• Газеты, часопісы і г.д.
  • Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

    Змагарныя дарогі

    Кастусь Акула

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 572с.
    Мінск 1994
    158.06 МБ
    Гэткая непарушная Віктарава філасофія ў асноўным падыходзе да жыцця перш за ўсё адбівалася на ягоным выглядзе. Заўсёды быў спакойны, павольны й зусім у меру разважны. Здавалася, й думаў зусім не больш, чым было патрэбна, але якраз у меру, быццам ашчаджаў сваё інтэлектуальнае знараддзе. Праўда, й бяды ён у жыцці не ведаў ніякай. Быў заўсёды добра дагледжаны, апрануты й накормлены, ды шчэ й капейка ў кішэні на дробныя расходы не зводзілася. Віктарава маці глядзела сынка як сваё вока. Вучыўся, бывала, у Глыбокім, глядзіш — прыйдзе чацвер, кірмашны дзень — маці ўжо й тут. Так і прывалачэ мяшок усякай еміны. Дый аб найменшых драбніцах здароўя распытае й на будучыню парадзіць ды асцеражэ, быццам той сын так ужо той будучыняй цікавіўся.
    Няхай чытачу не здаецца, што Віктар быў распешчаны сынок. О не, зусім не тое. Калі быў ён распешчаны, дык толькі ледзь-ледзь, зусім крышачку: ніколі не вымагаў болып, чым патрабаваў, ды нават часамі мог выцерпець і не адзін недахоп. Такім ужо быў Віктар.
    Дома пакінуў ён, акрамя бацькоў, малодшага брата. Бацька, здавалася, зусім мала цікавіўся сынам не таму, што матка цікавілася ім ці не замнога, а мо таму, што чакаў, аж пакуль сын вырасце, і ўжо тады будзе гаварыць з ім як
    мужчына з мужчынам. Ніколі не супярэчыў, ані не загароджваў сыну дарогі да навукі. Для яго гэтае пытанне не існавала. Што ж, аб чым жа тут і раздумоўваць? Грошы ёсць, хлеб і скароміна ёсць, вопраткі — хоць заваліся, помач сынава на гаспадарцы не патрэбна, бо й сам яшчэ малады, дык чаму ж не вучыцца. Няхай лепшым чалавекам будзе.
    III	.
    Толькі адзін раз, здаецца, Віктар выявіўся ў вачах у мамы дрэнным сынком. Ды мо тут крышку й непаразуменне ў нас. Мо словы «дрэнны сынок» і не зусім адпавядаюць для яго характарыстыкі пасля таго, што зрабіў. У кожным выпадку добрая Віктарава мама ўважала, мусіць, што сыну было яшчэ не семнаццаць гадоў, а мо, паводле яе, трынаццаць. Ды і хто ж з нас не ведае мамаў, якія, ужо выгадаваўшы сваіх дзяцей на кавалераў, усё да іх як да дзяцей ці, прынамсі, стараюцца бачыць у іх маленькіх хлопчыкаў, якіх час ад часу, здаецца, пагладзілі б і прытулілі, а калі якая малая бяда навернецца, то й пашкадавалі б зусім не так, як шкадуюць дарослых кавалераў. Зусім пэўна тады, што гэткая добрая маці адзін дзень будзе няміла расчараваная й моцна здзіўленая. Гэтак было і з Віктаравай мамай.
    Віктар належаў да тых хлопцаў, ці мо ўжо й кавалераў, што рана пачынаюць падабацца дзяўчатам. Мо й не ўсім дзяўчатам, а толькі некаторым. Дый паўбяды было б з усяго таго, калі б усё толькі й абмяжоўвалася падабаннем. Але ж не. Глядзіш — як адной ці другой харашуні закруціцца галава, а там ужо й пайшло. Там ужо неяк і ліст проста павучнёўску, яшчэ саромячыся, напіша. Неяк той ліст незаўважна ці то ў сшытак, ці то ў кішэню ткне, а ўсё ж ён да Віктара дарогу знойдзе. Хлапец, удаючы моцна здзіўленага й не без сораму (ды нават і зачырванеўшыся), прачытае. Дый ці толькі прачытае. Глядзіш, адкуль тут у зусім, здавалася, нясмелага Віктара той смеласці прыгаршчы набярэцца, дый адказ напіша.
    А там ужо на школьным калідоры Віктар чамусьці палюбіць падаконнік на самым тым вялікім акне, прыліпшы да якога ў часе перапынку, можна надта ж добра да ўсіх дзяўчатак прыгледзецца, дый не так да ўсіх, як асабліва да той адной — аўтаркі ліста. I каб жа толькі прыгледзецца, а то й вокам падміргнуць, хоць пасля мо яшчэ й зачырванеў-
    шыся, засаромеўшыся, на момант адвярнуцца. А там глядзіш, неяк ідучы са школы, й сцежкі іх разам збягуцца. Ды ўжо нават пасля так бывае здарыцца з Віктарам, што й адна ці другая лекцыя нявывучанай чамусьці бывае, у класе заікацца, настаўніку адказваючы, давядзецца...
    Цяжка было б устанавіць, ці Віктар пачаў бы свае аморы якраз тым шляхам, аб праўдападобнасці якога мы тут меркавалі, адылі адно пэўнае, што зацікаўленую дзяўчыну не толькі не адштурхнуў ад сябе, а наадварот: калі паехаў сам вучыць у пачатковую школу, то неяк так неўзабаве выпала, што абое апынуліся ў адной школе. Дый тут яшчэ было б паўбяды. Але трэба ж было здарыцца, каб папаўся ў такую цесную вёску, што давялося з той самай дзяўчынай-настаўніцай адну супольную кватэру наймаць. Як там да гэтага дайшло — няважна, галоўнае, што Віктар зусім рана пазнаў найглыбейшыя тайніцы кахання.
    Няведама, хто быў данёс аб тым добрай Віктаравай маме. Мо яна й сама неяк пранюхала, дапыталася ці дагледзела. Аднаго прыгожага дня добрае матчына сэрца не вытрымала, й жанчына з’явілася да сынка на памешканне. Доўга не думаючы, пусціла ў рух добрую бярозавую палку. Дасталося ж не толькі Віктару, але й ягонай каханай. Пасля гэнага неяк у вёсцы знайшлося й друтое памешканне. Але якая б вёска вялікая ні была, каханне не ведае ні адлегласці, ні часу.
    Дык і выезд у Вільню быў для Віктаравай мамы на пацеху. Бачыла ў тым, пэўна, не менш чым збаўленне сына. Што мог ён рабіць у Вільні — гэта ўжо зусім іншая справа, але ж там матчыны вочы нічога не бачылі й вушы не чулі. А ад Віктаравай каханкі той надта ж моцна дасталося Сымону. Яна так і думала, што Сымон намовіў сябру вучыцца ў Віленскай беларускай гімназіі адно таму, каб разлучыць з ёй.
    IV
    Быў Віктар і хвалько першакласны. Сымон, што сябраваў з ім ад пятага класа сямігодкі, сам не мог бы дакладна сказаць, калі першы раз заўважыў гэту рыску ў Віктаравым характары. Мо яна паходзіла ад поўнага дастатку й дабрабыту ў сям’і. Ён ездзіў у школу самакатам, а Сымону цяжка было здабыцца не толькі на вопратку, але нават на новы
    школьны сшытак ці алавік. Віктар заўсёды быў добра апрануты й абуты, а Сымону пад час бальшавіцкай акупацыі прыходзілася, нягледзячы на кпіны не толькі Віктара, але й іншых школьнікаў, наведваць заняткі ў лапцях. He тое каб Сымон быў надта сарамлівы й моцна зважаў на насмешкі іншых вучняў. Бяда ж не ведае сораму. Адно што неяк часамі цяжкавата й крыўдна было цярпець тыя насмешкі й самахвальства з боку найбліжэйшага сябра.
    Асабліва ж тое самахвальства выявілася ў Віктара пазней — на настаўніцкіх курсах і ў Вільні. I прычынаю было, здаецца, не што іншае, як поспехі ў першым каханні. Як расхваліць, бывала, сам сябе Віктар, як зачне апавядаць, які з яго Казанова, дык часамі аж слухаць брыдка.
    I найбольш характэрным было якраз тое, што Віктару не належала аніякіх заслуг у першым каханні. Бо сама ж дзяўчына навязалася, прычапілася, быццам смала тая. Віктар быў тут толькі змушаным, інертным, удзельнікам, што без ніякага супраціву паддаўся быў дзявочым хітрыкам. Адно ролі былі замененыя. He Віктар заляцаўся да дзяўчыны, а тая да яго. I сам пасля мо не раз шкадаваў, што такі меў пачатак на дарозе амораў, бо, трэба прызнаць, пазней быў зусім няздольны, каб самому, з сваёй собскай ініцыятывы, пачаць заляцанні да якой-небудзь дзяўчыны. Мо калі й былі ў Віктара якія-небудзь, хоць маленькія, здольнасці ў гэтым кірунку. He быў жа зусім калекам. Мо й развіў бы іх, каб не тая замена роляў у першым каханні. Як там ні было, а стаўся зусім няздольным да заляцання да дзяўчат. He ведаў самых элементарных правілаў падыходу да прыгожага роду, не кеміў, аб чым гаварыць з дзяўчатамі, а калі, бывала, каторая падабалася, то ў яе прысутнасці зусім траціў галаву.
    Іншая рыса Віктаравага характару, што кідалася ў вочы, гэта была ягоная поўная згода з жыццёвымі абставінамі, ці, лепш сказаць, з курсам собскага жыцця. Часам здавалася, што не ён кіраваў сваім жыццём, а яно ім. Гэта не значыць, што быў ён незарадны ды недалужны. О не. Далёка не. У сваіх межах, у пэўных рамках заўсёды патрапіў добра выкарыстаць магчымасці, прыстасавацца да абставінаў. Але ўжо зусім немагчыма ўявіць, каб Віктар пачаў накідаць лёсу собскую волю або, тым больш, абвяшчаць яму вайну. Да гэтага не быў здольны.
    Ані не стараўся глыбей аналізаваць жыццё й падзеі або браць іх у свае рукі. Калі дзе трапляліся на шляху пера-
    шкоды, дык стараўся іх абмінуць, а калі ж не ўдавалася — выбіраў найлягчэйшую дарогу.
    Калі б, прыкладам, здарылася, што Віктар цяпер не едзе ў Кёнігсберг і не ўцякае ад балыпавікоў, а трапіў зусім у іншыя варункі ды абудзіўся раніцою ў балынавіцкім цялятніку-цяплушцы, што вёз яго ў Сібір, то й тады, здавалася б, многа не пачаў бы думаць, але якраз толькі ў меру і зараз жа пагадзіўся б са сваёй новай пераменай лёсу ды стараўся б выкарыстаць — дзе што далося б — для свае выгады. Яму, пэўна, ніколі б не прыйшло ў галаву, каб неяк вырвацца ці ўцячы з гэнай, абчапанай бальшавіцкімі канвоямі цяплушкі, а ўжо, барані Божа, нагаварыць да таго іншых ці нават павесці іх, выскачыць першым. Іншая рэч, што каб нехта планаваў тыя ўцёкі ды ўсе згадзіліся б уцякаць дружным гуртам, то там, пэўна ж, і Віктар не застаўся б ззаду, болып таго — і з вагона выскачыў бы ўцякаць далёка не апошні.
    Гэткі ўжо быў наш Віктар. I ў сумесным жыцці са сваімі двума сябрамі ён быў, здавалася, залатой сярэдзінай між гарачым, парывістым, бойкім і агрэсіўным Кастусём і флегматычным, павольным, заўсёды задуманым, разважным і цвёрдым Сымонам.
    V
    Цэлае Сымонава дзяцінства было перапоўнена горам і нядоляй. 3 семярых дзяцей, што былі ў бацькі, Сымон быў пятым з чаргі паводле веку. Меў трое сясцёр і столькі ж братоў.
    Бацька меў нейкіх дзесяць гектараў ворнай зямлі й каля дванаццаці гектараў балота — у тым ліку каля чатырох гектараў балотных сенажацяў. Калі б не тыя вечныя хваробы ў хаце, аб якіх нам раней давялося ўспамінаць, можна было б сямейку добра прагадаваць і, як кажуць, песенькі спяваць.
    Але Бог хацеў інакш...
    3 дзяцінства малому Сымону помніліся толькі дактары, шпіталі, нараканні, праклёны, малітвы ■— усё гэта перамешанае, здавалася б, без пачатку й канца. Старэйшы брат, сястра й маці ўжо былі адышлі на той свет.
    Асабліва помнілася Сымону маці. Якая гэта залатая, якая працавітая й гаротная была жанчына. Як цяжка змагалася яна з вечнымі хваробамі, недахопамі, жыццёвымі
    •катастрофамі, як старалася вывесці ўсіх дзетак у людзі. Сымон ніколі ў жыцці не здольны быў без вялікага хвалявання ўспамінаць пра матку. Дый ці толькі з хваляваннем, але й з сціснутымі зубамі. Бо хто ж іншы, калі не вясковыя знахары, бабы-шаптухі злячылі, са свету звялі саракадвухгадовую гаротную матку.
    Толькі тады, калі выразна відаць было, што трэба шукаць нейкага наглага ратунку, павёз яе бацька зноў да гарадскога лекара, які парадзіў адаслаць жанчыну аж у Вільню, у шпіталь. Нядоўга давялося ёй там ляжаць. Пасля двух тыдняў адышла на той свет. Далёка ад дому, без блізкага чалавека каля смяротнае пасцелі, яна і ў апошнюю хвіліну жыцця не мела нармальнае для чалавека набожай пасцелі ўцехі, што прыносіць прысутнасць блізкіх. Ездзілі на паховіны бацька са старэйшай сястрой перад самым прыходам бальшавікоў.