Земляробчы каляндар
Абрады і звычаі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 405с.
Мінск 1990
Жывёла ў гэты дзень вяртаецца з пашы ўвенчаная кветкамі, якія застаюцца на ёй на працягу ўсёй ночы. На другі дзень вянкі з гэтых кветак асвячаюцца ў царкве і захоўваюцца ў гаспадароў як ахоўныя сродкі супраць жывёльных хвароб. Коней у ноч перад Іванам не пускаюць на начлег. Думаюць, што тады злосныя духі маюць асабліва шмат клопатаў і спраў, адчаго і рады бываюць, калі пападаецца добры рысак, каб пры яго садзейнічанні хутчэй зрабіць сваю справу...
Вечарам на Купалу сялянскія хлопцы і дзяўчаты наладжваюць рознага роду гульні. Выбраўшы папярэдне месца па агульнай згодзе, яны познім вечарам выходзяць з вёскі са спевамі розных песень:
— Ой, маладая маладзіца, Ой, выйдзі, выйдзі на вуліцу, Ой, развядзі нам купальніцу. — Ой, як я магу выхадзіці, Вам купальніцу развадзіці?
У мяне свёкарка — не баценька, У мяне свякроўка — не мацюхна, У мяне дзеверы — нё брацікі, У мяне залованькі — не сястронкі, У мяне дзіця маленькае.
Што дзіця пісне, To кулаком сцісне. Што дзіця квякне, To кулаком гракне. Некаму ўстаці, яго пакалыхаці.
Ідучы па дарозе, хлопцы і дзяўчаты набіраюць крыху дроў, запальваюць з аднаго канца доўгія палкі і з імі часам праходзяць праз усю вёску. Прыйшоўшы ў вызначанае месца, моладзь кладзе «купалу» — вялікі агонь з дроў, і пачынаюць тут рознага роду перакульванні, гульні, танцы і песні:
Сягоння ў нас Купала... То-то-то!* Сам бог агонь расклаў,
Усіх святых к сабе зазваў, Толькі няма Іллі з Пятром Пайшоў Ілля каля жыта...
Або:
Купальнай ночы Выпеклі ведзьме вочы, Каб у ночы не хадзіла, Каб расы не збірала, Каб у печы не сушыла, Каб у жорнах не малола, Каб кашы не варыла, Каб дзяцей не карміла,’ Каб вядзьмят не пладзіла.
Зашалясціць што-небудзь удалечыні, вясёлы гурт адразу сціхне, але тут жа хвіліннае маўчанне перапыняецца яшчэ болей гучным крыкам: «Ведзьма ідзе!» Раздаюцца вясёлыя крыкі і рогат. Пачынаецца скаканне праз агонь, каб адным хутчэй жаніцца, другім — выйсці замуж, а там ізноў паліліся песні:
Звала Купала Іллю на ігрышча. To, то, то!* — Хадзі, Ільішча, ка мне на ігрышча.
— He маю часу, Купалічка.
Гэту ночку мне не спаці, Нада жыта ўсяго пільнаваці,
* Прыпеў «То-то-то!» паўтараецца ў канцы кожнага радка.
Каб змяя заломаў не ламала, У жыце карэнні не капала, У кароў малака не адбірала. Адбяры, божа, таму ручкі, ножкі,
Выдзеры, сава, са ілба вочкі, Каб не відзеў, не чараваў, Каб не хадзіў, а прапаў.
У некаторых месцах (в. Гарадок Вілейскага п. Віленскай губ.) у час вяртання назад з гульні дзяўчаты абыходзілі свае засеяныя палі і па вуглах іх утыкалі па адной галінцы. Думалі, што гэтым загародзяць ведзьме доступ на ніву і такім чынам засцерагуць пасевы ад той шкоды, якую б яна магла зрабіць. Ці па канцах нівы забівалі асінавыя калы, на верх якіх клалі каменьчыкі. У гэтым бачылі засцерагальны сродак ад граду. Часам крапяць яшчэ свае пасевы асвячонай вадой. Лічаць гэта засцерагальным сродкам і супраць ведзьмаў і супраць рознага роду насякомых.
ІВАН КУПАЛА
Моцна трымаецца наш народ старасветчыны, але ўсё ж мала-памалу непрыкметна даўніна знікае. Розныя старажытныя абрады чыста язычніцкага характару пад уплывам хрысціянства і асветы забываюцца. Сустракаюцца толькі некаторыя глухія вёскі, дзе засталіся вядомыя старадаўнія звычаі і абрады. Так, у Слуцкім павеце Мінскай губерні амаль нідзе не адбываецца святкаванняў у гонар Купалы напярэдадні 24 чэрвеня (ст.ст.). Выключэнне складаюць в. Углы і іншыя суседнія вёскі, дзе яшчэ захаваліся рэшткі святкаванняў у гонар Купалы.
Здаўна ва ўсіх славянскіх плямёнаў гэта святкаванне вызначалася адметнай рысай — развядзеннем кастроў. У ноч на 24 чэрвеня хутка разгараліся купальскія агні. На Русі ў гэты дзень ужываўся «жывы» агонь, які атрымлівалі ад трэння сухога дрэва. Разводзілі кастры, скакалі праз іх, выконвалі песні ў гонар Купалы. Дзяўчаты варажылі, танцавалі. Бывалі танцы, якія часам суправаджаліся разгулам моладзі. Усё гэта паступова знікала і захоўвалася толькі дзе-небудзь у глухіх месцах Беларусі. Варта заўважыць, што, па агульным народным павер’і, напярэдадні Купалы, 23 чэрвеня, ведзьмы стараюцца рабіць зло людзям: высмоктваюць малако ў кароў, памяншаюць у пасевах, асабліва ў ільну, ураджай і г. д. Таму сяляне ўжываюць усе сродкі, каб адняць у ведзьмы магчымасць шкодзіць чалавеку... Па народным павер’і, сярод людзей зна-
ходзяцца знахары, ведуны, якія вылучаюцца вышэйшымі ведамі, а іменна ведаюць уласцівасці лекавых траў. Таксама і ведзьмы, толькі гэта нібы хвастатыя жанчыны, якія карыстаюцца сваімі чарамі, невядомымі забабоннымі, таямнічымі абрадамі, каб прыносіць беды людзям.
У Маладзечне Вілейскага павета ўказвалі нават прыкметы, па якіх можна распазнаць ведзьму. Яна на Купалу не можа ўтрымацца, каб не папрасіць чаго-небудзь у каго-небудзь з суседзяў, пераважна агню, запалак.
Каля в. Углы і ў наваколлі ўсюды на палях, дзе пераважна расце лён, утыкаюць у зямлю напярэдадні Купалы асінавыя галінкі, каб ведзьмы не аднялі спор (ураджай). Асіне народнае павер’е прыдае асаблівую ўласцівасць. Калі Дабрыня Мікіціч забіў змея, ён павесіў яго на асіну, адчаго той не мог ажыць.
Для засцярогі ад ведзьмаў, якія высмоктваюць у кароў малако, карыстаюцца таксама асінавымі галінкамі. На асінавых мастах спальвалі ведзьмароў... Асінавымі галінкамі карыстаюцца і знахары.
У шчыліны хлявоў і дамоў напярэдадні Купалы кладуць (у засцярогу ад ведзьмаў) крапіву. Адзін род крапівы (дробнай) называецца жыжкай.
Гадзін у 10 вечара хлопцы з в. Углы накіроўваліся з коньмі ў поле на начлег, а дзяўчаты, узяўшы бярозкі, што засталіся ад свята Тройцы, ішлі з песнямі па вёсцы на скрыжаванне дарог. У якой хаце ёсць халасты хлопец, перад тым домам выконвалі наступную песню:
— Чаму, Яначка, не жэнішся? Ці твая хата не крытая, Ці твая дзевачка не запітая? — Мая хата накрытая, Мая дзевачка запітая.
Мая хата не тручана, Мая дзевачка заручана.
3 хмелю чмялі гняздо звілі, А людзі дзеўку разраілі.
Дарогай спявалі наступныя песні:
Да сягоння Купала, заўтра — Іван, Будзе, дзецюкі, ліха вам.
А якое ліха — ліхое, Пагоніце сабакі ў поле, Да ад свіныя лебядзіцы (трава), Пагоніце сабакі да вадзіцы.
Невялічка ночка-пятровачка, Да не выспалася малодачка. — Ты ж, маладая малодка, Ты хадзі з намі на Купала. — Ай жа вы, дзевачкі, дзіўнесенькі, Есць у мяне дзіцятка малесенька. — Уж, маладая малодка, Да сваёй свякроўцы пакарыся, Няхай тваё дзіцятка пакалыша. — Я ж карылася і плакала, А свякроў дзіцятка не калыша, Калыбелька мая скрыпіць, А дзіцятка пішчыць.
Да ішло Купала сялом-сялом, Да забіла жабу калом-калом, Да ўсім дзецюкам па клешанцы, Маладому Яначку — саўсім жабку, Ен яе аблупіць да пашые шапку, Ен жа пойдзе жаніціся, Будуць з яго людзі дзівіціся, Ен жа пойдзе вянчаціся, Будуць з яго людзі смяяціся.
Гэта песня носіць жартоўны характар, але ў ёй успамінаецца Купала, які забівае жабу. Жабы і гады складаюць як бы світу ведзьмаў па агульным народным павер’і. Малако ў каровы ведзьмы адымаюць часцей за ўсё пры пасрэднічанні жаб. Такіх жаб беларусы называюць большай часткай рапухамі.
Гурт дзяўчат з вышэйназванымі песнямі ў суправаджэнні дзяцей, якія ідуць ззаду і нясуць салому, прыпыняецца за вёскай на скрыжаванні дарог. На шасце ўмацоўваюць уверсе старое кола, скрынку ад дзёгцю, абкладваюць саломай і запальваюць. Калі шост упадзе, кідаюць на кола бярозкі, і наладжваецца касцёр, праз які скачуць, а калі патухне агонь, галавешкі кідаюць адзін у другога. Пасля гэтага ідуць у вёску. З’яўляюцца хлопцы з музыкай і пачынаюцца танцы.
Пакуль гарыць кола, выконваюць наступную песню:
Да гарэла Купала ясненька, На Купаллі дзецючкоў поўненька. Да гарэла Купала, пагарэла, Fla Купалле дзецючкоў пагалела. Да гарэла Купала з паўночы, Да выпекла ведзьме вочы, Каб яна ўночы не хадзіла Да нам шкоды не рабіла.
Адпраўляючыся спаць, дзяўчаты зрываюць траву трыпутнік са словамі:
Трыпутнік, трыпутнік, Ты стаіш пры дарозе, Бачыш старога і малога, Пакажы мне майго мілога.
Пасля гэтага ўжо няможна жупіць.
КУПАЛА Ў БЕЛАРУСКАЙ ВЁСЦЫ
Купала — выключна свята моладзі — дзяўчат і дзецюкоў, якія ўвесь вечар, да глыбокай ночы весяляцца з бясконцымі песнямі. У гэты ж час дзяўчаты плятуць з сабраных на лугах і з палявых кветак вянкі, якімі пасля ўпрыгожваюць свае галовы. Вясёлае і радаснае свята Купала для вясковай моладзі, якая ў гэты дзень загадзя спяшаецца закончыць гаспадарчыя работы, каб мець час прыбрацца на гульбішчы.
Пасля паўдня, яшчэ далёка да захаду сонца, раздаецца па вёсцы вясёлая заклікальная песня: гэта спяваюць хлопцы, запрашаючы дзяўчат «зелле капаць», г. зн. збіраць на лугах кветкі:
Ходзіць Ян па вуліцы, Дай памалу, Просіць дзяўчат Дай на Купалу.
Сягоння Купала, Заўтра Ян, Завець ён, Наш добры пан.
Вясёлым гуртам з двароў высыпаюць на вуліцу прыбраныя дзяўчаты, сплятаюцца адна з другой за рукі і шчыльна доўгаю сцяною ў некалькі радоў памалу накіроўваюцца на лугі, нястомна распяваючы песні, дзе ўспамінаюць і маладзіц, у якіх цяпер няма сваёй волі, каб прыняць удзел у весялосці моладзі:
Досыць, досыць, нявестачкі, Красавацца вам на Яна, Маладзіцам няма волі, Маладзіцам няма долі.
Марныя ўсе іх просьбы-ўпрошванні старых адпусціць іх і павесяліцца:
— Ой, татулька, я — маладая, Пусці ўзвялічыць Яна.
Няхай ідуць усе дзеўкі, Узвелічаць Яна!
— Ой, татулька, і я пайду, Можа, зёлку якую знайду, Дзіця вазьму я на ручку, А другое дай за ручку. Прынясу я дамоў букоўку, Святаянску першу зёлку. Дай натаркну над сваім палком, У сенях і пад вакном, I над ложкам, над дзіцяцей, Буду долі яго пільнаваці!
— Ой, нявестка, усё няпраўда, He хадзі, не нада, не нада, Нас слухайце, людзей старых. — Ой, татулька, не ў нас адных, На ўсім свеце гэты прыкметы, Чы хто жанаты, чы бяздзетны, Ен на Яна зёлкі збіраець, Да царквы святой прынашаець... Пусці ж, татулька, няхай пайду, Усякай зёлачкі знайду, Купальнічка заспяваю, Святога Яна ўзвелічаю.
Але ж маладзіца Яну не патрэбна:
Ен пяшком на вулку не выходзіць, Ен на коніку выязджаець, Сабе дзеваньку выглядаець. Сам жа ён едзець на коніку, Дзеваньку вязець на возіку. Сам жа ён едзець у атласе, А дзеваньку вязець у пакрасе. Сам жа ён едзець. як жар гарыць, Дзеваньку вязець, як цвет цвяціць!