Змагарныя дарогі
Кастусь Акула
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 572с.
Мінск 1994
— А адкуль жа вы будзеце? — пачаў Сымон.
— 3 Ліды.
— Вас тут многа такіх?
— А дзе там. Паразбягаліся хто куды, адны дадому, другія ў лес, у польскія легіёны.
— To ў вас там і польскія легіёны былі?
— Каб ты ведаў. Многа хлапцоў пераходзіла туды з паліцыі.
— Чаму ж яны пераходзілі?
— Усяк бывала. Кожны йшоў, куды яму было выгадней. Некаторыя йшлі проста таму, што ім падабаліся ў польскіх легіёнаў мундзіры.
— Бач ты! Вось дык гэта ўжо й людзі!
— А што ж у тым благога?
— А вам падабаліся мундзіры? Вы бачылі іх калі? — распытваў юнак.
— Бачыў не раз. Я й сам думаў пайсці, але неяк усё адкладаў, а цяпер гэта так раптоўна...
— Дык вось, значыцца, якія былі ў вас людзі! — дзіваваўся кадэт.— Пераходзілі да палякаў за мундзіры.
Сымон усё думаў, як ацаніць паліцая: ці гэта быў дробненькі дурань, у якога злятала шмат цікавага з п’янага языка, ці той, што мо пайшоў у паліцыю з нажывы, зладзейства, рабавання беларускіх сялян, ці што іншае. Яго найхутчэй можна было аднесці да дробных, але надта назойлівых рабаўнікоў і шкоднікаў. 3 гэтакага матэрыялу выводзіліся сексоты, чужыя агенты, правакатары.
— I разумна рабілі, што да палякаў ішлі. А што вы там нейкую Беларусь выдумалі...— плёў далей Красоўскі.— Калі яна была, тая Беларусь? Га?
— Як гэта вы гаворыце, выдумалі? — узлаваўся Сымон.— А хто вы, не беларус?
— Я ніколі хамам не быў,— адрэзаў той.
— Ах ты, сссукін сын! — гукнуў Сымон і ледзь не кінуўся на паліцая.
— Чакай, братка, не кідайся! — хапіў юнака за руку Курэц (так звалі трэцяга прысутнага), што да гэтага часу прыслухоўваўся моўчкі.
— Вось ты гадзіна, псіна панская! Каб цябе гром спаліў! — закончыў Сымон і адышоў ад гэтых двух. Яшчэ азірнуўся й бачыў, як Курэц гаварыў з Красоўскім. Здалося, што тыя двое былі знаёмымі. Сымон расказаў Віктару пра сваю прыгоду. Той сядзеў у адчыненых дзвярах таварнага вагона й гойдаў даўгімі нагамі, стараючыся дастаць мыскамі да жвіру, панасыпанага кучкамі каля шпалаў.
— Што ж, пойдзеш біцца з ім? — адказаў Віктар.— Яшчэ ўся вайна перад намі. Хопіць боек, не бойся.
Познім вечарам цягнік рушыў у заходнім кірунку. На працягу наступных дзён ён затрымаўся ў Кёнігсбергу, пасля завярнуў на паўдзённы ўсход і, даехаўшы да Лік (Элк) на поўнач ад Граева, зноў крута павярнуў на захад на Аленштайн (Ольштын), а адтуль у Польшчу. Была ж карацейшая дарога з Кёнігсберга на поўдзень. Але, мусіць, недзе была змена загадаў.
«Кеіп Russland»*
I
Калі б вы хацелі ў колькі словах схарактарызаваць найбольш трапна тое, што адбывалася ўлетку 1944 года на Мазуршчыне і ва Усходняй Прусіі, то можна было б за прыклад даць наступны анекдот.
Адзін жаўнер пытае другога:
— Куды ты едзеш?
— Слухай, сябра,— адказвае яму другі,— калі ў цябе ніхто не пытае, куды ты едзеш, дык і ты не пытайся. Вязуць, дык і едзь. Якая розніца куды?
Але ці ж гэта анекдот? Цэлыя масы ехалі, а яшчэ больш ішло. А куды? Хто ж мог адказаць на гзтае пытанне. Усе ведалі, адкуль — абы ўцячы, абы далей ад гэнай «нячыстай сілы». Калі б вам давялося тады сядзець дзе пры дарозе й прыглядацца гэнаму мору людзей, пабачылі б вы не толькі розныя вайсковыя й паліцыйныя аддзелы з цэлай Беларусі, пачынаючы ад Бранска й Смаленска, але пачулі б усе дыялекты нашай Бацькаўшчыны, ды, апрача таго, украінскую і расейскую мовы. Пабачылі б старых і малых абаіх родаў, босых і абарваных, галодных і сытых, хворых і здаровых. Убачылі б вы палешука, што на возе побач з рознымі клункамі вёз свінку, а ззаду за возам валок прывязаную кароўку, і спачувалі б зморанаму пешаходу, што, разуўшыся, мачыў ногі ў прыдарожнай каўдобіне. Калі гэныя бясконцыя табуны ўцекачоў былі да нечага падобныя, дык хіба да цыганскіх абозаў. Усё рухалася на захад, а там-сям пакуль што й таўклося на месцы.
Для ўсіх супольнымі былі тры рэчы: трывога, няпэўнасць і турботы аб пражыцці. He відаць было страху перад ворагам. Магчыма, што абыякавасць і штодзённыя клопаты адпрэчылі страх. Найбольш шкодным было тое, што ніхто не ведаў, дзе, што і як адбывалася. Стварыўся першакласны грунт для розных, цяжкіх для пацверджання плётак і здагадак ды звычайных меркаванняў.
Нельга сказаць, каб шмат хто з гэных качэўнікаў верыў, што немцы раптам падужэюць і затрымаюць бальшавіцка-маскоўскую хвалю наступу, але ўсё ж, як у Беларусі кажуць,— галоднаму хлеб наўме. Гаварылася й меркавалася
* Тут не Расея (ням.).
ўсяк. Бывала часта, што розныя гутаркі выклікалі й паніку. Дый былі на гэта прычыны. Бальшавіцкія аддзелы наязджалі, прарываючыся праз хаатычную нямецкую лінію абароны, на найбольш адсталых уцекачоў і там жа на месцы распраўляліся з імі па-свойму. Дый не дзіва. Заседжаныя ў акопах на ўсходзе Беларусі, яны зрушылі з месца, а пазнаўшы смак перамогі, дэмаралізаваліся рознымі здабычамі, спяшаліся хоць на кім спагнаць злосць за ўсе злачынствы, што нарабілі гітлераўцы ў Беларусі і ў тых абшарах Расеі, што яны акупавалі. Усіх уцекачоў лічылі за калабарантаў Гітлера.
II
Немцам здавалася (дарэчы, зусім правільна), што грунт пачаў хістацца ў іх пад нагамі. Яны рабіліся нервовымі й азвярэлымі. I калі мо яшчэ той зямельны грунт не ламаўся, то ўсё ж нельга забывацца, што мусілі яны спраўляць хаўтуры па сваіх вялікіх марах і летуценнях аб вялікай Нямеччыне, аб гэтак званай «Новай Еўропе», дзе немец меў быць панам, а ўсе іншыя, здэградаваныя да пазіцыі «унтэрмэншаў», мелі на яго працаваць.
I як жа горка было расставацца тэўтонскай душы з летуценнямі, што былі так блізка да рэалізацыі! Якой чорнай мусіла выглядаць будучыня! I што немцам было з таго, што вусаты капрал абяцаў нейкую новую, найжахлівейшую зброю, якой меў скрышыць, спапяліць цэлы свет, калі гэны свет перад тым не ўпадзе перад ім, капралам, на калені? Ён жа ці адно абяцаў і раней, улучна з той тысячагадовай вялікай Нямеччынай і «Новай Еўропай». Дык і хто, здарова думаючы, мог яму цяпер верыць? Пэўна ж, шмат было закаранелых нацыстаў, што верылі кожнаму слову Гітлера, але ж, як кажа прыказка, як топішся, то й саломкі хопішся. Дык і хапаліся за тыя новыя абяцанкі свайго фюрэра, быццам за саломку.
Але, з другога боку, падумаўшы, ці ж льга сказаць, што нацысты ўмелі цвяроза й здарова думаць? Адурманеныя спачатку гітлераўскай ідэяй аб нямецкім супернародзе, суперрасе, аб немінучасці нямецкага панавання над усімі іншымі, яны цяпер не маглі пагадзіцца з рэальнасцю, якая гаварыла, што хутка прыйдзецца падняць рукі ўверх, атрымаць заслужаную кару, а там ужо пасля й навучыцца жыць
як людзі з усімі ў згодзе. Дый здабыча была так блізкая, мэта, здавалася, ужо так недалёкая.
Тыя, што працерлі вочы і ўсё яшчэ былі адурманеныя, не патрапілі яшчэ пераацаніць абставінаў, што верылі яшчэ капралу, змагаліся, як цяжкараненыя дзікія звяры, якіх стараліся адагнаць ад пажывы, ад нішчэння ўсяго жывога, ды пасля асвоіць. А пры гэным змаганні не маглі стаяць no634 бяздзейна й самыя звычайныя немцы — сяляне й работнікі, якія і з гэнай вайны, калі б яна й была выйграна, мала, а мо й нічога не скарысталі б. To была не іхняя вайна. Гэта была бойня раз’юшаных нацыстаў, функцыянераў-партыйцаў і вялікіх фабрыкантаў, высокае вайсковае клікі й найбольш і перадусім вайна няпоўнага розуму капрала-фюрэра. To была іхняя вайна супраць усяго, што стаяла на шляху да панавання хоць пакуль што над часткаю свету. Што мог бы тут скарыстаць і ці скарыстаў бы той найніжэйшы, найбяднейшы, найбольш эканамічна эксплуатаваны пласт народа?
Жахлівасць татальных войнаў ляжыць у тым, што ў іх найбольш церпяць найменш вінаватыя й найбольш пакрыўджаныя, найбольш пераносяць і гаруюць самыя бедныя і з прычыны гэнай беднасці найменш развітыя. Дык і што такія людзі робяць, калі набліжаецца ўпадак, прыходзіць канец іхнім панам, тым, што пагналі іх на непатрэбную бойню? Тут хіба нельга абагульняць. Мерка, якой можна было б паслугоўвацца ў дачыненні да іншых народаў, тут непрыдатная. Хіба ж ёсць на свеце другі такі здысцыплінаваны народ, як немцы? I ці шмат такіх ваяўнічых, як яны?
Кажуць, што мужнасць і сілу духу ваякі пазнаеш у часе паразы. 3 тым нельга не згадзіцца. Немец будзе ведаць, што заўтра трэба адступаць, што трэба будзе дынамітам узарваць усе вайсковыя ўладжанні, але сёння яшчэ будзе будаваць баракі. Хоць будзе бачыць, што скора трэба йсці ў палон да праціўніка, але не кіне стрэльбы, пакуль мае патроны. Немец, нарэшце, калі ўжо трапіць і ў палон, то будзе падпарадкоўвацца ўсім загадам канвойнага, рэдка плануючы ўцёкі. Ён жа, калі й краіна ягоная пераможана ды разбіліся ўсе нядаўнія планы й летуценні, адразу, быццам тая мурашка, без лішніх нараканняў і разважанняў, бярэцца за адбудову разбуранага жыцця.
У гэтым і ляжаць жывучасць, сіла й дынамізм нямецкага народа.
Але, пэўна ж, немцы таксама й перадусім людзі, й таму
ўсё, што людское, ім не чужое. Дык і цікава было назіраць іх у гэны крытычны час улетку 1944 года. Рэкруты са школы камандзіраў БКА мелі добрыя магчымасці такога назірання.
III
Калі чыгуначны эшалон са школай й вайсковымі сем’ямі ды паліцыяй затрымаўся ў ІІлоцку над Віслай, сем’і назаўтра былі аддзеленыя й накіраваныя на захад. Ніхто дакладна не ведаў, куды яны паехалі, хоць найчасцей называлі Лодзь. Капітан Ласкутовіч, камандзір школы БКА, знік разам з сем’ямі. Кадэты мелі на гэта іншае слова. «Змыўся,— казалі,— дзесь наш камандзір, а капітана Мікулу пакінуў». Ажно ўзімку 1945 года паказаўся на вочы беларускім вайскоўцам капітан Ласкутовіч у Берліне.
На трэці дзень побыту школы БКА ў Плоцку прыехаў туды камандуючы БКА маёр Кушаль. Ён, пабыўшы ў Кёнігсбергу колькі дзён і не маючы там ніякай работы, страціўшы з сваімі аддзеламі лучнасць, наважыў шукаць аддзелаў БКА й пасля шматлікіх клопатаў натрапіў на след школы. He трэба забывацца, што ўсюды па чыгунках і дарогах панаваў хаос, слаба працавала сувязь. Паколькі беларускія аддзелы былі залежныя ад немцаў, а не самастойныя, лучнасць яшчэ цяжэй было ўтрымаць. Немцы рабілі, што ўздумалі, часта ігнаруючы беларускіх афіцэраў.
Капітан Мікула зрабіў маёру Кушалю справаздачу аб прыгодах афіцэрскае школы, перадусім аб цяжкім першым маршы з Менска ў Вільню, аб бальшавіцкай бамбардзіроўцы Вільні, у якой загінула колькі кадэтаў, а іншыя, цяжка раненыя, выбылі з шэрагаў. Адылі капітан Мікула ані разу не ўспомніў, што капітан Ласкутовіч быў далучыўся да афіцэрскае школы ў Вільні й што зноў яе пакінуў у Плоцку. Кушаль так і думаў, што Ласкутовіч з Менска не далучаўся да школы, а трымаўся недзе асобна.