Змагарныя дарогі
Кастусь Акула
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 572с.
Мінск 1994
Па сцежцы між баракаў насустрач ідзе нейкая постаць. У апошнюю хвіліну юнак спасцерагае Палішэўскага, і рука механічна падносіцца на вышыню правага вока. Яшчэ не мінуў, а ўжо чуе хрыплаваты бас:
— Эй, Спарыш! Як гэта вы салютуеце, як нежывы? Я вам устаўлю яйцыі Пся крэў!
Сымон спыняецца й адварочваецца. Перад ім праз імглу слёз відаць падвойны сыценькі падбародак, маленькія зласлівыя вочкі, няпэўная грымаса на азызлым твары й кругленькі жывоцік.
Сымонавы слёзы ўміг высыхаюць, а твар бляднее й сціскаюцца зубы. Як жа прыемна было б плюнуць у гэту сытую й брыдкую фізіяномію. Гад! Нячысцік! — мільгаюць у галаве адна за другой мянушкі. Ужо нават сліна збіраецца ў роце. Сымон стаіць над абрывам. Толькі хуткі інстынкт самакантролю ды крошачка здаровага рассудку падказваюць яму іншае. У апошні момант хлалец устрымоўваецца.
VII
Цэлы вечар таго дня, вярнуўшыся ў барак пасля заняткаў, чытаў Сымон прысланую газету й раздумваў. Перш за ўсё прачытаў кароткі непадпісаны артыкул пад загалоўкам «Кс. Вінцэнты Гадлеўскі», дзе аўтар апавядаў пра малаведамы дагэтуль факт аб замучанні нямецкімі гестапаўцамі ў Менску каля Каляд 1942 года выдатнага беларускага каталіцкага святара й арганізатара Беларускай незалежніцкай партыі. Аўтар не хацеў ці мо не ведаў — ён поўнасцю не адкрыў заслоны на таямнічую смерць ксяндза Гадлеўскага. Нічога не ўспамінаў аб юдавай ролі ў той час шырокавядомых беларускіх здраднікаў, якую яны згулялі, выдаючы ў рукі немцаў аднаго з найвыдатнейшых сыноў беларускага народа.
Сымон найбольш цікавіўся весткамі аб беларусах на выгнанні. На вялікі жаль, у гэтым газета была скупая. Весткі аб тым, што быццам у Злучаных Штатах ёсць нейкая Беларуская нацыянальная рада ў Чыкага, што там жа ёсць беларускія перадачы па амерыканскім радыё,— усё гэта было надта неабгрунтаванае, а калі й сапраўды нешта існавала, дык хіба ж толькі лакальна, бо не відаць, не чуваць было аб ніякай дзейнасці, перадусім аб якой-небудзь дапамозе беларусам у Еўропе, як памагалі іншанацыянальныя арганізацыі сваім суродзічам. Значыцца, аб гэтых арганізацыях усё тое было ж надта туманнае, невыясненае, хто ведае, ці было праўдзівае.
Цэнтрам Сымонавай увагі стаўся артыкул пад загалоўкам «Заданні беларускай эміграцыі», які выясняў шмат чаго адносна трагічнага палажэння новых выгнанцаў і таксама кідаў святло на нашу старую эміграцыю за акіянам.
Сымон чытаў:
«Адной з найпякучых праблемаў для беларускага замежнага грамадзянства з’яўляецца сёння справа новай беларускай эміграцыі. У наследку страшнай разрухі нашага краю апошняй вайной — каля мільёна беларусаў апынулася паза межамі свае Бацькаўшчыны.
Гэта наша новая прымусовая й «дабравольная» эміграцыя апынулася была ў абставінах, не маючых сабе прэцэдэнту ў гісторыі ніводнае эміграцыі якога-небудзь народа ў свеце. Ёй прыйшлося перажыць надмерна нялюдскія цяжкасці, як матэрыяльна, так і маральна ды праўна...»
I далей:
«Усё тое, што перажыла гэта наша эміграцыя... тлумачыцца хіба тым, што ніводзін народ, як наш, не прывык да падобнага роду цярпенняў. Але цярпенні яе яшчэ не скончыліся...»
Далей аўтар стараецца падказаць беларусам у Амерыцы, прынамсі, тым зарганізаваным, якой помаччу маглі б прыспець сваім няшчасным родзічам у Еўропе. А самае галоўнае й найбольш важнае вычытаў юнак у наступным: «Беларуская новая эміграцыя на амерыканскай зоне Нямеччыны знаходзіцца не толькі што ў невыразным, але й досыць парадаксальным становішчы. Ёй па сёння не прызнаецца права нацыянальнасці, не дазваляецца нават тварыць сваіх асобных нацыянальных лагераў, падобна іншым нацыянальнасцям, а мусяць таму туляцца ў разбітку, па суседзях — у той час, калі амерыканскі ўрад афіцыяльна прызнае беларускі народ як нацыю».
Далей аўтар зноў раіў тое-сёе, што маглі б зрабіць у галіне дапамогі амерыканскія беларусы. Відаць, што аўтар і група беларусаў, якія выдалі «Беларускія Навіны» ў Парыжы, біліся, як тая рыба аб лёд, бездапаможна прыглядаючыся вялікай нацыянальнай катастрофе й маючы недахопам капіталу ды рознымі іншымі цяжкасцямі звязаныя рукі. Заклікі аб дапамозе да беларусаў цераз акіян падобныя былі да голасу ў пустыні, бо калі б у Новым свеце сапраўды існавала нейкая жывая й дзеючая нацыянальная беларуская арганізацыя, яна сама ўжо раней парупілася б пра тоесёе і не чакала б на парады з боку «Беларускіх Навінаў».
Сымон, чытаючы газету й крывавячы сэрцам аб няшчасці сваіх суродзічаў у Нямеччыне ды іншых краінах, не ведаў у гэты час, што ў «Беларускіх Навінах» не было сказана аб самым галоўным і найбольш жахлівым, якое выявілася й дайшло да ягоных вушэй пасля. Гэта палягала ў наступным: беларусы па цэлай Еўропе, а пераважна ў Нямеччыне, былі аб’ектам палявання бальшавіцкіх рэпатрыяцыйных місіяў, якія якраз у гэты час пры дапамозе й садзейнічанні заходніх хаўрусніцкіх акупацыйных уладаў стараліся там, дзе людзі не хацелі дабравольна, прымусам адвезці пад уладу маскоўскага тырана, найчасцей у сібірскія лагеры нявольніцкае працы ўсіх тых, каго гітлераўская ўлада выкінула са сваіх родных гнёздаў. Пры дапамозе амерыканскае й ангельскае вайсковае жандармерыі бальшавікі заладоўвалі няшчасных людзей у таварныя вагоны й пад канвоем накіроўвалі на Усход. Гэткім чынам з самай Нямеччыны ўда-
лося ім прымусова рэпатрыяваць блізу паўмільёна беларусаў, як пазней падала балынавіцкая статыстыка.
У гэты пасляваенны час заходні свет, пераважна Злучаныя Штаты й Ангельшчына, яшчэ добра не разгадаўшы аблічча бальшавіцкага крывапіўцы, былі мімавольна ўдзельнікамі найбольшага ў гісторыі гвалту над паняволенымі Масквой народамі. Ацверазенне прыйшло шмат пазней і вельмі паволі. Памылка была зроблена. Франклін Рузвельт адышоў на той свет са сведамасцю, што належаў да найвялікшых людзей у гісторыі Амерыкі хаця б таму, што спрычыніўся да перамогі над Гітлерам ды разумна падзяліў паміж трыма «вялікімі» зямную кулю на сферы ўплываў, не спасцярогшы, што ў сілу ўмоваў з валадаром Крамля быў партнёрам жахлівага народабойства. Сталін-Сосо-Джугашвілі насалоджваўся стогнамі й енкамі безабаронных ахвяр ды смяяўся з таго, што абдурыў сваіх ваенных хаўруснікаў.
«Прычына — веравызнанне, нацыянальнасць»
і
Вучні ў класс звычайна добра арыентуюцца, якія хто мае поспехі ў навуцы, і могуць часга вызначыць кожнаму месца паводле ацэнак. Калі восьмы курс школы падхаронжых набліжаўся да канца й праходзілі апошнія экзамены, было ў групе колькі чалавек, якія складалі лісты кадэтаў паводле іхняй паспяховасці. Параўноўвалі адзін ліст з другім, спрачаліся, адстойвалі дадатныя або адмоўныя ацэнкі тых ці іншых асобаў. Звычайна найменш было сумлеваў адносна колькіх першых — усе пагаджаліся, што першым паводле паспяховасці будзе Усаевіч. Некалькі наступных імёнаў таксама не былі цяжкімі для гадання, тым болып што ацэнкі з асноўных галінаў навучання былі раней вядомыя. Было яшчэ колькі невядомых, якія стараліся прадугледзець. Сымону звычайна вызначалі самае сярэдняе месца — між дзесятым і дванаццатым. Самыя два апошнія месцы прыдзялілі хваравітаму шляхцюку Янкоўскаму й даволі недалужнаму, найслабейшаму ад усіх Марцінкоўскаму.
Апошнія экзамены былі па стратэгіі й арганізацыі арміі. Хшаноўскі цэлымі гадзінамі вывучваў на памяць розныя ваенныя мудрасці і нават забываўся ўспамінаць пра сваю «боскую» Марыську. а перад кожнымі экзаменамі дрыжаў і хваляваўся, быццам малое дзіця перад першым зашчыпленнем воспы. Ягоны ж сусед Янкоўскі не меў такой вялікай пільнасці, хаця нямала часу прысвячаў на паўтарэнне. Неяк аднойчы надвечар Янкоўскі папрасіў Сымона, каб праэкзаменаваў яго. Сымон, паставіўшы колькі трапных пытанняў, хутка прыйшоў да выснаву, што шляхцюковы веды раўняліся блізка нулю.
— Ведаеш, пане Янкоўскі,— сказаў яму пасля гэтага Сымон,— будзе ў нас вялікі цуд, калі ты з гэтых прадметаў, са стратэгіі й арганізацыі арміі, здасі экзамены. Тьі ж нічога, нават самага элементарнага, не ведаеш.
— Ат, што ты дурніцы гаворыш. Чаму я не ведаю? — накасавурыўся хваравіты шляхціц.
— Дык я ж бачу.
— Ты ўжо занадта вялікім знахарам сябе лічыш.
Сымон не лічыў патрэбнь'м спрачацца, бо й што за разлік быў — даводзіць чалавеку аб тым, што ягоныя веды раўняліся нулю, калі той сам не ўмеў бачыць для ўсіх іншых .відавочных рэчаў. Сымон не ведаў, якое вялікае расчараванне чакае яго і як моцна памыляўся не толькі ён, але й усе на курсе, калі меркавалі пра ягоныя собскія ацэнкі.
Выпускныя школьныя цырымоніі былі вызначаны на трэцяга сакавіка. Ужо пару дзён перад тым пачалі ўсе чыста гарачкава да гэтага рыхтавацца. Вайсковыя краўцы рыхтавалі мундзіры, абшываючы наплечнікі й канцы рукавоў шырокімі, на адзін сантыметр, сярэбранымі паскамі. У канцылярыі школы пісар-яфрэйтар прыгожым каліграфічным почыркам выпісваў школьныя пасведкі. Ён добра ведаў ацэнкі ўсіх вучняў і не скупіўся з інфармацыяй. Калі Сымону нехта сказаў, што ён атрымаў паводле паспяховасці апошняе месца з дваццаці трох чалавек восьмага курса, то хлопец прыняў гэта за дрэнны жарт і голасна зарагатаў.
— Дык ідзі й сам запытайся, цяпер маёра ў канцылярыі няма, і пісар табе скажа.
— Адстань, не дуры галавы,— стараўся адчапіцца ад парады Сымон.
Алс калі другі й трэці з сяброў прыйшлі да Сымона й паўтарылі тую самую вестку, хлапец наважыўся сам праверыць і пабег у канцылярыю. Нікога там не было, акрамя пісара, які канчаў вылісваць пасведкі. На Сымонава запытанне ён паказаў аркуш паперы, спісаны прозвішчамі.
— Вэсь глядзі. Гэта ўсё я сцягнуў з ліста афіцыяльных вынікаў, якую маёр недзе трымае пад ключом. Тут паводле ацэнкаў ад першага да апошняга стаяць усе вучні воа » аіа курса.
Кінуўшы вокам на падсунуты аркуш, Сымон спаспярог сваё прозвішча на самым апошкім месцы. Зацікавіўшыся Янкоўскім, вока ягонае адшукала шляхцюка на адзінаццатым месцы. Хлапец пачуў на целе нейкую млявасць і гарачыню, і кроў хлынула ў твар.
— Сукін сын! Покершчык! — прамовіў праз сціснутыя зубы Спарыш і, вакінуўшы пісара з разяўленым ротам, моцна стукнуў канцылярскімі дзвярыма. Увесь барак ужо ведаў аб канчатковых выніках навукі, й ацэнкі Сымона былі прадметам аіульнага зацікаўлення.
— Ііане Спарыш,— падышоў Радзівіл,— усе вельмі здзіўленыя вашай няўдачай. Нс ведаюць ііроста, чым гэга вытлумачыць. Я вельмі спачуваю вам...