• Газеты, часопісы і г.д.
  • Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

    Змагарныя дарогі

    Кастусь Акула

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 572с.
    Мінск 1994
    158.06 МБ
    — Магчыма, ужо дабіраюцца да Паставаў і Вялейкі.
    Ужо пазнавата вечарам, не без цяжкасцяў, удалося нашай тройцы знайсці месца прыпынку ў былым гета. Сымону й Віктару, што менш былі прывыклымі да алкаголю, здавалася, што ў Вільні ў гэны вечар была аж падвойная колькасць вуліцаў і што аддегласці надта ж пабольшалі.
    VI
    Трэцяга ліпеня папаўдні школа камандзіраў атрымала загад маршыраваць на віленскую таварную станцыю й ладавацца на цягнік. Кірунак ад’езду — ізноў захад. Аб той Горадні, што фігуравала ў загадзе ў Менску, і след знік. Конны школьны абоз ужо знаходзіўся ў горадзе, не без прыгодаў прывалокшыся запруджанымі дарогамі з Менска. З’явіўся й капітан Ласкутовіч, беларускі камандзір школы, які заязджаўся ў Стоўпцы па сваю сям’ю.
    Пасля зборкі персаналу й пералічэння выявілася, што блізу пятая частка кадэтаў недзе згубілася. Фактычна ніхто не ведаў, ці згубілася, ці сведама засталася. Праўдападобным было апошняе. Ніхто таму надта не здзівіўся. Так з кожнае грамады пры напатканні першых цяжкасцяў адстаюць або зусім губляюцца найслабейшыя. Ваенныя ж ліхалецці, калі нейкі вайсковы аддзел апынецца ў цяжкім палажэнні, калі дысцыпліна паслабее, а камандзіры не маюць беспасярэдняга нагляду за падуладнымі або нават часова й страцяць кантакт з імі, з’яўляюцца без параўнання найлепшым сітам, выдзяляючы тых моцных і вытрывалых, што трымаюцца парадку й загадаў, ад тых слабых, ненадзейных або проста й недалужных, няздольных. Гэткія выпрабаванні прыходзяць тут на дапамогу камандзірам, якія ведаюць, што ў далейшым могуць з большаю надзеяй пакладацца ў часе крытычных момантаў на жаўнераў, што без хістання здадуць першы экзамен. Можа, й лепш было для будучыні цэлае школы, што ўсё тое слабое, нявытрывалае, ненадзейнае выдзелілася на першым этапе дарогі.
    Вечар трэцяга ліпеня быў надзвычайна цёмны, душны й ціхі. Быў строгі загад, каб у ніякім выпадку — ці то пад час ладавання на цягнік, ці пасля — не запальваць ніякага
    святла, на адкрытым паветры не курыць папяросаў. Паволі, асцярожна, вобмацкам карабкаліся чорныя постаці на прыдзеленыя вагоны, размяшчаючыся без лішняга розгаласу. Размяшчэнне паводле дружынаў і звязаў свайго скромнага багажу, таксама ўжо перасеянага да самых неабходнасцяў двухсоткіламетровай дарогай, адбылося хутка. Стрэльбы й амуніцыю (хоць рэкруты на выпадак патрэбы яшчэ слабавата ўмелі імі карыстацца) загадана было кожнаму трымаць пры сабе ў вычышчаным баёвым стане.
    Нашы чатыры кулямётчыкі й амуніцыйныя занялі сабе выгадны, не надта цесны куток, а сам апякун «дзегцярова» заявіў усім зацікаўленым і незацікаўленым суседзям, што ён, Канстанцін Іванавіч, разам са сваімі трыма сябрамі, заняў баявую пазіцыю, што суседнія адзінкі мелі не толькі гэну пазіцыю, а й самога Канстанціна Іванавіча рэспектаваць і, барані Божа, у ніякім выпадку не асмеліцца займаць вызначанае ім тэрыторыі. Пасля такой голаснай заявы, што не выклікала ніякіх сумлеваў, ён запрапанаваў сябрам вылезці з вагона й дакладней пазнаёміцца з працэсам навакольнай актыўнасці.
    Калі такім чынам чацвёрка пакінула свой выгадны куток і, праходзячы каля вагонаў, цікавілася, як далёка ўжо пайшлі падрыхтовы да ад’езду, дзесьці высока ў цёмным, здавалася,дзёгцевым, версе пачуўся добра ўсвоены імі з бальшавіцкіх налётаў на Менск раўнамерны гул. Коратка там жа ўверсе мільганула й разам пагасла святло. Хутка з навакольных узгоркаў пачала рэгулярна пляваць процілятунская артылерыя. Таўстыя слупы пражэктараў густаватай сеткай упіваліся ў чорны дзёгаць неба й крэмзалі яго ўва ўсіх кірунках. Як раптоўна ўсё пачалося, так па колькі хвілінах і спынілася. Ізноў запанавала душная цішыня.
    На таварнай станцыі чуваць быў раўнамерны гоман. Усе чыгункі былі занятыя эшалонамі. У цёмных вагонах гуло прыглушанае, паўсоннае жыццё.
    Калісьці на гэтай і на сотнях іншых станцыяў па цэлай Беларусі нават у гэткую вячэрнюю пару пачулі б вы рытмічныя гукі «Вір маршырэн Энгельлянд»* або іншым часам і сівы ўжо, барадаты, здаецца, раманс «Лілі Марлен». Час мараў і падрыхтовак да маршаў «гэгэн Энгэльлянд» даўно мінуў. Сёння жаўнер з таго ж «Энгэльлянд» глыбокімі клінамі ўрэзаўся ў Нармандыю, часценька ўжываючы так-
    * Мы ідзём на Англію.
    тыку колішняга слаўнага нямецкага, што такія цяжкія прынёс яму страты, Дункірку.
    Ад’езд меў адбыцца дзесь каля поўначы. Канюхі ўзяліся ладаваць фурманкі й коней. Набліжалася дзевятая...
    VII
    Раптам...
    Але якім жа нікчэмным будзе само слова «раптам», калі яго тутужыць пры апісанні таго, што здарылася.
    Раптам разарвалася неба... He. I так нядобра. Цяжка было сказаць, што здарылася перш, а што пасля. Ясна было адно. На цэлай станцыі стала так прарэзліва відна, што нельга было адразу адкрыць знеспадзеўку аслепленыя вочы й разгледзецца. Але ці быў і час, каб разглядацца. Здавалася, што бязмежнае неба ў адну й тую самую часіну павесіла не толькі над станцыяй, не толькі над местам, але над цэлым навакольным прасторам незлічоныя мільёны лямпаў. Пад нагамі можна было б знайсці найменшую іголачку, найдрабнейшае зярнятка. Нябёсныя высі напоўніліся адным суцэльным, густым, выючым гукам, што сеяў найглыбейшую паніку. Таварная віленская станцыя, а найперш усё тое і ўсе тыя, што на ёй былі ў гэны нешчаслівы вечар,— усё гэта пачало рвацца, тузацца, ламацца, крышыцца на тысячы, дзесяткі тысячаў, мільёны кавалачкаў.
    Даўгія й сытыя кодаўбы цягнікоў пачалі ў незлічоных месцах займацца буйным полымем, зверху закончаным дымам. I як быццам бы на нейкую раптоўную, часінную, маланкавую, магутную, усёабдымную каманду гэныя цягніковыя кодаўбы пачалі сыпаць пад свае колы й жываты сотнямі жывых цвярозых і поўнасцю прытомных, дрыгаючых, рэдка яшчэ пакалечаных людскіх целаў. Быццам тыя майскія жукі, магутным штуршком рукі пазбаўленыя тысячаў галінак і лісточкаў клёна, покалі яны глухім градам на мулкі жвір і, быццам чэрві, паўзлі пад шырокія жываты цягнікоў. А зверху, быццам з адчыненага на ўсе вароты пекла, без найменшага перапынку неслася лавіна цяжкога, выючага металу. Пры сутычцы з віленскай таварнай станцыяй яна замянялася ў магутны неміласэрны цыклон. Мільёнамі гулкіх асколкаў ірвала драўляныя й стальныя хрыбты й бакі цягнікоў, уядалася ў сотні людскіх целаў, тонамі распаленага фосфару, клубамі смярдзючага дыму жорла ўсё драўлянае, здольнае гарэць, доўгімі й шырокімі вогненнымі языкамі
    лізала па хрыбтах чыгунак. Магутнымі стальнымі рукамі скідвала з рэек вагоны й выгінала тыя рэйкі дугамі. Быццам абцярэбленыя й абсмаленыя рогі, тырчэлі яны ўверх. Цераз вузкую паласу чыгуначнага жвіру вогненныя языкі перакінуліся ў хуткім часе й на будынкі суседніх складоў.
    VIII
    Стальны лівень зверху быў такі густы й бесперапынны, што мала каму з гэных стоеных пад вагонамі нефартунных падарожнікаў уздумалася перабягаць у суседнія паробленыя ў насыпах бамбасховішчы. Усё-ткі Кастусь Дзежка адважыўся. Пасля колькіх нырцоў цераз вогненна-стальную мяцеліцу ён з вялікай сілай выцяўся, быццам аб гуму, аб суцэльна сціснутую, наўзор тых селядцоў у бочцы, мяккую масу людскіх целаў у бункеры.
    — Пане, тут і так ужо поўна! — крыкнуў адзін з тых селядцоў да Кастуся па-польску.
    — Паціснецеся вы, скурчы сыны! — раўнуў Дзежка ў адказ.— A то застрэлю! — На довад такой злоснай пагрозы ён цэлай сілай, быццам руляй пісталета, укалоў пальцам у плечы аднаго з тых селядцоў, што стаяў з самага краю. Палякі, што пазбягаліся, відаць, у бамбасховішча з суседніх хатаў, паціснуліся, й Кастусь пачуўся больш бяспечным.
    Сымон і Віктар запаўзлі і ўторкнулі свае галовы пад самую таўстую вось вагона. Перабягаць у бамбасховішча не адважыліся. Так здарылася, што іхні вагон шмат не пацярпеў, хіба крыху зверху. Праўду кажучы, яны апынуліся не пад тым вагонам, на які былі заладаваліся, бо калі пачало ўсё тое, што было ў вагоне, паўзці пад яго, дык трэба было чакаць чаргі, каб знайсці сабе бяспечнае месца. Скочылі тады адразу пад суседні, дзе было амаль пуста й прасторна. Можа, гэтым і выратаваліся ад амаль пэўнай пагібелі, бо якраз на той, раней іхні вагон выпаў шмат горшы лёс. Адзін бок ужо поўнасцю заняўся полымем, а з-пад нізу чуваць былі стогны, енкі й просьбы дапамогі. Хтосьці нема крычаў, што гарыць жыўцом, іншыя енчылі ад ранаў. Чым даўжэй трывала вогненнае пекла, тым больш гусцелі й паўтараліся стогны й просьбы помачы, часта заглушаныя выбухамі бомбаў.
    Капітан Ласкутовіч папаў пад вагон, што быў заладаваны
    сажнёвымі дровамі. He паспеў добра разгледзецца, як цэлы вагон падскочыў, засклыгатаў коламі аб сталь рэек. Цяжкая й густая хваля паветра жвірам лупянула ў ягоны твар і двума абухамі ўдарыла ў перапонкі вушэй. У галаве пачуўся працяжны гул тысячы званкоў і фабрычных гудкоў, у вачах паказалася незлічоная колькасць разнаколерных зорак. Па ўсім целе прайшла, пачынаючы дзесь ад каленяў, вялікая млявасць, і хутка ўсе органы пачуццяў здзервянелі.
    Пасля гадзіну з нечым бамбардзіроўкі яе тэмп запаволіўся, а неўзабаве неба зусім супакоілася. Толькі віленская таварная станцыя крывавілася шырокім чырвона-жоўтым полымем, енчыла сотнямі галасоў параненых і паміраючых. Вялікае шчасце, што на станцыі не было эшалонаў з узрыўнымі матэрыяламі. Аж жах падумаць, якое магло б быць жніво смерці. Так і тут зноў апраўдаліся словы пісьменніка: «У кожным няшчасці шчасце захована».
    Усё, што жывое й цэлае, кінулася памагаць ратаваць параненых, тушыць пажары. Нашы рэкруты ратавалі сваю зброю й хатулі. 3 вагонаў, што былі прызначаныя для школы камандзіраў БКА, два былі па-за межамі ўсякага ратунку. Гарэлі зверху і з усіх бакоў, і да іх нельга было падысці. Шмат хто аплакваў забітых сяброў. Паветра насычалася пахам свежаабгарэлых целаў. Людзі, як цені, снавалі па гарачай станцыі. Ляніва цягнуліся адна за адной гадзіны, й быццам не хацела ніколі скончыцца жудасная ноч.
    IX
    3 нашай чацвёркі найбольш пацярпеў Камовіч. Выцягнулі яго з-пад вагона ледзьве прытомнага. Увесь левы боК галавы, шыя й плячо былі апаленыя. Бядак стагнаў і енчыў.
    — Гэй вы, абібокі! — клікаў Кастусь сваіх сяброў.— Ану памажыце мне яго выцягнуць.
    Камовіч быў перанесены воддаль ад агню ў групу іншых раненых і аддадзены пад апеку санітару. Хтосьці даў яму глыток вады, хлапец адкрыў вочы й пачаў стагнаць.