• Газеты, часопісы і г.д.
  • Земляробчы каляндар Абрады і звычаі

    Земляробчы каляндар

    Абрады і звычаі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 405с.
    Мінск 1990
    134.01 МБ
    Правяду я русалачку да бору, А сама вярнуся дадому...
    Давёўшы да поля, ідуць мяжою, выбіраюць месца як найдалей ад вёскі, ад засеянага поля, раскладваюць касцёр і кідаюць у агонь чучала з песняю пра Івана Купалу:
    Купала на Івана, Купала!
    Дзе, Купала, начавала, Купала!
    Калі чучала згарыць, тады дзяўчаты і хлопцы пераскакваюць праз гэты агонь, і доўга яшчэ працягваюцца іх песні і скокі.
    Вясковыя ўлады забараняюць выконваць гэтыя старадаўнія язычніцкія абрады; неяк было зусім перасталі адзначаць Івана Купалу, а нядаўна зноў пачалі, але ўжо не напярэдадні, г. зн. не 23 чэрвеня, а на самога Купалу, 24 чэрвеня.
    Вясеннія карагодныя песні спяваюцца тблькі на Велікодным тыдні, на В^лікадне, як тут гавораць, таму яны і велікодныя. Іх называюць яшчэ «танкі» («танок»). Разам з тым гэта і гульні («А мы проса сеялі», «Ці далёка мой старац», «А на гарэ мак», «На гарэ лён, белы кужаль» і г. д.). Есць яшчэ песні, якія спяваюць, вадзіўшы «сулу», г. зн. ходзячы па вуліцах на святым тыдні: «сулу» — з вуліцы на вуліцу...
    Яшчэ перад жнівом спяваюць: «Пара, маці, жыта жаці». А калі ідуць зажынаць, г. зн. першы раз жаць (абавязкова ў суботу, якая лічыцца лёгкім днём), дык да поля звяртаюцца з наступнай песняй:
    — На дабранец, да шырокае поле, жыта ядраное!
    — На здароўе, жанцы маладыя, да сЯрпы сталяныя, Вы прыходзьце заўтра рана, штоб я ў полі не стаяла. і г. д.
    Жаць жыта адпраўляюцца ўсе — і падлеткі, і дзяўчаты, і маладзіцы, і старыя бабы. А калі ў сям’і толькі сыны, яшчэ не жанатыя, то і яны жнуць. Усе яны спяваюць свае жніўныя песні.
    Пасля заканчэння жніва гуляюць абжынкі: з жыта робяць вянок і крыж Вянок гэты адзявае на сябе адна з дзяўчат, а крыж нясе другая. Вянок робяць з жыта, а таксама з пахучай 'траўкі пад назвай «кудраўчык» і з вялікіх жоўтых гваздзікоў. Усё гэта прыносяць у дом гаспадара, якому жалі, за гэта ім плацяць грошы і частуюць гарэлкай. Вянок і крыж вешаюць пад абразамі. На гэтым святкаванні спяваюць розныя жніўныя песні, а потым усялякія іншыя. Захаваўся яшчэ адзін звычай: калі дажынаюць, то пакідаюць на ніве «кругловінку» нязжатага жыта, звязваюць яго поясам, убіраюць кветкамі і паліваюць вадою. Пры гэтым спяваецца наступная песня:
    Сядзіць казёл на капе Да дзівіцца барадзе...
    Есць яшчэ звычай склікаць людзей на талаку, г. зн. запрашаюць жаць жыта або ўбіраць сена без усялякай платы, толькі за пачастунак; даюць многа гарэлкі, абед, падвячорак, вячэру. На гэту талаку ідуць з вялікай ахвотаю. Талаку склікаюць найчасцей у якое-небудзь невялікае свята, напрыклад на Пятра і да т. п., калі адзначаюць другі дзень пасля свята. Сабе рабіць, гавораць, грэх, а людзям можна, але не за плату, а толькі за пачастунак. Для гэтага наймаюць часта нават музыку. На рабоце не падганяюць людзей, а толькі частуюць іх.
    «Звязду» носяць на Коляды, на Новы год і на Вадохрышча. Хлопчыкі ходзяць вялікім гуртам і спяваюць хорам песні аб нараджэнні Хрыста...
    На Коляды водзяць яшчэ «казу». Ролю казы выконвае хлопец, адзеты ў вывернуты кажух, а другі хлопец, які вядзе «казу», адзеты старым дзедам з вялікаю льняною барадою. Пра «казу» спяваюць:
    Го, го, го, каза, Каза серая, I дзе каза ходзіць, Там жыта родзіць...
    Шляхцюкі на Коляды водзяць «кральку». Зместам гэтай песні-гульні з’яўляецца расказ пра нялюбую жонку, якая ўсім дагаджае: і свёкру, і свякроўцы, і дзеверу, і залоўцы —
    толькі мужу нічым не можа дагадзіць. Песня даволі прыгожа гучыць. Усе становяцца ў круг, скачуць і спяваюць. У сярэдзіне круга скача «кралька» ў вобразе пачварнай карліцы, з двума гарбамі.
    Напярэдадні Новага года пад вокнамі шчадруюць дзеці, часам і маладыя дзяўчаты. Вось узор шчадровак:
    Шчадрую, шчадрую, Каўбасу чую. Дайце каўбасу, Дамоў панясу...
    Вясковыя ўлады забараняюць шчадраваць...
    На першы дзень Новага года дзеці ходзяць «засяваць». Уваходзячы ў хату, сыплюць жыта, ячмень або проса са словамі:
    Сею грэчку і пшаніцу, А мне дайце паляніцу.
    Гэтых дзяцей частуюць і даюць ім грошы.
    АБРАДЫ, ПРЫКМЕТЫ, ВАРОЖБЫ, ЗАБАБОНЫ, ПАВЕР’І I ПРЫМХІ ПІНЧУКОЎ
    Буськавы лапы (ці Благавешчанне, 25 сакавіка па ст. ст.). Бабы пякуць пірагі ў выглядзе буськавых лап; у гэты дзень не садзяць гусей, інакш будуць калекі; не затыкаюць кроснаў, таму што будуць рвацца, аслабляцца ці выйдуць крывыя бакі.
    Хрэсты. Серада ў палове посту. У гэты дзень нічога не робяць; баба не возьмецца нават за іголку. Пякуць пірагі ў выглядзе крыжа.
    Наўскі чацвер — першы чацвер пасля Вялікадня.
    Крывая серада — апошняя серада перад Тройцаю. Капусту, буракі і іншае не садзяць, таму што калі пасадзіць у гэты дзень, то зародзіцца крывое, малое, чарвівае.
    Св. Юрый — вясною — 23 красавіка і восенню — 26 лістапада па ст. ст. У свята св. Юр’я з раніцы да вечара просты чалавек не займаецца работаю. Гавораць, што «асенні Юрый адмыкае раты ваўкам», так што з гэтага дня крыважэрныя ваўкі пачынаюць хадзіць зграямі і нападаць на жывёлу. Вясенні Юрый замыкае раты звярам — і ваўкі спыняюць ці, прынамсі, значна памяншаюць свае стратныя напады на жывёлу.
    Доўгі Іван (8 мая). Садзяць у гэты дзень моркву, агуркі, рэдзьку і г. д. У час пасадкі бабы падбіраюць спадніцы высока ў надзеі, што ўсё пасаджанае вырасце высока, і хапаюцца за сваё калена з упэўненасцю, што пасаджанае будзе такое ж тоўстае і круглае, як калена.
    Купайла (24 чэрвеня). Пад імем Купайлы ў народзе вядома свята нараджэння Іаана Хрысціцеля. Вечарам пад Купайлу бывае карагодная гульня пад назвай «Выкінь». Яна складаецца з наступнага: вечарам пад свята маладзіцы (жанчыны, якія нядаўна выйшлі замуж), дзяўчаты і хлопцы збіраюць чарот, якога на пінскіх балотах вельмі шмат, салому, галлё — і ўсё гэта выносяць за сяло, выбіраюць больш узвышанае месца, з сабранага матэрыялу робяць касцёр і запальваюць; калі разгарыцца касцёр, моладзь пераскаквае праз агонь па некалькі раз; пры гэтым бываюць танцы і карагодная гульня пад назвай «Выкінь»: хлопцы з дзяўчатамі і маладымі жанчынамі робяць круг і, кружачыся каля агню, спяваюць песні. Усё гэта пачынаецца перад захадам сонца і канчаецца каля поўначы. Скачуць праз агонь з перакананнем, што русалкі не будуць нападаць і прыходзіць на працягу года ў хлеў даіць кароў.
    Жанчыны рана на Купайлу рвуць крапіву, якую вешаюць на дзвярах сяней, у хлявах, таму што русалкі, на іх думку, баяцца гэтай расліны. Калі пападзецца ў гэты дзень жаба, забіваюць яе з той упэўненасцю, што гэта русалка паўзла ў выглядзе жабы.
    Конскі Вялікдзень. Гэта свята народ устанавіў у гонар коней. Ен бывае ў першы аўторак пасля Тройцы. У гэты дзень не скарыстоўваюць коней для работы. У канюшнях вешаюць свечкі за здароўе коней.
    Арабінавы дзень і ноч. Бываюць пасля Прачыстай на трэці дзень. Народ у гэты дзень нічога не робіць у чаканні грому, маланкі і дажджу. Усякі баіцца якога-небудзь няшчасця. Другая назва гэтаму дню — Варавіты дзень.
    Галавосік (29 жніўня). Капусту з град не рэжуць, бульбы не ядуць, наогул нічога круглага не ўжываюць: інакш будуць на целе болькі (верада). Цэлы дзень пост.
    Каляда (24 снежня). Пад назвай «Каляды» ў народзе вядомы пярэдадзень Новага года. На Піншчыне калядою называюць таксама песні, якія распяваюцца моладдзю вечарам гэтага дня, а ў некаторых месцах і ў самое свята. Гэтак жа называюць і ўзнагароджанне, якое дае гаспадар калядоўшчыкам.
    Да з’яўлення на небе вячэрняй зоркі сяляне нічога не ядуць. Садзяцца вячэраць усе ад малога да вялікага. Гаспадыня, старшая ў доме, насыпае на стале некалькі хлебных зярнят, кладзе сена і паверх пасцілае абрус. На покуці, ці ў куце пад абразамі, ставіцца першая страва — гэта куцця, звараная з ячменных круп з мёдам. Акрамя куцці амаль у кожным доме падаюцца на вячэру боршч, сухія грушы, слівы, яблыкі, варэнне з мёдам, рыба, аўсяны кісель і бліны. Гаспадар дома, наліўшы шкляначкі гарэлкі, чытае ўголас малітву, а затым, пажадаўшы ўсяму дому здароўя, выпівае; за ім п'е па старшынству ўся сям’я, не выключаючы жанчын і дзяцей. Кожны п’е да дна. Перад апошняй стравай піццё гарэлкі паўтараецца ў тым жа парадку, толькі цяпер галава дома, павярнуўшыся да акна, запрашае да сябе на куццю госця — мароза: «Мароз-мароз, хадзі куццю есці, а калі не хочаш, то ўжэ не йдзі ніколі». Так заканчваецца вячэра.
    Збожжа сыплюць на стол з той мэтай, каб быў ураджай на хлеб; сена кладзецца ў памяць таго, што быццам бы збавіцель ляжаў у яслях на сене, калі нарадзіўся. Куцця варыцца з ячменю ў памяць таго, што калі нарадзіўся Хрыстос, то асёл еў у той час ячменную салому. Мароз запрашаецца на вячэру для таго, каб ён не марозіў жывёлу і што пасеяна ў полі. Ставяць у куццю, якая засталася, свае лыжкі і раніцаю глядзяць: чыя лыжка ўпала, той памрэ перш за другіх у сям’і. Пакідаюць куццю з тым перакананнем, што ноччу прыходзіць на вячэру сам збавіцель. Пасля вячэры, не выходзячы з-за стала, жанчыны выцягваюць з-пад абруса, заплюшчыўшы вочы, сянніну, каб даведацца, які будзе лён: калі выцягне доўгую сянніну, верыць, што ў яе ўродзіцца добры лён, а калі кароткую, то будзе лён дрэнны. Мужчыны ў сваю чаргу спяшаюцца даведацца такім жа чынам, які будзе ўраджай на хлеб. Пасля вячэры выходзяць на двор паглядзець, ці шмат зорак на небе: многа зорак прадракае добры ўраджай на хлеб і ў час сенакосу добрае надвор’е, мйла зорак на небе — дрэнны ўраджай і благое надвор’е ў час сенакосу. У дзень свята жанчыны яшчэ да світання ходзяць за вадою на рэчку ці да калодзежа і, прыйшоўшы туды, вітаюць рэчку ці калодзеж, а мужчыны ў іх адсутнасць запальваюць у печы. Рана прынесці вады ў дом, а мужчыну запаліць у печы лічылася верным сродкам для таго, каб садзіліся пчолы. Запаліўшы ў печы, селянін выходзіць на двор і глядзіць, у які бок падымаецца дым з коміна, і па напрамку дыму робіць вывад,
    у які бок паляжа жыта. Пасля ўсяночнай старшы гаспадар нясе пакінутую ў гаршку куццю ў хлявы і аддае яе жывёле.
    Калі свята нараджэння Хрыста трапіць на пятніцу, то ў тым годзе будзе паміраць больш жанчын, чым мужчын, калі на аўторак ці чацвер, то больш мужчын, а калі на панядзелак, то жанчыны ў тым годзе цяжка будуць нараджаць дзяцей.
    Шчадруха. Пярэдадзень Новага года завецца Шчадрухаю, Шчадрацом і багатаю куццёю, таму што вячэра ў гэты дзень бывае шчодраю, г. зн. багатаю, таму што яна складаецца з мясных страў у супрацьлегласць поснай куцці, якая бывае на Каляду.