Земляробчы каляндар
Абрады і звычаі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 405с.
Мінск 1990
Загаўляюцца на Спасаў пост у свой час, праз тыдзень пасля Барыса, у той жа дзень тыдня.
Спас (6 жніўня) выпадае, калі не высакос, у той жа дзень тыдня, што і Каляды, а да наступнага каляднага свята ад Спаса застаецца роўна 20 тыдняў. На Спаса прыносяць асвячаць садавіну і перш за ўсё мяшочак насеннага жыта для сяўбы.
14 верасня наступае свята Узвіжання, па-народнаму— Здвіжанне. Некаторыя сяляне ў гэты дзень працуюць. Відаць, гэта тлумачыцца тым, што раней памешчыкі не прызнавалі
* Падкрэсленыя шэсць радкоў (скарга жонкі на мужа) маюць некалькі іншы прыпеў: «Божа мой!» у пачатку радка паўтараецца два разы, а ў канцы радка адзін раз.
гэтага свята дзеля рабочага дня на прыгоне, але пост, якога прытрымліваюцца ў гэты дзень нават простыя людзі, пацвярджае астатак павагі да гэтага дня.
На другім тыдні каляднага посту асабліва ўшаноўваецца дзень Юр’я асенняга (26 лістапада), які адзначаецца ў той жа дзень тыдня, што і Юрый вясенні.
Ці адносіць святкаванне гэтага дня заходнерускім народам да часоў Яраслава Мудрага, які ўстанавіў гэтае свята і часта рабіў паходы супраць яцвягаў і засяляў іх землі і большую частку Літвы рускім народам, ці, можа, гэта тлумачыцца тым, што асенні Юр’еў дзень быў некалі днём адыходу сялян ад сваіх землеўладальнікаў? Як бы ні было, але Юр’я святкуюць.
На пятым дні пасля Юр’я, у дзень Андрэя, дзяўчаты посцяць увесь дзень да захаду сонца і ўстрымліваюцца ад гаворкі. Вечарам сеюць каноплі і лён каля палонкі або калодзежа, прыгаворваючы: «Дай, божа, знаць, з кім век каратаць»,— і пасля гэтага чакаюць, хто прысніцца.
На пятым дні пасля Андрэя ўшаноўваецца дзень Варвары (4 снежня), асабліва ў надрэчных вёсках, каб, кажуць, жывёла і дзеткі не ўвальваліся ў ваду і не тапіліся. Гэты дзень лічыцца ў народзе Серадапосцем — сярэдзінай каляднага посту, як Хрэсцы на Вялікі пост. На Варварын дзень ядуць варэнікі з цеста — з макам, мёдам або каноплямі, вараныя або печаныя.
Праз дзень глыбока шануецца свята зімняга Міколы, які выпадае на дзень пазней ад Міколы вясенняга, напрыклад, калі вясенні быў у аўторак, то зімні — у сераду — так заўважана народам.
Праз два дні пасля Міколы шануецца зімняя Ганна (9 снежня), а ад Ганны застаецца два тыдні і два дні да Каляд.
Такі вось каляндар вядзе для сябе народ у сваёй памяці.
Закончыўшы, так сказаць, святцы, якія вякамі склаліся ў галовах нашых прыхаджан, я не магу некалькі не закрануць народных паняццяў і прыкмет адносна іншых каляндарных прадметаў, якія адносяцца да народнага часалічэння.
Час змены квадраў месяца прыкмячаецца ў народзе вельмі старанна. Яны называюцца па-мясцоваму квадрамі. Але ўласна сялян цікавіць не астранамічны час чатырох відазмяненняў месяца, а толькі калі настае маладзік, поўны і стары.
Маладзік у выглядзе вузенькага сярпочка ўпершыню паказваецца на захадзе, праз 2—3 дні пасля астранамічнага часу першай квадры; поўны — поўня, а стары — гэта самы маленькі ражок на зыходзе апошняй квадры, паказваецца на ўсходзе перад самым світанкам. I калі хто з сялян не заўважыў, як настаў маладзік, то абавязкова аб гэтым спытае ў іншых; і mho-
гія з іх ведаюць правіла: калі пэўная фаза, напрыклад, маладзік або стары апошні раз паказаўся ў панядзелак, то наступны раз парў перацягне, г. зн. з’явіцца ў аўторак. Відаць, такая прыкмета заснавана на большасці выпадкаў, што квадра месяца, змяняючыся, перацягвае на адзін дзень тыдня.
Невядома, чаму маладзік выклікае ў народзе нейкую глыбокую забабонную павагу да яго. Як толькі сяляне ўпершыню ўбачаць сярпок маладзіка, адразу хрысцяцца і вітаюць яго словамі: «Малады маладзічок, вялікі князь, паздраўляй нас, дай нам здароўе, спосаб і раду да жыцця, сабе на прыбытак, а нам на спасенне»,— і затым чытаюць малітвы: «Отча наш», «Багародзіца дзева» і іншыя паўсядзённыя. У першую нядзелю пасля маладзіка, у так званую маладзіковую нядзелю, прыхаджане з асаблівай актыўнасцю наведваюць царкву, пры гэтым многія бабы і дзяды лічаць, што ім абавязкова трэба пабываць на споведзі і на св. прычасці. Маладзіковую нядзелю настолькі шануюць, што ў звычайную нядзелю сяляне, бадай, яшчэ даруюць невялікае парушэнне свята, але на маладзіковай нядзелі лічыцца недаравальным грэхам. «То ж маладзіковая нядзеля»,— напомняць парушальніку. Мабыць, акружаючае асяроддзе іудзейства і каталіцтва аказала такі ўплыў на рэлігійнае шанаванне ў народзе маладзіка.
Зрэшты, ад маладзіка народ заўсёды чакае атмасферных змен: або пагоды пасля дажджоў, або дажджоў пасля ветру. У апошнім выпадку ў народзе гавораць: «Маладзік абрадзіўся і ўмыўся або ахрысціўся». Лічаць, што маладзіком добра вуллі ставіць, маўляў, пчолы збіраюцца; зноў, калі на трэці дзень маладзіка прышчапіць дрэўца, то на трэці год плады будуць. Перад поўняй нібы самы лепшы час парсюкоў калоць, лягчаць жарабцоў, бычкоў, парсюкоў і да т. п., каб паўнелі; садзіць птушак на седала, сеяць і садзіць у агародзе, высякаць лес на будынкі, а галоўнае, хату закладваць, каб была, як гавораць, поўнай чашай.
На старым — самае лепшае даваць дзецям на глісты і наогул прымаць сродкі для знішчэння шкоднікаў, насякомых і чарвякоў на агародзе.
Акрамя маладзіка мала што прыцягвае ўвагу народа на небасхіле, хіба незвычайнае з’яўленне каметы або зацьмення, якія, па павер’ях, прадвяшчаюць нешта нядобрае, найчасцей вайну. Зрэшты, калі наглядна растлумачыць нашым сялянам прычыну зацьмення, то яны цалкам згаджаюцца з навуковай тэорыяй. Нават здзіўленыя праўдападобным тлумачэннем пасвойму наіўна аддзякуюць: «О то, божа, дзіва, што за аднаго бітага даюць дзесяць нябітых».
Камень з неба (метэор) — як прадвесце нябеснай кары, аднак, па разуменні баб, ён і карысны: яго можна павесіць на шыю кароўцы, якая без канца «бегае» (за быкамі).
Час узыходу маладзіка ў розных фазах, як і ўзыходжанне ранішняй і вячэрняй зорачкі, дае сялянам магчымасць меркаваць прыблізна аб тым, колькі ў гэту пару часу, г. зн. як рана або як позна. Калі не бачаць маладзіка, дапусцім, увосень, калі ўставаць трэба рана, ісці на малацьбу, то яны кіруюцца пры вызначэнні часу месцазнаходжаннем на небасхіле «сітца» або «рашатні» (сузор’е плеяд, стажараў). Прыкладна каля Піліпавых запускаў, калі ўстаць ноччу і калі сітца будзе ўжо на поўдні, то пара ўставаць: тады да свету можна ў чатыры цапы вымалаціць тры капы (капа— 60 снапоў). Калі ж сітца трымаецца на ўсходзе даволі высока, то яшчэ рана ўставаць.
Днём мяркуюць аб часе па вышыні сонца на гарызонце або даўжыні ценю, прымаючы за поўдзень той час, калі можна пераступіць свой цень.
Што датычыць змены чатырох пораў года, то ёсць шмат прыкмет, але, здаецца, сам народ пераканаўся, што рэдка яны спраўджваюцца; прынамсі, многія наіўна заўважаюць: «Без пары не будзе пары». Наогул пра вясну гавораць: «У сакавіку зіма не гіне, а ў красавіку трава не расце»,— і таму стараюцца назапасіць кармоў. «Хто мае корм,— гавораць,— у таго вясна позняя, а хто не мае — ранняя...»
Больш або менш мяркуюць пра будучую зіму і вясну па наступных прыкметах:
а) калі перад Спасам за тыдзень буслы стануць рыхтавацца да адлёту, то спадзяюцца, што зіма будзе ранняя і з марозам, а вясна — цёплая, а калі перад Прачыстаю, то восень будзе цёплая, а вясна — халодная; калі буслы адлятаюць за 15 тыдняў да Каляд, то і прыляцяць праз 15 тыдняў пасля Каляд, «а калі бусел пацяне, то і вясна пацяне»;
б) калі мянёк (мянтуз) нерастуе перад Піліпавымі запускамі, то чакаюць ранняй вясны, калі ж перад асеннім Юр’ем, то позняй. Сапраўдная зіма лічыцца са свята Міколы, па прыказцы: «Варвара варыць, Мікола гвоздзіць»;
в) калі зімою ў лесе вецер пагоніць галлё (сучкі, іголкі і іншае лясное смецце) па снезе ды так, што белы снег,стане брудным, то праз тры месяцы пасля гэтага павінна, як лічаць, зрушыць зіму (снег кранецца). Чакаюць звычайна, што ён кранецца на дзень Мацея (гэта, па каталіцкіх святцах, здаецца, 24 лютага).
У народзе гавораць, што на Мацея дарога пацее, на Саракі дрэвы адпускаюцца, на Аляксея рыба хвастом лёд ломіць, а на
Благавешчанне бусел прылятае. Гэта ўжо абагульненне, нешта сярэдняе.
Раней за ўсіх у нас з’яўляюцца жаваранкі, і таму ў народзе лічаць, што яны не адлятаюць на зімоўку, а зімуюць пад каменем. Народ верыць здаўна, што ластаўкі таксама не адлятаюць на зіму, а заміраюць на дне ракі, ля берагоў, злучаныя доўгімі гужамі, а вясною зноў ажываюць. Адстойваючы такую думку, спасылаюцца на такія факты, што рыбаловы выцягвалі іх у такім мностве, што невад ірваўся і многія на свае вочы бачылі, як выцягваліся ластаўкі, узяўшыся адна за адну, лапкай за лапку. Дарэчы, да ліку арыгінальных баек трэба аднесці і тое, што, па разуменні народа, зязюлька не мае самца, і гэта заснавана на тым, што многія бачылі, як яна падлятала да пеўня і заляцалася да яго.
Пасля жаваранкаў з’яўляюцца пліскі, потым вадзяныя птушкі, дзікія качкі,. гусі, у гонар якіх Млечны Шлях на небасхіле названы ў народзе гусінай дарогаю, таму што, маўляў, гэтай дарогаю гусі ідуць у вырай (г. зн. у адлёт, у невядомыя краі). Потым прылятаюць буслы, жураўлі, кулікі, берасцянкі, дразды і інш., пазней — перапёлкі, драчы, жоўны і інш. Зязюлька першы раз кукуе на Юр’я, і з гэтага часу лічыцца, што наступіла сапраўдная вясна, якую сустракаюць песнямі, пра што я ўжо гаварыў.
Вераць, што калі пліска і буслы прыляцяць крыху раней, то ў гэтым годзе вырасце выдатны лён. Наогул, паводле народных прыкмет, птушкі шмат прадвяшчаюць, і ўсё гэта на забабонных людзей моцна дзейнічае. Напрыклад, вераць, што на пажар злятаюцца нейкія белыя птушкі, якіх у іншы час ніхто ніколі не бачыў, накшталт белых качак, марскіх варон (ці не сарокі?). Першае спяванне зязюлькі, калі ёсць у кішэні грошы,— вельмі добра, а калі няма — дрэнна. Калі сарока стракоча — будуць госці, варона каркае — чакаецца нешта жахлівае, смерць і да т. п. Асаблівай вяшчункай у адносінах ураджаю лічыцца перапёлка. У народзе прымаюць за ісціну, што колькі разоў прагучыць яе голас вечарам або раніцаю, столькі злотых (злоты — 15 капеек) будзе каштаваць у гэтым годзе шаснаццатка (1/16 доля бочкі, чвэртка) жыта. Прагалосіць яна, напрыклад, тры разы або шэсць, або на дарагі год восем разоў, нават дзесяць, то будзе чвэртка каштаваць 3 або 6, 8, 10 злотых. Часам налічаць такіх гукаў запар спачатку менш, потым больш, напрыклад тры-чатыры, потым пяць-шэсць, і тады лічаць, што спачатку ўвосень хлеб будзе крыху танней, а потым, вясною, даражэй. Адносна дрэнных гадоў вось яшчэ прыкмета: калі выпадзе шэсць тыдняў Мясаеда перад Вялікім постам, то будзе галодны