• Газеты, часопісы і г.д.
  • Земляробчы каляндар Абрады і звычаі

    Земляробчы каляндар

    Абрады і звычаі

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 405с.
    Мінск 1990
    134.01 МБ
    У некаторых месцах у дні сонечнага зімняга павароту мядзведзя лічылі нават царом звяроў. У ранейшыя часы на Каляды вадзілі жывога ручнога мядзведзя з казою. Цяпер дзе-нідзе яшчэ прыбіраюцца мядзведзем, але часцей галоўная роля адводзіцца «казе».
    Воўк у народным уяўленні таксама не пазбаўлены міфічнага значэння. Ен увасабляе сілу холаду і зімы. Снежань называлі воўчым месяцам. У гэты час у іх пачынаецца перыяд цечкі, і яны ходзяць чарадою. Вось чаму ў беларусаў воўк адыгрывае ролю дэмана, з’яўляецца памочнікам злых сіл.
    Нарэшце, вяпрук, свіння на зімнім свяце прыносіліся ў ахвяру богу-сонцу — звычай, хоць несвядома, і цяпер існуе ў многіх славян. На Беларусі, як і ва ўсіх заходніх губернях, не
    толькі ў панскіх дамах, але ў асяроддзі сялян кожны заможны гаспадар гадуе з восені кабана і забівае яго перад Калядамі. Гэта і называюць «забіць каляду», або «забілі к Калядзе».
    У містэрыях, што расказваюцца ў час ваджэння «казы», важную ролю адыгрывае бог зімы — Зюзя. Беларус яго добра ведае. Ен сівы, з доўгаю барадою, босы, у белым футры, без шапкі, з жалезнаю булавою. Каб яго задобрыць, каб не быў люты, яму пакідаюць куццю, а яшчэ часцей гаспадар першую лыжку куцці кідае за акно, прыказваючы: «Мароз, хадзі куццю есці». Асабліва напярэдадні Новага года яму адкладваюць куццю ў асобную міску і пакідаюць яе на ноч на стале, ведаючы, што Зюзя прыйдзе «куццю паесці». Большую частку зімы ён знаходзіцца ў лесе, але часам наведвае і вёскі, і кожны яго прыход прадвяшчае суровую сцюжу. Калі Зюзя ўзлуецца, ён ударае сваёй булавой у пень—і пайшлі траскучыя маразы. Міф сонца, якое нараджаецца, змешваецца з хрысціянскім паданнем пра зорку, што апавяшчае аб нараджэнні «збавіцеля».
    На Каляды, якраз так, як пры сустрэчы вясны і ў купальскую ноч, ведзьмы і ведзьмары ляцяць на Лысую гару ў Кіеве, так як літоўскія ведзьмы на гару Шатрыю (у Шавельскім п. Ковенскай губ.), а польскія, чэшскія і славенскія на Бабіны горы (Babia gora, у Карпатах, на граніцы Венгрыі). Там у іх у гэты час адбываецца шабаш, заляцанні з дэманамі і ўсялякага роду д’ябальскія забавы. Калядныя святы ўсюды на Беларусі, як у праваслаўных, так і ў католікаў, пачынаюцца 24 снежня, на куццю — куццёю. Вымыўшыся папярэдне ў лазні, пасля захаду сонца збіраюцца сем’ямі ў дамах, прысоўваюць у кут стол, на ім рассцілаюць сена, накрываюць белым абрусам і на ім ставяць падрыхтаваныя стравы з куццёю пераважна з грэчкі, ячменю, пшаніцы, гароху, жыта, а ў некаторых, багацейшых, бываюць і бліны. Неабходная прыналежнасць куцці — мядовая сыта. У панскіх дамах і наогул у багатых людзей падаюць розныя гатункі рыбы, але сапраўдная куцця, г. зн. грэчка, пшаніца і г. д., стаіць увесь час на стале з сытою, пакуль вячэраюць, і потым яе падаюць у канцы вячэры гэтак, як аўсяны кісель. Пад абрус таксама абавязкова падсцілаюць сена. На Беларусі ў ніжэйшых слаях і нярэдка ў сярэдніх і нават вышэйшых старэйшы ў сям’і гаворыць малітву, сам накладвае куццю, падлівае сыту, віншуе ўсіх сваіх дамачадцаў са святам, успамінае родных нябожчыкаў, жадаючы ім вечнага спакою. Пры гэтым, як ужо ўпаміналася, кідае лыжку куцці ў кут Зюзі або пакідае для яго ў місе. У Магілёўскай губерні ў некаторых вёсках запрашаюць таксама «дзядоў», г. зн. нябожчыкаў баць-
    коў і дзядоў, есці, прыгаворваючы: «Дзяды, дзяды, хадзіце куццю есць», пакідаючы ім частку куцці за аконцам або ў сенцах. У прамежках выцягваюць з-пад абруса сянніну і па даўжыні яе мяркуюць аб будучым ураджаі льну. Пасля яды бягуць глядзець, ці пратоптаны дарожкі па дварэ да чорнага (да зямлі) і ці многа зорак на небе. Першае прадказвае багаты ўраджай грэчкі, а апошняе — добры прыплод жывёлы. Абглядаюць таксама на дрэвах галінкі: калі яны ўсе пакрыты інеем, то будзе добры ўраджай садавіны. Калі ў гэты дзень адліга, то санная дарога захаваецца да паловы сакавіка і прытым будзе ранняя вясна і багатае лета.
    Калі пажылыя варожаць пра пагоду і ўраджай, дзяўчаты ў гэты час прыслухоўваюцца да сабачага брэху: адкуль ён чуваць, адтуль з’явіцца жаніх. Потым бегаюць пад суседнія хаты і слухаюць пад вокнамі. Радуюцца, калі пачуюць словы: «Ну, ідзі, браце, досыць сядзець» і г. д. Даходзяць да роспачы, калі пачуюць, што госця просяць яшчэ пасядзець. Першы выпадак прадказвае замужжа на працягу года, апошні — сядзенне ў дзеўках. Але горш за ўсё, калі пачуюцца словы: «свяшчэннік», «свечы», «дошкі» і да т. п.— гэта прадказвае хуткую смерць той, што слухае, або яе суджанага. Тыя, каму не ўдалося падслухаць і адгадаць свой лёс, бяруць бярэмя дроў або абхопліваюць выцягнутымі рукамі пляцень і потым лічаць колькасць пален ці колляў: цотная лічба прадказвае замужжа, няцотная — увесь год ніхто не пасватаецца.
    У гэты ж вечар звязваюць ногі ў стале, каб жывёла не пераскаквала плятнёў і не таптала пасеваў, а таксама каб не ўцякалі пчаліныя раі. Жанчыны ў гэты час матаюць клубкі як мацней і пабольш, таму што гэта нібы павялічыць качаны, г. зн. галоўкі капусты; нядбайная ж мотка клубкоў пазбавіць валоў сілы ў нагах. Нельга таксама ў гэты час гнуць абручы, абады і палазы, таму што гэта дрэнна дзейнічае на жывёлу: увесь прыплод на працягу года будзе з крывымі нагамі.
    Нельга звязваць памяла для вымятання печаў, таму што ад гэтага здарыцца пажар або гром ударыць у дом.
    Сена, што было пад абрусам, і рэшткі яды на другі дзень аддаюць жывёле; пакінутыя на стале зярняткі збіраюць і хаваюць да сяўбы, змешваюць тады з насеннем, якое сеюць. Гэта засцерагае каласы ад псавання. Куцця паўтараецца напярэдадні Новага года, але ўжо скаромная, абавязкова з каўбасамі і багатаю выпІўкаю. Трэцяя куцця бывае напярэдадні Вадохрышча. У гэты дзень да вячэрняга асвячэння вады захоўваюць строгі пост, і нават у час куцці няма таго багацця яды і піцця, якія патрэбны напярэдадні Каляд і Новага года. Вадою апыр-
    скваюць жыллё, свірны, хлявы і іншыя будынкі. Надпісы і акрапленне засцерагаюць ад вядзьмарства і хвароб. Крэйду захоўваюць увесь год і п’юць як лякарства з віном ад страўнікавага болю.
    Ад Каляд да Вялікадня сяляне святкуюць і асабліва пасля захаду сонца ні за што не бяруцца, ні за якую работу. Калі ж што-небудзь непрадбачанае, тэрміновае прымусіць узяцца за работу, то, каб пазбегчы немінучай бяды, парушальнік павінен на наступны дзень рассячы жэрдку загарадзі. Звычай гэты, вядома, ідзе з далёкай мінуўшчыны і не без таямнічага значэння. Растлумачыць значэнне цяжка, але рассячы жэрдку ва ўласнай загарадзі — значыць прынесці ахвяру, якая пазбавіць ад грэху. Каму гэта ахвяра — сказаць цяжка.
    Вечарамі ва ўсе дні калядных свят сяляне збіраюцца сем’ямі па хатах і мірна, ціха праводзяць час. Нездарма гэтыя вечары называюцца святымі, або вечарынкамі. Віна або зусім не п’юць у гэты час, або вельмі мала, спяваюць песні, слухаюць апавяданні бывалых людзей, прапануюць адзін аднаму загадкі, танцуюць пад скрыпку або дуду, якую ў некаторых месцах называюць муцянкай. Арахі — таксама любімая гульня. Бяруць жменю арахбў і прапануюць угадаць, ці цот, ці лішка.
    Варта адзначыць, што наёмныя работнікі і работніцы, якія пакінулі службу і атрымалі плату ад гаспадароў часам за паўгода, а то і за ўвесь год, не ўдзельнічаюць у сямейных святых вечарах. Яны спраўляюць у корчмах так званыя ігрышчы... і часам за адну ноч прагульваюць увесь заробак. Таму зборышчы гэтыя і забараняецца называць святымі вечарамі, якія складаюць выключную прыналежнасць мірнага сямейнага ачага.
    Масленіца на Беларусі, як і ва ўсіх славян,— працяг тых жа калядак і служыць заканчэннем свят. Але беларус наогул не такі багаты і заможны, каб збыткаваць. Уся раскоша заключаецца ў блінах, яечні, у нямногіх мясных стравах.
    У некаторых месяцах быў звычай, здаецца, ужо не існуючы, гуртам (моладзі) бадзяцца на Масленіцу пад вокнамі дамоў і выпрошваць падачку, пры гэтым, зразумела, спяваліся святочныя песні. Бяссонаў прыводзіць цікавую масленічную песню з Барысаўскага павета:
    — Маладзіца, маладзіца маладая!
    Выйдзі к нам на вуліцу, А вынесь нам сыру, А пародзіш сына, А вынесь ты мачку, А пародзіш дачку.
    — Як я маю выходзіць —
    Свёкар скажа: пазаўгольніца, А свякруха скажа: пахмурніца, А дзевер скажа: палятуха, Залва скажа: шчабятуха. — Маладая маладзіца, Умей гэтак адказаці: — Пазаўгольніца, заўгольніца — Свіння чорна, Пахмурніца — цёмна хмара, Палятуха —ластавіца, А шчабятуха — сарока!
    Вялікі пост не вызначаецца нічым асаблівым. У Вербную нядзелю стараюцца як найраней устаць і падрыхтаванаю вярбою будзяць спячых, прымаўляючы: «Не я б’ю — вярба б’е...»
    Пост, строгі і даволі пашыраны, даводзіць многіх да знясілення, прымушае чакаць з нецярпеннем гэтага свята, да якога кожная сям’я стараецца абавязкова падрыхтаваць свянцонае (як у праваслаўных, так і ў католікаў). Неабходная прыналежнасць свянцонага ў сялян — яйкі, пафарбаваныя чырвонаю фарбаю (маларускіх пісанак не ведаюць зусім), куліч, сыры і каўбасы. Больш заможныя дадаюць вяндліну, парсюка і г. д. Усё гэта складваюць у каробкі і ноччу адпраўляюцца ў прыходскую царкву або касцёл, дзе пасля ўсяночнай свяшчэннік асвячае свянцонае, частка якога тут жа аддзяляецца для свяшчэнніка або ксяндза. Вялікая ноч у католікаў або Вялікі дзень у праваслаўных раней суправаджаліся стральбою з ружжаў і марцір, а вакол царквы і цяпер запальваюць смаляныя бочкі. Уся вёска на нагах, радасць, весялосць усюды. Пасля вяртання дамоў з царквы ў кожнай сям’і пачынаюць разгаўляцца: гаспадыня рэжа яйка на некалькі кавалачкаў і падае кожнаму з прысутных, а затым прыступаюць да мяснога і гарэлкі. Народ святкуе чатыры дні. Чацвёрты дзень дадатковы, называецца людовым. У кожнай вёсцы робяць арэлі і падрыхтоўваюць лубкі для качання яек. Цікава, што народ лічыць арэлі супрацьдзеяннем ад нападзення камароў. Біццё і качанне яек з лубкоў нярэдка пераходзіць у гарачую і азартную гульню, якая прыводзіць да сваркі і нават бойкі. Гульні гэтыя працягваюцца да Юр’я. У першыя дні свята маладыя хлопцы ходзяць па вуліцах і спяваюць перад хатамі свяшчэнныя песні, часам і ў суправаджэнні музыкі, г. зн. скрыпкі, балалайкі або дуды. Вядома, іх запрашаюць у хату і частуюць свянцоным або дораць ім па кавалку пірага і мяса, што яны складваюць у асобна падрыхтаваны мех. Хлопца, якому даверылі мяшок, называюць механошам, наогул жа пеўчых і музыкантаў назы-