Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

Змагарныя дарогі

Кастусь Акула
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 572с.
Мінск 1994
158.06 МБ
— А ты, Казачок, жанаты? — пыталіся ў яго.
— Эх, брате мій, та нэ одэн раз,— усміхаючыся, адказваў васпаваценькі палтавец.
— А дзе ж твая жонка?
— Та дэ здыбаю, там і жінка.
Пасля такіх адказаў сябры не стараліся далей уваходзіць у таямніцы ягонаіа сямейнага стаму.
Трапіўшы ў польскую армію, Казачок, стараючыся навучыцца новай для яго мовы, страіпэнна здзекаваўся над ёю, не маючы здольнасцяў у гэтым кірунку. Палякі, ведаючы, што ў перадваеннай Рэчы Паспалітай былі «мнейшосці народовэ», не вельмі дзівіліся, што прадстаўнік такой «мнейшосці» не зусім разбіраўся ў тонкасцях іхняе мовы. Пры перапісе Казачок падаў, што нарадзіўся й увесь час жыў у Каламыі, Нікому з палякаў і ў галаву не магло прыйсці, што гэты жартаўлівы чалавечак пачаў кар’еру ў Чырвонай Арміі й паходзіў з Палтаўшчыны.
— To ты вжэ даўно падхаронжы? — пытаўся Казачок, прыглядаючыся Сьімону.
— А вось толькі што скончыў школу ў Ангелыпчыне ды еду ў аддзел.
— Вы бачылы таке...— дзівіўся замурзаны жаўнер і паставіў мех побач на траве.
— Ну, а ты адкуль ідзеш і куды вядуць твае дарогі? — спытаў Сымон.
— Подывыся! — Казачок скінуў свой зялёны берэт, і вачам падхаронжага адкрылася пляшывая, гладка абстрыжаная галава.
— Што з табой? Ты ж не ў савецкай арміі.
— Та згадай.
— Ці не ў вязніцы ты гэта гасціў?
’	— А дэ ж ты думаў.
— За што ж гэта?
— Та я нэ одэн раз. Можно сказаты, што біль.вэ часу в польской арміі просідіў у вязніцах.
— Ха-ха-ха! — разрагатаўся Спарыш.— Ты, мусіць, жартуеш. He быў бы ты той самы стары жартаўлівец, калі б штукі якой не ўпароў.
— Та в цым цэла біда, шчо нэ жартую.
— Праўда?
— Та нашчо мнэ брэхаты...
— To пахваліся ж хаця.
— Першы раз, а було цэ шчэ з пачагку, як достався я до цэй арміі, под’іваніў у Флёрэнцыі матацыкла. Поіхаў собі без пропуску в Рым і загуляў як світ. Грошы було, як гною, бо з одным напарніком бінзіну італьянцом продалы. У Рымі зловіла мэнэ жандармэрыя, і шысць місяцыў відсыдіў...
— Эгэ, брат, то нядрэнны пачатак! Ну й што далей?
— Другі раз на мотоцыкла вжэ й дывытысь нэ хотіў. Под’іваніў та продаў вантажну машыну. Таксама богатько грошы прогуляў.
— Бачу, што ты поступ уверх рабіў,— смяяўся падхаронжы.
— Та цэ не всэ. Як відсідіў за машыну, так поліз на апоны, але там вжэ нэ вдалося...
— Дык пэцкаль, значыцца, з цябе выйшаў.
Сымон смяяўся, хоць і не быў пэўны. што ўкраінец гаварыў праўду, хаця ўсё было надта праўдападобнае. Казачок бажыўся, што праўду кажа.
— А чаму ж ты ў зладзейства кінуўся? Раней, здаецца, ты быў зусім парадачны чалавек.
— Ліпшэ сідыты ў вязніцы, чым на фронці,— алказаў украінец, усміхаючыся.— Та всі ж у польскай арміі крадуць...
— Эгээээ, дык вось дзе яна — цэлая разгадка. Ваяваць, значыцца, не хацеў, га?
— Та за кого воюваты?	■
— Знаеш, што скажу табе? He кожны чалавек спасцеражэ, што ты многа хітрэйшы, чым на вока здаецца.
Сымон стаяў і, вушам ды зроку не давяраючы, прыглядаўся дзівачна-каляровай постаці, што раптам выплыла з ягонае мінуўшчыны. Казачок усё ўсміхаўся.
— А цяпер куды йдзеш?
— Та трэба ж іхаты дохаты.
— А дзе ж твая хата?
— Та чорт ее батьку знае. Попытаюся, можэ, скажуць... Развітаўшыся з Казачком, Сымон дзівіўся і ў душы смя-
яўся з маленькага васпаваценькага чалавечка, што ў польскай арміі спецыялізаваўся ў кражах. Самымі цікавымі былі ягоныя матывы: першы — няма за каго ваяваць, і другі — у польскай арміі ўсе крадуць. Адносна апошняга Казачок перасаліў. Калі б сказаў, што ў польскай арміі крадуць уладу маючыя, г. зн. старэйшыя штабовыя афіцэры, быў бы бліжэй да праўды. У войску хадзіла тысяча версіяў аб тым, як генералы, а між іх насамперш камандзір сёмай дывізіі «пряжка» Пшэўлоцкі, Сулік, Богуш-Шышка й сцяг іншых, шмуглявалі ў Італію золата з Каіра й Александрыі. Рабілі тое пры помачы сваіх ад’ютантаў. Золата заменьвалася на ліры, а пасля на ангельскія фунты. Добра на гэтым нажываліся. Акрамя гэтага былі й розныя спекуляцыі ў самой Італіі.
Казачок, здаецца, меў добра абгрунтаваную філасофію.
II
У адлегласці мо трыццаці кіламетраў на захад ад Матолі й Сан-Базыльё, дзе ў часе вайны была база Другога корпуса — сёмая дывізія, ляжыць невялікае мястэчка Матэры. Колькі большых будынкаў у часе вайны занята было войскам. Месціўся тут цэнтр шкалення артылерыі Другога корпуса. Камяністыя, непрыдатныя ў сельскай гаспадарцы вакольныя палі й узгоркі былі выкарыстоўваныя для мэтаў шкалення. Былі тут школы падхаронжых артылёрьй, олзі n iiMAuiDi.
Пры школе падхаронжых пяхоты прыдзелены быў маёр Карпінскі. Паходзіў з першага палка крэхавецкіх уланаў. Заданнем яго было выкладанне ў школе ведаў аб панцырнай зброі. Карпінскі ўважаў, што адна практычная лекцыя з танкамі вартая была дзесяці тэарэтычных. Пасля доўгіх старанняў удалося яму сцягнуць у Матэру панцырны звяз з Галятоне каля Галіполі. Камандзірам звяза быў малодшы лейтэнант Плінта — афіцэр з адзінаццаццю гадамі вайсковае службьь Атрымаўшы вольную руку ў выба-, ры людзей, Плінта для абслугі чатырох «шэрманаў» узяў дваццаць пяць чалавек, у іх ліку чатырох падхаронжых. Былі імі наступныя: заступнік камандзіра звяза падхаронжы Апаля, звязны падхаронжы Нядзвецкі, звязны падхаронжы Рэмі Сварычэўскі й капрал падхаронжы Сымон Спарыш. Апошні быў наймалодшы ад усіх як векам,
так рангам і вайсковай практыкай. Як Плінта, так і тры звязныя падхаронжыя, перажыўшы ў канцлагерах савецкі палон, былі старымі лісіцамі са шматгадовай практыкай у панцырнай зброі на франтах, пачаўшы ад Тобруку аж да Балоньі. Варта паасобку пазнаёміцца з кожным з іх бліжэй.
Малодшы лейтэнант Плінта быў чалавекам простым, сяброўскім і лёгкадаступным. Можна было б спрачацца, ці ў вайсковай вопратцы больш нагадваў ён цывільнага, чымся ў цывільнай — вайсковага. У яго не было строгасці й бравурнасці, што характарызуе шматлікіх афіцэраў, асабліва тых, што займаюцца больш шкаленнем войска, чымся ўдзелам у баях. Жыццё ў звязе, які ў Матэры быў адзінкай амаль аўтаномнай, залежнай ад маёра Карпінскага, Плінта наладзіў амаль па-сямейнаму. Сяброўскае (хаця ў меру) стаўленне да жаўнераў узбудзіла да яго з боку апошніх пашану й паслухмянасць. Калі пасля ў звязе расслабла дысцыпліна, дык адно таму, што сам Плінта, як і два падхаронжыя — Апаля й Нядзвецкі, зрэшты, як і сам маёр Карпінскі, былі добрымі п’яніцамі. Жаўнеры часта назіралі папойкі сваіх камандзіраў. Апошнія нават не хаваліся.
Плінта быў сярэдняга росту худым бландзінам, з сінімі вачыма, чырвоным носам, звычайна заўсёды цёмным ад загару. Гадоў меў больш сарака. Добра ведаў ангельскую мову й ведамі гэтымі дзяліўся з афіцэрамі ў Матэры на вячэрніх лекцыях, што адбываліся два разы ў тыдзень.
Нядзвецкі й Апаля векам раўняліся Плінту. Абое мелі больш чым па паўтузіна медалёў. Былі першакласнымі п’яніцамі й распуснікамі. Бальшыню часу пасля заняткаў праводзілі з алкаголем і жанчынамі.
III
Між вышэйменаваных вырозніваўся Рэмі Сварычэўскі. 3 паходжання быў сынам буйнога абшарніка з-пад Любліна. У войску быў ад пачатку другой сусветнай вайны. Ягоная вайсковая кар’ера ледзь не скончылася пад П’едымонтэ, дзе «шэрман», каторым ён кіраваў, дастаў проста ў лоб снарад з нямецкае «восемдзесят васьмёркі». Увесь экіпаж танка згарэў разам з машынай, Рэмі Сварычэўскі, цяжка ранены ў жывот і левы бок, выскачыў з
вежы і страціў прытомнасць. Ачуняў у амерыканскім палявым шпіталі. Восем месяцаў праляжаў у шпіталі ў Неапалі. Працэс аздараўлення быў надта цяжкі й марудны. Калі нарэшце Рэмі поўнасцю вярнуў свае сілы й знайшоў свой аддзел, даведаўся ад новага камандзіра, што падхаронжы звязны Рэмі Сварычэўскі быў забіты пад П’едэмонтэ, а яго — быццам нейкае ўвасабленне загінуўшага героя, новы камандзір разглядаў з цікавасцю. Пасля, знайшоўшы ў аддзеле старых знаёмых і сяброў, Рэмі меў неменшыя цяжкасці, калі пробаваў давесці, што ён — гэта ён — Сварычэўскі, а не хто іншы. Людзі дзівіліся й надзівавацца не маглі, што святой памяці падхаронжы, па якім даўно зрабілі памінкі й якога ў кнігу герояў запісалі, уваскрос і зноў па зямлі ходзіць.
Сварычэўскі быў высокім, вельмі худым бландзінам. Меў падоўжаны твар і ясна-блакггныя вочы. Нягледзячы на цяжкія Ьыпрабаванні лёсу — няволю, хваробы, раны (меў аж чатыры адзнакі за раны), быў заўсёды вясёлым, пагодным і жартаўлівым. У пазнейшых часах жыццё навучыўся бачыць праз г;рызму гумару. Казаў інпіым, што так лягчэй было. I жарты ягоныя былі своеасаблівымі.
— Чаму.— казаў Сымону, з якім найбольш зблізіўся й пасябраваў,— газета, што выходзіць удзень, завецца дзённік, а тая, што з’яўляецца ўночы, не завецца ночнік? Скажы мне. калега.
Або іншы жарт:
— Ці ты чуў аб чалавеку, які прыйшоў у краму сядзепне для туалета купляць ды настойваў, каб прымерыць ягоны размер?
Жарты Сварычэўскага былі ў бальшыні банальнымі, не належалі да тых. што можна было б апавядаць у салонах, дзе захоўваюйца правілы прыстойнасці. Важна тое, што выдумляў іх сам, не паўтараў звычайна чутае аднекуль ці ад некага (хоць і гэтага правіла не заўсёды трымаўся), але ўсё бачанае навокал стараўся прадстаўляць у жартаўлівым святле, у крывы.м, смешным люстэрку... Чалавек гэты мог некаму выдацца пустым, забаўным аж да дзяціннасці, але гэта толькі таму, хто не ўмеў глыбей заглянуць у людскую душу. Фактычна Рэмі быў чалавекам паважным і не скора адкрываў тайніцы свайго характару. Адно Сымон добра пазнаў і ацаніў яго. Ад яго ж і здабыў жартаўлівы, нават цынічны падыход да жыцця. Паколькі жыццё было такім цяжкім, яепрыемным і амаль без
надзеі на паправу, дык нашто тады дарэмна сабе галаву дурыць? Ці не лепш падыходзіць да яго з гумарам і кпінамі?
Сымон пачаў у некаторай меры датарноўваць прынцыпы Сварычэўскага да жыцця. Пераканаўся неўзабаве, што так было лёгка й выгадна. У глыбіні сэрца й душы, у лабірынтах розуму заставаліся старыя летуценні, адчуванні, імкненні, старыя асновы. Але надворны выгляд і павярховасць натуры чалавека — гэта магло быць зусім іншае. Хіба ж ад размалёўкі шалупіны велікоднага яйка змянялася спажыўнае нутро яго?
Рэмі Сварычэўскі любіў паэзію, пераказваў шмат вершаў на памяць. Некалі ў бацькі была багатая бібліятэка, й сын быў абазнаны з выдатнейшымі творамі сусветнай літаратуры. На гэту тэму часта гаварыў з Сымонам. Творы й пісьменнікаў таксама ілюстраваў па-свойму, часта дадаючы, творачы карыкатуры.. У войску быў паважным жаўнерам і добрым падафіцэрам, але не належаў да службістаў. Асабісты гонар ставіў вышэй выслужвання абы-каму дзеля павышэння рангу. Хаця быў амаль беззаганным вайскавікпм паводле здатнасці й паводзін, дарогу да авансаў меў закрытую. Некалі здарыўся з ім выпадак, што шмат сведчыў не толькі аб другой асобе, але перадусім аб самым Сварычэўскім.