• Газеты, часопісы і г.д.
  • Земляробчы каляндар Абрады і звычаі

    Земляробчы каляндар

    Абрады і звычаі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 405с.
    Мінск 1990
    134.01 МБ
    У Вялікую суботу яшчэ раніцай у многіх сялян усё гатаванне да Вялікадня закончана. Звычай спраўляць свянцонае, г. зн. накрываць асвячоны велікодны стол з сытнаю халоднаю ежай, захоўваецца ва ўсёй Заходняй Расіі. Багацце свянцонага ў сялян абмяжоўваецца пшонным кулічом (шмат у каго самым чорным), хлебнымі перапечкамі (падрыхтаванымі, між іншым, для бедных), печаным парасём, кавалкам варанай ялавічыны або цяляціны, смажаным пеўнем, а лесавыя аматары рыхтуюць сабе на гэты выпадак сёе-тое з дробнай дзічыны. Усё гэта складваюць у лубку (авальную каробку з кары), у якой парася з паднятымі ўверх ножкамі і абавязкова з хрэнам у роце займае самае галоўнае месца; каля яго пакладуць каўбасу, свежы сыр, гаршчочак масла, жменьку солі і некалькі яек, пафарбаваных
    цыбуляй, драўлянай карой або бярозавымі пупышкамі... Заўсёды кладуць адно абабранае яйка і з такімі лубкамі чакаюць у суботу прыезду свяшчэнніка для асвячэння. Свяшчэннік на сваёй фурманцы па раней аб’яўленым маршруце аб’язджае ўсе аддаленыя куткі свайго прыхода і над выстаўленымі ў рад лубкамі чытае малітвы, акрапляе брашна і едзе далей, надзелены ад кожнай лубкі валачобнымі (пафарбаваным яйкам) і кураком (булачкаю чорнага хлеба вагою ў 2 фунты — для рабочых). На велікодную ютрань народ з далёкіх вёсак збіраецца загадзя, і яшчэ з вечара можна заўважыць цэлыя гурты пілігрымаў з закінутымі на плечы святочнымі ботамі, чаравікамі і іншым уборам.
    У ранейшыя часы, да мяцяжу, ноччу прыходзілі пад вокны хоры валачобнікаў па валачобнае (г. зн. велікоднае яйка) з велічальнымі песнямі ў гонар гаспадароў і іх дзяцей. Вось некаторыя з гэтых песень.
    а)	Гаспадару і гаспадыні:
    Ой, чы дома, пане гаспадару?
    Ой, віно ж, віно зеляное.* А хоць дома — не акажацца, Ў казловыя боты абуваецца, Пойдзе ў поле жыта глядзець, — На гарэ пахілілася, Ў даліне ў трубы павілося. Часта, густа на небе звёзды, Часцей, гусцей на ніве копкі.
    О дай, божа, ў добрым здароўі Да дому звазіць, ў тарпы злажыць. О дай, божа,— ў торпе прыкладна, На таку ўмалотна, ў арудзе прысыпна, Ў млыне прымольна, ў дзяжы падыходна, Ў печы румяна, на стале сытна, Ў сям’і зладна.
    Пане гаспадару, не тамі гасцей, Надары барзджэй, Невялікім дарам, бітым талярам. Наш дар невялік, дзвермі не ходзіць, Праз акно шые (даецца): Пачынальнічку па дзесятнічку, А механошу па тры грошы, А музыцы горкая доля, Горкая доля — кварту гарэлкі, Сыру на тарэлку, пірог на закуску. Гаспадыня! Твая рэч — Скавародку — ў печ, а па сланіну — ў клець.
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    б)	Хлопчыку:
    Ой, у полі межа, Ой, віно ж, віно зеляное.* Цераз тую межу куна бяжыць (або сокал), А малады Федзенька меціць, Меціць, хоча куну забіць, Меціць, меціць, хоча застрэліць.
    Стала ж яна ў яго прасіціся: — Маладзенькі Федзенька, He бій мяне, не страляй мяне. Ой, як будзеш жаніціся, Буду я табе ў адгодзе, Ў вялікай прыгодзе,— Я тваю панну перанясу, Я цябе маладога перавязу, Я тваго каня ўплаў пушчу. Маладзенькі Федзенька!
    He тамі гасцей, надары барзджэй. Наш дар невялік, дзвярмі не ходзіць, Праз акно шые:
    3 вялікіх паноў хоць па сто рублёў,
    3 меншых паноў — па трыццаць рублёў і г. д.
    в)	Дзяўчынцы:
    На сінім Дунаі, на белым камені, Ой, віно ж, віно зеляное.* Красная панна, слічна маладзенька, Красная панна, слічна маладзенька, Слічна маладзенька, маладая Надзенька, Ручкі мыла, персцень ураніла.
    Пашла ж яна кала беражочку, Кала беражочку, па жоўтым пясочку. Ўстрэла ж яна трох рыбалоўнічкаў. — Вы рыбалоўнічкі, вы брацікі, Закіньце ж мне шаўкоў невад, Злавіце ж мяне срэбран персцень, Буду я вам у адгодзе, ў вялікай прыгодзе: За аднаго сама пайду, За другога сястру аддам, За трэцяга хоць таварышку;
    Сястру аддам ў злоце, Таварышку ў аксаміце, Сама пайду ў розуме. Маладая Надзечка, не тамі гасцей і інш.
    Ляцела сойка сахацістая, Ой, віно ж, віно зеляное.* Пагубляла пер’я пазлацістыя. Выйшла, выбегла красная паннанька,
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Слічна, маладзенька, маладая Надзенька, Тое пер’е падабрала, ў рукавец склала, Панесла ж яна да да злотнічка.
    — Ой, вы злотнічкі, вы работнічкі, О скуйце ж мне тры надобейкі: Першае надоб'е — руцвяны вянец, Другое надоб’е — срэбран персцень, А трэцяе надоб’е — залаты кубак. Руцвяны вянец, што вянчаціся, Срэбран персцень, што мяняціся, Залаты кубак, што вітаціся.
    Красная паннанька, слічна, маладзенька, He тамі гасцей, надары барзджэй і г. д.
    3 паўдня народ ужо цэлым натоўпам збіраецца на вячэрню. Уся царкоўная плошча стракаціць істужкамі, хусткамі, уборамі. Пасля хмалення пачынаюцца гульні: горкі, з якіх скочваюць яйкі, або гуляюць у біткі, або калышуцца на арэлях. Амаль увесь светлы тыдзень народ не працуе. Акрамя першых трох дзён вялікага свята, у сераду, якая лічыцца Градаваю, каб пазбегнуць стыхійнага бедства, таксама не працуюць. У чацвер — кірмаш на рынку — таксама не да працы: хто жывёлу купляе, хто прадае, хто выменьвае, хто выводзіць паказаць знахару жарабят або цялят паглядзець у рот, ці асуджаны яны, маўляў, лёсам на з’ядзенне ваўкам. Сяляне раз-пораз гарцуюць на конях, выпрабоўваюць іх. У пятніцу, тым больш першую пасля вялікага свята, народ устрымліваецца ад працы, як гавораць старажылы, «дзеля царквы». Такіх пятніц за год святкуецца мясцовымі жыхарамі некалькі. He кожны, вядома, цяпер можа растлумачыць, чаму гэтыя пятніцы так ушаноўваюцца. Некаторыя памятаюць, што раней у гэтыя пятніцы былі кірмашы. А ў пятніцу кірмашы адбываліся, як гавораць у народзе, таксама «дзеля царквы». Я са свайго боку думаю, што кірмашы адбываліся ў пятніцу яшчэ і таму, што слова «пятніца» — гэта пераклад грэчаскага імя Параскева, якім называлі вялікую пакутніцу, што нарадзілася ў гэты дзень, і яе бацькі гэты дзень адзначалі постам. Вымаўляючы «Параскева» — грэчаскае імя пакутніцы, Руская царква атаясамлівае з ім пераклад гэтага слова на нашу мову, таму што пераклад азначае і тлумачэнне, якое дала сама пакутніца на сваёй мове перад сваімі катамі, якія пыталіся ў яе пра сэнс гэтага слова.
    У гонар таго, што Валожынская царква насіла імя Параскевы, або Пятніцы (па дакументах 1710 г.), і наладжваліся тут з даўніх часоў кірмашы ў тыя пятніцы, якія ідуць пасля важных свят і ў якія народ да нашых дзён не працуе, асабліва ў пятую пятніцу і дзесятую пасля Вялікадня.
    Наступнае свята Пяцідзесятніцы завецца ў народзе «Сёмуха» (таму што да яго ад Вялікадня сем тыдняў). Гэта тое, што і Сямік.
    Людзі прыносяць у гэты дзень кветкі ў царкву, бярозкі таксама. На наступны дзень больш, чым у іншы час, бярэцца шлюбаў, таму што гаспадары маюць на ўвазе гарачы час касьбы і жніва, калі вельмі патрэбны сем’янін. Вечарам у гэты самы дзень адбываецца пастушковае свята. Пастушкі выпрошваюць тады ў гаспадароў сала, яйкі, пірог і на начлезе раскладваюць агні, спраўляюць балёк, г. зн. пражаць яечню, п’юць гарэлку, гуляюць і весяляцца.
    На наступны, дзевяты, тыдзень ад Вялікадня, у чацвер, святкуецца так званы Дзевятнік. Тутэйшая заходнеруская царква ўрачыста адзначае яго «як векапомнае ўз’яднанне уніятаў з праваслаўнымі», і праводзіцца ў гэты дзень хрэсны ход, і ў нас таксама. У гэты дзень зноў ставяць бярозкі для ўпрыгожання царквы, а прыхаджане прыносяць з сабою на малебен зелле, г. зн. кветкі, вянкі траў, якія захоўваюць да Іванава дня.
    На дзесятым тыдні Вялікадня, у пятніцу, якая і называецца «Дзесятая», народ у нашым прыходзе не працуе а-ні-га (ніколькі), шануючы сваю царкву Параскеву-Пятніцу. Зрэшты, і ў іншых месцах Дзесятуха святкуецца «дзеля граду», і гэта трэба тлумачыць ранейшым уплывам — запалохваннем громам і градам.
    Адносна шанавання дзён пераходных свят трэба сказаць яшчэ пра Пятроў пост. Працягласць яго, як вядома, залежыць ад ранняга або позняга Вялікадня. Калі пост большы, у народзе гавораць: Тройца большая, калі меншы: Тройца меншая. На жаль, у нас не ўсе прыхаджане своечасова пачынаюць гавець перад Пятровым постам. Сяляне пушчавыя і рачныя посцяць у адпаведнасці з патрабаваннямі царквы, некаторыя, аднак, посцяць два апошнія тыдні да Пятрова дня. Гэта можна растлумачыць адсутнасцю рыбы і нават канапель у гэты час і палявымі работамі. Зрэшты, гэта няпосціца некалькі дзён укаранялася стагоддзямі, праз унію; але і іншае трэба адзначыць, што ў час посту і хворы не адважваецца аскароміцца, задавальняецца ежаю самаю мізэрнаю. Пятроў пост — звычайна хлеб з цыбуляю і квасам, аўсяная мілта і да т. п.
    Нерухомыя святы і прысвяткі. Хоць свяшчэннік заўсёды аб’яўляе, калі наступаюць важныя святы, але ў галаве ў селяніна дні гэтых свят маюць свае супастаўленні, а ў залежнасці ад іх супастаўляюцца і прысвяткі (невялікія святы). Народ не ведае даты і месяца свят, але вызначае іх па тым, якога яны тыдня пільнуюць пасля Каляд. I сяляне загадзя ведаюць, коль-
    кі яшчэ тыдняў да такога і такога свята. А ў які дзень тыдня яно наступіць, аб гэтым мяркуюць па днях мінулагодняга падліку: яны памятаюць, што мінулы год такое і такое свята было, дапусцім, у панядзелак, значыць, у гэтым годзе будзе ў аўторак. Калі высакосны год, які пераступае такі лік праз дзень, то пра высакос, або па-тутэйшаму праз год пераступны, або прыбышовы, мяркуюць па тым, у які дзень прыйдзецца святкаваць Саракі (9 сакавіка), таму што гэта першы сакавіцкі прысвятак адразу пасля прыбышовага дня 29 лютага. Калі Саракі выпалі не ў той дзень, у які трэба было іх чакаць пасля мінулагодняга тэрміну, але на дзень пазней — значыць, год пераступны, і ўжо на дзень пазней будуць святкавацца ўсе наступныя святы.
    Напярэдадні Каляд, вечарам, на куццю спраўляюць на хатах куццю з некалькіх посныхстраў, прыкладна: селядца, верашчакі, селядца з цыбуляю і поліўкаю (соусам), аладак (жараных на алеі), крупніка, кіслага аўсянага кісялю, груцы (тоўчанага ячменю) з сытою. Ядуць на падасланым пад абрусам сене на ўспамін аб тым, што Хрыстос нарадзіўся ў яслях на сене.
    Нараджэнне Хрыста, па-простанароднаму — Ражаство, а часцей Каляды, хоць апошняе слова паходжання язычніцкага, але ўжываецца ў сэнсе «святкі». Калядаваць — значыць услаўляць Каляду, даць — надарыць дзеля свята Новага года каўбасою, хлебам, лапаткаю. Каўбасы і кішкі складаюць неабходную прыналежнасць каляднага стала. Каўбасу і лапатку нясуць, хто набожны, і ў царкву на карысць прычту; каўбасою і хлебам надзяляюць і слуг, якія пакідаюць сваіх гаспадароў звычайна на другі дзень свята (дзень св. Іосіфа), пасля дадзенага ім абеду. Гэта самы клапатлівы і непрыемны час для гаспадароў. Адначасова разам усюды, у адну хвілінку, насуперак святочнаму настрою слугі раптам патрабуюць разліку і пакідаюць службу, рэдка якія застаюцца на ранейшым месцы. Кожнаму парабку і парабчанцы важна ў гэты час пажуіраваць на ігрышчах, пра хлеб надзённы ніякіх пакуль клопатаў, таму што ў сувязі з адыходам гаспадар дасць на дарогу булку хлеба, прынамсі фунтаў 20—30, ды яшчэ каўбасу, кавалак саланіны. Сустрэчных па булках хлеба, якія яны ледзь нясуць, можна пазнаць, хто вольная птушка, хто яшчэ не наняты. Слугі ў гэты дзень цану сабе ведаюць, і таму вельмі разумеюць нараўленне і ліслівасць гаспадароў, якія, так сказаць, бясконца павінны ўпрошваць іх.