Земляробчы каляндар
Абрады і звычаі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 405с.
Мінск 1990
Вечарынкі, або святыя вечары і ігрышчы. Ад Каляд да Вадохрышча ў сялян бываюць так званыя вечарынкі, або святыя вечары і ігрышчы. 3 захадам сонца спыняюцца ўсе дамашнія работы і заняткі, нават тыя, якія пачаты на калядную куццю. Парушэнне гэтага звычаю продкаў цягне за сабою няшчасці, а часам і гібель усёй гаспадаркі — звядзецца, як гаворыць, хата, г. зн. разладзіцца, загіне ўся гаспадарка. Калі ж хто вымушаны будзе парушыць гэты звычай, то, каб пазбавіцца кары, павінен на другі дзень раніцай рассячы жэрдку ў сваіх пярэплатах.
Вечары гэтыя служаць не толькі адпачынкам ад бесперапыннай працы, але і сродкам абуджэння высакародных пачуццяў і ўдасканалення разумовых здольнасцей. Удзельнікі вечароў прыслухоўваюцца да баек і заўваг таленавітых казачнікаў і людзей, вядомых сваім розумам і вопытам.
На гэтых вечарах прапаноўваюць адзін аднаму загадкі, гуляюць у розныя гульні, танцуюць з прыпевамі і спяваюць песні.
Тут бывае і скрыпка або дуда — муцянка. Вельмі добра, што ўжыванне гарэлкі на гэтых вечарынках бывае самае сціплае; болып п’юць хіба ў корчмах, дзе ў гэты час таксама адбываюцца падобныя вечарынкі і дзе пераважна «чаляднікі» і «чалядніцы» прагульваюць свой гадавы заробак. Зрэшты, такія гулянні ў корчмах трацяць ужо назву святых вечароў, або вячэрнікаў, і называюцца проста ігрышчамі. У апошніх прымаюць удзел толькі тыя з гаспадароў або гаспадарскіх дзяцей, якія, як гавораць, забываюць на сваю хату і аддаюць перавагу тым гульням, дзе адбываецца разгул і п’янства.
Песні на вечарынках, або святых вечарах:
Нядорага піва п’янае, Да дорага пасядзеннейка, Мужское пагуканнейка, Мужское — гаспадарскае. А ў бяседзе людзі добрыя, Гукаюць яны, мужское
Усё добра знаюць, Малайцоў і маладзіц навучаюць: Як трэба гора гараваць, Як айца, матку шанаваць, Як трэба сваіх жонак любіць, А малых дзетак дай ня глуміць...
Туман, туман на даліне, Шырокі ліст на каліне; Шырэй таго на дубочку, Клічыць голуб галубочку...
Ай на моры, на цёмным азёры, Дубраўка ты, дубраўка ты зялёная мая! Пісар гусей ганяець, у скрыпачку іграець...
Гульні на святых вечарах: «Жаніцьба Цярэшкі», «Падушачка».
Дажынкі — свята заканчэння збору з палёў збажыны. Дажынкі адзначаюць гэтак: калі гаспадар вырашыў святкаваць дажынкі, або дажынаць хлеб, то напярэдадні гэтага дня сам ідзе да сваіх суседзяў і запрашае на наступны дзень колькі трэба жней, гледзячы па колькасці недажатай збажыны. Яму абяцаюць, і ён ідзе дамоў рыхтаваць на заўтрашні дзень пачастунак для гасцей. У дамоўлены тэрмін прыходзяць да яго запрошаныя, абедаюць, а пасля абеду ў поўдзень ідуць на поле дажынаць. Гаспадар таксама ідзе на поле і падрыхтоўвае там полудзень і гарэлку. Пачостка залежыць ад заможнасці гаспадара.
Калі на полі застанецца ўжо зусім крышку жыта, то ўся кампанія пачынае выполваць з яго траву. Гэта называецца «рваць бараду». Пры гэтым клічуць на дапамогу ваўкоў, мядзведзяў, лісіц і іншых звяроў, а самі каласы жытнія рве адна, выбраная зараней для гэтага дзяўчына (замужняй жанчыне або ўдаве нельга рваць гэтыя каласы). Вырваўшы каласы з зямлі, дзяўчына дзеліць іх на дзве часткі і кладзе іх крыжападобна на зямлю. На гэтым крыжы ўсярэдзіне, па баках і на канцах кладуць хлеб. Пасля гэтага ўсе разам вяжуць вялікі сноп, які называецца «баба». 3 краёў яго бяруць каласы і плятуць вянок. Выбраная дзяўчына сядзіць у гэты час на «бабе».
Калі сплятуць вянок, то дзяўчынкі маладзейшыя здымаюць тую, што сядзіць на «бабе», надзяюць ёй на галаву вянок і ідуць у вёску, падняўшы з зямлі вырваныя і складзеныя накрыж каласы. Як толькі выйдуць з поля на дарогу, пачынаюць спяваць песні:
Засцілай, пані, сталы і лавы, Едзе да пані госць небывалы.
Плён нясём, плён, 3 усіх старон.
Адчыняй, пані, новыя вароты, Нясём вяночак з шчырага злота. Плён нясём, плён...
А наш вяночак не па такому, Кажда ветанька па залатому, Плён нясём, плён ...
А наш вяночак ядвабам віты, He аддам яго за талер біты...
Дажалі жыта аж да дарогі, У нашага пана харошыя ногі...
Дажалі жыта, выгналі ліса, У нашага пана чырвонцаў міса...
Нашая пані выскачыла, Нам бочку піва выкаціла...
Ой, на балоце зялёны жабы, Дажалі жыта, былі і бабы...
Дзякуй богу за дажынкі, Было піва і гарэлкі...
Цяпер у нас вайна была, Ой, мы поле заваявалі, Паном жыта дажалі, Табе, пане, дажыначкі, А нам дайце гарэлачкі...
I п’яненькага піва, Штоб на той год добра Вадзілася ніва...
НАРЫСЬІ НАРОДНАГА АБРАДУ, ЗВЫЧАЮ I ЎСЯГО БЫТУ
Вялікдзень. Вечарам на першы дзень гэтага свята збіраюцца і ўслаўляюць яго так званыя валачобнікі (валачоўнікі, валачобныя), скарочана валоўнікі. Назва ўзнікла ад слоў «валачыцца», «жабраваць», «прасіць». Найчасцей гэта маладыя хлопцы (жанчыны не ходзяць), вясковая бедната, .маюць у сваім складзе хлопцаў-падгалоскаў або і музык, ходзяць з валынкаю, дудою, скрыпкаю ад хаты да хаты, з двара на двор, заходзяць да паноў і сялян, за слаўленне выпрошваюць і атрым-
ліваюць узнагароду: яйкі, пірагі, гарэлку або пачастунак... Свята гэтае супадае з пачаткам вясны, сяўбы і пачаткам года па старадаўнім календары (1 сакавіка). Старадаўнімі песнямі велічаюць гаспадароў з надыходам новага года («проціў новага лета», «проціў года новага», «проціў вясны краснае»), услаўляюць хлопцаў, дзяўчат, усіх членаў сям’і, жадаюць шчасця і поспехаў у новым годзе ў гаспадарцы, у рабоце і ў асабістым жыцці. Дзейныя асобы валачобнага гурту: пачынальнік, запявала; спевакі, якія адгукваюцца і падхопліваюць часам толькі прыпеў, памагальнікі, падхватнічкі; музыкі і скрыпкі, калі ёсць музыка; механоша (механошый) з вялікім імехам, як у перахожых калек або ў старадаўніх скамарохаў, які збірае ўзнагароду — сала, аб’едкі — і ходзіць часта з вялікаю палкаю, а на ёй таксама трымае кавалак сала або што-небудзь іншае. У сувязі з тым што яны бядней за гаспадароў, іх «жалуюць», узнагароджваюць і называюць часам «жалоўнікі». Наогул у іншы час, у Коляды, іх называюць калядоўшчыкамі. Ходзяць яны на першы дзень або і два-тры дні і ўвесь тыдзень (у гарадах святкуюць цяпер тыдзень, а ў вёсках спрадвеку толькі тры дні). Валачобныя песні, губляючы паступова свой духоўны воблік, выконваюцца ўсё часцей з прыпевам «спявайце», «лалым» («леля», «лада») і да т. п., па змесце яны часам набліжаюцца да жартоўных песень, а некаторыя падобны на «скамарошыну». У апошнім выпадку сярод валачобнікаў ёсць яшчэ і асвісты, падсвісты, жартаўнік, вастраслоў.
Надворайка нахмурылася, Кума з кумам пасварылася: Ці за яблычкі сажоныя, Ці за дзеткі хрышчоныя? Hi за яблычкі сажоныя, Hi за дзетачкі хрышчоныя...
Юр’еў дзень беларусы-католікі цяпер зусім не святкуюць, праваслаўныя ведаюць і асенняга Юр’я, але святкуюць толькі вясенняга, 23 красавіка. У апошніх захаваліся часткова і вершы пра Ягорыя, прымеркаваныя да вясны, пачатку лета (гл. іх у выданні «Калекі перахожыя», вып. 2-і і 3-і). Але і католікі, і праваслаўныя ў веснавых песнях і дома, і пры першай працы на полі часта ўспамінаюць імя Юр’я: ён тут з’яўляецца часцей распараджальнікам вясны, які выпускае яе на зямлю разам з расою, з пашаю для жывёлы і да т. п. У гэтых песнях, паходжання дахрысціянскага, застаўся, аднак, своеасаблівы «свяшчэнны» прыпеў, прымеркаваны да свята. Сяляне да гэтага часу захавалі абрад — выганяць жывёлу свянцонаю вярбою. Гэта
свята пераважна пастухоўскае: яны раскладваюць на полі агонь, гатуюць любімую ежу, асабліва яечню з салам, без якой у гэты дзень не садзяцца абедаць. Спяваюць і пастухіхлопцы і дзяўчаты, і ў полі і дома. Песні гучаць наступныя:
А Юр’ева маці, Божа мілы, (2) Па небе хадзіла, 3 Юр’ем гаварыла: — А Юр’ю мой, Юр’ю, Падай Пятру ключы, Зямлю адамкнуці, Траву выпусціці, Статак накарміці...
А Юр’ева маці Па небе хадзіла, Дзевачак будзіла: — Уставайце, дзевачкі, Галоўкі чашыце...
Юр'я, Юр’я, Божа мой, Падай ключы Зямлю адмыкаць, Бычка напасаць! На Юр’еву расу Бычка напасу: — Бычок-трацячок, Ці повен бачок? — Яшчэ не повен, 3 левым не ровен.
Тройца. Святкуецца ў беларусаў 3—4 дні, у католікаў.— каталіцкая Тройца — адзначаецца 2 дні, пачынаючы з нядзелі наступнага тыдня, пасля першай Тройцы. Гэта славянскае дахрысціянскае свята называлі раней «Сеймік», або «Сямік». Яно і было першым веснавым святам: першы збор на ігрышчы, выхад у поле і ў лес, замольванне і завіванне дрэў, пляценне вянкоў, адгадванне лёсу, «кумаванне» з улюбёнымі кумамі і на гэтых зборах — першы веснавы торг або кірмаш, першая абшчынная размова, абмеркаванне спраў гаспадарчых, жывёлагадоўчых, земляробчых. Усе гэтыя асаблівасці Сейміка ў пазнейшую хрысціянскую эпоху пераразмеркаваліся і перайшлі да новых свят: Вялікадня, Юр’я, Міколы, Тройцы і г. д. Да Тройцы ад Сейміка перайшло ўпрыгожанне дамоў, дарог, вуліц, рагатай жывёлы ўсялякай зеленню, таму і само свята атрымала яшчэ адну назву: «Зялёныя святкі». Напярэдадні Зялёнага свята, ноччу, першы выезд у поле начлежнікаў з коньмі на
начлег, пры гэтым раскладваюць агонь, як на Купалу, гатуюць яечню, выпіваюць і танцуюць — у некаторых мейцах гэта робіцца на Міколу.
Сеймік у Беларусі ўжо не адзначаецца гэтак, як ён захаваўся ў глыбіні Расіі,— з абрадамі, завіваннем і развіваннем, вянкамі і «кумаваннем». Усё гэта толькі ўпамінаецца ў беларускіх песнях як водгалас мінулага, без абраду. Інакш кажучы, песня зусім вызвалілася ад такога абраду, ад даўніны, стала голая. I таму большасць іх перайшла ў агульнавеснавыя, спяваюцца на працягу ўсёй вясны і нават летам, хоць ёсць у іх, упамінаюцца і вянкі, і загадкі, і «кумаванне». Усё гэта ўвабраў у сябе Купала. Адзіны астравок, дзе захаваліся траецкія, або сейміцкія, песні з абрадам, складае Піншчына, край, дзе беларускія асаблівасці змешваюцца з украінскімі (мы маем на ўвазе абрад «куста»), На другі дзень Зялёнага свята дзяўчыну тут убіраюць ад вянка на галаве да ног зялёнымі галінкамі, лісцем, травою, так што яна становіцца падобнай на жывы куст. Гэта абрад «куста». Яна ідзе спераду, за ёю парамі жанчыны, старэйшыя, потым малодшыя, у хвасце зусім малыя. Натоўп у такім парадку абыходзіць дамы з песнямі, збірае ўзнагароду, зносіць усё гэта ў адзін дом на пачастунак; там п’юць, гуляюць, танцуюць, нярэдка ўсю ноч, да самага світанку. Вось найбольш прыдатныя да гэтага абраду «куставыя» песні: