Земляробчы каляндар
Абрады і звычаі
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 405с.
Мінск 1990
19/6. Вадохрышча, Кшчэнне («Трашчы не трашчы — ужо прайшлі Вадахрышчы»).
20/7. Прывадахрышча, Лянівы дзень— заканчэнне святак. Прыцік, Прысеча («Іван Прыцік узяў куццю да й уцік»). Пачатак малой Вясельніцы (да Масленкі).
21/8. Провады Каляд, Адпусціцель, Расцвендзень.
24/11. Аксіння (н. ст.). «Аксіння дарогу перамяце, а корм падмяце».
31/18. Апанасся, Апанас, Гусеўнік — дзень жывёлы; гусінае свята («Хавай нос у апанасаўскі мароз»).
Люты
2/20. Срэценне, Грамніцы (н. ст.). «Як на Грамніцы адліга — з ураджаю будзе фіга»; «На Срэценне зіма з летам сустракаецца».
5/23. Агата (н. ст.). «Агаты бароніць ад агня хаты».
6/24. Аксіння, Ксеня («Калі да Аксені мяце, то ўвесь корм падмяце»).
9/27. Іван Златавус. Згодна з легендай, замест падпаленых вусоў бог падарыў Іаану Хрысціцелю залатыя.
11/29. Ігнат («На святога Ігната зіма багата, а Ігнат Грамніцам рад»),
12/30. Тры Свяціцелі.
Панядзелак. Пачатак * Усеяднага тыдня — тыдзень памяці продкаў; апошні тыдзень Мясаеда перад Масленічным тыднем.
13/31. Стрэчаньскія дзяды.
14/1. Грамнічны бацька — пярэдадзень Грамніц. Рыхтавалі свечкі. Трыфан («На Трыфана зорна — вясна позняя»).
15/2. Стрэчанне, Грамніцы — дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі («А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне, зіма з летам стрэлася, стрэлася...»; «Грамніцы — палавіна зіміцы»).
Пятніца. Масленічныя, або Мясаедныя, дзяды, Дзедава пятніца — пятніца перад Масленічным тыднем.
Субота. Дзедава субота, Бабы.
18/5. Агата («Хлеб святой Агаты не пусціць бяды да хаты»).
* Святы і прысвяткі, якія не маюць сталага дня прымеркавання ў календары; залежаць ад Вялікадня (у тэксце выдзелены курсівам).
19/6. Вакулы — ахоўнік чалавека ад ператварэння яго ў ваўкалака.
Панядзелак. Масленіца, Масленка — пачатак Масленічнага, Сырнага, тыдня — восьмы тыдзень перад Вялікаднем. Свята «гукання вясны».
Чацвер. «Крывы» чацвер. Валосы, Улас — свята жывёлы, культу Воласа; чацвер на Масленічным тыдні.
24/11. Улас, Аўлас — «каровіна і конскае свята». Сухі дзень, Мацей (н. ст.). «На Мацея зіма пацее».
Нядзеля. Масленічныя загавіны. — апошні дзень Масленіцы. «Гуканне вясны».
Панядзелак. Шыльны панядзелак, Паласказуб — першы дзень Вялікага посту (7 тыдняў).
26/13. Фаціння— заступніца ад ліхаманак, трасцы.
Сакавік
Субота. Зборная субота — субота перад Зборам. Абрад «споведзі дзежкі».
4/19. Казімір (н. ст.). «Святы Казімір дровы сякець і ў клад кладзець».
Нядзеля. Збор, Ізбор — пачатак збору селяніна ў поле; нядзеля першага тыдня пасля Масленіцы.
9/24. Абертас, Паўраценне — паварот птушак дадому. Янка («Янкавай галавы баіцца зіма»), Дзень Сарака мучанікаў (н. ст.). Прыска, Пліска (н. ст.). «На Прыска праб’е лёд і пліска».
12/27. Рыгор (н. ст.). «На святога Рыгора ідуць рэкі ў мора».
14/29. Касьян. Адзначалі толькі адзін раз у тры гады за тое, што ён падпаліў Іаану Хрысціцелю вусы.
14/1. Аўдоцця Вясноўка — першы дзень вясны і жанчыны. «Гуканне вясны».
17/4. Герасім Грачэўнік — дзень прылёту грачоў.
Панядзелак. Пачатак Крашчатага, Благавеснага тыдня — чацвёрты тыдзень Вялікага посту. Пяклі «храсты» (пячэнне).
Серада. Кросная серада, Серадапосце — серада на чацвёртым тыдні Вялікага посту.
19/6. Язэп (н. ст.). «Язэп кіўне барадою, дык зіма ўцякае ўніз галавою»; «Святы Язэп сярод посту шлюб дае прахвосту».
22/9. Саракі («На Саракі прылятае сорак выраяў») — дзень сустрэчы птушак.
25/12. Рыгор («На Рыгора зіма ідзе ў мора»), Дабравеш-
чанне (н. ст.). «У каго хлеба шмат — і Дабравешчанню рад». «Гуканне вясны».
Нядзеля. Засеўкі — звычайна на Крашчатым тыдні або пасля Благавешчання. Абрад «жаніцьба коміна» (гл. таксама 14.09).
30/17. Аляксей цёплы («На цёплага Аляксея рыба ідзе на нераст, карова на верас, а бартнік на хвою»).
Красавік
1/19. Дар’я вясенняя — свята вясны ў некаторых раёнах. Нядзеля. Пачатак Пахвальнага тыдня — тыдзень перад Вербніцай («Дзіка качка яйцом пахваліцца»).
5/23. Арына, Ірына (н. ст.). «На Арыну сей купусту ў расадніках».
6/24. Камаедзіца — язычніцкае свята пакланення мядзведзю.
Пятніца. Пахвальная пятніца — дзень на Пахвальным тыдні. Мылі хлебныя дзежкі.
Субота. Пахвальна, Мезіна субота.
7/25. Благавешчанне, Звеставанне — свята пры.іёту бусла. Гукалі вясну.
Нядзеля. Вербніца — нядзеля перад Вялікаднем. Пачатак Вербнага, Страснага, тыдня. Засеўкі.
Панядзелак. «Чысты» панядзелак — панядзелак Вербнага тыдня. Пачатак Белага тыдня.
Аўторак. «Чысты» аўторак — аўторак Вербнага тыдня. Серада. Дравяная страсць — серада Вербнага тыдня.
Чацвер. Дравесны, «чысты», Вялікі, чацвер, Жыльнік — дзень Вербнага тыдня («Чысты чацвер ячмень засяваець»). Абрад «мыцця дзежкі».
Пятніца. Красная, Велікодная пятніца — пятніца Вербнага тыдня.
9/27. Матрона («На Матрону шчупак хвастом лёд прабівае»).
14/1. Прабуджэнне дамавіка («Апрэль — нікаму не вер»).
Субота. Красная, Вялікая субота, Таўкушчы. дзень —субота перад Вялікаднем.
Нядзеля. Вялікдзень, Вялічка, Паска — пэўная нядзеля ў перыяд з 4 красавіка па 8 мая, у католікаў з 22 сакавіка па 25 красавіка («Святое Вялічка ды гуляць вяліць малым дзеткам з красным яечкам. Старым мужам — мужжываннейка, старым бабам — пагуканнейка, маладым малайцам — паляваннейка, маладым паненкам — пагуляннейка»).
16/3. Мікіта («На Мікіту няма ні зімы, ні лета»).
Панядзелак. Вялікі панядзелак — другі дзень Вялікадня. Валачобніцтва.
Аўторак. Вялікі аўторак — трэці дзень Вялікадня («Першы дзень пірагі маюць, а сярэдні дзень пагуляюць, а паследні дзень выпраўляюць»).
Серада. Пачатак Праводнага, Мёртвага, Фаміна тыдня — серада пасля Вялікадня («Пайшла зіма да Кіева, а нам лета пакінула»). Людавы дзень. Градавая серада. Абрады каля студні.
Чацвер. Вялікадне мёртвых, Наўская Паска — дзень памінання на могілках; чацвер на Велікодным тыдні.
21/8. Руф («рушыць снягі»).
23/10. Войцах (н. ст.). «Святы Вайце.ху выпусціў жаўранка з меху». Юры (н. ст.). «Як настане Юр’ева раса — не патрэбна коням аўса».
Панядзелак. Радунічныя дзяды — Дзяды перад Радуніцай.
Аўторак. Радуніца, Радаўніца — першы або другі аўторак пасля Вялікадня («На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а к вечару скачуць»),
24/11. Анціп — ахоўнік зубоў.
25/12. Марк (н. ст.). «Дождж на Марка — дык зямля як скварка».
28/15. Пуд («Пуд снег пудзіць»),
30/17. Зосім — ахоўнік пчол. Андрыянава ноч — час дзявочай варажбы.
Май
1/18. Кузьма («У дзень святога Кузьмы сеюць моркву і буракі»).
5/22. Ляльнік — язычніцкае свята ў гонар Лады.
6/23. Юр’е, Юрай, Ягорый — свята выгану жывёлы ў поле.
Панядзелак. Пачатак Пераплаўнага, Чарвівага, тыдня — чацвёрты тыдзень ад Вялікадня.
8/25. Станіслаў (н. ст.). «Сей лён на Станіслава — вырасце як лава». «Бабскія разбрыкі» — абрады на ніве.
Серада. Градавая серада, Перапалавенне — серада на Пераплаўным тыдні.
10/27. Абрад выезду ў поле Ярылы.
Ярылавіца — святкаванне ў гонар язычніцкага культу веснавой урадлівасці і плоднасці жанчыны (да Пятра).
13/30. Якуб («На Якуба грэе люба»).
14/1. Май («Май — валам сена дай, а сам на печ уцякай»), Макарэй.
15/2. Барыс — апякун веснавых палявых работ («Ляды паліць, зямлю грэець, ячмень сеець»).
21/8. Іван веснавы, Мікольнік, Іван доўгі, бацька Міколы («Міколін бацька із сявалачкі яр засяваець. Первая сяўба — белы й гарошак, втарая сяўба — яра пшаніца»).
22/9. Мікола — свята пастухоў («Па межах ходзя і ўсё родзя, і траву расціць, і скот пасціць»), Галена, Алёна (н. ст.). «Сей лён на Галену, то будзе кашуля па калена».
23/10. Зілот («Сей пшаніцу, і яна будзе як злата»).
Чацвер. Ушэсце, Шоснік— дзень агляду жыта; саракавы дзень пасля Вялікадня. Абрад «стралы».
27/14. Сідар («Прыйшлі Сідары, прыйшлі і сіверы»).
28/15. Пахом («Сей агуркі на Пахом — будзеш насіць мяхом»).
29/16. Магдалена (н. ст.). «Магдалена зязюльку прысылае». Серада. Града&ая, «крывая», серада — чацвёртая серада пасля Вялікадня.
31/18. Шэсць Дзеў («На Шэсць Дзеў лён сей позні»). Канапелька Матруна («Канапелька Матруна ў зямлю махнула»).
Чэрвень
Пятніца. Сёмушныя, Траецкія, дзяды — пятніца перад Сёмухай («У пятніцу вараць поснае, а ў суботу — скаромнае»).
Субота. Духавая субота, Сёмка, Стаўроўскія дзяды — субота перад Сёмухай. Кляновая субота, Зелянец, Май, Зялёныя святкі — свята зелені.
Нядзеля. Сёмуха, Сямік, Тройца, Клечанне — свята культу продкаў і расліннасці; пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня («Мы куміліся, не сварыліся»).
3/21. Алёна, Ульяна— дзень ільну.
Панядзелак. Пачатак Праводнага, Гранага, тыдня, Русальніцы — наступны тыдзень пасля Сёмухі. Ваджэнне «куста».
4/22. Васіліска («Ад Васіліскі і салавей блізка»),
5/23. Дзень памяці Ефрасінні Полацкай. Хадзілі ў Полацк пешшу.
Аўторак. Конскі Вялікдзень — аўторак пасля Сёмухі.
Серада. Градабой — дзень аховы ад грому; серада на Граным тыдні. Серада-Русаль — дзень здабывання «жывога агню» на Палессі.
Чацвер. Наўская Тройца, Наўскі чацвер — дзень памінання продкаў; чацвер пасля Сёмухі. Абліваха — абрад вызывання дажджу.
Нядзеля. Пятроўскія запускі — пярэдадзень Пятроўкі. Абрады «развівання вянкоў».
Панядзелак. Розыгры — апошні дзень Русальнага тыдня. Пятроўка — Пятроўскі пост («Хто ў Пятроўку сена не косіць, той зімою ў сабак просіць»),
14/1. Юстын. Харытон («Юстын цягне ўверх каноплі, а Харытон — лён»).
Чацвер. Дзевятнік. — чацвер на дзевятым тыдні пасля Вялікадня («у жыце... красу здымаець»),
Пятніца. Дзевятуха — пятніца на дзевятым тыдні пасля Вялікадня («Дзевятушка-памяжаначка па межах хадзіла, жытцо абзірала»),
21/8. Тодар («На Тодара раса—канапель паласа»), Пятніца. Дзесятуха — пятніца на дзесятым тыдні пасля Вялікадня. Пяценка — час, калі завязваецца зерне («пятка»), («Дзесятуха красу давала, а Пяцінка красу здымала, пятку стаўляла»),
23/10. Купалле (н. ст.) —язычніцкае свята летняга сонцастаяння («Сёння Купала, заўтра Ян, пойдзем, дзевачкі, у зялёны гай»).
24/11. Ян Купальны, Янаў дзень (н. ст.). «На Яна сонца гуляе».
25/12. Анапрэй («Святы Анопры, радзі каноплі»; «Хто на Нупрэя пасее грэч, той будзе бліны печ»).
26/13. Акуліна Грэчышніца, Акуліна — «задзяры хвост» («каровін зык»).
28/15. Амос («Прыйшоў Амос — цягне ўгору авёс»).
29/16. Ціхан — дзень заканчэння севу на Смаленшчыне. Пётра і Паўла (н. ст.). «Святы Пётра ў косы звоніць, а святы Паўла граблі робіць».