• Газеты, часопісы і г.д.
  • Земляробчы каляндар Абрады і звычаі

    Земляробчы каляндар

    Абрады і звычаі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 405с.
    Мінск 1990
    134.01 МБ
    Этнолагі да выдатных беларускіх песень адносяць яшчэ наступную, якую спяваюць таксама пры ўзыходзе сонца 24 чэрвеня:
    Іван да Мар’я
    На гарэ купаліся: Дзе Іван купаўся, Бераг калыхаўся, Дзе Мар’я купалась, Трава рассцілалась.
    Травы ў гэту ноч адыгрываюць важную ролю і набываюць асаблівы сімвалічны сэнс. Першае месца, вядома, належыць папараці, або Перуновай кветцы. На папараць, паводле нараднага падання, зыходзіць агонь Перуна, і яна загараецца прыгожаю кветкаю. Гэта і ёсць кветка папараці, і адсюль склалася думка, быццам папараць цвіце толькі адзін раз у год — у поўнач 24 чэрвеня. Хто сарве гэту кветку, таму адкрыты ўсе таямніцы прыроды, і злыя духі будуць яму служыць. Цяжка, аднак, зрабіцца ўладальнікам чарадзейнай кветкі. Народ верыць, што скарбы, закапаныя ў зямлю, выходзяць гэтай ноччу на паверхню ў самым розным выглядзе: як аганькі ў кустах, якія свецяцца, кветкі, асабліва кветкі папараці, і да т. п.
    Для святкавання Купалы выходзіць павінны ўсе — старыя і маладыя. Хто гэтага не выканае, таго нібы спаткае горкая доля. Песня гаворыць:
    Хто ня йдзець на траўку на зялёную, На вуліцу на шырокую, Няхай ляжыць калодаю дубоваю, А дзеткі яго карчоўем няхай ляжаць.
    He адна папараць адыгрывае важную ролю ў Купальскую ноч. Наогул у гэты час збіраюць розныя травы, зёлкі, былінкі як для ўпрыгожання і пляцення вянкоў, так аднолькава лекавыя, патрэбныя на ўвесь год ад усялякай немачы. Збіраюць
    васількі, улюбёныя на Беларусі, руту, браткі, дзягель і інш. Збіраюць іх так многа, што, пакідаючы сабе, шмат яшчэ прадаюць на кірмашах у Іванаў дзень і наступныя дні.
    Трэба заўважыць, што да 24 чэрвеня і наступных дзён да 29-га і нават далей прымяркоўваюцца вялікія кірмашы як на Беларускім Палессі, так і Літоўскім. Уласна на Беларусі ў гэту пару кірмашы ў Мінску, Барысаве, Лоеве, Пінску, Свержані і Тураве; на Магілёўшчыне — у Лядах, Магілёве, Шклове, Быхаве; на Віцебшчыне — у Бешанковічах, Асвеі і іншых месцах.
    Купальскае свята на Беларусі з усімі абрадамі, песнямі, павер’ямі, легендамі цалкам увасабляе паэтычную творчасць народа, яго любасць да прыроды, да запаветных бацькоўскіх звычаяў. Паняцці, уяўленні пераблыталіся з хрысціянскім поглядам на св. Іаана, але старадаўнія звычаі і абрады захаваліся. Праўда, цяпер наўрад ці дзе-небудзь на Беларусі топяць у рэчцы ці ў возеры чучала Лады раніцаю, перад узыходам сонца, калі яно «іграе» на досвітку, гуляе зайчыкам, разбіваючыся на мноства частак і раптам збіраючыся ў адзін круг.
    Народ верыць, што Днепр, Бярэзіна, Сож, Вехра, Дзвіна і іншыя рэкі пераліваюцца ў гэты час нейкім асаблівым незвычайным святлом, што дрэвы сыходзяць са сваіх месц і гавораць паміж сабой патаемнаю моваю. Размову дрэў, раслін, кветак, птушак і жывёлы можа зразумець толькі той, каму ўдасца здабыць кветку папараці. Нават раса ў Купальскую ноч валодае жыватворнымі лекавымі сродкамі: ёю ўмываюцца, каб прагнаць ад сябе ўсялякія хваробы. На Літоўскім Палессі ў некаторых месцах, нават у Вільні, само свята і месца, дзе яно адбываецца, называюцца «Раса».
    20 ліпеня свята Іллі-прарока. Само супадзенне гэтага дня з пачаткам жніва звязала св. Іллю з Перуном-Грамавержцам. Па народных павер’ях, Перуна змяніў Ілля і да такой ступені з ім зліўся, што народ самога Іллю называе Грамаўніком, а пра забітага громам гавораць: «Ілля ўзяў яго к сабе».
    3	надыходам восені галоўным міфічным боствам, і прытым выключна беларускім, з’яўляецца Жыцень. Прызначэнне Жыценя даволі выразнае: ён садзейнічае росту і паспяванню збажыны і гародніны. Ен ходзіць па палях і агародах і паглядае, ці добра вядзецца гаспадарка, а пасля ўборкі ўраджаю,— ці ўсё так як трэба ўбрана. Адразу ж на месцы чыніць суд і расправу: як толькі заўважыць на якім полі шмат нязжатых і раскіданых каласоў, ён збірае іх, з'вязвае ў снапы і пераносіць на поле таго гаспадара, у якога ўсё ў парадку. Але гэтым суд
    не канчаецца: вынікі з’явяцца на наступны год — у нядбайнага гаспадара ўсё загіне, а ў руплівага, на поле якога ён перанёс снапы, будзе багаты ўраджай. He дзіўна, што вера ў такі суд і расправу вельмі карысная і яна прымушае старанна ўбіраць ураджай.
    Жыцень ходзіць часам па дарогах у выглядзе жабрака з жабрачаю торбай. Сустрэўшы падарожнага, ён пагражае яму пальцам. Падарожны, вядома, пазнае яго, і адразу пойдзе навіна, што Жыцень пагражаў неўраджаем. «Жыцень з Кобзай — голад на двор»,— гавораць беларусы. Есць прымаўкі: «Жыцень хлеба даў» або «Бардзей на Жытня, калі ў засеку хлеба не прытне», г. зн. валі віну на Жытня, калі ў клеці хлеба няма. Жыцень і клапоціцца са свайго боку, каб ураджай быў добры: калі восенню сеюць, ён, хоць і нябачны, заўсёды прысутнічае, утоптваючы ў зямлю кінутыя зярняты, каб ніводнае марна не прапала.
    НЕКАТОРЫЯ ЗВЫЧАІ, ПАВЕР’І, ПРЫКМЕТЫ I ПРЫМХІ
    Што датычыць звычаяў, павер’яў, прыкмет і прымхаў гомельскіх беларусаў, то яны тыя ж, што і ў астатняй Беларусі і на Украіне.
    Святая пятніца ходзіць па вёсках пад выглядам старой бабы і строга наглядае за тым, каб ніхто не адважваўся прасці ў пятніцу, бо яна, бедная, вельмі пакутуе і ў тым доме здарыцца нешта нядобрае або наогул будзе няўдача. Вера ў існаванне ведзьмаў і ведзьмакоў, лесавікоў, вадзяных і чарцей непахісная. Ваўкалакі існуюць бясспрэчна: гэта людзі, перавернутыя ў ваўкоў за якое-небудзь злачынства. Калі такога воўка параніць, ён зноў пераварочваецца ў чалавека, пачынае гаварыць чалавечым голасам і, паміраючы, прызнаецца, што быў воўкам і што яму было цяжка наносіць страты свайму сялу.
    He трэба прыносіць аснову (ніткі для кроснаў) з чужой вёскі, бо ваўкі будуць нападаць на жывёлу. Вераць таксама, што чэрці жывуць у лозах, каля берагоў рэк, і хапаюць там людзей.
    Ведзьму можна лёгка пазнаць на Юр’я, трэба толькі накідаць мурашніку па вуліцы: ведзьма ніяк не зможа прайсці праз гэту вуліцу, будзе злавацца і зробіць вялікі круг у абход, таму што не можа і кроку ступіць паблізу мурашак. На Юр’я ведзьмы адбіраюць малако ў кароў. Каб яе
    ўбачыць, трэба сесці на дварэ каля хлява пад бараною з запаленаю свечкаю. Ведзьма прыйдзе ў адной кашулі з распушчанымі валасамі. Карыстаючыся гэтымі забабонамі, часам маладыя жанчыны ідуць на чужы двор «па малако». Як іх застаюць, то ўжо не сумняваюцца, што гэта і ёсць сапраўдныя ведзьмы.
    Калі надыходзіць час сеяць жыта, збіраюцца ўсе сейбіты і просяць пачынаць першым самага лепшага, добрага чалавека. У выніку калі здарыцца неўраджай, то высвятляецца, што першым сеяў жыта нядобры чалавек. Няўдачу ў жніве, калі хлеб ад дажджу гніе ў копах, тлумачаць таксама тым, што першая жнейка была нядобрая баба.
    Заломы ў жыце пазбаўляюць сілы. Бяда, калі хто сажне, не заўважыўшы, немінуча здарыцца няшчасце.
    Купацца ранняй вясной нельга, бо схопіць хіндзя; яна, вядома, сядзіць на дне і ловіць тых, хто купаецца. Сродак ад ліхаманкі наступны: кідаюць каля дарогі кашулю, хто яе возьме і адзене на сябе, на таго і ліхаманка пяройдзе. Ліхаманак семдзесят сем, і, каб пазбавіцца ад іх, бяруць семдзесят сем зярнят проса, ідуць да вады і, павярнуўшыся спіною, кідаюць гэтыя зярняты праз галаву назад са словамі:
    Цёткі хіндзі, Вас семдзесят сем, Наце плату вам усім!
    Каб не сурочылі, трэба адзяваць сарочку навыварат або задам наперад. Калі пахваляць, трэба сплюнуць тры разы і сказаць: «Соль табе ў вочы, малонне ў зубы». Цяпер гэтыя словы ўголас не гавораць, а шэпчуць самі сабе. Калі хто пералякаецца, то яму тады ж разрываюць сарочку, каб не захварэў з пераляку. Калі жывёла не вернецца з пашы нанач, дык моляцца святому Юр’ю, каб ён яе пасцярог; потым ідуць да знахара і просяць яго «закладаць» жывёлу ад звера. Знакар бярэ ў гаспадара замок з ключом, пашэпча над ім, замыкае замок ключом і кладзе яго на дварэ дзе-небудзь на відным месцы, каб гаспадыня адразу магла знайсці,— тады жывёла вяртаецца з пашы сама або з дапамогаю чорта, ідала, як тут гавораць. Мне гаварыла адна набожная бабуля: «Не люблю я таго — няхай лепей мая жывёла прападзе, як яна мне вернецца ад ідальскай сілы». Наогул калі жывёла вяртаецца сама (пасля таго як лічылася страчанай, пераначавала ў лесе), дык вераць, што
    яе прыгнала «нячыстая сіла». Калі яна мае стомлены выгляд, дык гавораць: «Як ён яе, бедную, замардаваў...»
    Беларусы любяць песні і многа спяваюць. У свята і ў будні, на рабоце і на вячорках, вясною, летам, увосень і нават зімою пад адкрытым небам гучаць іх песні.
    Вяснянкі — самыя любыя песні беларусаў. 2 лютага, на Стрэчанне, спяваюць першую вяснянку, якая пачынаецца гэтак:
    Зіма з летам сустракалася, Пра здаровейка пыталася і г. д.
    Потым пераетаюць спяваць, пакуль не пацяплее. 3 сакавіка пачынаюць спяваць амаль кожны вечар да позняй ночы. 25 сакавіка спяваюць вяснянку:
    У нас сягодні Благавешчанне...
    На Юр’я захоўваецца звычай юрыцца: дзяўчаты і нават дзеці ідуць за вёску ў поле або ў лясок і пад бярозкаю гатуюць яечню. У гэты дзень дзяўчаты выбіраюць сабе сяброўку на ўвесь год, пры гэтым абменьваюцца паясамі і хусткамі і гавораць пасля гэтага: «Мы з ёю паюрыліся». Звычай гэты суправаджаецца спяваннем вяснянак.
    Вяснянкі адрозніваюцца ад усіх іншых песень своеасаблівым прыпевам накшталт перагуквання (гукання) у сярэдзіне песні, што само па сабе вельмі прыгожа, калі песня прагучыць у лесе, праляціць над вясеннім разлівам і адгукнецца далёкім рэхам...
    Усе маладыя дзяўчаты збіраюцца вечарам пасля заканчэння сваіх работ і становяцца групамі на беразе ракі, а калі няма рэчкі або возера, то за вёскай, на аколіцы, часам на ўзгорку. Размяркоўваюцца гэтыя групы далёка адна ад другой. Калі адна група закончыць свой куплет і толькі пачынае заціхаць апошняя нота, тады ўдалечыні другая група працягвае наступны куплет. Такое выкананне веснавых песень мае ў іх назву «вясну гукаці». Вяснянкі спяваюць да самага лета, г. зн. да 24 чэрвеня. Апошняя вяснянка вельмі дарагая для іх:
    Песенька мая харошая,
    Схаваю цябе на лецейка,
    -Паеду ў поле з сахою, Вазьму песеньку з сабою; Ой, сахою буду араці I цябе, песенька, спяваці.
    Пасля гэтай апошняй вяснянкі адзначаюць ужо Івана Купалу. 24 чэрвеня, калі зойдзе сонца, усе дзяўчаты збіра-
    юцца за вёскай і плятуць вялізныя вянкі для ўсіх, а самы вялікі для той, якая выдае сябе за русалку. Русалкаю выбіраюць тую, якая мае самыя доўгія валасы. Яна здымае свой андарак і застаецца ў кашулі з расшпіленым каўняром. Калі яна даволі смелая, то скідае нават і кашулю. Доўгія распушчаныя валасы закрываюць плечы, вялізны вянок, як кола, прыкрывае ўсю галаву. Адначасова выбіраюць і дзяўчыну на ролю дачкі русалкі. А з саломы робяць чучала накшталт чалавека. Калі ўсе вянкі адзеты, бяруць чучала і вядуць «русалку» ў поле з песняю: