• Газеты, часопісы і г.д.
  • Земляробчы каляндар Абрады і звычаі

    Земляробчы каляндар

    Абрады і звычаі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 405с.
    Мінск 1990
    134.01 МБ
    Ліпень
    2/19. Юды («На Юды конь баіцца груды»),
    6/23. Купалле.
    7/24. Іван Купала, Іван Пятроўскі, Іван летні, Іван ведзьмін — старажытнае земляробчае свята, свята сонца і агню, бостваў урадлівасці і росквіту зямлі.
    10/27. Сем братоў (н. ст.). «Сем братоў варожаць, колькі тыдняў пагоды». Сямён («На Сямёна дождж — сем тыдняў то ж»).
    12/29. Пятро, Пятрок, Пятро і Павел — земляробчае свята, канец Пятрова посту («Свята Пятро — ў жыце ядро»).
    13/30. Паўлюк, Паўпятро — працяг свята Пятра.
    14/1. Кузьма, Касьма і Даміан — земляробчае свята, свята кавалёў («Святы Пятро жыта спеліць, святы Кузьма сякеры робіць, а святы Дзям’ян сена грабіць»), 17/4. Андрэй — адзін з апекуноў земляробства («Трэці празнік — святы Андрэй, святы Андрэй за ўсіх мудрэй. Саху ладзіць, каня гладзіць»),
    18/5. Свята месяца, Лампады. У гэтым свяце, як сцвярджаў А. Кіркор, ёсць рэшткі культу Велеса — «бога статка, апекуна пастухоў».
    21/8. Казанская — дзень засцеражэння ад хвароб вачэй і галавы. Данат (н. ст.). «Святы Данат коскі точыць, сянцо косіць». Пракоп («Пракоп бок прыпёк»), 23/10. Мацвей — пачатак лета.
    25/12. Прокл. Засцерагаліся вялікіх росаў, пасля якіх гніло сена. Якуб (н. ст.). «Які Якуб да паўдня, такая да снежня зіма».
    26/13. Гаўрылей. Засцерагаліся граду, каб не пабіў каноплі. Шыпілінка, Серпавіца — пятніца перад Ільіным днём, дзень «зазубрывання сярпоў» («Шыпілінка \ кузню ідзець, у кузню ідзець сярпы зубіць»), Ганна (н. ст.). «Дождж на Якуба — для жалудоў згуба, а як Ганна з дажджом — дык гарох з чарвяком».
    Жнівень
    1/19. Макрыны, Макрэня, Макрыдка («Як не будзе на Макрэню дажджу, то не будзе бульба гнісці»).
    2/20. Ілля, Галляш — свята дажджоў і навальніц; апякун земляробства і абаронца ад «нячыстай сілы», які ўвабраў рысы язычніцкага бога Перуна. Існуе шмат прымавак. Заканчвалі касавіцу, хадзілі талакою касіць удовам («Івановэ сена — пановэ, а Петровэ — ужэ не таковэ, а Іллінэ — удовінэ»). Спраўлялі зажынкі — свята пачатку жніва.
    4/22. Магдалена («Магдалена — вады па калена»),
    6/24. Барыс і Глеб, Барыс Палікоп («На Глеба і Барыса хлеба напарыся і за раллю бярыся»).
    7/25. Ганна («Меншы святочкі носяць снапочкі, святы Ганны бабкі стаўляюць, святы Барыс бабкі злічае»), 9/27. Палікоп—дзень жніва, у які нібы маланка паліць копы, стагі, будынкі. У некаторых раёнах Палікопам лічацца дні ад Барыса да гэтага дня.
    Панцеляймон—лекар ад хвароб галавы.
    10/28. Лаўрын (н. ст.). «На Лаўрына спяшай да млына». 11/29. Іван Калінавік, Іван Каліннік— дзень збору каліны, журавін. Сеялі жыта, вілі вянкі.
    12/30. Іван — абаронца ад злодзеяў.
    Сіла («Хто на Сілу жыта пасее, у таго на хлеб надзея»).
    13/31. Спасаўскія запускі, запусты — пярэдадзень Спасаўскага посту.
    14/1. Макавей, Макаўе, першы Спас, медзяны Спас — свята маку. Спасаўка, Спасаўка-Ласаўка, Спажын пост — пятнаццацідзённы асенні пост (да 28.08).
    15/2. Базыль («Базыль авечкам воўну дае»), Прачыста (н. ст.). «Прыйшла Прачыста — стала поле чыста».
    16/3. Рох (н. ст.) — «маленькі сьвяток», «кірмаш на паненак», як заўважаў А. Сержпутоўскі на Капыльшчыне і Случчыне.
    Антоні («Антоні віхравеі»).
    19/6. Яблычны Спас, вялікі Спас, сярэдні Спас, другі Спас, Іспас — свята садавіны.
    24/11. Баўтрамей, Варфаламей (н. ст.) «Прыйшоў Баўтрамей — жыта на зіму сей».
    Субота. Спасаўскія дзяды — Дзяды перад Успленнем адзначаліся на Століншчыне і іншых сумежных раёнах.
    28/15. Успленне, Прачыстая, вялікая Прачыстая, першая Прачыстая, Аспажа, Гаспажа, Спажа, вялікая Спажа, Зялёная, Зельна — свята ўраджаю.
    Бабскае лета—маладое «бабскае лета», да 11 верасня.
    29/16. Хлебны Спас, трэці Спас, малы Спас — свята хлеба. Дажынкі — свята заканчэння жніва. Ян (н. ст.). «Ян на лета прыйшоў, а ўжо восень знайшоў».
    31/18. Флор і Лаўр, Хрол і Лаўр — «конскае свята». Арабінавы дзень і ноч, Варавіты дзень — пара, калі бывае «сухая» навальніца, або буран. У некаторых раёнах лічылі, што «рабінава ноч» бывае на Спасаўку або ў нейкую ноч ад Барыса да Прачыстай ці ад першай Прачыстай да другой.
    Верасень
    5/23. Лупа («будзе жыта купа»).
    10/28. Мацей, Майсей — абаронца ад запойнага п’янства («Пасля Мацея мужык на полі пацее»).
    11/29. Галавасек, Галаварэз, Іван Крываўнік, Іван Посны. У гэты дзень нічога круглага не рэзалі.
    Бабскае лета — старое «бабскае лета» (да Цудаў, Багача, Пакровы — у розных раёнах па-рознаму), пачатак жаночых сельскагаспадарчых работ.
    14/1. Сямён («У Сямёнаў дзень да абеда пашы, а пасля абеду пахара з поля гані»; «Сямён да варот — на двары сем пагод: сее, вее, дзьме, крупіць, муціць, зверху лье, знізу мяце»). Абрад «жаніцьба коміна» (лучніка, пасвета).
    Узвіжанне, Здзвіжанне (н. ст.). «На Узвіжанне халат з плеч, а кажух на плечы».
    19/6. Цуды («Не так бойся Прачыстай, як «цуда» яе»; «Прачыста гаворыць: «Мяне не святкуй, а святкуй маё Цуда»).
    Міхайла — прысвятак, асацыіруецца з Цудам. He палілі святло ў хлявах. Існуе шмат паданняў пра незвычайныя цуды, якія адбываліся з людзьмі ў гэты дзень.
    21/8. Багач, Багатнік, Багатуха, Гаспожка багатая, малая Прачыстая, другая Прачыстая, другая Спажа, Зельная — старажытнае свята заканчэння ўборкі збожжа.
    27/14. Здзвіжанне, Звіжанне — свята «закрывання» зямлі на зіму.
    29/16. Міхал (н. ст.). «Калі на Міхала з поўначы вецер вее, то не май на пагоду надзеі».
    Кастрычнік
    4/21. Пранцішка, Францішак (н. ст.). «На Пранцішка шукае зярнят у полі мышка».
    Нядзеля. Зялезная нядзеля («Перад Пакровам пянькі не мачы: крэпка будзець»).
    9/26. Іван Шаптун, Іван Пакроўны, Багаслоў («Іван Багаслоў дружак разаслаў, а на Пакрова дзеўка гатова»; «Хто не дасее да Івана Багаслова, той не варт добрага слова»),
    11/28. Пакроўны бацька — прысвятак за тры дні перад Пакровамі.
    Пятніца— субота. Пакроўцы — Дзяды перад Пакровамі. 14/1. Пакрова, Пакроў, трэцяя Прачыстая — народнае свята, якое знамянуецца ў календары як глыбокая восень, пасля якога пачынаецца зіма.
    18/5. Юліан — ахоўнік дзяцей.
    20/7. Сяргей («3 Сяргея пачынаецца зіма»).
    24/11. Зміцер (н. ст.). «Зміцер зямлю выцер, на груды пабіў, каб ніхто не хадзіў»; «На Змітра баба хітра». Марцін (н. ст.).— свята млынароў; елі гусей («Марцін святы — губіцель гагаты»),
    28/15. Параскева Пятніцкая (н. ст.).
    29/16. Логін — збавіцель ад хвароб вачэй.
    30/17. Паклоны — дзень адбівання паклонаў Андрэю Крытскаму.
    31/18. Лука («Хто сее да Лукі, то не будзе мець ні хлеба, ні мукі»),
    Лістапад
    1/19. Усе святыя (н. ст.) — памінальны дзень у беларусаўкатолікаў. «Па Усіх святых холад для ўсіх».
    2/20. Задушны дзень — працяг памінальных дзён. Артошка («Святы Артошка, напрадзі пачатак з лукошка»).
    Пятніца — субота. Асяніны, Змітраўка, Казанскія, Змітраўскія дзяды — памінальны дзень перад Змітрам.
    Субота. Змітрава, Памінальная, Радзіцельская субота — працяг Асянін.
    8/26. Зміцер — «хітры дзень», канец надзеі выйсці замуж («Да Змітра дзеўка хітра»; «Святы Зміцер — ён на ўсіх хіцер: салады салодзіць, піва робіць, сыноў жэніць, дачок выдаець»). Дзяды. Дарэвалюцыйныя этнографы адзначалі, што ў Ашмянскім павеце першыя Дзяды ў чацвер, другія — у суботу, трэція — у нядзелю, чацвёртыя — у суботу перад Загавінамі (Берман, 1874); у Гомельскім павеце спраўлялі Змітраўкі, Дзяды — 26, а Бабы — 27 лістапада (Радчанка 3., 1888).
    9/27. Тадор (н. ст.). «На Тадора поўна камора».
    10/28. Параскі, Параскева Пяценка, Параскімка, Параскоўя, Параскі асеннія — дзень забароны прадзення і ткання.
    11/29. Настуся. Стрыглі авечак. Марцін (н. ст.). «Ад Марцінавага дня пачынаецца зіма».
    14/1. Кузьма-Дзям’ян, Кузьма-Зямян, Касьма-Даміян— свята шаўцоў, кавалёў; апякун земляробства і вяселля. Пачатак Піліпаўскіх запустаў (па 27 снежня) — апошніх дзён перад Піліпаўкай.
    Пятніца — субота. Міхайлаўскія, асеннія, Дзяды.
    Субота. Бабы, Міхайлаўскія бабы.
    21/8. Міхайла, Міхайлаў дзень — апошняе свята года, абаронца ад грому.
    Пятніца — субота. Піліпаўскія, Раздзвяныя, дзяды — памінальны дзень перад Піліпаўкай («Піліпаўскі дзед кажа: хоць трашчу, але не пушчу»),
    25/12. Кацярыны (н. ст.). «Прыйшла Кацярына — прыйдзе й пярына».
    26/13. Іван Залатавус — дзень пчаляроў («Іван мёд выбірае»).
    27/14. Юсцініян — апякун плоднасці жанчыны.
    Канец Запустаў, Загавін.
    Піліп, Піліпей — канец Мясаеда («Піліп дзяцей адзявае»).
    28/15. Піліпаўка, Раждзественскі пост — шасцітыднёвы перадкалядны пост (да 6 студзеня).
    30/17. Андрэй (н. ст.) —дзень варожбаў («Святы Андрэю, я ячмень сею...»).
    Снежань
    4/21. Увядзенне, Вадзенне («водзяцца ваўкі», «вадзілі Варвару», «Увядзенне, што свят навядзе»). Барбара (н. ст.). «Барбара мосціць, а Мікола гвоздзіць».
    5/22. Сава (н. ст.). «Барбара мосціць, Сава цвікі вострыць, а Мікола прыбівае».
    6/23. Матрыхваны, Матрыпан — дзень вольны ад прадзення ў Піліпаўскія вечары.
    7/24. Кацярыны.
    9/26. Юр’е зімовы, Юр’еў дзень, Ягорый, Цуды («Есць на свеце два Юр’і і абодва дурні: адзін халодны, а другі галодны»; «Юры мосціць, а Мікола гвоздзіць».
    13/30. Андросы, Андрэй, Андрэйкі — дзявочае~€вята.
    14/1. Навум. Раней некаторыя сяляне пачыналі вучыць грамаце сваіх дзяцей («Прарок Навум наставіць на вум»),
    17/4. Варвары, Варкі — прысвятак. Мусіць, у старажытнасці святкавалі дзень зімовага сонцастаяння, таму паўсюдна вядома прымаўка «Варвара ноч урвала, а дзень надтачыла».
    18/5. Савы, Саўка, Міколін бацька («На Савы не пралі, таўклі проса, ячмень на куццю, жыта малолі на каляднікі, пасталы плялі, валокі вілі»).
    19/6. Мікола зімовы, Мікольшчына («Да Міколы няма зімы ніколі»; «Ніводнаму Міколу не вер ніколі»), 22/9. Ганна, Ганкі («На Ганкі ‘сядайце на санкі»),
    24/11. Посная куцця (н. ст.). Пачатак Каляд па каталіцкім календары (да 6 студзеня).
    25/12. Польскія Каляды, польскае Ражство (н. ст.). «Калі польскія Каляды трашчаць, дык нашы плюшчаць, калі ж польскія плюшчаць, то нашы трашчаць».
    26/13. Сцяпан (н. ст.).
    31/18. Мадэст — апякун дамашняй жывёлы. Марк («Марка да Варка, няхай будзець парка»).
    Тыдзень да Каляд («Тыдзень, тыдзень да Каляд, наш пан чэлядзі не рад...»). Сільвестра (н. ст.). На Сільвестраву ноч» дзяўчаты варожаць. Багатая, шчодрая куцця (н. ст.).
    * * *
    У беларускі народны каляндар мы ўключаем святы і прысвяткі, на якія традыцыйна выконваліся песні, праводзіліся абрады, адбываліся гульні, ігрышчы і з якімі звязаны прыкметы і павер’і. Сюды ж уваходзяць тыдні і большыя прамежкі часу, што атрымалі адпаведныя назвы. Такім чынам, у календары аказаліся народныя святы, абрады, гульні і ігрышчы, якія маюць язычніцкае паходжанне, некаторыя з іх злучыліся з «рухомымі» датамі афіцыйнага календара, а таксама святы і прысвяткі, у якіх бачна хрысціянскае паходжанне, але назвы і сутнасць іх фалькларызаваліся, г. зн. упамінаюцца ў народных песнях, казках, паданнях, з імі звязаны прыкметы і павер’і, прыказкі. Часцей такія назвы каляндарных дат гучаць на беларускі лад, напрыклад Мікола («Перенесенне мошей святнтеля чудотворца Ннколая» * — 9 мая), Іван веснавы («Апостол н евангелнст Ноанн Богослов» — 8 мая), Ганны («Зачатне праведной Анны Пресвятой Богороднцы» — 9 снежня), для некаторых характэрна выкарыстанне форм множнага ліку (Ганны, Кацярыны, Варвары, Параскі).