• Газеты, часопісы і г.д.
  • Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

    Змагарныя дарогі

    Кастусь Акула

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 572с.
    Мінск 1994
    158.06 МБ
    Ужо пасля выхаду кнігі з водклікаў прыйшло шмат новага й цікавага. Гэты новы матэрыял будзе, безумоўна, выкарыстаны некалі пры перапрацоўцы твора для перавыдання (на вольнай Бацькаўшчыне!). Пакуль жа тое будзе, ужо цяпер хачу выправіць адну прыкрую памылку, бо ёсць гэта мой маральны і аўтарскі абавязак.
    Праз няведанне некаторых фактаў і без дрэнных задніх думак у кнізе зроблена вялікая крыўда былому камандзіру афіцэрскае школы БКА у Менску капітану Ласкутовічу. На вялікі жаль, былыя вучні гэтай школы яшчэ й сёння маюць дрэнную думку аб капітане Ласкутовічы, а я гэты крывы вобраз заслужанага беларускага школьнага працаўніка, вайскоўца й насамперш вялікага патрыёта, дзякуючы недастатковым або фальшывы.м інфармацыям, замацаваў у сваёй кнізе.
    За гэта прашу капітана Ласкутовіча мне выбачыць і хачу падаць да ведама высветленыя факты.
    Атрымаўшы загад аб эвакуацыі з Менска, капітан Ласкутовіч папрасіў капітана Мікулу, каб на час пераняў школу, бо сам хацеў заехаць па сям’ю. Мікула згадзіўся. He дастаўшы дазволу ад камандуючага БКА на адлучку па сям’ю, Ласкутовіч звярнуўся да прэзідэнта БЦР, які даў яму дазвол. Раніцаю 29 чэрвеня капітан Ласкутовіч, прадставіўшы капітана Мікулу кадэтам, развітаўся з юнакамі.
    Ажно 2 ліпеня, пасля шматлікіх прыгодаў, ужо разам з сям’ёю, ён далучыўся да школы ў Вільні.
    Усюды быў вялікі хаос. Беларускія цывільныя й вайсковыя ўлады не мелі ніякага кантролю над адступаючымі цывільнымі й жаўнерамі.
    Бачачы гэта ды намагаючыся вярнуць нейкую арганізаванасць, капітан Ласкутовіч наважыўся звярнуцца з пэўнымі прапановамі да прэзідэнта БЦР, што пераездам затрымаўся ў Вільні. Найбольш баяўся Ласкутовіч таго, каб гітлераўцы не паслалі на бойню не вышкаленых «зялёных» кадэтаў з ягонае школы. Таму й хацеў адвесці іх як найдалей ад фронту.
    Якая ж была рэакцыя Астроўскага?
    Выслухаўшы камандзіра школы, ён выдаў пісьмовы загад, паводле якога капітан Ласкутовіч звальняўся з займанага становішча. Старшы лейтэнант К-і быў прызначаны камандзірам школьнае роты, а капітан Мікула быў затрыманы пры школе як прадстаўнік ад БЦР. Паінфармаваўшы двух апошніх аб зменах, капітан Ласкутовіч усё ж наважыўся трымацца школы, памагчы юнакам ад’ехаць найдалей ад фронту, каб немцы іх не кінулі ў агонь. Характэрна, што з прычыны нейкага дзіўнага недагляду найбольш зацікаўленыя асобы (значыцца, самі кадэты) нічога афіцыйна так і не ведалі аб змене каманды. Вось чаму, калі капітан Ласкутовіч адлучыўся ад школьнае роты ў Полацку ды разам з сям’ёй паехаў у Нямеччыну, нехта сказаў, што камандзір школы «змыўся» ці проста «пакінуў нас». Аж да сённяшняга часу ў свядомасці шмат каго пануе памылковая думка, нібыта капітан Ласкутовіч быў дэзерцірам, што ў святле вышэйсказанага з’яўляецца няпраўдай.
    He ўсім ведама, што капітаны Мікула й Ласкутовіч, пабачыўшы безгалоўе ў БЦР, былі добра прадыскутавалі і ўстанавілі агульны кірунак дзеяння на будучыню. У ім прадбачвалася арганізацыя Беларускага войска (не СС ці паліцыі) пад нацыянальным сцягам, папаўненне школы БКА й навучанне афіцэрскіх кадраў, магчымая сувязь з заходнімі хаўруснікамі й пераход на іхні бок дзеля рэалізацыі ідэі вызвалення Бацькаўшчыны. У святле гэтага факта й лягчэй зразумець апісанае ў «Змагарных дарогах» выступленне капітана Мікулы на канферэнцыі ў Эльбінгу. Будучы там адным са старэйшых беларускіх афіцэраў, не спадзеючыся ад малодшых актыўнай падтрымкі на канферэнцыі, ён, мусіць, трымаўся той% узгодненай з Ласкутовічам ідэі.
    Пэўна ж, Мікула не быў фантазёрам. Як тады вытлумачыць тое, што кінуў маскалям у вочы: «Даволі намі камандавалі маскалі! Гэта нашы людзі, і дывізія будзе наша!»? Хіба што спадзяваўся на нейкі пралом, ці быў гэта крык роспачы бяссільнага геройскага сялянскага сына!
    Кадэты школы камандзіраў БКА не мелі магчымасці бліжэй пазнаць капітана Ласкутовіча. Шмат каму ён выдаваўся «надзьмутым, напампаваным, з вонкавай палітурай». Відаць, ён належыць да людзей, што не адразу адкрываюцца, адносна іх на першы погляд памыляешся, а пасля, пазнаўшы іх бліжэй, прыемна расчароўваешся.
    Такім было й маё знаёмства з капітанам Ласкутовічам. Ці ж трэба яшчэ казаць, што я задаволены тым, што мой першы погляд быў памылковым.
    К. Акула
    «Бацькаўшчына», 24 лютага 1963 г.
    Змест
    Уладзімір Арлоў. Змагарныя шляхі Кастуся Акулы	 5
    ЧАСТКА ЎВОДНАЯ
    Гітлераўская акупацыя Беларусі ў 1941—1944 гадах
    Адміністрацыйны падзел 	 15
    ІПкольніцтва 	  15
    Арганізацыі 	   16
    Культурнае жыццё, выдавецтва, прэса 	 17
    Гітлераўская палітыка вынішчэння й дапаможныя акупанты Беларусі	 17
    Беларускія збройныя аддзелы 	 26
    Беларуская цэнтральная рада й Радаслаў Астроўскі 	 36
    Колькі слоў аб галоўных злачынцах	 40
    ЧАСТКА ПЕРШАЯ
    Менск — Альткірх — Марсель	■
    Неадчыненая школа 	 43
    Крывавая ноч у Вільні 	   59
    Коўна — Вірбален — Кёнігсберг	 76
    «Кеіп Russland»	 95
    Капітан Мікула і ўтварэнне трыццатае	дывізіі 	 105
    Марш у Прусію. Страйк за «фарфлюктар». Альбрэхтаў 	119
    Падарожжа ў Францыю 	 133
    Безансон — Вальдагон 	 140
    Пераход да макісаў 	 158
    Рэпрэсіі й ахвяры	   171
    Група Грамыкі ў макісаў 	 174
    Адгалоскі 	 180
    Батальён Мураўёва 	 189
    Набліжэнне	210
    Чалавек, якога немцы не маглі	застрэліць 	 227
    Лейтэнант Сцервін 	239
    Ноч і світанне 	256
    Сан Брэгіл 	 268
    ЧАСТКА ДРУГАЯ
    Берлін — Цвізель — Неапаль — Балонья
    Кляймо нячысціка	285
    На сонечным узбярэжжы	300
    Скрыготы і ўздрыгі 	317
    Вегетацыя 	-	341
    Беларуская цэнтральная рада ў Берліне. Генерал Езавітаў, Астроўскі й Шувалаў 	 350
    Дывізія «Беларусь»	  361
    Над Сэньё	 369
    Наступ між цвітучых садоў	391
    Загуба генерала Езавітава 	410
    Дывізія «Беларусь» пераходзіць да амерыканцаў 	 416
    ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ
    Балонья — Лондан
    Зародкі 	433
    Падарожжа Сымона Спарыша 	 441
    «Out of Bounds» 					453
    Імглістыя берагі	466
    Самагубства Рачыцкага й	людзі восьмага курса	477
    Родны зніч	500
    «Прычына — веравызнанне,	нацыянальнасць» 	520
    Матэра 	531
    Асеннія хмары	552
    Парасткі на чужыне 	;	 559
    Пасля першых адгалоскаў	,	567
    Акула К.
    А44 Змагарныя дарогі: Раман/Прадм. У. Арлова.— Мн.: Маст. літ., 1994.— 572 с., іл.— (Галасы беларускага замежжа).
    ISBN 5-340-01458-4.
    Раман вядомага пісьменніка беларускага замежжа Кастуся Акулы прысвечаны лёсу Беларусі і беларусаў у гады другой сусветнай вайны, віхура якой на паўстагоддзя разлучыла аўтара з Бацькаўшчынай. Камусьці яго погляды і ацэнкі могуць здавацца спрэчнымі, але ў любым выпадку чытачу будзе цікава пазнаёміцца са сведчаннямі чалавека, што бачыў вайну знутры і заслужыў за барацьбу з гітлераўцамі баявыя ўзнагароды.
    8820600000—099
    A	БЗ 21—94
    М 302(03)—94
    ББК 84(4Бен)6
    Літаратурна-мастацкае выданне
    АКУЛА КАСТУСЬ
    Змагарныя дарогі
    Раман
    Рэдактар У. А. Арлоў. Мастак А. /. Цароў. Мастацкі рэдактар А. /. Дрозд. Тэхнічны рэдактар Л. М. Шлапо. Карэктары /. М. Паланейчык, Я. А. Бебель.
    Здадзена ў набор 04.01.93. Падп. да друку 13.07.94. Фармат 84ХЮ8І/зг. Папера друк. N? 1. Гарнітура тып Таймс. Афс. друк. Ум. друк. арк. 30.24. Ум. фарб.-адб. 30.24.
    Ул-выд. арк. 31.83. Тыраж 6000 экз. Зак. 704.
    Выдавецтва «Мастацкая літаратура* Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ Nq 3. 220600. Мінск, праспект Машэрава, 11.
    Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат МВПА імя Я. Коласа. 220005. Мінск, Чырвоная, 23.
    Выдавецтва
    «Мастацкая літаратура»
    У новай серыі
    «Літарату рныя no мні кі выйшла
    «КНІГА ЖЫЦІЙ I ХАДЖЭННЯЎ»
    рыхтуюцца да друку кнігі:
    ЛЕТАШСЫ I ХРОНІКІ
    ДЫЯРЫУШЫ. ДЗЁННІКІ
    Бела ру с і»
    Выдавецтва
    «Мастацкая літаратура»
    У новай серыі
    «Галасы беларускага замежжа» выйшла кніга:
    ЯНКА ЮХНАВЕЦ
    Сны на чужыне
    Вершы
    рыхтуюцца да друку кнігі:
    ЮРКА ВІЦЬЫЧ
    Плыве з-пад святой гары Нёман
    Апавяданні. Эсэ. Публіцыстычныя артыкулы
    МІХАСЬ КАВЫЛЬ
    Непагасная зорка Венера
    Выбраная паэзія