• Газеты, часопісы і г.д.
  • Змагарныя дарогі  Кастусь Акула

    Змагарныя дарогі

    Кастусь Акула

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 572с.
    Мінск 1994
    158.06 МБ
    Калі пасля сакавітае лаянкі Кацынскі выраўняе ўсе тры шэрагі і калі побач няма старшага лейтэнанта камандзіра роты Петрыка, ён ідзе павольна перад фронтам і прыглядаецца да кожнага паасобку. Барані Божа, калі ў цябе незашпілены гузік або брудныя чаравікі. Ой і дастанецца ж! Звычайна спаганйў усю злосць на Мулагу.
    Бывае ж амаль у кожнай роце адзін найбольш неахайны й недалужны, а з прычыны гэтага — звычайна «казёл адпушчэння». Гэткі знайшоўся і ў дванаццатай. Мулага быў ці не найбольшы за ўсіх ростам. Здавалася, што ён слаба панаваў над часткамі свайго цела. He было агульнай каар-
    ♦ Увага’ Раўняйся, раўняйся! Там, пся крэў, жывот назад! Яшчэ, яшчэ! Колькі я павінен табе таўчы?! (ням. і польск.)
    дынацыі, гармоніі. Хадзіў, быццам складаны з кавалкаў. Дый ці толькі хадзіў. Усё рабіў не так, як належылася маладому й рухаваму хлапцу.
    — Вы ведаеце што? — жартаваў адзін з сяброў.— Сёння прачнуўся я й гляджу: Мулагаў азадак ужо стаіць на варце, а галава яшчэ спіць.
    Мулага хутка стаўся пасмешышчам роты. Што б ні рабіў, усё выходзіла быццам не сваімі рукамі. Калі й гаварыў, то здавалася, што язык адмаўляўся яго слухаць. I найбольш караны быў за сваю павольнасць. У той час, калі ўсе ўжо паснедаюць, апрануцца, пачысцяцца й павыходзяць на зборку, Мулага яшчэ толькі канчае есці. He тое што многа любіў есці, калі было што, бо й росту быў вялікага й патрабаваў, але надта ж паволі варушыў пры ядзе сківіцамі. Здаралася, што прыбяжыць на зборку з выпушчанай наверх ніжняй кашуляй або без аднае ці дзвюх брызентавых халявак, якімі абкручваліся й зашпільваліся каля чаравікаў ніжнія канцы нагавіцаў.
    Спыніцца «фольксдойч» перад Мулагам і ўвесь, пачырванеўшы, як бурак, аж анямее ад злосці.
    — Mulaha! — раўне на ўсю глотку фельдфебель.— Verfluchte Mensch! Hast du keine Zeit Ordnung zu machen? Відзіш там to дзеўко? — пакажа Кацынскі пальцам на суседняе дрэўца.— Forwarts maarsch! — Мулага бяжыць памаленьку.— Lauf, lauf, Mensch! Schnell, schnell!* — раве ўслед Кацынскі, Мулага паскорыць крок.
    — Hinlegen!** — загадвае шэф. Мулага падае.
    — Auf!*** — камандуе фельдфебель. Мулага падымаецца.
    — Hinlegen! Auf! Hinlegen! Auf! Links marsch! Schnell, schnell! Hinlegen! Auf! Zuriick marsch! Hinlegen! Auf!****
    Каманды Кацынскага — падаць i падымацца на бягу — так хутка чаргуюцца, што Мулага не ўспее легчы, як ужо мусіць уставаць. Фельдфебель наўмысля накіруе рэкрута ў якую брудную лужыну ці каўдобіну. Спачатку ўся рота прыглядаецца гэнаму каранню Мулагі з насмешкамі й задаваленнем. Паволі смех сціхае, й на шматлікіх тварах з’яўляецца цень сімпатыі да адсталага сябра. Нікому не падабаюц-
    * Мулага! Ах ты, пракляты! Няма часў навесці парадак? Наперад марш! Гэй ты! Бяжы, бяжыі Хутчэй, хутчэй! (ням.)
    ** Кладзіся! (ням.)
    *** Падымайся! (ням.)
    **** Кладзіся! Падымайся! Кладзіся! Падымайся! Налева! Хутчэй, хутчэй! Кладзіся! Падымайся! Назад марш! Кладзіся! Падымайся! (ням.)
    ца здзекі «фольксдойча» Кацынскага, якога ў роце ніхто не любіў.
    Пасля такой муштры Кацынскі звычайна пашле змучанага, спочанага, зусім забруджанага ў гразь Мулагу ў гаспадарскі панадворак з загадам вычысціцца й з’явіцца назад, быццам нованароджанаму, за дзесяць хвілін. У такім кароткім часе загад выканаць немагчыма. Калі Мулага спозніцца, атрымае другую кару, іншага характару. Адылі ніякія кары Мулагу не памагалі. Назаўтра паўтаралася тое самае, што было сёння. Дык і не дзіва, што насмешкі над адсталым сябрам з боку самых нават надаедлівых прыеліся. Паступова пачыналі ўважаць нармальнымі ўсе Мулагавы ненармальнасці.
    VII
    Аднойчы вечарам Віктар Караткевіч і Бука, вярнуўшыся з працы ад баўэра, голасна хваліліся ўсім, хто хацеў слухаць, што яны сёння надта добра наеліся.
    — Калі б так кармілі,— гаварылі абое,— то без ніякіх цырымоніяў згадзіліся б быць у немцаў парабкамі да канца вайны.
    Хлопцы, папрыносіўшы з кухні чорную каву, пасядалі ў пуні кожны ля сваіх клункаў і пасцеляў ды браліся за вячэру. Заяву Букі й Віктара прынялі па-рознаму.
    — Гэта вы сказалі, што гатовы быць парабкамі? — здзіўлена папытаў Сымон.— Дзіўлюся. Я ведаю, што, пакуль трымаю ў руках стрэльбу, датуль буду чалавекам. А як пакіну, тады хто ведае...
    —Праўду Спарыш кажа,— падтрымаў Сымона Шытко.— У сённяшні час стрэльбы кідаць няварта.
    Прысутныя паволі ажывіліся. Пачуліся з усіх бакоў галасы. У спрэчцы вырозніваліся тры групы: адны падтрымлівалі Сымона, другія баранілі Буку, якога падтрымліваў Халяўка, рэдка адзываліся Каранькевіч і Будрэвіч. Трэцяя група спачатку маўчала.
    . — Гаворыце вы шмат усе,— пачуўся голас прадстаўніка трэцяй групы Качановіча,— але што з таго, калі мала робіце...
    — А што ж рабіць, па-твойму?
    — Ты, спартсмен, можаш пакінуць свае дурныя абзацы, бо нікому яны не патрэбныя,— упікнуў нехта Качановіча.
    Чаму яго называлі спартсменам — няведама. Мо таму, што быў высокі ды вельмі рухавы.
    — Але чаму вы, хлопцы, як галодныя,— бараніўся Бука,— чаму вы тады гэтага не скажаце? Чаму тады кожны з вас вурчыць і злуецца? Чаму ты, Спарыш, тады не з’ясі сваёй стрэльбы замест хлеба?
    Некаторыя засмяяліся.
    — Думкі аб стрэльбе тады, пэўна, у галаву не прыходзяць,— працягваў Бука.— Цяпер дык вы ўсе гаворыце, усе Спарыша падтрымліваеце, а тады дык не адзін кажа, што гатоў мундзір скінуць і за хлеб працаваць.
    — Трэба й зброя, й хлеб,— сцвердзіў Каханчык.— Возьмем хаця б сабе такі прыклад, няхай і гістарычны. Як Напалеон стаяў у Альпах ды жаўнеры яго галадалі, яны ж не пакінулі зброі й не пайшлі зарабляць на хлеб. Напалеон сказаў: вунь хлеб, ідзеце й заваюйце. Яны пайшлі й заваявалі.
    Гутаркі на гэтую тэму цягнуліся доўга, бо аж да гадзіны адзінаццатай вечара. Шмат было й дзяцінна-наіўнага й проста недарэчнага ў іх. Нехта ўспомніў і тое, што ўсе ўжо іх пакінулі (пад гэным «усе» разумелася перадусім Беларуская цэнтральная рада) і што справа была кепская, бо без правадыра можна лёгка загінуць.
    — Правадыр сярод нас знойдзецца,— запэўніў Жылякоўскі.
    — Мы цяпер, хлопцы, ваюем якраз так, як калісьці палякі йшлі разам з Напалеонам,— укінуў сваё Віктар.
    — А ты, Караткевіч, лепш маўчаў бы, бо ты свайго голасу не маеш,— накінуўся на яго Бука.— Цягнеш то за адных, то за другіх. Ваяка гэткі знайшоўся. Ваюем, кажа. Дзе ж гэта ты ваюеш, браце шаноўны? Вунь, каб пачуў порах, то нябось як тая мыш пад мятлу ўцякаў бы.
    У канцы ўжо ніхто не падтрымліваў Букі.
    — Як гэта, хлопцы, Бука мог быць у Крывічах асветным афіцэрам? Гэта ж трагедыя была,— смяяўся з яго Сымон.— Куды б гэта ён завёў і чаго навучыў бы тых людзей? Падумайце ж толькі. Вось дзе б цярпела Беларусь!
    Будучы ў Альбрэхтаў, Кастўсю Дзежку яшчэ раз давялося сустрэць свайго бацьку. Валачыўся ён пры абозе ўцекачоў, што ехаў у Розенберг. Абоз складаўся са сваякоў людзей, што служылі ў войску. Стары Дзежка яшчэ больш пастарэў за гэты час. Вось што расказаў ён Кастусю й сябрам:
    — Калі ехалі мы праз вёскі Прусіі, немцы адносіліся
    да нас вельмі дрэнна. Глядзелі на нас, як на людзей ніжэйшых, свіней якіх. Заходжу аднойчы ў хату і прашу вады. Вунь ідзі,— паказвае мне баба помпу на панадворку. А чым жа,— пытаюся,— піць? Рукой, кажа. Ну й злосць жа мяне ўзяла. Проста-напраста лічыць нас за жывёлу. Што я тады раблю? Як прыязджаю дзе ў вёску ці ў горад, адразу здымаю кашулю й б’ю вошы. Гэта ім за кару. Няхай прыглядаюцца.
    Хлопцы зарагаталі.
    — Цяпер жа сітуацыя паправілася,— закончыў стары Дзежка,— едзем у Розенберг, а там нас будуць вызначаць на працу да гаспадароў.
    23 жніўня 1944 года аддзел пакінуў Альбрэхтаў і накіраваўся ў Розенберг, каб заладоўвацца на цягнік дзеля паездкі ў Францыю.
    Падарожжа ў Францыю
    і
    Нехта недзе зрабіў вялікую памылку, загадаўшы перакінуць трыццатую дывізію з Усходняй Прусіі ў Францыю. Можа, пасля асоба ці асобы, адказныя за тое, і плявалі сабе ў бароды за такі промах, калі пабачылі, да чаго тое прывяло. Ды было позна. Мо да пастановы спрычыніліся пэўныя меркаванні, але калі такія й былі, то, пэўна ж, яны не палягалі на разліку на найбольшую баёвую выдайнасць дывізіі ў будучыні. Хіба ж немцы не ведалі, што для жаўнераў трыццатае дывізіі — беларусаў, украінцаў, расейцаў і палякаў, найбольш небяспечным ворагам быў бальшавізм? Хіба ж яны не прадугледжвалі, што ў змаганні з Чырвонай Арміяй мала каторы з іх дастаўся б жыўцом у бальшавіцкія рукі?
    Людзі, што пазналі й добра адчулі панаванне Сталіна, мелі ўсе прычыны на свеце, каб змагацца супраць бальшавікоў да апошняга патрона, нават ведаючы, што на другім баку могуць быць іхнія браты, нявышкаленыя й сілай загнаныя ў савецкія шэрагі. Адылі ў іх не было ніводнае прычыны, каб змагацца супраць заходніх хаўруснікаў. Хіба ж за нямецкі чэрствы хлеб і той «фарфлюктар», хіба ж за спаленыя немцамі вёскі, гвалчаных жанчын, за бацькоў, старых і дзяцей? He, ніводнай прычыны да змагання з заходнімі хаўруснікамі ў іх не было. Таму й дзіўным выдаваўся загад, паводле якога дывізія была накіраваная ў Францыю.
    He ўсе жаўнеры адразу й поўнасцю ўсведамілі, што загад гэны быў быццам Богам пасланым збаўленнем. Мо некаторыя й ніколі таго не спасцераглі, хаця, як чытач пазней пабачыць, амаль усе скарысталі пасля з нагоды, каб апынуцца на другім баку, дастацца ў вольны свет. Дый чаму ж было не скарыстаць?
    П
    ЭшаЛон, на які заладаваліся аддзелы 4-га палка, мінуўшы Торунь, Франкфурт-над-Одрай, праязджаў праз паўднёвыя прадмесці Берліна. Тут першы раз на чыгуначнай станцыі была супрацьлятунская трывога. Зараз жа ўсе цягнікі пакідалі станцыю, не так як у Вільні — дзе чакалі на непрыяцельскія бомбы.
    На чыгунцы сустракаліся работнікі з Усходу. Жаўнеры, праязджаючы, кідалі ім цыгарэты, на якія тыя прагна накідваліся. Усходнія работнікі часта відаць былі і на палях. Ці ў адным месцы жанчыны зграбалі й збіралі рукамі жытнія каласкі. Немцы стараліся не пакінуць на полі на змарнаванне ніводнага зярнятка. Паабапал чыгункі там-сям тырчэлі рэдкія сасновыя лясы, а спрактыкаванае сялянскае вока адразу заўважыла, што бедныя ўраджаі далі ў гэтым годзе пясчаныя глебы Саксоніі. На другі дзень пад вечар, мінуўшы Вітэнберг, цягнік на даўжэйшы час затрымаўся ў Ляйпцыгу.
    Сымон быў прыдзелены да батальённай кухні. Мусіў дапільнаваць, каб былі дровы, вада, каб на час была распаленая кухня, ды наогул быў на загадах у кухара Вальтэра. Каля Сымона тоўкся й Віктар. Абодва размясціліся на адной з каламажак, што стаялі на адкрытых платформах. Верх зацягнулі маскавальнымі палаткамі, званымі «пляндэкамі», пазатыкалі ўсе дзіркі й шчэлкі з пярэдняга боку, каб не прадзьмуваў вецер, а ў сярэдзіне ўладзілі ненайгоршы мярлог. Тут жа збоку была й кухня, якую Сымон даглядаў, а Віктар тое-сёе памагаў.