (а ў некаторых гэты ж абрад святкуецца пасля поўнай уборкі ўсяго хлеба з поля) і спраўляецца толькі ў багатых сялян і пераважна на панскім двары, таму што такі абрад патрабуе немалых расходаў для пачастунку значнай колькасці жней.
    Пакрыванне поля. У Беларусі жыта звычайна даспявае ў пачатку месяца ліпеня, і кожны селянін імкнецца як мага хутчэй пачаць жніво, каб жыта не пераспела. Пачынаюць жаць нават крыху зеленаватае жыта, думаючы, што з такога бялейшая бывае мука; няхай лепей, кажуць, жыта даспее ў снапах, чым пераспее ў каласах. Жнуць звычайна жанчыны і дзяўчаты (а не мужчыны, як бывае ў велікарускіх губернях), а таму і ў жніўных абрадах удзельнічаюць выключна яны адны; нават пры частаванні вечарам амаль не бывае мужчын.
    Раніцай, да ўсходу сонца, адпраўляецца на поле маладзіца, пераважна нядаўняя замужніца, і ў прысутнасці некалькіх дзяўчат нажынае невялікі снапок жыта і, абвіўшы яго намёткаю або проста ручніком і нават кавалкам новага палатна, падкідае ўверх, прыгаворваючы:
    Пакрыла ніўку
    На добрую спажыўку;
    Парадзі, божа, Наша збожжа!..
    Затым дзяўчаты спяваюць, пляскаючы ў далоні і кружачыся:
    Пашлі, божа, многа збожжа!
    Нарадзі хлеба пры дарозе:
    Штоб было ўсім гожа
    I не пуста на кожным возе.
    Крыта, крыта!
    Поўна, сыта!
    Божа, памажы, Хлеба ўрадзі!..
    Потым маладзіца і дзяўчаты адпраўляюцца дамоў, г. зн. да таго селяніна, чыё поле пакрывалі. Пры ўваходзе ў хату ўсе разам спяваюць: