• Газеты, часопісы і г.д.
  • Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

    Змагарныя дарогі

    Кастусь Акула

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 572с.
    Мінск 1994
    158.06 МБ
    Дзве постаці перад фронтам калоны выглядалі надта камічна: адзін у сваёй раптоўнай злосці, другі — у збянтэжанасці. Юнакі пазіралі то на немца, то на свайго сябру, што, растапырыўшы пальцы, трымаў на далані пару зярня-
    * Стой! (ням.)
    ** НаправаІ (ням.)
    так жыта. He ведалі, ці з таго смяяцца, дзівіцца, ці ўспрымаць наагул паважна. Ці ж Турн думаў гэнымі двума каласкамі накарміць галодных немцаў на фронце, ці гэта проста быў ізноў жа здзек над чалавекам, што, пэўна ж, не думаючы зусім над тым, яшчэ па дамашняй сялянскай прывычцы, пацікавіўся спелымі каласкамі?
    — Es ist kein Russland hier!* — звярэў Турн.— Памятайце, тут Нямеччына! Гавару вам гэта апошні раз!
    Ізноў тое ж Шнайдарава «кайн Руслянд», што выклікала лішнюю дозу нянавісці да гітлераўцаў, адлюстравалася, замацавалася ў думках кожнага з гэных юнакоў-рэкрутаў.
    Увечары таго дня Сымон Спарыш трымаў варту. Вечар быў лагодньг, пагодны й ціхі. Нямецкія падафіцэры з афіцэрскае школы й суседніх ротаў пазбіраліся ў садзе й п’янствавалі ды гарлапанілі да позніх гадзінаў. Шмат хто нават «ездзіў у Рыгу», як прынялося казаць між жаўнераў. Адзін нямецкі звязовы падышоў да вартавога й доўгі час гутарыў з ім. Калі Сымон спытаўся, ці весела яму, той адказаў, што не, хаця й напіўся. Жаліўся, што па дарозе праз Торунь ягоны афіцэр не дазволіў яму адлучыцца наведаць сям’ю, што там жыла. Немец лаяў вайну, афіцэраў і шмат яшчэ чаго, хаця не быў надта п’яным. Ад яго ж Сымон даведаўся, што ў наступную сераду, за тры дні значыцца, афіцэрская школа мела накіравацца ў паўночна-ўсходнім кірунку і далучыцца да нейкага палка беларускае паліцыі.
    * Тут вам не Расея! (ням.)
    Капітан Мікула
    і ўтварэнне трыццатае дывізіі
    і
    Віталі Мікула нарадзіўся ў 1913 годзе ў сям’і малазямельнага селяніна каля Нясвіжа. Ягоная вайсковая кар’ера пачалася рана таму, што меў старэйшага брата ў польскім войску, які захацеў яго «вывесці ў людзі». Сам старэйшы брат Віталя, будучы пакліканым у польскае войска ды выказаўшы добрыя здольнасці, быў пасланы на падафіцэрскую школу, якую скончыў з добрымі вынікамі. Па нейкім часе здаў экзамены ў афіцэрскую школу для падафіцэраў. Вучыўся там чатыры гады і быў авансаваны на падпаручніка.
    Калі Віталі скончыў сямігодку, старэйшы брат накіраваў яго здаваць экзамен у кадэцкі корпус. У Польшчы былі спачатку тры, а пасля адно два кадэцкія корпусы, у якія прымалі маладых хлопцаў, што скончылі сямігодку ды змаглі здаць канкурсовыя экзамены. Скончыўшы корпус, юнакі былі кандыдатамі ў афіцэрскія школы.
    Віталі Мікула вытрымаў экзамены паспяхова. Апрача праверкі агульных ведаў, ад кандыдатаў у кадэцкі корпус вымагаліся пэўныя фізічныя дадзеныя. Віталі быў малым, хударлявым, замораным хлапцом. Калі стаў на вагі, то выйшла, што важыў на колькі кілаграмаў менш, чым вымагала норма. Лекар маладога беларуса адкінуў.
    Аднак Мікула не здаўся. Ён наважыўся на вельмі радыкальны крок: напісаць заяву прэзідэнту Польшчы Масціцкаму. У заяве, між іншага, пісаў гэтак: «Карпусовы лекар адкінуў мяне за тое, што мая вага не сягае нормы. Гэта праўда. Але лекар не ведаў таго, што я ў хаце ад маленства гадаваўся адно на бульбе з халадніком». Няведама, ці гэты аргумент пераканаў Масціцкага, але прэзідэнт налажыў на пісьмо Мікулы рэзалюцыю «прыняць». Віталі Мікула трапіў такім чынам у кадэцкі корпус.
    Так добра злажылася, што кадэт Віталі трапіў у роту Кушаля Франціша, добрага вайскоўца й ведамага беларускага патрыёта. Кушальузяў хударлявага вучня на асаблівую ўвагу.
    Было гэта ў 1932 годзе, якраз пасля пераводу Кушаля з палка ў кадэцкі корпус на становішча камандзіра роты. Вучыўся Мікула вельмі добра, але фізічным заморышам застаўся і далей, нягледзячы на тое, што кадэтаў добра кармі-
    лі. У 1935 годзе кадэцкі корпус, аб якім мова, перавялі з горада Хэлмно на Памор’і ў горад Равіч у Пазнаньшчыне. Была ў Равічы ведамая вялізарная турма, дзе побач са злачынцамі адбывалі кары й розныя палітычныя, у тым ліку й грамадоўцы*-беларусы.
    Увесну 1936 года, калі Кушалева рота рыхтавалася да выпускных экзаменаў, камандзір яе быў папрошаны ў канцылярыю камандзіра корпуса палкоўніка Кавальскага. Апошні пачаў распытваць Кушаля аб кадэце Мікуле. Атрымаўшы найлепшыя водгукі, Кавальскі тыцнуў камандзіру роты нейкі ліст і загадаў тут жа прачытаць. У лісце гэным адзін чалавек з тае вёскі, адкуль паходзіў Віталі Мікула, пісаў свайму сябру-беларусу, які сядзеў у Равіцкай турме, быццам за камунізм, што ў Равічы знаходзіцца «свой чалавек», Віталі Мікула, які можа яму дапамагчы. Турэмная адміністрацыя, заміж таго каб уручыць ліст вязню, пераслала яго палкоўніку Кавальскаму.
    Паляк заявіў Кушалю, што Мікула неадкладна будзе звольнены з кадэцкага корпуса. Шмат нерваў каштавала беларусу, каб упрасіць Кавальскага пакінуць Мікулу ў корпусе, каб хаця здаў экзамены. Неахвотна, але паляк згадзіўся. Малая была з таго пацеха, бо калі пасля экзаменаў усіх паспяховых вучняў накіравалі ў афіцэрскія школы, Мікулу адлічылі. Але малады беларус і тут не здаўся, а, паклікаўшы на дапамогу свайго брата, сам паехаў у Торунь, дзе была артылерыйская афіцэрская школа й куды ўдалося яму ўладзіцца. Скончыўшы школу, Віталі Мікула быў авансаваны на падпаручніка артылерыі.
    3 малых гадоў, трапіўшы яшчэ ў кадэцкі корпус, малады Віталі заўважыў дыскрымінацыю нацыянальных меншасцяў палякамі. Яму ж, якому давялося перажыць ці мала ліха, паўгалоднаму, недагледжанаму, які жыў, вечна турбуючыся за заўтрашні дзень і ўважаючы на свой кожны крок, каб дзе не праваліцца (абы, як гаварыў той старэйшы брат, «выйсці ў людзі»), нацыянальнае ўсведамленне прыйшло ў раннюю пару. Памаглі, зусім ясна, у гэтым самі ж палякі, якія на кожным кроку вытыкалі нацыянальную рознійу, хоць яны, ясна, не ўжывалі слова «беларус», а найчасцей — «хам» ці «кацап». У Мікулы, як і ў сотняў тысяч іншых прыгнечаных польскімі панамі беларусаў, нацыянальнае
    * Сябры «Беларускай сялянска-рабочай грамады» — масавай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі ў Заходняй Беларусі, у 1927 годзе забароненай польскімі ўладамі.
    цесна вязалася з сацыяльным. Дык і дарога да поўнага ўсведамлення не была крутая. Калі ў 1939 годзе ўспыхнула вайна, лейтэнант Мікула не належаў да тых, што стараліся грудзьмі ўтрымаць нетрывалы паверсальскі твор — дзяржаву, пад прыгнётам якой было некалькі мільёнаў беларусаў.
    II
    Магчымасць служэння свайійу народу прыйшла ў 1943 годзе, калі арганізавалася «Беларуская Самаахова» й Францішак Кушаль паклікаў свайго былога вучня ў Менск. Віталі Мікула ўкладае элементарны беларускі вайсковы статут, працуе над устанаўленнем беларускай вайсковай тэрміналогіі й прысвячае шмат часў і сіл вайсковаму школьніцтву. Цэлы час ён мае надзею, што «Самаахова» ёсць адно пачатак беларускіх нацыянальных збройных сілаў.
    Адносна акупанта ў яго няма ілюзіяў. Ведамы сваёй сціпласцю, вымагальнасцю да сябе й іншых ды настойлівасцю, ён часта ўступае ў канфлікты з немцамі ў абароне беларускіх жаўнераў. Ёсць сёння шмат людзей, якія цвердзяць, што гэныя канфлікты ўплылі на пазнейшы трагічны Мікулаў лёс. Вельмі праўдападобна.
    Калі наспела арганізацыя Беларускае Краёвае Абароны, адкрылася шмат шырэйшае поле да дзеяння. Капітан Мікула, цяпер ужо заступнік камандуючага БКА, ведае, што сіла арміі ляжыць перадусім у афіцэрскіх кадрах. Выкладаючы на курсах перашкалення беларускіх афіцэраў для «Самааховы», ён спасцярог, што між добрага зерня была маса й мякіны, якую разнясе ў ліхі час першы вецер. На такі нетрывалы элемент нельга было абапіраць армію на даўжэйшы час. Толькі зусім малады, добра нацыянальна ўзгадаваны й сведамы, патрыятычны, адукаваны элемент мог стацца трывалымі падвалінамі пад будучую армію. Школа камандзіраў Беларускае Краёвае Абароны, у якую прымаліся юнакі ад 16 да 19 год, і была адказам на гэтыя высновы.
    Мікула часценька прыгадваў колішнія свае цяжкасці й цэлую масу непрыемнасцяў ды перашкодаў, што давялося перанесці й перамагчы ў польскім войску беларусам, і добра ведаў вартасць навучання будучых афіцэраў БКА ў сваёй роднай мове й пад сваёй камандаю, хаця ў заўсёднай амаль прысутнасці немцаў. Дзеля таго ён прысвячаў афіцэрскай школе ці не найбольш увагі.
    3 выгляду Віталі Мікула быў чалавекам дробнага складу, сярэдняга росту, светлавалосы, з шэрымі вачыма і, здаецца, рабаціннем на твары. Наплечныя падкладкі вайсковага мундзіра рабілі ягоныя плечы шмат шырэйшымі, чым былі ’ ўзапраўду. Рухі меў упэўненыя, надта апанаваныя, глядзеў заўсёды ласкава й стараўся прамаўляць ці гаварыць проста, без лішніх крывуляў. Твар ягоны, звычайна лагодны, меў тую ўласцівасць, што адразу будзіў давер і пашану да гэтага чалавека. Кадэты Менскае школы камандзіраў БКА хаця спазналі капітана Мікулу бліжэй упершыню ў тую чэрвеньскую раніцу, калі пакідалі Менск, адразу вычулі, што ў асобе капітана маюць свайго найлепшага сябру, пратэктара, чалавека, які будзе дбаць пра іхняе дабро не менш, чым пра сваё собскае. Яны, як пазней паказалася, зусім не памыліліся.
    Ш
    Перад тым, калі спынімся над падзеямі, звязанымі з утварэннем трыццатае дывізіі, неабходна хаця павярхоўна пазнаёміцца нам яшчэ з дзвюма асобамі — палкоўнікам Зіглінгам і маёрам Мураўёвым.
    У жніўні 1942 года ў раённае места Гарадзішча Баранавіцкае акругі з’явіўся на чале пяхотна-панцырнага батальёна капітан Зіглінг. Гэта быў 57-мы батальён, што налічваў звыш 600 чалавек. Была там маса беларусаў, частка ўкраінцаў і іншыя. Батальён гэты, утвораны для змагання з чырвонымі партызанамі, меў нямецкіх афіцэраў і бальшыню падафіцэраў, шмат конных фурманак, верхавых коней і лёгкіх панцырных аўтамашын. Меў таксама колькі лёгкіх гарматаў, шмат цяжкое аўтаматычнае бальшавіцкае зброі ды нават малы разведчы самалёт, званы «скрынкай».
    Пасля колькіх сутычак з партызанамі ў ваколіцах відаць было па баявой спраўнасці людзей, што аддзел быў добра здысцыплінаваны й вышкалены. Жаўнеры паважалі свайго малажавага камандзіра, які адносіўся да іх па-людску й не належаў да тых тупых афіцэраў старое прускае вайсковае касты, што так шмат шкоды прынеслі гітлераўскай Нямеччыне ў часе вайны бесталковым ці проста зверскім абыходжаннем з чужымі.
    Зіглінг меў добрую разведку ў ваколіцах. Сам часта выязджаў у далейшыя мясцовасці для вышукоўвання пар-