• Газеты, часопісы і г.д.
  • Земляробчы каляндар Абрады і звычаі

    Земляробчы каляндар

    Абрады і звычаі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 405с.
    Мінск 1990
    134.01 МБ
    Прыехала каляда звечара, Прывезла каўбас рэшата. Каўбасы паставіла на стаўпе, Сама ж села на куце У беленькім кажушку. У чырвоненькім грабушку.
    Беленькі кажушок... Словы «ў чырвоненькім грабушку» падкрэсліваюць, як старанна вараць гэту кашу: яна трэба каб была чырвоненькая, г. зн. крыху прысохла зверху, і гэта верхняя корка каб нагадвала сабою курыны грэбень. Як таўкуць першую куццю, некалькі пшанічных ці ячменных зярнят сыплюць пад абруч курам, каб не бадзяліся, знаходзіліся заўсёды дзе-небудзь паблізу, каля двара, і неслі яйкі ў адным месцы. У некаторых жа вёсках для гэтай мэты ўжо ў дзень Каляд робяць на падлозе вяроўкай круг і сыплюць туды крыху куцці. У гэтыя тры дні, на куццю, трэба пячы і бліны. На Каляды нельга рабіць ніякай работы, асабліва віць вяроўкі, круціць віткі на агароджу, пераплятаць дубцамі колле ў плоце і г. д. За парушэнне гэтага свяшчэннага звычаю, па глыбокім перакананні беларусаў, віноўнага чакае непазбежная кара: у бліжэйшым прыплодзе жывёлы абавязкова знойдзецца якая-небудзь загана. У маладняку або ногі будуць сапсаваны, быццам хто з іх вяроўкі віў, або з дзвюма галовамі ці яшчэ з якім недахопам — будуць калекі, «крывыя». Часам падобнае няшчасце быццам бы распаўсюджвалася і на нованароджаных дзяцей.
    Строга выконваюць беларусы наказ сваіх дзядоў, ніхто не адважыцца нават вузел завязаць на вяроўцы. А калі здарыцца, што хто-небудзь па сваёй няўважлівасці парушыць гэты звычай, дык павінен увечары ў перадапошні дзень Каляд, на трэцюю посную куццю, пры захадзе сонца рассячы два дубцы ў плоце і кінуць іх на «заход сонца», каб прадухіліць небяспеку.
    Таму жанчыны на Каляды не прадуць і не ткуць. Для прадухілення ўсялякага гора, якое можа прыстаць да іх, калі яны незнарок парушаць гэты звычай, бяруць на калядную куццю з лазні венік, якім парыліся, мятуць ім на Каляды хату, а ў апошні дзень сякуць яго на кавалкі і пруцікі ўтыкаюць перад хатаю ў снег, ствараючы на снезе круг.
    У гэтай абраднасці ярка прасвечвае старажытнаславянскі культ служэння сонцу — гэтаму творцу прыроды, якое зноў вяртаецца да людзей і нясе ім свае дары. Яны будуць павялічвацца разам з павелічэннем самога сонца, таму на снезе так выразна і падкрэсліваецца яго форма — круг.
    У гэтыя дні, прысвечаныя вялікаму боству — сонцу, можна ўлагодзіць і меншых бажкоў. Гэтак на Каляды карысна прынесці ахвяру хлеўніку, духу, які жыве ў хляве. Для гэтага раніцаю на першы дзень трэба забіць сароку, а гэта не так проста, бо хітрая птушка кудысьці хаваецца гэтым ранкам. Забітую птушку вешаюць нагамі ўверх у хляве, дзе стаяць коні, каля дзвярнога вушака. Гэта ахвяра ўлагоджвае хлеўніка, які, калі гаспадар яго ўзлуе, катаецца на яго конях, адчаго яны да раніцы ледзь дацягваюць. Але калі павесіць сароку, хлеўнік будзе на ёй зганяць сваё зло.
    Старадаўняя славянская рэлігія пакінула нам у спадчыну і такога асобнага самастойнага бажка, як мароз. Аб гэтым сведчыць звычай беларусаў задобрыць і яго. На трэцюю куццю, увечары, калі ўся сям’я вячэрае, гаспадар глядзіць у акно і кліча яго з вуліцы да сябе ў госці:
    — Мароз, мароз, хадзі куццю есці, а ўлетку па грачысе не валачыся — будзем жалезнаю пугаю біць.
    У іншых месцах дадаюць:
    — He хадзі ні па бабах, ні па гурках, ні па гарохах, мяжой абайдзіся, расой абалліся.
    У гэтым закліканні заслугоўваюць увагі словы: «Будзем жалезнаю пугаю біць». У нас ёсць магчымасць меркаваць, што славяне, просячы аб чым-небудзь свайго бога, для большага поспеху карысталіся часам і пагрозамі.
    Дзяўчаты на Каляды варожаць толькі на першую калядную куццю. Спосаб варажбы нескладаны. Бяруць пасля вячэры сена з-пад абруса, якім быў засланы стол, на сена кладуць блін, на блін лыжку кашы і выходзяць з гэтым за вароты: дзе брэшуць сабакі, там і суджаны.
    На трэцюю куццю, г. зн. напярэдадні апошняга дня, адбываецца «запісванне Каляд». Гаспадар бярэ ў рукі першы спечаны ў гэты дзень блін і «піша» крэйдаю крыжы на гаршку з куццёю, на варотах, на вушаках дзвярэй. Гэты звычай, несумненна, прадукт пазнейшага часу; гаспадар малюе крыжы і гэтым спадзяецца засцерагчы сябе ад злой сілы, якую нядаўна ўміласціўляў.
    3 Калядамі звязаны і некаторыя прыкметы. Снег на Вадохрышча — добра будуць пчолы раіцца і бульбы будзе шмат. На Каляды дарога чорная — грэчка ўродзіць. Калі на першую куццю неба чыстае і на ім шмат зорак — пасля першага вясенняга дажджу будзе шмат грыбоў.
    Агаркі лучыны, выбраныя са «светача» за Каляды, хаваюць да лета на свята Купалы. Але, як і Каляды, забываецца
    і Купала. Звычаі, звязаныя з гэтым аднадзённым святам, цяпер хутка знікаюць: слабы прамень культуры, які прабіўся ў глухую беларускую вёску, нанёс ім рашучы ўдар. Цяпер ужо не адбываюцца тыя «дзівы дзіўныя», якія здзіўлялі дзядоў. Сярод беларусаў ходзіць павер’е, што на ўсю тую нечысць, якая раней глумілася над безабаронным чалавекам, цяпер накладзена закляцце. Гэтая ж думка чытаецца і ў адзначаным вышэй «запісванні Каляд». Пра сутнасць свята Купалы можна меркаваць толькі па сякіх-такіх абрадах ды па купальскіх песнях, што нагадваюць сваім зместам пра былыя часы.
    Свята Купалы супадае з днём адзначэння ў цэрквах нараджэння св. Іаана Прадцечы (24 чэрвеня па ст. ст.), таму і ў песнях гэтак часта паўтараецца прыпеў: «Купала на Івана».
    Што гэта за боства Купала, сказаць цяжка. У песнях, запісаных мною ў Магілёўскай губерні, пра яго гаворыцца зусім нямнога:
    Ехала Купала да сялом, сялом, Накрыўшы вочы белым шатром.
    Або другі варыянт:
    А ішло Купала сялом, сялом, Накрывала вочы серым шатром.
    Па характары гэта свята кахання і цудаў:
    — Дзе ж ты, Купала, начавала? — Пад асінкаю з Аксінкаю!
    Ноччу перад святам вясковая моладзь збіраецца за ваколіцу. Каб ахаваць сябе ад нападзення «нячыстай сілы», яна раскладвае агонь, на які з вёскі нясуць усялякую непатрэбшчыну: старыя зношаныя кажухі, світкі, стаптаныя лапці, дзіравыя ад даўнасці магеркі (суконныя шапкі), словам, усю «старызну», якую і кідаюць на вялікі агонь. На высокі шост падымаюць старое кола і запальваюць яго. Прамочанае дзёгцем, яно гарыць паволі, свеціць далёка наўкола і гэтым надае бадзёрасці вясёлай моладзі. А яна, вясёлая і святочная, бегае вакол агню, размяркоўваецца на пары і спявае вясёлыя па змесце, аднак па матыву звычайна сумныя купальскія песні. Вось для прыкладу адна:
    Ехала Купала да сялом, сялом, Накрыўшы вочы белым шатром.
    Выйдзіце, жонкі, да дзівіцеся, Што едзець стары да жаніціся. Сам едзе на качарзе, А жонку вязе на памяле.
    Выйдзіце, дзеўкі, да дзівіцеся: Малады едзе жаніціся.
    Сам едзе на коніку, А жонку вязе на возіку.
    Сам едзе — як жар гарыць, А жонку вязе — як мак цвіціць.
    У гэту кароткую чэрвеньскую ноч на свеце адбываецца шмат цудаў.
    Hi адзін селянін не павядзе коней на начлег: там штосьці незразумелае, страшнае палохае коней і людзей. Русалкі ганяюцца за людзьмі, з цяжкасцю пералазячы ў полі праз межы, усё роўна як людзі праз агароджу. Таму і ўцякаць ад іх трэба не ўздоўж межаў, а папярок іх. Хітрыя, яны, сёдзячы на голлях бяроз, запрашаюць даверлівых людзей, пераклікаючыся паміж сабою мілагучнымі галасамі: «Кацярына, Марына, хадзі гутатацца!»
    Калі ўзяць з сабою лучыну — выгаркі, што захаваліся ад Каляд, стаць на старым ільнішчы (на полі, дзе ў мінулым годзе быў лён, а зараз папар), абвесці лучынаю круг і абкласціся ёю, то ўбачыш, як скарбы выходзяць гэтай ноччу з зямлі і сушацца, «ператрасаюцца» пры святле купальскіх агнёў, якія, як вартавыя, гараць над імі. Калі гэтае льнішча на лядзе і на ім расце папараць, то можна ўбачыць, як яна зацвітае гэтай ноччу. Але мала ёсць ахвотнікаў паглядзець на гэты цуд, многія ўжо не вераць...
    Гэтай ноччу адбываюцца цуды і з жывёламі. Аб адным з іх расказвае купальская песня:
    Івана на Купала!
    Дзіўныя людзі вы (назва вёскі), Вы не відзелі дзіўнага дзіва, Як заячка кросны ткала, А рак-небарак цэўкі сукаў... Івана на Купала!
    Для кароў яшчэ днём, напярэдадні свята, трэба сабраць траву браткі, спяваючы песню:
    Купала на Івана!
    У цёмным лесе гоман-гоман: Брат сястру за руку водзіць, Ен яе загубіць хоча.
    А яна ў яго прасілася:
    — Іванечка, братулечка, не бі ж мяне, He губі ж мяне, не губі ў цёмным лесе, Загубі пры дарозе, загубі мяне на дарозе, Закапай проціў цэркаўкі!
    Івана на Купала!
    Абсей мяне красачкамі, васілёчкамі!
    Будуць дзеўкі к цэркві ісці, Будуць краскі шчыпаць... Івана на Купала!
    Краскі шчыпаць і мяне памінаць!
    А гэта ўсё — трава «брат-сястра»!
    Купала на Івана.
    Вечарам сабраную траву трэба даць каровам. Дзверы ў хляве на гэту ноч трэба шчыльна зачыніць, «стрэшнай свечкай» на дзвярах напісаць крыж, на канцах яго пакапаць воскам і павесіць на дзверы «дзядоўнік», а свечку пакідаць не трэба: ноччу ў постаці змяі прыйдзе сюды ведзьма забіраць малако ад кароў, але запячатаныя дзверы не пусцяць яе; са злосці яна будзе грызці траву, будзе грызці і свечку, a гэта вялікі грэх. Іншыя замест «стрэшнай свечкі» абсыпаюць хлеў вакол макам, асвячоным пасля велікоднай заутрані разам з кулічом, пад які яго хаваюць, каб не бачылі лішнія вочы, і тады ведзьма можа дабрацца да кароў толькі пасля таго, як пералічыць усе рассыпаныя макавыя зярняты — да раніцы ёй гэтага не зрабіць.
    Калі ж пачынаецца дзень, а ведзьма яшчэ не напілася малака, тады сумная, ужо ў сваёй уласнай іпастасі ідзе яна на поле, у жыта, і там цадзілкаю будзе збіраць сабе расу з каласоў да ўсходу сонца, а яно, узыходзячы, будзе «іграць» на небе.
    Шмат іншага дзівоснага робіцца на свеце ў гэту летнюю ноч, але маладое пакаленне падрабязна не можа расказаць пра ўсё. Дзяды, якія ўсё гэта бачылі на свае вочы, даўно ўжо памерлі. Скора памруць і гэтыя апошнія сведкі старадаўняй мінуўшчыны.
    ПАВЕР I, АБРАДЫ 1 ЗВЫЧАІ
    Відзы. На ўсе тры куцці (першая напярэдадні Каляд, другая напярэдадні Новага года, трэцяя напярэдадні Вадохрышча) да вячэры нельга не толькі нічога есці, але і каштаваць тое, што гатуецца на вячэру, таму што пры парушэнні гэтага звычаю палявыя пасевы будуць знішчаны птушкамі і жывёлай.
    Калі жыта красуе, днём нельга бяліць палотны, бо гэта накліча вецер, які прынясе шкоду красаванню жыта, можна, аднак, бяліць палатно ў гэту пару раніцаю і вечарам. На Спаса (6 жніўня) раніцаю да ўсходу сонца кожная гаспадыня ідзе на агарод і далонямі пяшчотна сціскае кожны качан капусты — гэта робіцца для таго, каб галоўкі былі вялікія і тугія.