• Газеты, часопісы і г.д.
  • Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

    Змагарныя дарогі

    Кастусь Акула

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 572с.
    Мінск 1994
    158.06 МБ
    Было ўжо над ранкам.
    — Хадзем, давайце паглядзім, там нешта цікавае адбываецца наперадзе,— запрапанаваў Віктар. Крокаў трыста ў заходні бок станцыі чуваць былі час ад часу нейкія выбухі. Хлопцы туды й накіраваліся.
    Пры вагоне, што там-сям капціў сінявым дымам, абліз-
    ваны маленькімі чырвонымі язычкамі, сабралася купка жаўнераў. Былі тут пераважна немцы ды колькі чорных уніформаў са школы БКА. Вагон быў паўнюсенькі, наладаваны скрынямі з нямецкім каньяком. Алкаголь, добра іірыгрэты, часценька выбухаў і сінім полымем разліваўся ды сцякаў на белы жвір пад вагонам. Але ратунак быў на месцы. Жаўнеры голымі рукамі хапалі нагрэтыя пляшкі з вагона, то ціснуліся збоку каля абгарэлай сцяны, то адскоквалі далей. Некаторыя, адкаркаваўшы пляшкі, вялікімі глыткамі каўталі рудую жыжку. Іншыя напаўнялі пляшкамі кішэні. Нейкі «фрыц», сеўшы на рэйку суседняе чыгункі, трымаў пляшкі ў абедзвюх руках і, моцна ківаючы галавою, то сакавіта лаяўся, то нешта да некага прамаўляў, то па чарзе з кожнае пляшкі напаўняў горла. Побач ляжала цэлая куча паўнюсенькіх пляшак з алкаголем.
    Было шмат п’яных. Некаторыя рэкруты са школы камандзіраў БКА з вялікай заядласцю ўзяліся за ратаванне цэннае вадкасці. Кастусь, Сымон і Віктар у адпаведны момант выхапілі з паўтузіна пляшак. Натоўп каля вагона гусцеў. Лаянка й таўханіна, гоман п’яных узрасталі.
    — Was machst du hier, Mensch? — гаркнуў Сымону над самым вухам Турн.— Weg, weg, schnell!*— Сымон аж падскочыў з перапалоху. Турн і Будке зараўлі на поўныя глоткі на сваіх чорных шкаляроў. Калі тыя хаця-нехаця мусілі адысціся ад спіртнога вагона, самі два нямецкія інструктары, усё яшчэ з бурчэннем пад носам, паціснулі іншых, каб абладаваць сябе рэдкай здабычай. Аднекуль з’явілася й пачала наводзіць парадак вайсковая жандармерыя.
    X
    Сымон, Віктар і Кастусь, усміхаючыся, накіраваліся ў бок свайго эшалона ці рэштак яго. Па дарозе натрапіўся звязовы Масюк. Гэта быў у трыццатых гадах мужчына, паходзіў дзесьці з Наваградчыны. Ён быў добра выпіўшы. Моцна хістаючыся на нагах, баранаваў імі між двума чыгуначнымі эшалонамі. Запэцканы ў сажы, з насунутай на самую патыліцу шапкай, у правай руцэ трымаў пляшку, у якой відаць было яшчэ чацвяртушку каньяку, левай жа размахваў да каго ні папала з сустрэчных.
    * Што ты тут робіш? Прэч, прэч, хутчэй! (ням.)
    — Гляньце, хлопцы, мой найлепшы сябра... ж-жыў... ж-жыў-цом згарэў...
    — Хто гэта?
    — Д-дык ты не з-зннаеш? Майго найлепшага сябру не з-знаеш? — Пахіснуўшыся, ён моцна штурхануў у грудзі Кастуся. Ад яго несла на колькі метраў, як з броварнай бочкі.— П-петт-раша не знаеш, лейт-нанта? — цягнуў здзервянелым языком.
    — Каго? Петраша? Хто ж яго не знае? Згарэў, кажаце?
    Лейтэнант Петраш быў школьным медычным афіцэрам. Гэта быў вельмі сяброўскі, ветлівы, бадзёры й заўсёды вясёлы чалавек. Усе хлопцы ў школе яго паважалі й любілі.
    — Так, браточкі мае, згарэў...— кінуўся ў слёзы звязовы. Вельмі непрыемна было бачыць дарослага мужчынужаўнера са слязамі ў вачах. Алкаголь зрабіў сваё.
    — Х-ха... Х-ха-дзі, хадзіце, пакажу... вунь там ляжыць ш-шкілет...
    Масюк цягнуў хлапцоў да зусім абгарэлага шкілета, якога аніяк нельга было распазнаць. Нечая дбайлівая рука ўжо парупілася напісаць на аркушы кардону, што ляжаў no634: «Доктар лейтэнант Петраш са школы камандзіраў БКА». Шкілет ляжаў за нейкіх дзесяць крокаў ад тых двух зусім спаленых вагонаў. Ці лейтэнант Петраш, замяніўшыся ў жывую свечку, сам быў адпоўз, ці яго хто адцягнуў, цяжка было даведацца. Масюк кінуўся, прыгаворваючы й плачучы, абдымаць гэтыя косці, але яго адцягнулі.
    Капітан Ласкутовіч не ведаў, якой зорцы дзякаваць за сваё цудам выратаванае жыццё. Гэта ці не які «вораг народа», працуючы дзесь на бальшавіцкай фабрыцы, наўмысля ўлажыў у бомбу пусты дэтанатар. Велічынёю з добрую дзежку, яна трапіла проста ў наладаваны дровамі вагон, пад якім ляжаў капітан, і, не дэтанаваўшы, толькі часова яго аглушыла.
    Дорага каштавала бамбардзіроўка школе камандзіраў Беларускае Краёвае Абароны. Было шэсць забітых і пятнаццаць параненых — некаторыя цяжка. Найбольш пацярпела група юпакоў з Нясвіжа. Забіта было і двое коней.
    Ужо позна, аж пад самы вечар, школа гатовая была да далейшай дарогі. Галоўныя палотнішчы чыгунак былі напраўленыя, і адзін цягнік за другім пачалі пакідаць станцыю, а на іх месца прыходзілі новыя з усходу. Школа пакінула ззаду колькі чалавек — хаваць забітых. Усіх параненых
    забралі з сабою, бо Вільня таксама знаходзілася ў працэсе эвакуацыі.
    Вечарам чацвёртага ліпеня цягнік затрымаўся ў Ляндварове. Каля дзевятай гадзіны чорныя рэкруты ізноў сачылі за бамбардзіроўкай Вільні. Паводля гуку й пажараў відаць было, што бальшавікі паўтарылі ўчарашняе пекла. Дый хто ведаў, ці абмежаваліся яны зноў адно таварнай станцыяй.
    Гэтак маладыя патрыёты, вучні школы камандзіраў БКА, на парозе чужога й няведамага свету бездапаможна хваляваліся ў той вечар, бачачы, як крышылася й папялілася ў полымі пажараў дарагая для іх сэрцаў гістарычная сталіца Беларусі. Гэны вобраз яны ўтрывалілі ў памяці й панеслі на чужыну. Быў гэта малюнак пакуты й цярпенняў усяго роднага, душанага й бэшчанага чужынцам...
    Коўна — Вірбален — Кёнігсберг
    і
    Цягнік імчыцца ў заходнім кірунку. Ён не затрымліваецца на малых станцыях, бо спяшаецца, не мае часу. Шпарка рэжа дрымотныя летувіскія лясы, густым дымам засцілае ярка-зялёныя палі й квітнеючыя сенажаці, грукатам напаўняе пушчы й дубровы.
    Цягніку няма часу. Там, на ўсходзе, дзесяткі, а мо й сотні такіх жа цягнікоў чакаюць на вольную дарогу. Там жа стогнуць дарогі й палі пад цяжарам мільёнаў ног і гусеніцаў маскоўскае навалы. Яе мэта — чым найхутчэй дайсці да Берліна й знішчыць бярлог тэўтонскага тырана — будаўніка «Новае Еўропы». Калі гэта будзе дасягнута, найбольшаму крывапіўцу й душыцелю ўсіх часоў чалавечае гісторыі —• Джугашвілі-Сосо-Сталіну лягчэй будзе дабрацца да горла цывілізаванай хрысціянскай Еўропы й свету.
    Таму цягнік не мае часу. Ён спяшаецца. Пасля поўдня пятага ліпеня хутка перапаўзае шырокі павольны зялёны Нёман і затрымоўваецца ў Коўне. Тут чакае колькі гадзін, мусіць, каб перапусціць наперад яшчэ піЛьнейшыя, яшчэ хутчэйшыя цягнікі, а вечарам з яшчэ большай заўзятасцю, пакінуўшы сталіцу Летувы, пажырае адлегласць, спяшаючы ў кірунку Кёнігсберга. Так Горадня й тое «шкаленне ў Горадні» застаецца збоку. Чорныя юнакі-кадэты пакідаюць Бацькаўшчыну на доўгі час. Адзін Бог ведае, на як доўга...
    Пакуль цягнік спяшаецца, выпадае нам бліжэй пазнаёміцца з асноўнымі асобамі аповесці, бо як-ніяк, а прыйдзецца падарожнічаць з імі праз цэлую Еўропу. Дый ці толькі падарожнічаць.
    II
    Нашы тры героі былі аднагодкамі. У той час, аб якім ідзе мова, кожнаму з іх быў дзевятнаццаты год. Характарамі шмат розніліся й быццам адзін другога дапаўнялі. Найбольш рухавым і бадзёрым з тройкі быў Кастусь Дзежка. Ён жа быў і найбольш зухаватым і рызыкоўным, хоць, здавалася, менш разважным, чым ягоныя сябры. Заўсёды здольны на гумар, глядзеў на жыццё лёгка. Амбіцыянер з яго быў пер-
    шага класа. Здавалася, што рэдка траціў галаву. Хоць ваенныя падзеі кінулі яго не на выбраную ім дарогу, усё ж і тут ён чуўся як дома, добра прытарнаваўся да новага асяроддзя. Здольнасцяў у яго не бракавала. Ды ўжо калі йдзе гаворка аб здольнасцях, дык усе тры былі не калекамі.
    Уся тройка была сынамі сялянаў, якраз тых перадавых і добрасумленных, гаспадарлівых беларускіх сялянаў, сыны й дочкі якіх за часамі гітлераўскае акупацыі запоўнілі беларускія сярэднія школы й арганізацыі моладзі, каб узбагаціць вынішчаныя польскімі й бальшавіцкімі акупантамі шэрагі сярэдняй беларускай інтэлігенцыі, а пасля вырываць, адбіраць дзе што ўдасца ад акупанта, будаваць нацыянальны адміністрацыйны, а пасля й вайсковы апарат Бацькаўшчыны.
    Пазнаёміліся міжсобку на шасцімесячных настаўніцкіх курсах у Глыбокім. Кастусь, скончыўшы паспяхова курс, маючы тут жа пад бокам у Глыбокім бацьку, што працаваў урадоўцам у бюро акруговае ўправы «Беларускае Самапомачы», паехаў у Вільню й здаў экзамены ў Віленскую беларускую гімназію. Ён ужо цэлы год вучыўся ў Вільні, а сябры яшчэ працавалі настаўнікамі ў пачатковых школах. На наступны год прыехаў вучыцца й Сымон, што ў сваю чаргу намовіў і Віктара. Такім чынам усе апынуліся ў Веньці, з якім чытач ужо быў знаёмлены.
    Бацька Кастуся не быў багатым. Меў усяго каля дваццаці гектараў зямлі. Другі сын быў малодшы за Кастуся. Стары Дзежка быў старанным гаспадаром, і сям’я жыла ў дастатку, нават і ў часе вайны. Шматлікія знаёмыя Кастусёвага бацькі, будучы ў Глыбокім, заходзілі ў бюро БСП зусім без патрэбы, абы толькі пагутарыць са старым Дзежкам. Гэтае прозвішча ніяк не падыходзіла ні да бацькі, ні да сына: абое былі тонкімі й высокімі, дый зусім не круглымі, як звычайна бываюць дзежкі.
    Стары ўмеў цікава павесці гутарку з кім бы там ні было й быў з тых тыповых беларускіх сялянаў, што мелі прыроджаную й практыкай развітую інтэлігентнасць, якая так часта прыходзіла ім на дапамогу там, дзе бракавала асветы. Гэтак, калі Кастусь прыходзіў да бацькі й абое жартавалі, размаўляючы міжсобку, то магло здацца, што гэта гаворыць не бацька з сынам, а два сябры ці, яшчэ лепш, два дзецюкі, што вось-вось збяруцца й зараз пойдуць разам да дзяўчат. Калі ж зойдзе патрэба й будзе якая паважная справа, то й там дадуць сабе рады. Гэта сяброўскае
    дачыненне бацькі да сына высока падняло ў вачах Кастуся аўтарытэт старога, за што яго любіў і паважаў.
    Маці Кастусёва сядзела дома на гаспадарцы з малодшым сынам. Яна й шкадавала, што сям’я пачала распаўзацца па свеце, ды, як і кожная клапатлівая, дзяцей і сям’ю любячая беларуская матка, не раз ахкала ды ойкала, думаючы то аб мужу, то аб Кастусю, ды малілася за ўсіх Богу, каб сцярог іх у небяспечны ваенны час.
    Віктар Караткевіч вельмі розніўся ад Кастуся перадусім у падыходзе да жыцця. Калі ў першага было заўсёды поўна планаў на далёкую будучыню, не гаворачы ўжо аб заўтрашнім дні, дык Віктар, здавалася, жыў цяпершчынай, сягонняшнім днём, а то й гадзінай і зусім не журыўся аб тым, што будзе заўтра ці за год. I планаў ніякіх не будаваў. У яго ўсё пакрывалася словамі «неяк будзе».
    — Навошта,— пытаўся ён сяброў, калі даходзіла да гутаркі,— думаць мне аб тым, што будзе заўтра ці пасля? Няхай сушаць сабе галовы іншыя, а я вось пражыў дзень, і добра. Будзе заўтра, буду тады й думаць. Яшчэ ніколі так не было, каб ніяк не было. Неяк будзе.