Змагарныя дарогі
Кастусь Акула
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 572с.
Мінск 1994
да была ў працэсе поўнага раскладу. Хутчэй нагадвала банду людзей у вайсковай вопратцы, чымся войска. Дысцыпліны ўтрымаць было нельга. У гэты час варшаўскі камуністычны ўрад пры дапамозе брытанскага ўрада лейбарыстаў стараўся ўплываць на жаўнераў, каб вярталіся на радзіму. Брытанскі міністр замежных спраў Бэвін ішоў Варшаве на руку й ад сябе заклікаў палякаў, каб вярталіся.
Тыя, што пакаштавалі некалі жыцця пад бальшавіцкай уладай, слухаць не хацелі гэтых заклікаў. Адно палякі з заходніх земляў, што ў балыпыні трапілі сюды пасля вайны з нямецкага «вермахта», масамі вярталіся дадому. Афіцэры іх не намаўлялі й не перашкаджалі. He было зарганізаванай прапаганды, каб устрымаць адплыў людзей пад камуністычную ўладу.
Дысцыпліна ў войску раўнялася нулю. Жаўнеры лаялі афіцэраў, пагражалі, што калі ўсе вернуцца ў Польшчу, то ім — афіцэрам не будзе чаго рабіць, кім камандаваць і застануцца без вайсковага пайка. У шаснаццатым палку драгунаў здарыўся напад на сяржанта-харонжага, што быў смяротна ранены доўгім нажом у плечы. Непаслухмянасць відаць была на кожным кроку. Раней даваліся пропускі на водпуск у Францыю, але калі жаўнеры дэзертавалі й больш не вярталіся ў свае адзінкі, пропускі былі адмененыя. Службовыя сшыткі эскадронаў штодзённа перапоўненыя былі карнымі рапартамі. Афіцэры прытарноўвалі ангельскія суровыя вайсковыя карныя правы. За непаслухмянасць пакараны атрымаць мог да шасці месяцаў вайсковага лагера зняволення.
Умовы жыцця ў абозах 16-й брыгады былі надта цяжкімі. Да сталага дажджу й надворнае гразі далучаліся слабое харчаванне (у той час уся Вялікая Брытанія жыла скупой картачнай сістэмай) і маральная дэпрэсія, няведамасць будучыні. Ніхто не дбаў аб агульным дабры, а кожны думаў над собскім лёсам.
Пару тыдняў, што новыя падхаронжыя пражылі ў тых аддзелах, што распадаліся, былі для іх найбольш непрыемнымі з часу побыту ў Ангельшчыне. Вестку аб выездзе ў Другі корпус у Італію сустрэлі з вялікай радасцю. Каманда групай была даручана сяржанту-падхаронжаму Яворскаму, а школьныя водгукі аб выпускніках, якія трэба было даставіць у Другі корпус,— Юрыю Радзівілу. Мелі ехаць цягніком з Выка ў Дувэр, а пасля, пераехаўшы Ла-Манш,
з Па-дэ-Кале — цягніком праз Францыю й Швейцарыю ў італію. Выезд з Выка адбыўся першага красавіка раніцою.
IV
— Апініі*! Давайце паглядзім апініі! — запрапанаваў Шчуроўскі. калі, пакінуўшы мглістай раніцай станцыю Вык, усе ўселіся ў вагоне. Радзівіл зірнуў перш на туга напакаваны, шырокі, паложаны на каленях канверт, пасля запытальным позіркам акінуў спадарожнікаў. На канверце не было пячаткі з ляку. Быў звычайна заклеены. Пры добрым уменні можна было адклеіць так, што й знаку не было б.
— Давайце, пане Юры, давайце! — спанукалі іншыя.
— Я не ведаю... мне даручана...
— Ну дык што ж. Ніхто ведаць не будзе.
— Давайце, пане Юры, не будзьце ж бабай.
— Але як жа тут зручней далезці да іх? —у нерашучасці пытаўся «прынц».
— Я вам памагу! — і Шчуроўскі, не пытаючыся болей, выхапіў з Радзівілавых рук тугі канверт ды пры дапамозе алавіка, пачаўшы з аднаго кута, асцярожйа пачаў адклейваць. Усе абступілі яго.
— Бярыце, пане Юры,— аддаў назад «прынцу»,— чытайце.
— Чыю найперш?
— Кожнаму сваю, й няхай сам чытае.
— Так не магу, бо парасцягваеце й пасля не пазбіраю.
— Дык чыю?
— Можа, Спарышову, каб даведацца, чаму апошняе месца атрымаў.
— Так, давайце Спарышову.
Юры доўгімі тонкімі пальцамі выцягнуў Спарышоў сшытак і адгарнуў бачынку, дзе свежым яшчэ пбчыркам было напісана колькі сказаў, што мелі стацца асноваю далейшае кар’еры беларускага юнака ў польскай арміі.
Сымон, пазіраючы цераз плечы іншых, замяніўся ў слух. Навокал замоўклі.
— ...«недастаткова пільны й зацікаўлены вайсковымі
* Тут — характарыстыкі.
справамі. Павольны, хваравіты й слаба вышкалены. Адчувае комплекс народнай ніжэйшасці. Прычыны — веравызнанне, нацыянальнасць. Прыдатны на заступніка камандзіра звяза».
— Чулі вы такое? — прамовіў здзіўлены голас.
— Гэта свінства!
— To поўная несправядлівасць!
Некаторыя, не паверыўшы сваім вушам, намагаліся прысунуцца бліжэй да «прынца» й вачмі праверыць, што прачытанае сапраўды было ў сшытку. Іншыя на розныя лады выказвалі сваё здзіўленне.
Сымон, будучы цэнтрам агульнае ўвагі, выслухаўшы такую непраўдападобную ацэнку, стаяў, быццам прыліпшы да падлогі, й не ведаў, як захавацца. Нейкая гарачыня й кроў хлынулі ў твар. Пасля першага ашаламлення, калі розум намагаўся адгадаць поўнае значэнне прачытанага, юнакова натура перапоўнілася вялікай злосцю на маёра Палішэўскага. Ясна было, што, дазволіўшы скончыць школу, камандзір поўнасцю загарадзіў яму дарогу прагрэсу ў арміі. Заступнік камандзіра звяза мог быць адно падафіцэр, нават старэйшы, тым часам як камандзірам звяза мог быць малодшы лейтэнант — звычайна першая ступень авансу падхаронжага, якому была адкрыта дарога ў афіцэрскія рангі. Зпачыцца, згодна з апініяй, якую бралі пад асноўную ўвагу пры авансах, капралу падхаронжаму Сымону Спарышу быў наканаваны лёс застацца між падафіцэраў. Але юнаку нават не гэта найбольш балела. Як-ніяк не ў польскай арміі бачыў сваю будучыню.
Найгорш укалоў яго апошні сказ: «Адчувае комплекс народнай ніжэйшасці. Прычына — веравызнанне, нацыянальнасць». Пачаў шукаць у памяці, дзе й калі, пры якіх выпадках даў ён Палішэўскаму ці іншым палякам доказы «комплексу народнае ніжэйшасці». Здавалася б, што чалавек. які мае комплекс ніжэйшасці ці нявольніцкае псіхікі, у найлепшым выпадку намагаўся б быць імітатарам таго, што робяць іпшыя, з комплексам вышэйшасці, калі ўжо не поўным падлізаю ці падхалімам. Мусіў бы патрапляць іншым, саромецца свайго народа й нацыянальнага «я», a нават і самога сябе, быць верным парабкам «больш культурнага» пана. Зусім адваротнае ўсе спасцерагалі ў Сымона. Перпі за ўсё на кожным кроку, дзе патрэбна было, дэклараваў сваю беларускасць. He было ў тым стыдлівасці, стрыманасці ці вымушанасці, але наадварот —
ганарлівасць. На палякаў глядзеў, як на акупантаў свае Бацькаўшчыны. А ці ж пакрыўджаны й абрабаваны чалавек чуе комплекс ніжэйшасці ў дачыненні да рабаўніка. Добра ведаючы слабасці нацыянальнага характару й фальшывую пыху палякаў, Спарыш поўнасцю згаджаўся з трапнай, агульна ведамай і ўсюды ў Шатландыі паўтаранай ацэнкаю: «А Pole has manners of a king and nioras of a tomcat»*.
Палішэўскі меў зыркае вока й заўважыў Сымонаву адасобленасць ад іншых, ягоную ганарыстасць, частую дэкларацыю свае беларускасці, чуць не наўмысную, каб прыпамінаць палякам, што вось ён адзін на курсе з ліку пакрыўджаных, што заўсёды смела й адкрыта заяўляе аб сваіх правах, прыпамінае аб народзе, які палякі намагаліся некалі асіміляваць і ў адносінах да якога мелі захопніцкія планы ў будучыні. Гэткая беларуская дэманстрацыйнасць — найперш Палішэўскаму — была косткаю ў горле, якую аніяк нельга было праглынуць. Камандзір вечна дакучаў Спарышу, адносіўся да яго ў найбольшай меры непрыхільна й зняважліва, а калі б мог, то, магчыма, й забараніў бы нават чытанне беларускае прэсы. Магчыма, сваімі дачыненнямі хацеў знеахвоціць беларускага юнака да школы, чаго добрага — выкінуць яго наогул. Калі ж спасцярог, што Сымон не належаў да падлізаў ці падхалімаў, верна трымаў нацыянальны гонар, а на ягонае дакучанне не браў большае ўвагі, Палішэўскі сапраўды закіпеў і хацеў апошні раз ды моцна ўкусіць ахвяру, якая вось да гэтага часу ніяк не давалася быць укушанай. За найлепшы сродак выбраў знявагу. У апініі выказаў процілеглае таму, што сам спасцярог.
Седзячы асабняком у вагоне й праз запацелыя вокны пазіраючы на шатландскую мглу, Сымон пасля доўгіх роздумаў яшчэ больш узбагаціўся пагардай да покернікакамандзіра, які так выразна, на ягоную думку, выказаў сваю маладушнасць і подласць, здзекуючыся маральна над безабаронным чалавекам, што адзін на цэлым курсе адважыўся выявіць нацыянальнае няпольскае аблічча, утрымаць нацыянальны й асабісты гонар. Прыдзяліўшы Палішэўскага да той самай групы, да якой залічаў Цесляка, Мыдлеўскага й іншых беларусаедаў-шавіністаў, Сымон шкадаваў народ, да якога гэтыя людзі належалі.
Паляк мае каралеўскія манеры й каціную маральнасць (англ.).
Матэра
і
У пераходным вайсковым абозе № 202 у Анконе прыехаўшыя чакалі нядоўга. Раз’язджаліся па сваіх палках, раскінутых па розных мясцовасцях Італіі. Адно Сымону давялося пабыць даўжэй, пакуль атрымаў накіраванне ў цэнтр панцырнага вышкалення ў Галіпалі, малой мясцовасці на самай падкове італьянскага боту.
У абозе Спарыш сустрэў чалавека, аб якім даўно ўжо забыўся. Бачыў яго апошні раз у Ёландзе. Ідучы ад абознай брамы, Сымон накіраваўся сцежкай між садовых дрэў у вялікі двухпавярховы дом, дзе начаваў у адным з пакояў на першым паверсе. Насупраць ішоў малога росту, прыгорблены пад цяжарам вайсковага мяшка чалавек. Мундзір ягоны быў увесь у цёмных плямах, пас брудны, спражка пачарнелая, а барада зарослая шарсціннем. Сымон спасцярог дробненькі, гарбаносы, пабіты воспавымі знакамі твар. Выдалася, што некалі й дзесьці гэтага неахайнага чалавека бачыў ці ведаў, і раптоўна пачаў шукаць у памяці. Мінаючы яго, звольніў крок й цэлы час прыглядаўся. Мінуўшы, адвярнуўся, усё яшчэ не могучы прыгадаць. Маленькі чалавек таксама прыглядаўся да Сымона і, відаць, нешта меркаваў. I тады раптоўна юнак прыпомніў.
— Казачок! — гукнуў сяброўскім вітальным голасам.
— To ты... Спарыш, пане падхаронжы? — з няпэўнасцю прамовіў той.
— Так, то я — Спарыш. Пазнаў? Ды давай без «паноў».
— Та дэ там пізнаў... Думаю воно так і нэ так,— гаварыў замурзаны чалавечак.— Падхаронжы вжэ зробіўся. Бачылы вы таке...
— Ну давай жа паціснем рукі. Бадай цябе ліха, дзе ты заваляўся!
Моцна паціснулі рукі.
Казачка пазнаў Сымон дзесьці яшчэ ў Нямеччыне ў трыццатай дывізіі. Паходзіў недзе з-пад Палтавы, а прозвішча й імя ягонага юнак не ведаў. Празвалі Казачком, дый годзе. Быў гэта надзвычайна дасціпны й хітры сярэдняга веку мужчына. На жыццё глядзеў гумарыстычным вокам і меў добрую здольнасць перадаваць свае спасцярогі, таксама як і невычарпальную ахвоту без канца апавядаць
жарты. У трыццатай дывізіі быў запявалам. Меў зусім прыемны рэдзенькі тэнар. На пачатку вайны быў у Чырвонай Арміі. Трапіўшы ў нямецкі палон, з абозу ваеннапалонных пайшоў добраахвотнікам ва ўкраінскую паліцыю. Далейшы лёс закінуў яго праз трыццатую дывізію аж у польскую армію. Такім чынам, за час вайны служыў аж у трох, калі не больш, арміях. Аб сямейным жыцці Казачка мала хто ведаў.