Земляробчы каляндар
Абрады і звычаі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 405с.
Мінск 1990
У той час, як «багіня» вітае гаспадароў, усе жнеі пяюць:
Прынеслі вам плён
За ўсіх чатырох старон,
Прынеслі вам збор 3-пад зялёных гор, I з гары, з-пад гары На гаспадарскія двары, 3 падвароў да каморы На ўсялякія зборы...
З’яўляецца музыка, і гаспадары пры гуках хатняга аркестра і прытанцоўванні дзяўчат вядуць «багіню» ў хату. Вянок і дажыначны сноп нясе якая-небудзь дзяўчына. Увайшоўшы ў хату, гаспадары ставяць дажыначны сноп на покуці, пад абразамі, разам з зажыначным, дзе ён стаіць часам цэлы год, а вянок вешаюць на абразы. Затым садзяць «багіню» на першым месцы, побач з ёю садзяцца гаспадар і іншыя жнеі. Гаспадыня кланяецца «багіні». «Багіня», не кранаючыся з месца, гаворыць:
Гаспадынечка, нут-ка!
Звівайся нам хутка, Так як мы звіваліся, Каля ніўкі напажыналіся!..
Жнеі тут жа спяваюць:
Гаспадыньцы сорам,
Што сядзяць так жнейкі за столам.
Сілы ўсе яны растраслі,
Шыпкі на руках нараслі.
Трэба нам гарэлкі, Штоб разагнуць касцелкі... Дайце ж нам гарэлкі 3 новай барэлкі!..
Казала нам ніўка, Есць у каморы гарэлка, У каморы на паліцы, У малёванай шкляніцы...
Пасля такой просьбы «багіні» і жней гаспадыня прыносіць у вядры гарэлку, і гаспадар частуе ёю работніц. Першая чарка прапануецца «багіні», затым падаюць гарачыя стравы.
У час пачастунку музыка, седзячы воддаль, іграе розныя п’есы сваёй кампазіцыі...
Час ад часу ў прамежках змены страў некаторыя ахвотніцы спяваюць, але прыпевы не што іншае, як урыўкі або нават некалькі слоў з цэлых песень.
Пасля вячэры старыя застаюцца ў хаце разам з гаспадаром і гаспадыняй, а дзяўчаты і маладзіцы разам з дачкою і іншымі гаспадаровымі родзічамі выходзяць на двор, дзе, упрасіўшы музыку іграць, пачынаюць скакаць народныя мясцовыя танцы. I танцамі і музыкай распараджаецца «багіня»: музыка не адважваецца адказаць ёй ні ў якай просьбе. Любімыя танцы падчас дажынак розныя, але часцей іншых паўтараюцца «Талакуха», «Журавель», «Мяцеліца» і «Скакуха». Усе яны больш-менш падобныя адзін на другі. Адна «Талакуха» некалькі адрозніваецца ад іншых танцаў. Асаблівасць яе ў тым, што спачатку наперадзе ўсіх кружыцца «багіня», а іншыя дзяўчаты, стоячы паўкругам, топаюць нагамі і падскокваюць, не сыходзячы са свайго месца і размахваючы хусткамі. Потым усе дзяўчаты даганяюць «багіню» і, абкружыўшы яе, кланяюцца ёй, а яна, седзячы на зямлі, спявае:
Да іграла сонейка, Небагата іграла, У хмарку схавалася, Дажджу баялася... Камарочкі вы мае, He кусайце вы мяне, А кусайце вы жнеек, Што мне ўстаць неяк...
Пасля гэтага дзяўчаты ўсе разам садзяцца ля «багіні»...
Між тым гаспадыня не забывае дзяўчат і час ад часу выносіць ім гарэлку і закускі. Знамянальна, што пры падобных абрадах ніколі не бывае п’янства. П’юць няшмат для весялосці, але ніколі для таго, каб зваліцца з ног.
Танцы цягнуцца да позняй ночы. «Багіня» першая напамінае жнеям, што пара ісці дамоў, і вось уся грамада старых і маладых пачынае развітвацца з гаспадарамі. На развітанне гаспадар і гаспадыня яшчэ раз частуюць усіх жней гарэлкай, закускамі і дзякуюць за аказаную ім паслугу, просячы не адмовіць у дапамозе і ў наступнае лета. Жнеі дзякуюць гаспадарам за пачастунак, прычым «багіня», звяртаючыся да гаспадара, кажа:
Дай божа табе, нябожа, Абсяваць, насяваць, А нам жаць, дажынаць!
Тут гаспадар накідае на галаву «багіні» пакрывала з дажыначнага снапа і адорвае яе пшанічным хлебам.
Грамада жней разыходзіцца па хатах з песнямі і ў суправаджэнні музыкі... Нягледзячы на тое што музыка замучаны дарэшты, «багіня» ўсё ж патрабуе, каб ён праводзіў яе да самай хаты разам з іншымі дзяўчатамі-жнеямі. Нярэдка здараецца, што жнеі вяртаюцца дамоў на світанні і праз гадзіну адпраўляюцца на панскую або на сваю работу.
ЖНІЎНЫЯ АБРАДЫ
Зажынкі. Жніво пачынаецца з жыта таму, што яно раней за іншую збажыну даспявае. Таму на яго долю пераважна і прыпадае больш абрадаў, пачынаючы з зажынак. Падобныя ў цэлым сярод рускага насельніцтва (Шэйн, паводле афіцыйнай тэрміналогіі, так называў і беларусаў.— А. Л.) ПаўночнаЗаходняга краю, гэтыя абрады адрозніваюцца па мясцовасцях некаторымі падрабязнасцямі, якія выразна сведчаць аб старажытнасці іх паходжання.
...У Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні перад пачаткам жніва гаспадар кладзе на стол буханку хлеба, зверху якога ставіць салонку з соллю і, накрыўшы ўсё гэта чыстым абрусам, акрапляе свянцонай вадой. У такім выглядзе хлеб-соль застаецца на стале ўвесь першы дзень зажынак, на працягу якога неаднаразова паўтараюцца выпіўкі і танцы.
У Гродзенскай губерні зажынкі паўсюдна робяцца ў аўторак або чацвер, але найчасцей у суботу пад вечар, да захаду сонца.
Адпраўляючыся на зажынкі, гаспадыня бярэ акрамя простага аржанога хлеба і цэлы, знарок на гэты выпадак падрыхтаваны сыр і, прыйшоўшы на ніву, кладзе ўсё гэта на край
загона, дзе збіраецца зрабіць зажын. Першую жменю зжатага жыта яна кладзе асобна, а зверху яе — прынесеныя сыр і хлеб. Затым, нажаўшы снапоў з дзесяць, гаспадыня вяртаецца дамоў, распяваючы песні ўсю дарогу. Хлеб і сыр яна прыносіць з сабой назад некранутымі і кладзе іх на стол, дзе яны толькі перад вячэрай з’ядаюцца сям’ёй. Першы ж сноп нажатага жыта, перавязаны чырвонай ніткай, гаспадыня ставіць на покуць, за абразы, дзе ён і застаецца да будучага года.
У Бельскім павеце Смаленскай губерні да жніва жыта прыступаюць так. Гаспадыня адпраўляецца на зажын адна або ў суправаджэнні сваіх нявестак. Бярэ з сабой некалькі яек, невялікі кавалак хлеба з соллю і сала. Прыступаючы да зажыну першага снапа, прыгаворвае: «Стань, мой сноп, на тысячу коп», а затым гаспадыня, зрэзаўшы некалькі каласоў, звязвае іх у пучок і адносіць яго дамоў. Там яна кладзе яго пад абразы, дзе ён ляжыць аж да малацьбы. Калі ж пачнуць малаціць першы пасад жыта, то яго бяруць і кладуць сушыць у ёўню разам з іншымі снапамі.
У некаторых мясцовасцях Гродзенскага павета жыта зажынае абавязкова мужчына, каб, як там кажуць сяляне, лета не было гнілое. Пер'шы сноп зжатага жыта таксама прыносяць у хату, ставяць на покуці і накрываюць ручніком. У гэты дзень рыхтуюць святочную вячэру.
Дажынкі, або абжынкі. У агульных рысах дажынкі, як і іншыя жніўныя абрады, адбываюцца амаль аднолькавым чынам на ўсёй Беларусі, адрозніваючыся толькі некаторымі, больш ці менш цікавымі асаблівасцямі па мясцовасцях.
а) Так, напрыклад, у Віцебскай губерні і павеце, заканчваючы жытняе жніво, адна частка жней, зрэзаўшы жменю жытніх сцяблін з каласамі, пачынае звіваць з іх вянок; у той жа час другая частка, аддзяліўшыся ад іх, садзіцца на зямлю і спявае адпаведную нагодзе песню. Першая з пявунняў садзіцца на кукішкі перад знарок пакінутым на полі кустом аржаных сцяблін з каласамі і, працягваючы пець з астатнімі, поліць, г. зн. вырывае траву, якая засталася ў недажатым кусце жыта. Гэта работа працягваецца і канчаецца адначасова з падрыхтоўкай вянка. Калі ўсё гатова, палольніца вырывае адну сцябліну і ёй звязвае ў пучок увесь куст ля самых каласоў, што і завецца «барадой», а ў сярэдзіну ачышчанага ад травы куста кладзе акраец аржанога хлеба з соллю. Усё гэта дзеянне называецца «завіваць бараду».
Закончыўшы сваю работу, усе ўстаюць, і жняя-завадатар, менавіта тая, што палола куст і «завівала бараду», бярэ вянок з рук тых, хто яго плёў, і кладзе сабе на галаву. Жнеі, узна-
чаленыя ёю, адпраўляюцца павольным крокам у хату гаспадара і дарогаю спяваюць доўгую песню. Калі на шляху ім трапіцца свойскі чалавек, то зачынальніца здымае з галавы вянок і адзяе яго на галаву свойскага сустрэчнага чалавека. У той жа час усе жнеі наўкол «палонніка» працягваюць спяваць да таго часу, пакуль ён не дасць ім выкупу, які складаецца звычайна з грошай або якой-небудзь рэчы. Толькі ў такім выпадку вянок здымаюць з яго галавы, і ён атрымлівае свабоду.
Падышоўшы да хаты, жнеі спыняюцца і заканчваюць песню. Да іх тады падыходзіць гаспадар і просіць у хату. Скончыўшы песню, зачынальніца здымае вянок са сваёй галавы і надзявае яго на гаспадарову галаву. У суправаджэнні гаспадара жнеі заходзяць у хату. Гаспадыня сустракае іх у сенях, трымаючы ў руках гарэлку, хлеб, соль і сыр, якімі яна тут жа іх частуе. У выпадку калі гатова вячэра, то адразу садзяцца за стол, і не толькі жнеі, але ўсе, нават людзі староннія, няпрошаныя, але ўцягнутыя адной пустой цікавасцю.
На дажынках (уЛепельскім п. Віцебскай губ.) пякуцьбліны і да іх падаюць жнеям масла, мёд і сыту. Акрамя таго, гатуюць вельмі густую кашу для таго, каб і пасевы на лета былі такія ж густыя, як яна. Таксама смажаць або вараць парася, пякуць яечню і шчодра частуюць гарэлкаю.
б) У Мінскай губерні і павеце, калі гаспадар збіраецца святкаваць дажынкі або дажынаць хлеб, напярэдадні таго дня сам асабіста ідзе да сваіх суседзяў і просіць у іх на другі дзень колькі трэба жней, гледзячы колькі застаецца недажатага хлеба. Яму абяцаюць, і ён ідзе гатаваць на заўтрашні дзень частаванне для гасцей. У назначаны тэрмін прыходзяць да яго запрошаныя абедаць, а пасля абеду, а поўдні, ідуць у поле дажынаць. Гаспадар ідзе таксама на палетак і гатуе там полудзень і гарэлку. Пачастунак залежыць ад заможнасці селяніна. Калі на полі застаецца ўжо зусім мала жыта, то ўсе запрошаныя пачынаюць ірваць з гэтай рэшткі жыта траву. Гэта завецца «рваць бараду». Пры гэтым заклікаюць на дапамогу чараўнікоў, мядзведзяў, лісіц і іншых жывёл. Самі ж аржаныя каласы рве адна, выбраная ўжо загадзя для гэтага дзяўчына (замужняя жанчына або ўдава не можа рваць гэтыя каласы). Вырваўшы калоссе з зямлі, дзяўчына дзеліць яго на дзве часткі і кладзе іх накрыж адна з другой на зямлю. На гэтым крыжы ўсярэдзіне, па баках і па канцах кладуць хлеб. Пасля гэтага ўсе разам вяжуць вялікі сноп, які завецца «баба». 3 края бяруць каласы і плятуць аржаны вянок. Выбраная дзяўчына сядзіць у гэты час на «бабе». Калі сплятуць вянок, то маладзейшыя дзяўчаты здымаюць абранніцу з «бабы», надзяюць ёй
на галаву вянок і ідуць у вёску... Як толькі выйдуць з поля на дарогу, у той жа час пачынаюць пець «Засцілай, пані, сталы, лавы...»
в) У Бельскім павеце Смаленскай губерні апошні сноп абвязваюць хусткаю і адзяваюць на яго кашулю, называючы яго «бабай». Поле жнеі не дажынаюць да канца, а пакідаюць у ім нязжатую невялікую лапінку, называючы яе «барадою» таго гаспадара, у якога працавалі. Усе жнеі садзяцца наўкол «барады», паставіўшы перад сабою «бабу», і снедаюць прынесенымі запасамі ежы. Затым усе з песнямі адпраўляюцца дахаты, у двор гаспадара поля. Наперадзе ідзе адна, выбраная, з «бабаю» ў руках. Пачуўшы іх галасы, гаспадыня выходзіць да іх насустрач і запрашае ў хату. Там яны ставяць «бабу» на покуці, пад абразамі, і прымаюцца за прапанаваную ім вячэру; п’юць за здароўе гаспадара, гаспадыні, іх дзетак, жней і закусваюць блінамі, якіх яшчэ з вечара напякла для гэтага свята гасцінная гаспадыня. Па заканчэнні вячэры «бабу» адносяць у гумно і потым гуляюць усю ноч.