• Газеты, часопісы і г.д.
  • Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

    Змагарныя дарогі

    Кастусь Акула

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 572с.
    Мінск 1994
    158.06 МБ
    Капітан Мікула, што да гэтага часу маўчаў і ўважна прыслухоўваўся, добра ацаніў сітуацыю, у якой ён і група беларускіх афіцэраў, а шырэй гаворачы — тысячы беларускіх жаўнераў на Мазуршчыне і ва Усходняй Прусіі — апынуўся. Пераважная бальшыня жаўнераў была беларусамі, адно афіцэраў было малавата. Але, пэўна ж, у пачатках і іншыя афіцэры знайшлі б месца ў дывізіі, пакуль сваіх набралася б. Вунь жа ёсць афіцэрская школа. Адно абы дывізія была вызначана беларускай, а не расейскай ці якой іншай. БЦР і беларускія вярхоўныя дзейнікі мелі б перад немцамі козыры
    ў руках. Дывізія была б капіталам, які можна было выкарыстаць палітычна. Калі ж такую нагоду пусціць люзам і не дамагацца свайго, дык гэта будзе непрабачальнай памылкай і адаб’ецца адмоўна на беларускай справе ў будучыні. Нельга ж дазволіць, каб расейцы на беларускім тавары капітал сабе рабілі.
    Капітан Мікула сумляваўся, што ўдасца чаго-небудзь дабіцца, але не было ж іншага выйсця. Як шэф штаба Беларускае Краёвае Абароны, перадусім гарачы патрыёт, што на першае месца заўсёды ставіў дабро свайго народа, ён мусіць заступіцца за сваіх жаўнераў, дамагацца іхніх правоў ды там-сям і паставіць пэўныя кропкі над «і», каб ведалі немцы і — мо ў найбольшай меры — расейцы.
    — Спадар палкоўнік,— пачаў Мікула спакойным голасам, устаўшы,—: спадары афіцэры. Я хачу гаварыць не проста як звычайны беларускі афіцэр, але як заступнік камандуючага Беларускае Краёвае Абароны. Лічу абавязкам усіуі насамперш прыпомніць, што ўсё войска амаль, аб якім гдзе гутарка, гэта беларусы. Ёсць іх там звыш 80 працэнтаў. Гэта жаўнеры Беларускае Краёвае Абароны, беларускай дапаможнай паліцыі, іншых беларускіх батальёнаў. Усе гэтыя людзі былі пад загадамі генеральнага камісара Беларусі, пасярэдне ж — пад загадамі штаба БКА й паліцыі. Праўда, у Беларусі былі й іншыя, чужанацыянальныя аддзелы, якія цяпер пры адступленні змяшаліся з беларусамі і становяць часць цэласці. Яны ж цяпер — гэтая малая часць — асмельваюцца дамагацца, каб усё беларускае войска, зарганізаванае ў новую дывізію, сталася іхнім па нацыянальным характары. Спадары афіцэры, гэта не толькі абсурд, гэта, мякка выражаючыся, непрабачальнае нахабства! — закончыў Мікула з націскам.
    У залі падняўся вялікі шум, асабліва ў групе расейцаў.
    Зіглінг прыслухоўваўся адным вухам да перакладчыка, іншым — да Валянціна Мураўёва, што, нахінуўшыся, стараўся нешта сказаць палкоўніку.
    — Откудова он такой взялся!
    — Что он чепуху плетет, большннство солдат — русскне! — крычалі расейцы.
    Зіглінгаў ад’ютант стукаў у стол, стараючыся наладзіць парадак.
    — Наша беларуская пазіцыя мусіць быць і ёсць толькі адна,— прадаўжаў Мікула, калі супакоілася на залі,— новаарганізаваная дывізія павінна быць беларуская. Гэтага я
    дамагаюся як шэф штаба Беларускае Краёвае Абароны. Гэта нашыя жаўнеры, яны былі да гэтага часу пад нашаю камандай, такімі яны й павінны застацца. Іншанацыянальныя афіцэры й аддзелы, як меншыня, могуць увайсці ў новую беларускую дывізію...
    У часе, як гаварыў Мікула, Валянцін Мураўёў, нахінуўшыся, шаптаў нешта на вуха палкоўніку Зіглінгу. Той цікавіўся, здавалася, тым, што гаворыць украінскі русафіл, больш, чымся тым, што адбывалася на залі. Ізноў падняўся шум. Колькі афіцэраў з беларускай групы ўздыхнула з палёгкай, пачуўшы Мікулавы словы. Украінцы выглядалі збянтэжанымі, а расейцы шумелі найбольш, паглядаючы на Зіглінга й Мураўёва. Перакладчык коратка пераклаў Зіглінгу сказанае Мікулам.
    — Как меншость! Ха-ха-ха! — пачуўшы апошнія Мікулавы словы, зарагатаў старэйшы вусаты маскаль — падпалкоўнік, што стаяў побач акна ў групе вышэйшых чынамі афіцэраў.— Да позвольте, господа офнцеры,— прадаўжаў ён з сарказмам,— кому же этот молодой господнн хочет очкн втнрать?!
    — Где же вашн белорусскне офнцеры? йх большннство! Хэ-хэ, дураков шукают, что лн...
    — Да зачем нм офнцера. Н без ннх обойдутся... Хэхэ-хэ...— засмяяўся яшчэ нехта іншы ў натоўпе расейцаў.
    — Афіцэраў у нас на пачатак стане. А па-другое, ёсць вунь афіцэрская школа — дзвесце чалавек. Вось і будуць афіцэры.
    — Молокососы! Погоднте, пока научатся...
    — Да не довольно лн с него?! — убіўся ў гутарку ізноў той вусаты падпалкоўнік, што знаходзіўся пры акне.— Валька! — звярнуўся ён беспасярэдне да Мураўёва,— Ты чего там зеваешь? Наведм порядок!
    Капітан Мікула, заўважыўшы, што справа йдзе ў дрэнны бок, з усхваляваннем і ўжо маласкрыванай злосцю, голасна сказаў, звяртаючыся проста да Зіглінга:
    — Спадар палкоўнік, гавару вам, што мы даволі маем маскалёў. Мы ніколі больш не пагодзімся, каб над намі верх трымалі ды намі камандавалі маскалі!
    — Саднсь уже, саднсь, довольно с тебя! — рэзкім тонам спыніў Мікулу Мураўёў.
    Шэф штаба БКА спачатку не верыў сваім вушам. Як быццам апараны варам, упрытомніўшы дзёрзка-зняважлівыя словы Мураўёва, ён акінуў зрокам беларускую групу,
    быццам спадзеючыся так патрэбнага ў той час падтрымання. Яно не прыйшло. Мікула, імглістым поглядам абвёўшы залю, зачырванеўшыся, сеў. Што ў тую хвіліну думаў, няцяжка адгадаць. Адно не ведаў, што, калі так рэзка й адважна выступіў супраць расейцаў у абароне сваіх жаўнераў, наважыў аб сваім будучым лёсе.
    — Днвнзмя будет русская! — закончыў з фінальным адценкам у голасе Валянцін Мураўёў.
    ■ VI
    Школа камандзіраў Беларускае Краёвае Абароны афіцыйна перастала існаваць 28 ліпеня 1944 года — роўна месяц пасля выхаду з Менска й два месяцы пасля ейнага пачатку. Загадам штаба новаарганізаванай ЗО-й Усходняй (Другой расейскай) дывізіі яна сталася дванаццатай ротай чацвёртага палка. Рэкрутам была выдадзена блакітна-зялёная вопратка, і ў хуткім часе мелі распачацца заняткі над вышкаленнем. Камандаванне ротаю абняў старэйшы векам, сівы, павольны, з двума залатымі зубамі наперадзе, старшы лейтэнант Петрык, а шэфам роты быў назначаны «фольксдойч» Кацынскі.
    Вестку аб ліквідацыі афіцэрскае школы кадэты прынялі з вялікім незадавальненнем. Фактычна была гэта толькі фармальнасць — школа ж перастала існаваць ад Менска. Але пакуль усё было плыннае, не надта выразнае, няведамае, дык ставала й месца на пешчанне надзеяў: а мо яшчэ не ўсё страчана, мо школа будзе ўзноўленай, мо капітан Мікула, на якога ўжо кадэты былі прывыклі пакладацца й якога палюбілі, асягне сваё. Маладыя юнакі-патрыёты нават не дадумоўваліся, якой катастрафічнай для беларусаў была сітуацыя ў вярхах. He ведалі, што быў недахоп арганізаванасці, планавасці — замест іх часценька выступала прыродная, амаль першабытная стыхійнасць. Шэрагі беларускіх афіцэраў былі сціплыя, хісткі элемент, што так ці йнакш на Бацькаўшчыне лічыў сябе беларусамі, тут ужо паказваў іншае аблічча. Сам штаб БКА быў здэзарганізаваны, камандуючы БКА зусім страціў сувязь з сваім заступнікам, а кожны рабіў, што далося на сваю руку. БЦР была раскіданая, галава не ведала, што рабілі рукі... Аб якой супольнай планавасці дзеяння магла быць мова? Кадэты аб гэтым не ведалі. Тое-сёе дайшло да іхніх вушэй пад час
    арганізацыі 30-й дывізіі, але няведама было, ці то былі плёткі, ці праўда. Юнакі, як людзі з асветай, плёткам не давалі вялікай вагі, дык і цяпер з недаверам махнулі рукой. А шкада, што не пацікавіліся бліжэй, не распыталіся, асабліва не праведалі, што сталася ў самога капітана Мікулы. Афіцыйны загад замяняў школу камандзіраў на дванаццатую роту 30-й (Другой расейскай) дывізіі,ды і ўсяго. Што крылася за гэтым — кадэты не ведалі, мусіць, таму, што былі яшчэ занадта зялёнымі. А шкада...
    Цэлы апошні тыдзень ліпеня праходзіў пад знакам рэарганізацыі. Было шмат зборак, перапісвалі ўсіх у роце, выдзялялі спецыялістаў — кулямётчыкаў, мінамётчыкаў, розных патрэбных рамеснікаў. Рота зноў зрабіла 25 кіламетраў у паўночна-ўсходнім кірунку і затрымалася ў вёсцы Альшэўка Пустулскага раёна. Размясціліся ў сялянскіх гумнах. У суседняй вёсцы Кзы быў штаб чацвёртага палка.
    VII
    Пагода пагоршала. Колькі дзён бесперапынна ліў дождж і значна пасцюдзянела. Аднаго дня рэкруты праводзілі страявыя заняткі ў гумнах. Пасля заняткаў, калі Сымон Спарыш ішоў з кухні, несучы ў кацялку суп, хтосьці гукнуў яму збоку:
    — Сымон, ідзі, вунь Кастуся Дзежкі бацька прыйшоў.
    — Дзежкаў бацька? — спытаў здзіўлены Сымон, і ў ягоным уяўленні мільгануў вобраз спакойнага, разважлівага, жартаўлівага старога, добрага беларускага патрыёта.
    Сымон на хаду з’еў суп й накіраваўся ў гумно, дзе быў трэці звяз. Здалёк заўважыў пад згорбленай вярбой тры постаці. Віктар Караткевіч стаяў каля бацькі й сына. Сымон аж жахнуўся: ледзь пазнаў старога Дзежку. Пасівелая кароткая барада пакрывала ўвесь схудзелы твар. Худы, босы, з пасінелымі ад холаду нагамі, апрануты ён быў у нейкія танныя падкасаныя штаны й палатняную світку. 3-пад расшпіленай на ўсю шырыню кашулі выглядалі касматыя грудзі. Вочы блішчэлі ад недахопу сну, харчавання й адпачынку.
    — Вельмі прыемна бачыць вас на чужыне,— сказаў Сымон, вітаючыся,— дай Бог, каб я дачакаўся такой нагоды, як Кастусь.— Уяўленне Сымонава намалявала постаць свайго бацькі — старога, прыгорбленага, заклапочанага.
    Цяжкі боль тузануў за сэрца. Стары Дзежка й Сымон прывіталіся.
    — Якім чынам вы сюды з’явіліся? — спытаў юнак.
    — А вось тут недалёка едзе наш абоз, недзе ў маёнтку затрымаўся. Дачуўся, што вы тут, і прыйшоў.
    — Вельмі рады вас бачыць. Але ж вы й змяніліся. Матка Боская! Вось паглядзі, сын,— гаварыў Сымон да Кастуся,— як выглядае твой бацька на чужыне.
    Кастусь моўчкі пазіраў на старога.
    — Калі ж вы з Глыбокага выехалі? — пытаўся Сымон.
    — 3 Глыбокага выехалі мы 27 чэрвеня. Усё яшчэ было цэлае. Пасля дайшлі чуткі, што ў панядзелак бальшавікі былі ўжо ў Глыбокім, а мы выехалі ў папярэднюю пятніцу.
    — Хто хацеў, той выязджаў. Загадаў на гэта не было.
    Навокал старога сабралася грамада хлапцоў. Хутка кішэні яго былі напоўнены махоркай, сухарамі, цыгарэтамі. Віктар аддаў яму сваё афіцэрскае гумовае дажджавое паліто, што купіў яшчэ ў Вільні. 3 апавяданняў старога Дзежкі вынікала, што ў ваколіцы былі беларускія ўцекачы з Глыбоччыны, Наваградчыны й Баранавіччыны. Развітаўшыся з ім, Віктар, Кастусь і Сымон моўчкі пайшлі ў свае гумны. Вобраз схудзелага зморанага старога цяжкім каменем лёг ім на сэрцы. Гэта быў вобраз тысячаў, мо сотняў тысяч уцекачоў-беларусаў, што йшлі й не ведалі куды — худыя, галодныя, абдзёртыя, гаротныя.