• Газеты, часопісы і г.д.
  • Земляробчы каляндар Абрады і звычаі

    Земляробчы каляндар

    Абрады і звычаі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 405с.
    Мінск 1990
    134.01 МБ
    Hi адной пары года просты чалавек не пражывае з такім мноствам забабонаў, як пярэдадзень і першы дзень Новага года. Гэту пару ён лічыць самаю спрыяльнаю для варажбы. Цяпер, па яго разуменні, усё ў прыродзе знаходзіцца ў такім становішчы, што варта толькі дакрануцца, да чаго захочаш, і яно раскажа табе сваёй таямнічаю моваю будучае. Гаспадар дома стараецца даведацца, ці добры будзе ўраджай на хлеб у будучым годзе, які будзе ў новым годзе прыплод на жывёлу, ці добра будуць раіцца пчолы і г. д. Гаспадыня варожыць, ці добры будзе лён, ці будуць каровы даваць шмат малака і да т. п.
    Хлопцы і дзяўчаты занятыя пытаннем аб шлюбе: першыя даведваюцца, ці жэняцца яны ў гэтым годзе, якая будзе жонка; другія варожаць, ці хутка выйдуць замуж, якія будуць іх суджаныя, ці будуць любімы мужамі. Словам, цяпер кожны спадзяецца вырашыць неспакойнае пытанне, якое займае яго душу, кожны хоча даведацца, што чакае яго наперадзе.
    Аб’язджаюць маладых коней і валоў, каб добра хадзілі запрэжанымі.
    Жанчыны, нічога не рабіўшы ўсю Каляду, цяпер стараюцца больш шыць, каб у жывёлы не было чарвей летам.
    Абвязваюць дрэвы перавяслам, каб было столькі пладоў на дрэве, колькі ў снапе зярнят. Жанчыны матаюць ніткі з верацён у клубкі, каб урадзіла бульба.
    Запальваюць вечарам васковую свечку, каб больш было мёду і воску.
    Вечарам нарэзваюць хлеба на наступны дзень, каб не рэзаць рук, ног на працягу ўсяго года.
    Па зорках даведваюцца аб прыбытку жывёлы: калі многа зорак на небе — чакаюць добрага прыплоду жывёлы, мала зорак — дрэнны прыплод.
    Стральцы вераць: калі пад Новы год застрэляць штонебудзь, то цэлы год будзе шчасце ў паляванні.
    Пчаляры зашываюць у сваіх парваных шапках вярхі, каб вяліся пчолы.
    Кожны стараецца ўкрасці што-небудзь у свайго суседа, хоць украдзенае на другі ж дзень аддаецца. Калі таго, хто ўкраў, ніхто не заўважыць, то ў гэты год гаспадарка яго не будзе мець турбот ад зладзеяў, г. зн. хоць бы злодзей і ўкраў у яго што-небудзь — будзе злоўлены; калі ж той, хто ўкраў пад Новы год, будзе заўважаны, то ў гаспадарцы ягона працягу года будуць здарацца кражы і ўкрадзенае бясследна прападзе.
    Новы год. На Новы год мужчыны абуваюцца на печы з тым перакананнем, што будуць весціся свінні.
    Вымятаюць раніцаю хату і выносяць смецце за сяло, каб на палях у пасевах не было пустазелля. Паляць старыя мётлы, каб цяліліся каровы і давалі многа малака. He даюць жывёле есці да той пары, пакуль самі не сядуць вячэраць, каб не было на жывёлу паморку. У час вячэры ядуць хлеб, стараючыся не рабіць крошак: інакш не будуць весціся авечкі. He пояць у гэты дзень авечак, каб летам не нападалі ■ на іх мошкі.
    Пры палявых работах. Ураджай хлеба для простага чалавека — галоўная ўмова яго дабрабыту. Таму не правядзе ён плугам першай баразны на ніве, не сажне першага снапа без вядомага абраду ці павер’я...
    Першы дзень ён працуе ў полі не ўвесь, а ўзарэ адзін загон і вяртаецца дадому. Толькі што правядзе адну баразну, як спяшаецца забегчы да першага вала ці каня і, стукнуўшы рабочую жывёлу ў лоб, гаворыць: «Няхай дасць бог здароўе і сілу табе». Прасфора, булачка, хлеб і свечка ляжаць у гэты час на ніве, і, вярнуўшыся дадому, ён з’ядае са сваёй сям’ёй прасфору і булачку.
    Сеяць выязджае таксама першы раз толькі для аднаго загона, і засяваюць звычайна тым жытам, якое выбіраюць з вянка пасля дажынак і асвячаюць у царкве на Прачыстую. Выязджаюць звычайна нашча ў пятніцу, лічачы гэты дзень шчаслівым. Першую жменю засеву пінчук кідае левай рукою. Вянок ён закопвае ў канцы загона разам з вараным яйкам, якое ён у суботу бярэ з зямлі і, вярнуўшыся дадому пасля работы, з’ядае са сваёй сям’ёю.
    НАТАТКІ ПА БЕЛАРУСКАЙ ЭТНАГРАФП
    Веснавыя песні пачынаюць спяваць недзе ў сярэдзіне сакавіка і канчаюць на Тройцу, так званую Сёмуху. Спяваюць толькі жанчыны ў час працы. У Мазырскім павеце захаваўся яшчэ звычай «клікаць вясну». Дзяўчаты і жанчыны збіраюцца на вуліцы і дзе-небудзь пад плотам спяваюць песні, што і называецца «клікаць вясну». З’яўленне мужчыны прымушае іх адразу пераходзіць на іншае, менш прыкметнае месца, дзе зноў працягваюць спяваць. Жартаўнікі-хлопцы паспяваюць такім чынам перагнаць іх з канца ў канец вёскі не адзін раз. «Клічуць вясну» толькі да надыходу цёплых веснавых дзён.
    Велікодныя песні. Хадзіць з велікоднымі песнямі прынята цяпер не ўсюды, звычаі мінулых часоў адыходзяць. У Мінскім павеце такое яшчэ практыкуецца, г. зн. ходзяць павалачобнаму, ад чаго і назва «валачобнікі». У Слуцкім павеце іх звычайна называюць кукольнікамі, але абедзве гэтыя назвы пашыраны і ў іншых кутках губерні. Валачобнікі спачатку спяваюць духоўныя песні, звычайна польскія канты, потым пачынаюць песні гаспадару, гаспадыні, дзеткам. Па словах сялян, папярэднія пакаленні вельмі шанавалі валачобнікаў, сям’я гадзінамі слухала іх песні і плаціла вялікія грошы, а цяпер калі дзе і спяваюць, дык толькі пад вокнамі, плацяць мала. Валачобнікамі бываюць мужчыны і жанчыны. Усё або частку свайго заробку яны аддавалі на царкву. Па ўспамінах, валачобнікамі раней маглі быць не ўсе, а толькі тыя ў прыходзе, хто найбольш клапаціўся аб узбагачэнні царквы. Занятак лічыўся ганаровым. Мяркуючы па ўсім, валачобнікі складалі вузкае кола, таварыства, брацтва; іх песні, самыя, відаць, цікавыя,— сакрэт для этнографаў. Старыя расказваюць пра гэтыя брацтвы з неахвотай, маладыя нічога не ведаюць. Адны хваляць іх за падтрымку цэркваў, другія гавораць, што грошы ішлі на гарэлку. Гэта пытанне вельмі цікавае і загадкавае.
    Св. Юрый. У Мінскім павеце да дня св. Юр’я захоўваюць косці ад велікоднага стала. На Юр’я мужчыны з жанчынамі, хлопцы з дзяўчатамі ідуць на засеянае азімым хлебам поле з гарэлкаю і закускаю. На выбраным месцы закопваюць прынесеныя велікодныя косці і тут жа з песнямі пачынаюць піць гарэлку і закусваць. Гэта свята называецца Расою. Пасля выпіўкі забіраюць рэшткі, ідуць да карчмы і працягваюць гуляць да позняй ночы. Хлопцы і дзяўчаты танцуюць.
    Есць павер’е, што хто на Юр’я выйдзе вельмі рана ў поле, той убачыць святога на белым кані, які едзе па полі. Калі ж хто на Юр’я выганіць рана жывёлу ў поле і паспее напасціць да ўзыходу сонца на маладым жыце, той усё лета не будзе скардзіцца, што не хапае малака.
    Вясною ў маі або ў пачатку чэрвеня — час дакладна не адзначаецца — пад вечар, «як толькі пачне сутуняцца», збіраюцца жанчыны і дзяўчаты ў адну якую-небудзь хату. Збіраюцца толькі тыя жанчыны, якія «не дараслі гадоў ці перараслі», г. зн. падросткі-дзяўчаты і сталыя жанчыны. Кожная з іх нясе з сабою прасніцу, верацяно і касмык кудзелі. Сабраўшыся ў хату, яны адразу ўключаюцца ў працу, папярэдне перахрысціўшыся. Адны з іх, пераважна дзяўчаты, спяшаюцца прасці, другія стараюцца хутчэй снаваць. Аснову кладуць на своеасаблівыя драўляныя грабяні, і калі ўсё падрыхтавана, уносяць неразабраныя кросны. Усе спяшаюцца як найхутчэй іх наладзіць і ткаць. У гэты час спяваюць прызначаныя для гэтага моманту песні. Першым гучыць польскі духоўны кант: матыў сумны і нудны. Пачынаецца самая спешная праца. Усе стараюцца, каб да світанку выткаць палатно, па даўжыні роўнае шырыні вуліцы. Як толькі палатно выткана, усе разбягаюцца па хатах, каб паведаміць сваім родным (блізкім) і суседзям. Справа ў тым, што ведаюць аб гэтым палатне толькі ўдзельнікі і яшчэ, магчыма, некалькі чалавек; для большасці ж усё гэта невядома. Ад таямнічасці нібы залежала дзейснасць гэтага сродку.
    Жанчыны і мужчыны, хто як паспеў, схопліваюцца і бягуць на вуліцу, гонячы перад сабою жывёлу. Некалькі старых жанчын у гэты час выносяць палатно на канец вёскі і рассцілаюць яго ўпоперак вуліцы. Уся жывёла вёскі павінна прайсці праз гэтае палатно. Жанчыны, якія разаслалі яго, увесь час назіраюць, каб ніводная жанчына не пераступіла праз яго,'таму што гэта строга забаронена. Звычайна чакаюць, каб абавязкова ўся жывёла вёскі прайшла гэты пераход, па вераваннях сялян, вельмі карысны для здароўя жывёлы, і грэх было б перашкодзіць каму ці не паведаміць аб перагоне. Пераганяюць толькі рагатую жывёлу. Усю яе затым зганяюць у гурт, жанчыны акружаюць яе; прыносяць палатно і недапрадзеныя рэшткі кудзелі і ўсё гэта спальваюць. Увесь абрад трэба каб быў выкананы абавязкова да ўзыходу сонца.
    Купала. Дзень гэты лічыцца свяшчэнным, поўным 'таямнічасці Вера ў цвіценне папараці і сустрэчу са скарбам ветьмі */? 12. 3;»к. t>66	353
    моцная. Скарб трапляецца ў выглядзе якога-небудзь страшыдлы; трэба толькі не спалохацца і змагчы ўзяць яго. Ведзьмы і ўсялякія «нячыстыя духі» робяць свае справы ў гэту ноч. Ведзьмы на гэты дзень усяляюцца ў жаб, і таму ўсе стараюцца як найбольш забіваць гэтых істот у гэты дзень. Асаблівую шкоду наносяць ведзьмы малаку. Каб прадухіліць яго крадзеж або псаванне, утыкаюць у дзверы дамоў і вароты хлявоў крапіву, зялёныя бярозавыя галінкі і спецыяльную траву пад назвай «купала». Святкаванне Купалы каля агню вечарам адыходзіць, але гадоў дзесяць — пятнаццаць яно было паўсюдным, не выключаючы і гарадоў. Хлопцы і дзяўчаты запасаюцца гарэлкай і закускай і выходзяць на перакрыжаванне дарог. Тут раскладваюць вялікі агонь з асінавых дроў (асіна — дрэва нешчаслівае, на ім павесіўся Юда-здраднік). У кацялку ставяць на агонь варыцца цадзілку, праз якую працэджваюць малако. Уся кампанія садзіцца навокал вартаваць ведзьму, таму што яна абавязкова захоча ўкрасці цадзілку. Ведзьма прыходзіць або ў сваім выглядзе, або ў выглядзе жывёлы — сабакі, кошкі. Ведзьме, якая прыйшла красці цадзілку, адсякаюць пальцы на руках. Вядома некалькі выпадкаў знявечання ні ў чым не павінных жанчын. Вартаванне заканчваецца выпіўкай, закускай, скаканнем праз агонь. У Мазырскім павеце ў некаторых мясцовасцях агонь раскладваюць з лазы і вярбы, у яго кідаюць усялякае смецце, ірванае адзенне і інш.; раскладваюць агонь на беразе ракі.
    На Купалу сонца «купаецца», а на Івана «сушыцца». Бачыць могуць толькі шчаслівыя людзі перад узыходам сонца.
    Зажынкі і дажынкі пачынаюцца, паводле народных уяўленняў, у шчаслівыя дні: панядзелак, аўторак, чацвер і суботу. Зажынаючы жыта, сялянка першую жменю зжатых каласоў кладзе ўбок, асобна, і вечарам прыносіць дамоў. У ранейшыя часы разам з гэтым жытам прыносіўся яшчэ і вянок з каласоў і палявых кветак; цяпер гэты звычай знік. Гаспадар дома, памаліўшыся перад абразамі з запаленаю свечкаю, пасля вячэры ўрачыста кладзе прынесены пучок жыта за ікону. Шостага або пятнаццатага жніўня яго асвячаюць у царкве. Асвячонае жыта селянін потым змешвае з насенным зернем для будучага ўраджаю.